Праект беларуская літаратура ХІ клас (базавы ўзровень)




Дата канвертавання09.08.2018
Памер51.94 Kb.

ПРАЕКТ

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

ХІ КЛАС

(базавы ўзровень)

Iван Мележ. Раман «Людзі на балоце» (5 гадзін).

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.



«Людзі на балоце». Творчая гісторыя, тэматыка і праблематыка “Палескай хронікі”. Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі. Настойлівае імкненне Васіля да самасцвярджэння і незалежнасці, яго сціпласць, цярплівасць, працавітасць, разгубленасць у складаных жыццёвых абставінах. Драматычны лёс Ганны.

Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян. Розныя адносіны да людзей, да працы, да будучыні ў старога Глушака і яго сыноў. Драматызм становішча Глушака ў час калектывізацыі. Вастрыня драматычнай калізіі.

Чалавек і прырода ў творы. Псіхалагічнае майстэрства Мележа-празаіка. Нацыянальная самабытнасць творчасці I. Мележа і яе агульначалавечая значнасць.

Тэорыя літаратуры. Стыль пісьменніка (паглыбленне паняцця). Традыцыі і наватарства.

Для дадатковага чытання

Іван Мележ. «Подых навальніцы».

Мастацтва*. Ж ы в а п і с: Г. Вашчанка. «Маё Палессе»; А. Гараўскі. «Пінскія балоты»; Ю. Зайцаў. «Людзі Палесся»; Н. Шчасная. «Партрэт Івана Мележа». К і н а м а с т а ц т в а: кінафільм «Людзі на балоце» (рэж. В. Тураў). Т э а т р а л ь н а е м а с т а ц т в а: спектакль «Людзі на балоце» (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, рэж. А. Гарцуеў).

І в а н Ш а м я к і н. Раман «Сэрца на далоні» (гадзін).

Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка.



«Сэрца на далоні». Праблематыка рамана. Вастрыня канфлікту. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана. Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс.

Маладое пакаленне ў рамане. Няўстойлівасць жыццёвай пазіцыі Славіка Шыковіча. Складаны шлях духоўнага станаўлення Тараса. Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, неабходнасць выхавання маладога пакалення. Сімволіка назвы твора.



Тэорыя літаратуры. Жанр рамана (паглыбленне паняцця).

Мастацтва. Ж ы в а п і с: М. Будавей. «Партрэт Івана Шамякіна»; Н. Шчасная. «Снежныя зімы (партрэт пісьменніка Шамякіна)»; У. Масленікаў. «Мае бацькі ў маі 1945 года». Т э а т р а л ь н а е м а с т а ц т в а: спектаклі «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «І змоўклі птушкі» (па творах І. Шамякіна). К і н а м а с т а ц т в а: мастацкія фільмы «Гандлярка і паэт» (рэж. С. Самсонаў), «Атланты і карыятыды» (рэж. А. Гутковіч), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук).

Для дадатковага чытання

Iван Шамякін. «Атланты і карыятыды».

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА

ХІ КЛАС

(павышаны ўзровень)

I в а н М е л е ж. Раманы «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» (гадзін).

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.



«Людзі на балоце», «Подых навальніцы». Творчая гісторыя, тэматыка і праблематыка «Палескай хронікі». Жанрава-кампазіцыйная цэласнасць твора. Асаблівасць драматычнага канфлікту.

Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі. Настойлівае імкненне Васіля да самасцвярджэння і незалежнасці, яго сціпласць, цярплівасць, працавітасць, разгубленасць у складаных жыццёвых абставінах. Драматычны лёс Ганны.

Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян. Розныя адносіны да людзей, да працы, да будучыні ў старога Глушака і яго сыноў. Драматызм становішча Глушака ў час калектывізацыі. Вастрыня драматычнай калізіі.

Чалавек і прырода ў творы. Паэтызацыя сялянскай працы. Псіхалагічнае майстэрства Мележа-празаіка. Роля ўнутранага маналога, няўласна-асабовай мовы, мовы герояў (палескага дыялекту) у раскрыцці індывідуальных характараў.

Нацыянальная самабытнасць творчасці Iвана Мележа і яе агульначалавечая значнасць.

Тэорыя літаратуры. Стыль пісьменніка (паглыбленне паняцця). Традыцыі і наватарства.

Мастацