Прадмет: Сучасная літаратура Беларусі (змест курса) Завочнае аддзяленне




Дата канвертавання05.11.2017
Памер172.55 Kb.
Прадмет: Сучасная літаратура Беларусі (змест курса)

Завочнае аддзяленне

Спецыяльнасць: Беларуская філалогія

Курс: 2


Выкладчык: Верабей А. Л.
Метадалагічнае абгрунтаванне паняцця «сучасная літаратура» Часавыя межы перыяду: літаратура другой паловы 80-х – канца ХХ стагоддзя, першае дзесяцігодцзе - 2000-2010-я гг.

Змена статуса літаратуры ў грамадстве, яе «ўпісванне» ў рынкавую эка-номіку. Адасабленне некамерцыйнай і масавай літаратуры. Суіснаванне не-калькіх літаратурных пакаленняў.

Дэцэнтралізацыя літаратурнага жыцця. Раздзяленне ў пісьменніцкім ася-родку. Змена статуса пісьменніка. Новыя часопісы і альманахі. Сучасныя літа-ратурныя прэміі. Творы сучасных пісьменнікаў на тэатральнай сцэне, кіна-, тэле- і відэаэкране. Праблема камунікацыі з чытачом і шляхі яе вырашэння.

Асаблівасці сучаснай сацыякультурнай сітуацыі. Літаратурны працэс на фоне культурнай эклектыкі і змены эпох. Сітуацыя «пост-» ці «прота-». Узаема-ўплыў постмадэрнісцкай традыцыі і маскульту. Запазычванне і «спрашчэнне» рысаў постмадэрнізму масавай свядомасцю. Вобраз пісьменніка ў «прасторы» літаратурнага брэндынгу.

Проза і драматургія: агульная характарыстыка.

Абнаўленне і жанравая трансфармацыя сучаснага рамана: гістарычны раман, філасофскі раман, раман маральна-этычнага характару, палітычны раман, сатырычны раман.

Спецыфіка сучаснага беларускага літаратурнага працэсу

Навукова-тэарэтычнае абгрунтаванне паняцця «сучасная літаратура». Су-часны этап развіцця беларускай літаратуры. Глыбінныя палітычныя, эканаміч-ныя зрухі ў грамадстве, эвалюцыя этычных і эстэтычных каштоўнасцей, літа-ратурна-мастацкіх арыенціраў. Пераразмеркаванне функцый літаратуры ў сацыяльна-эканамічных і культурных умовах канца XX стагоддзя. Нонкан-фармізм, рэгіяналізм і перавага прыватных ініцыятыў над дзяржаўнымі у бе¬ларускай літаратуры мяжы стагоддзяў. Цыклічнасць у развіцці літаратуры.

Перспектыва якасна новага мыслення. Перыяд бурнага нацыянальнага адраджэння: прыярытэт нацыянальнай ідэі, сцвярджэнне духоўных каштоўна¬сцей, пафас гуманізму.

Суадносіны традыцый і наватарства ў сучасным літаратурным працэсе. Сінхранічны і дыяхранічны аспекты ідэйна-мастацкай пераемнасці. Пошукі

новай эстэтычнай змястоўнасці. Суіснаванне розных кірункаў і плыняў: рэа-лізм, неарамантызм, авангардызм, імпрэсіянізм, постмадарнізм і інш. Адлюст-раванне ў літаратуры філасофіі экзістэнцыяналізму.

Дэцэнтралізацыя літаратурнага працэсу. Аб'ектыўныя і суб'екгыўныя фак-тары ўтварэння творчых аб”яднанняў і суполак («Тутэйшыя», «Таварыства вольных літаратараў», «Бум-Бам-Літ» і іншыя). Маніфесты літаратурных аб'яд-нанняў як творы калектыўнага аўтарства і іншыя навукова-інфарматыўныя дакументы, а таксама іх роля ў фармуляванні актуальных тэндэндый развішія літаратуры ў кантэксце творчасці папярэднікаў, у вызначэнні месца літара¬турнага аб'яднання ў творчай традыцыі і літаратурнай іерархіі. Літаратурныя (жанравыя) і выдавецкія праекты літаратурных аб'яднанняў. Авангардныя пошукі маладых літаратараў. Трансгрэсія ў літаратуры. Гульня ў літаратуры. Адметнасць і складанасці сучаснага літаратурнага працэсу.

Светапогляднае абнаўленне беларускай паэзіі перыяду нацыянальна-куль-турнага адраджэння. Жанрава-стылёвыя пошукі: пашырэнне мастацкіх кірун¬каў, жанравых форм, эксперыментатарства, выкарыстанне выяўленчых срод-каў еўрапейскага і сусветнага мадэрнізму.

Беларуская літаратура ў інтэрнэце: маргіналізацыя ці экспансія. Блогі пісьменнікаў як новы спосаб трансляцыі літаратуры і камунікацыі з чытачамі. Новыя жанры ў літаратуры і крытыцы. Перспектывы сеціўнай літаратуры. Новая літаратурная іерархія.

Стратэгія тэатралізацыі літаратуры, перформансы як тэатральна-літара-турныя праекты. Слэм.

Літаратура для дзяцей (Р. Баравікова, А. Масла, П. Васючэнка, С. Мінске-віч, А. Спрынчан). Пераклады на беларускую мову класікі дзіцячай літарату¬ры (з А. Ліндгрэн, А. Мілна, Дж. Толкіена і іншых).

Фрагмеграцыя літаратурнага працэсу. Дзейнасць выдавецтва «Мас-тацкая літаратура», выдавецтва I. Логвінава, выдавецтва «Галіяфы». Выда¬вецкія праекты, літаратурныя серыі («Лімаўскі фальварак», ББЛ, «Сучас-ны беларускі дэтэктыў» і іншыя). Маргінальная літаратура (А. Асташонак, М. Купрэеў).

Жанрава- тэматычная разнастайнасць беларускай літаратуры

Гарадская проза. Развіццё героя гарадской прозы (апавяданні і мініяцю-ры А. Глобуса, апавяданні і аповесці А. Бахарэвіча «Натуральная афарбоў-ка», «Прыватны пляж на ўзбярэжжы Леты», «Дзве тысячы слоў пра Завалю-хіна», проза Ю. Каляды, Е. Вежнавец).

Змяненне статуса вясковай прозы ў беларускай літаратуры. Маргіналіза¬цыя героя вясковай прозы (А. Федарэнка, Ф. Сіўко, М. Вайцяшонак).

Гістарычная проза. Тэндэнцыя рамантызацыі гісторыі (Л. Рублеўская С. Балахонаў) і тэндэнцыя інтэлектуалізацыі гісторыі (А. Наварыч, А. Феда-рэнка, У. Арлоў). Гістарычныя дэтэктывы Л. Рублеўскай, М. Адамчыка, М. Клімковіча, Т. Сабоцкай у аспекце пераемнасці з гістарычнай прозай. Экс-плуатацыя жанраў масавай літаратуры для «культурнай кантрабанды» элі-тарнай літаратуры. Масавая беларуская літаратура: інтэнцыі і рэальнасць («Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» У. Ахроменкі і М. Клімковіча).

Аўтабіяграфічная проза (А. Глобус, У. Сцяпан, С. Рублеўскі, В. Мудроў). Жанр мініяцюр (фацэцый) у кантэксце развіцця літаратуры. Металітаратура («Адлюстраванне першатвора» П. Васючэнкі). Дакументальная проза, палі-фанічны раман (С. Алексіевіч).

Рэлігійная тэматыка ў беларускай літаратуры (I. Жарнасек). Містыка ў літаратуры (А. Казлоў, Б. Пятровіч).

Постмадэрнізм у беларускай літаратуры: тэорыя і практыка («Імя гру-шы» С. Балахонава).

Прыпавесці ў беларускай літаратуры («Тыя, што ідуць» Я. Сіпакова, «Па-хаджане» В. Быкава, «Удог» Ф. Сіўко).

Фантастыка ў беларускай літаратуры (А. Паўлухін, Р. Баравікова, С. Мін-скевіч, А. Бычкоўскі).

Эсэістыка ў беларускай літаратуры («Разбурыць Парыж» В. Акудовіча, «Сланы Ганібала» У Арлова, «Сечка» А. Федарэнкі, «Цмокі лятуць на не-раст» М. Мартысевіч).

Сучасная беларуская паэзія. Знікненне лірычнага героя. Гульня ў літа¬ратуры (А. Хадановіч, Джэці, В. Жыбуль). Эксперыменты ў паэзіі (А. Раза-наў, 3. Вішнёў, 3. План, В. Трэнас).

Сучасная беларуская драматургія. Нацыянальная традыцыя ў драма¬тургіі (А. Петрашкевіч, А. Дзялендзік, А. Дудараў, У. Бутрамееў). Філасафіч-насць у драматургіі (А. Папова, А. Курэйчык). Герменеўтычны праект С. Кавалёва. Мінарытарны тэатр. Эксперыментальная драматургія (М. Ара-хоўскі, Г. Багданава, А. Карэлін). Дзіцячая драматургія (Л. Рублеўская, У. Сіўчы-каў, П. Васючэнка).

Рускамоўная літаратура Беларусі: А. Папова, А. Андрэеў, Н. Батракова і іншыя. Пераклады: з чэшскай (серыя «Чэшская калекцыя»), сербскай, польскай і іншых моў.

Мадэрнізацыя мастацкай свядомасці. Эстэтычна-стылёвыя кірункі і тэндэнцыі развіцця беларускай паэзіі другой паловы 80-х гг. – пачатку ХХІ стагоддзя. Найбольш значныя кнігі паэзіі гэтага часу М. Танка, П. Панчанкі, Р. Барадуліна, Н. Гілевіча, В. Зуёнка, Г. Бураўкіна, Д. Бічэль, А. Разанава, Р. Баравіковай, Л. Дранько-Майсюка, інш. Прыход у літаратуру другой паловы 80-х – пачатку 90-х гг. новага пакалення паэтаў. Тэматычнае багацце і жанравая разнастайнасць беларускай паэзіі. Публіцыстычнасць і грамадзянскасць прамаўлення ў творах П. Панчанкі, Н. Гілевіча, П. Макаля, В. Зуёнка і інш. Паяднанне публіцыстычнага, філасофскага і інтымнага-псіхалагічнага пачаткаў у сучаснай лірыцы. Адлюстраванне трагедыйных перыпетый ХХ стагоддзя ў сучаснай паэзіі (А. Звонак, С. Грахоўскі, інш.). Пейзажная лірыка, вострае экалагічнае гучанне вершаў пра прыроду (М. Танк, Р. Барадулін, С. Законнікаў, М. Мятліцкі, інш.). Вобразы беларускай міфалогіі (М. Танк, Р. Барадулін, А. Мінкін, А. Сыс, інш.). Лірыка кахання Я. Янішчыц, Г. Бураўкіна, Р. Баравіковай, Л. Дранько-Майсюка, інш. Наватарства ў галіне вершаванай формы і іншыя мастацкія пошукі сучаснай паэзіі.

Беларуская паэма на сучасным этапе: жанравая сінтэтычнасць, разнастайнасць мастацкіх формаў, інш. Здабыткі на ніве сучаснага паэтычнага эпасу (Н. Гілевіч, П. Бітэль, М. Арочка, В. Зуёнак, Р. Барадулін, Ю. Свірка, Ю. Голуб і інш.). Выяўленне розных аспектаў чалавечага быцця: маральнага, сацыяльнага, гістарычнага, рэлігійнага і інш. Мастацкія дакументы часу перабудовы: П. Панчанка. “Паэма сораму і гневу”. Г. Каржанеўская. “Рэтушоры”. Эмацыянальна-псіхалагічная змястоўнасць і публіцыстычнасць паэмы С. Законнікава “Чорная быль”. Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі ў паэме Я. Сіпакова “Одзіум”, інш. “Падарожжа вакол двара” – заключная паэма з ліра-эпічнага

цыкла В. Зуёнка “Пяцірэчча”. Паэмы ў дарозе Я. Сіпакова: “Хата”, “Ахвярны двор”, “Услед за травою”, “З чужымі багамі”. Драматызацыя паэмнага жанру: творы М. Арочкі, А. Лойкі, У. Дзюбы, Р. Баравіковай, Л. Рублеўскай, У. Скарынкіна, інш. Інтэлектуальная заглыбленасць думкі ў творах А. Разанава “Паэма парушанай мяжы”, “Паэма пагашаных люстэрак”, “Гліна”, “Усяслаў Чарадзей”, інш. Лірыка-маналагічны характар асобных сучасных паэм. Адметнасць мастацкай формы і стылістыкі паэмных твораў А. Мінкіна “Апошняе казанне Белабога”, Э. Акуліна “Шлях да Радзімы”. Мадэрнізацыя беларускай паэмы – вынік эстэтычнай рухомасці жанру, актывізацыі

Традыцыі філасафізму (М. Багдановіч, У. Дубоўка, А. Куляшоў, інш.) і яе ўплыў на паэзію 70-80-х і наступных дзесяцігоддзяў. Інтэлектуалізм вершаванага мыслення, жыццёва-пазнавальны рух паэтычнай думкі. Інтэлектуальна-філасофская плынь у беларускай паэзіі: М. Танк, С. Дзяргай, А. Русецкі, У. Караткевіч, М. Стральцоў, А. Вярцінскі, П. Макаль, А. Разанаў, Г. Булыка і інш. Сучасная паэзія ў спазнанні сутнасці часу, быцця свету. Біблейска-філасофскія і экзістэнцыяльныя матывы ў сучаснай паэзіі. Роля А. Разанава ў развіцці традыцый беларускай філасофскай паэзіі. Наватарскі характар яго творчасці. Непаўторнасць лірыка-раманнтычгага светаадчування ў паэзіі А. Пісьмянкова. Паэзія А. Сыса як сімвал пошукаў ў паэззіі канца ХХ стагоддзя.

Агульныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай прозы. Адначасная і гарманічная прысутнасць пісьменнікаў розных пакаленняў (старэйшага, сярэдняга і малодшага ).

Мастацкія набыткі старэйшага літаратурнага пакалення : асэнсаванне нацыянальнага мінулага ў творах У. Караткевіча , напружаны ўнутраны пошук этычна-грамадзянскага выбару ў творах В. Быкава, адкрыццё сацыяльнага сэнсу ў грамадскіх канфліктах сучаснасці аповесцей І. Шамякіна, лірычна-філасофскае асэнсаванне жыцця ў творах Я. Брыля, адкрытая, публіцыстычна-завостраная філасофія гуманізму ў прозе А. Адамовіча; рамантызаванае і ў той жа час праўдзівае раскрыццё складаных жыццёвых калізій у творах І. Навуменкі; гістарычная дакладнасць псіхалагічнай і сацыяльнай характарыстыкі ў творах В. Адамчыка; тонкі аналіз душэўных зрухаў у прозе Я. Сіпакова; спасціжэнне натурфіласофскіх асноў быцця ў творчасці В. Карамазава і А. Жука; маральнае абвастрэнне сацыяльна-побытавых узаемаадносін у творах В. Казько і інш. Суадносіны традыцый і наватарства.

Праблема арыгінальнага і эпігонскага, вучнёўскага, эстэтычна недасканалага ў сучаснай літаратуры (абавязковая прысутнасць станоўчага героя, апісальніцтва, аўтарскае маралізатарства, дэкларатыўнасць, самапахвальба і інш.). Ідэйна-мастацкія дасягненні сучаснай беларускай прозы: паглыбленне асабістага, суб’ектыўнага бачання жыцця, суіснаванне розных кірункаў і плыняў, новыя шляхі спасціжэння чалавека-сучасніка, задавальненне эстэтычных запатрабаванняў чытача і інш.

Прагнозы развіцця сучаснай беларускай прозы.

Тэма ваеннага мінулага: новыя падыходы ў мастацкім асэнсаванні. Трагічная праўда часу ў творах другой паловы 1980-х – пачатку ХХІ стст. (А.Адамовіч, В.Быкаў, І.Шамякін, І.Чыгрынаў і інш. ). Чалавек і вайна, вёска ў гады акупацыі, памяць пра вайну ў творах сучасных пісьменнікаў.

Лёс беларускага народа ў ХХ ст. у асэнсаванні сучаснай прозы (В. Карамазаў, Г. Далідовіч, У. Гніламёдаў і інш.). Трагедыйнае адлюстраванне даваеннага часу: В. Быкаў (“Аблава”) і інш. Чарнобыльская тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў: І. Пташнікаў (“Львы”), І. Шамякін (“Злая зорка”), В. Карамазаў (“Краем Белага шляху”) і інш.

Тэма гістарычнага мінулага ў беларускай прозе. Сінтэз гістарычнай праўды і мастацкага вымыслу: рамантызацыя далёкага мінулага, зварот да міфалогіі і легендарнага матэрыялу, дакументалізм і публіцыстычнасць. Падзеі і вобразы беларускай гісторыі ў празаічных творах сучасных пісьменнікаў ( У. Арлоў, К. Тарасаў, І. Шамякін, В. Іпатава, Г. Далідовіч, Л. Дайнека, В. Чаропка, А. Наварыч і інш.).

Тэма сталінскіх рэпрэсій ў беларускай літаратуры. Творы, напісаныя на мемуарным матэрыяле (М. Бяганская, “Мая Галгофа”; Л. Геніюш, “Споведзь”, С. Грахоўскі, “Такія сінія снягі”; П. Пруднікаў “Яжоўскія рукавіцы”, інш.).

Адносіны да вёскі, да роднага кутка як адна з асноўных рыс, светапоглядных асноў сучаснай літаратуры. Традыцыі рэалістычнага паказу вясковага жыцця ў беларускай літаратуры. Спасціжэнне “вясковай” прозай вытокаў нацыянальнай своеасаблівасці, адметнасці народа. Паказ сацыяльных зрухаў у сённяшнім жыцці вёскі і змена характару героя ў творах А. Жука, В. Казько, Г. Марчука, А. Федарэнкі, Х. Лялько, А. Наварыча, А. Казлова і інш.

Паварот сучаснай беларускай літартуры ад традыцыйна-вясковай тэматыкі да ўвасаблення гарадской рэчаіснасці. Адлюстраванне урбанізаванага жыцця і побыту ў празаічных творах М. Стральцова, А. Глобуса, А. Асташонка, Г. Багданавай, А. Бахарэвіча і інш.

Жанрава-стылявая эвалюцыя сучаснай беларускай прозы. Пашырэнне мастацкага досведу ў сучаснай літаратуры. Публіцыстычнасць як прыкмета новай змястоўнасці нацыянальнай прозы.

Формы і прыёмы мастацкай умоўнасці (В. Казько, У. Рубанаў, А. Казлоў, інш.). Фантасмагорыя і містыка як спосаб мастацкага светаасэнсавання (В. Адамчык, “Падарожжа на Буцафале”). Антыутопія ў сучаснай літаратуры. Выкарыстанне пісьменнікамі міфалагічных і казачных сюжэтаў і матываў. Узбагачэнне беларускай фантастыкі. Навукова-фантастычныя гіпотэзы і іх уплыў на мастацкую літаратуру. Жанр фэнтэзі ў сучасным мастацтве ( Р. Баравікова, А. Паўлухін, інш.). Адметнасць стылістыкі і кампазіцыі фантастычных твораў Л. Дайнекі "Чалавек з брыльянтавым сэрцам", Я. Сіпакова "Блуканні па іншасвеце". Фантастычныя карціны ў творах В. Гігевіча "Карабель", "Палтэргейст", "Кентаўры", “Пабакі” і інш. Героі пісьменніка, іх светаадчуваняе і жыццёвыя прынцыпы. Інтэлектуальная і маральна-этычная заглыбленасць прозы В. Гігевіча, яе гуманістычная скіраванасць.

Дэтэктыўны жанр у беларускай літаратуры. Працяг традыцый, закладзеных У. Караткевічам: займальны сюжэт, прынцып загадкавасці, вострая інтрыга, незвычайнасць вобразаў. Праблематыка і асаблівасці аўтарскай канцэпцыі ў творах Г. Марчука, Ю. Станкевіча, М. Клімковіча, М. Адамчыка, Л. Рублеўскай. і інш.

“Спавядальная” проза і жанр дзённіка ў сучаснай беларускай прозе. Аўтабіяграфізм твораў і павышэнне эстэтычнага значэння дакументальнасці ў беларускай літаратуры : І. Пташнікаў – “Ірга каласістая”, “Тры пуды жыта”, В. Быкаў – “Доўгая дарога дадому”, А. Адамовіч – “Vixi”, І. Навуменка – “Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва”, І. Шамякін – “Начныя ўспаміны”, “Промні маленства” і інш. Інтэнсіўны зварот да асабістага мінулага як вынік паглыблення сучаснага светаадчування ў літаратуры.

Змена статуса літаратуры ў грамадстве, яе ўпісванне ў “рынкавую” эканоміку: незапатрабаванасць пісьменніцкай працы, змяншэнне колькасці перакладаў з беларускай мовы на іншыя мовы свету і наадварот, рэдкі выхад анталогій твораў па беларускай літаратуры і інш. Дэцэнтралізацыя літаратурнага жыцця. Сучасная літаратура і інтэрнет. Новы спосаб літаратурнага мыслення і новыя формы трансляцыі і ўзаемаадносін з чытачом. Літаратурныя блогі ў інтэрнэце: новыя формы і новыя жанры. Перспектывы сеціўнай літаратуры.

Новыя часопісы і альманахі. Сучасныя літаратурныя прэміі. Творы сучасных аўтараў на тэатральнай сцэне. Дзейнасць беларускіх выдавецтваў (“Мастацкая літаратура”, выдавецтва І. Логвінава, выдавецтва “Галіяфы”, “Харвест” і інш.). Аб”ектыўныя ўмовы і суб’ектыўная настроенасць на выпрацоўку пісьменнікамі сучаснай сістэмы творчых каардынат.

Дэканструкцыя міфаў і вобразаў літаратуры сацрэалізму (сацыяльны гратэск у аповесці “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” В. Казько, у рамане Ю. Станкевіча “Любіць ноч – права пацукоў”). Авангардныя пошукі маладых празаікаў. Трансгрэсія (парушэнне табу) ў творах з постмадэрнісцкай паэтыкай, якая ігнаруе маральна-этычныя трацыцыі ў мастацтве (татальны гратэск у кнігах “Праклятыя госці сталіцы”А. Бахарэвіча і “Квадратная варона” І. Сідарука; эратычная тэма ў цыкле “Дамавікамерон” А. Глобуса). Гульня і правакацыя ў літаратуры (“Імя грушы” С. Балахонава, “Шлях дробнай сволачы” Е. Вежнавец). Тэндэнцыя да тэатралізацыі: перфомансы як тэатральна-літаратурныя праекты.

Сучасная “жаночая” проза: А. Брава, “Каменданцкі час для ластавак”; В. Куртаніч, “Залюстрэчча для Алісы”, “Распусніца, або Чырвоная Шапачка са Швальмштата”; Н. Бабіна, “Крыві не павідна быць відна”; інш..

Развіццё прозы для дзяцей і юнацтва (аповесці і апавяданні У. Ліпскага, А. Федарэнкі, А. Наварыча, Л. Рублеўскай, А. Масла і інш.); працяг традыцый беларускай літаратурнай казкі (Р. Баравікова, У. Ягоўдзік, С. Кавалёў). Спробы ў жанры комікса (У. Ліпскі, А. Глобус і У. Сцяпан).

Жанрава-стылёвыя дамінанты сучаснай беларускай прозы. Абнаўленне і жанравая трансфармацыя сучаснага беларускага рамана : тэндэнцыя да цыклізацыі (А. Асіпенка, У. Гніламёдаў, В. Якавенка і інш.), гістарычны раман (У. Арлоў, А. Федарэнка, Л. Рублеўская і інш.), паліфанічны раман (С. Алексіевіч). Магчымасці публіцыстыкі, філасофскай эсэістыкі ў адлюстраванні новых з’яў жыцця (В. Казько, У. Арлоў, Р. Барадулін, В. Карамазаў, В. Акудовіч, Ю. Барысевіч і інш.).

Агульныя тэндэнцыі ў развіцці драматургіі другой паловы 80-х гг. ХХ стагоддзя – пачатку ХХІ стагоддзя. Звесткі пра стан сучаснага тэатра і яго рэпертуар (пастаноўкі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Тэатры юнага гледача і інш.). Пашырэнне тэматыкі сучаснай драматургіі. Узмацненне ўвагі да досведу сусветнага драматургічнага і тэатральнага мастацтва. Зварот да вопыту драмы абсурду: А. Дзялендзік, Г. Багданава, І. Сідарук і інш. П’еса-рымейк у сучаснай драматургіі. “Герменеўтычны праект” С. Кавалёва: п’есы на аснове пераасэнсавання беларускай літаратурна-культурнай спадчыны (“Францішка, або навука кахання” па матывах польскамоўнай драматургіі Ф.У. Радзівіл і тэатральнага барока, “Стомлены д’ябал” па матывах твораў К. Марашэўскага, Ф. Аляхновіча, Я. Купалы, інш.).

Тэма гістарычнага мінулага ў творчасці сучасных драматургаў: А. Петрашкевіч (“Прарок для Айчыны”, “Меч Рагвалода”, інш.), І. Чыгрынаў (“Звон – не малітва”, “Следчая справа Вашчылы”, “Прымак”, інш.), Р. Баравікова (“Барбара Радзівіл”) і інш. Чарнобыль у п’есах беларускіх драматургаў (І. Чыгрынаў. “Хто вінаваты”, “Толькі мёртвыя не вяртаюцца”; М. Матукоўскі. “Бездань”; А. Дудараў. “Адцуранне”; В. Ткачоў. “Блакада ў Кругліцы” і інш.). Трагічны лёс беларускай вёскі і сялянства ў п’есе У. Бутрамеева “Страсці па Аўдзею”. Сатыра і гумар у камедыях М. Матукоўскага “Мудрамер”, У. Сауліча “Сабака з залатым зубам” і інш. Агляд драматургіі для дзяцей.

Творчасць Аляксея Дударава. Асаблівасці драматургічнага майстэрства. Творчыя пошукі А. Дударава ў другой палове 80-х – 90-я гг. Гістарычныя вобразы ў п’есах “Купала”, “Чорная панна Нясвіжа”, інш. Своеасаблівасць аўтарскай версіі мінулага. Традыцыі У. Шэкспіра і драматургія А. Дударава. Жанравая і сюжэтна-кампазіцыйная адметнасць п’ес сучаснага аўтара.

СПІС МАСТАЦКІХ ТЭКСТАЎ

Іван Шамякін.. Раман “Злая зорка”. Аповесць "Ахвяры". 2—3 творы 90-х гг. на выбар са зб. "Сатанінскі тур", "Палеская мадонна", "Пошукі прытулку": "Без пакаяння" , "Падзенне", "Крывінка", "Зона павышанай радыяцыі", "Сатанінскі тур”, "Палеская мадонна", "Слаўся, Марыя!" ; “Начныя ўспаміны”, “Промні маленства”; першыя два тамы "Збору твораў", 2003, другі том “Збору твораў”, 2010 .

Васіль Быкаў. , "Аблава". Творы 90-х гг. на выбар: аповесці "Сцюжа", "Пакахай мяне, салдацік" са зб. "Сцяна". 1—2 апавяданні на выбар: "Жоўты пясочак", "Палітрук Каламіец'', “Зенітчыца", "Сцяна", “Пахаджане” і інш. “Доўгая дарога дадому”; “Збор твораў у 14-ці т. Т.1”.

Рыгор Барадулін. Вершы са зб. "Маўчанне перуна", "Самота паломніцтва", "Міласэрнасць плахі", "Евангелле ад Мамы", "Ксты" (кнігі на выбар, 12—15 твораў).

Уладзімір Караткевіч. 12—15 вершаў са зб. паэзіі "Быў. Ёсць. Буду.". Ніл Гілевіч. 12—15 вершаў са зб. "Песня ў дарогу", "Прадвесне ідзе па зямлі", "Бальшак", "Перазовы", "Лісце трыпутніку", "А дзе ж тая крынічанька", "Актавы", "Повязь", "Жыта, сосны і валуны", "На высокім алтары" і інш. Вершы і публіцыстыка з кнігі "Любоў прасветлая" (1996); сатырычная паэма "Сказ пра Лысую гару" (па жаданні); раман у вершах "Родныя дзеці" або паэма "Лодачкі" ; “Збор твораў у 23-х т. Т.1, 2”

Іван Навуменка. Адзін твор на выбар: аповесць "Інтэрнат на Нямізе" ці адну аповесць з трылогіі "Дзяцінства", "Падлетак", "Юнацтва". Аповесці “Вір” і “Любімы горад”.

Іван Чыгрынаў. Апавяданні "Бульба", "У ціхім тумане", "Ці бываюць у выраі ластаўкі?", "Адна ноч", "За сто кіламетраў на абед", "Самы шчаслівы чалавек" і інш. (два творы на выбар). Адзін з раманаў на выбар: "Вяртанне да віны", "Не ўсе мы згінем". Адну п'есу на выбар з яго зборніка "Звон — не малітва" (Мінск: Маст. літ., 1993): "Ігракі", "Чалавек з мядзведжым тварам", "Звон — не малітва" і інш.

Алесь Адамовіч. "Апошняя пастараль", "Нямко", "Венера, або як я быў прыгоннікам", "Уіхі".

Паэзія. Кнігі і творы (на выбар 3—4 аўтары): А. Наўроцкі. Пакаленні і папялішчы”; П. Макаль. "Твар і душа"; Г. Бураўкін. "Гняздо для птушкі радасці”, "Узмах крыла", "Паміж зоркай і свечкай"; А. Вярцінскі. "Хлопчык глядзшь..."; Л. Галубовіч. "Таемнасць споведзі"; Л. Дранько-Майсюк. "Стомленасць Парыжам" або "Гаспода"; С. Законнікаў. "Чорная быль'' (паэма); В. Зуёнак. "Лета трывожных дажджоў", "Чорная лесвіца"; Н. Мацяш. "Паміж усмешкай і слязой"; А. Разанаў. "Вастрыё стралы”, “У горадзе валадарыць Рагвалод", "Паляванне ў райскай даліне"; Я. Янішчыц. "Каліна зімы”; Д. Бічэль. "Даўняе сонца" або "А на Палессі"; Р. Баравікова. "Каханне", "Люстэрка для самотнай"; А. Мінкін. "Расколіна", А. Сыс. "Пан Лес",”Лён”; А. Глобус. "Парк"; Г. Булыка. "Сінтэз" або "Турмалін"; Л. Рублеўская. "Замак месячнага сяйва" і інш.

Проза. Творы (на выбар 3—4 аўтары): В. Адамчык. "Вяртанне да віны", апавяданні са зб. "Раяль з адламаным вечкам"; I. Пташнікаў. "Тартак", "Арчыбал", "Львы", "Францужанкі" са зб. выбр. тв. "Тартак" (2000); Б. Сачанка. "Апошнія і першыя" або "Родны кут"; В. Казько. "Хроніка дзетдомаўскага саду", "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел", "Да сустрэчы" ; Г. Далідовіч. "Заходнікі"; А. Жук. "Праклятая любоў"; В. Карамазаў. "Краем Белага шляху", "Пушча" або "Бежанцы"; Л. Дайнека. "Меч князя Вячкі" або "След ваўкалака"; В. Іпатава. "За морам Хвалынскім" або "Залатая жрыца Ашвінаў"; У. Арлоў. "Дзень, калі упала страла", "Сны імператара"; А. Кудравец. Зб. "Смерць нацыяналіста"; У. Рубанаў. "Неаднойчы забіты"; А. Наварыч. Зб. "Рабкова ноч" або "Ноч пацалункаў незалежнасці"; А. Глобус. Зб. "Адзінота на стадыёне"; А. Федарэнка. Зб. "Смута" , “Вёска”, “Рэвізія”, “Афганскакя шкатулка”, “Нічые”; А. Казлоў. Зб. "I тады я памёр..." або "Незламаная свечка"; Б. Пятровіч. Зб. "Сон між пачвар", У.Гніламёдаў. “Сямейная хроніка ў духу барока”, Л. Рублеўская. “Старасвецкія міфы горада Б.”, Ю. Станкевіч. “Любіць ноч – права пацукоў” і інш.

Адзін з твораў фантастычнай прозы на выбар: В. Гігевіч. Аповесці "Карабель", "Пабакі", "Палтэргейст", раман "Кентаўры"; Я. Сіпакоў. |Аповесць "Блуканні па іншасвеце"; Л. Дайнека. Раман "Чалавек з брыльянтавым сэрцам", Р. Баравікова "3 казак старога астранаўта" і інш.

Адзін з беларускіх дэтэктываў на выбар: А. Глобус. Апавяданне
"Латвійскі дэтэктыў"; М Клімковіч. Раман "Сцэнарый смерці"; М Адамчык
(Шайбак). Аповесць "Забойства на Каляды"; Ю. Станкевіч. Аповесць
"Рыфма"; В. Праўдзін. Аповесць "Эксгумацыя"; А. Усеня. Аповесш
"Афсайд","Здань на хутары".

Драматургія (тры-чатыры аўтары і творы на выбар). Пісьменнікі, творы: М. Матукоўскі. "Мудрамер", "Бездань", "Калізей", "Зомбі, альбо "Мудрамер-2"; А. Петрашкевіч. "Дагарэла свечачка", "Меч Рагвалода ; А. Дзялендзік. "Гіпапатам", "Султан Брунэя", "Паўночны аўкцыён", “Лета” і інш.; Г. Марчук. "Пеўчыя сорак першага года", "Калі заспявае певень”; У. Бутрамееў. "Страсці па Аўдзею"; У. Сауліч. "Сабака з залатым зубам” ,

М.Арахоўскі "Машэка", "Ку-ку"; А. Папова "Улюбёнцы лёсу", "Развітанне з радзімай”, "Сняданак на траве", "Маленькія радасці жывых" і інш.;

Г.. Каржанеўская. "Мора, аддай пярсцёнак", "Камандзіроўка", "Вірус";

А. Федарэнка. "Жаніх па перапісцы", "Багаты кватарант".

АляксейДудараў. Два творы на выбар: "Злом",

"Адцуранне", "Купала", "Чорная панна Нясвіжа", "Палачанка", "Крыж",

"Уладзімір і Рагнеда", "Кім" і інш.

Адну з п'ес "эксперыменталънай" драматургіі на выбар: А. Асташонак. "Драматургічныя тэксты"; Г. Багданава. "АС-лінія"; І. Сідарук. "Галава"; С. Кавалёў. "Трышчан, або Блазны на пахаванні", “Навука кахання”,”Стомлены д'ябал".

Адну з п'ес для дзяцей Г. Каржанеўскай, М. Арахоўскага, I. Сідарука, П. Васючэнкі, С. Кавалёва, А. Федарэнкі, Л. Рублеўскай і іншых сучасных драматургаў (на выбар).

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ ПА КУРСУ

“Сучасная літаратура Беларусі”


Тэма № 1. Творчасць Івана Шамякіна.

1. Асноўныя біяграфічныя звесткі пра І. Шамякіна.

2. Творчая эвалюцыя пісьменніка.

3. Раман “Злая зорка” – першы раман пра чарнобыльскую трагедыю. Наватарства пісьменніка.

4. Аповесці І. Шамякіна 90-х гадоў: маральна-этычная праблематыка.

5. “Спавядальная проза “ пісьменніка.

6. Дзённікавыя запісы І. Шамякіна.
Тэма № 2. Паэзія А. Сыса.

1. Міфалагічнасць успрыняцця свету ў творчасці А. Сыса.

2. Праблематыка зборніка “Пан Лес”.

3. Праблема паэта і паэзіі ў творчасці А. Сыса.

4. Зборнік “Лён” як споведзь паэта.

5. Вобраз жанчыны-маці ў зборніках “Агмень” і “Сыс”.

6. Асаблівасці паэтыкі твораў А. Сыса.
Тэма № 3. Мастацкія вартасці і пралікі сучаснай беларускай прозы.

1. Багацце творчых індывідуальнасцей.

2. Павышэнне ідэйна-мастацкіх, маральных крытэрыяў.

3. Паглыбленне псіхалагізму.

4. Проза сучаснай тэматыкі.

5. Мастацкія пралікі і недахопы развіцця.

Кантроль за самастойнай работай студэнтаў:


  1. Агляд-аналіз літаратурных часопісаў “Полымя”, “Маладосць”,

“Нёман”, газеты “Літаратура і мастацтва”, інш.

  1. Мінірэцэнзія на літаратурны твор па выбару ( з публікацый

2007 – 2008 гадоў ).

3. Тэст-апытванне па праблемах развіцця сучаснай беларускай



драматургіі.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка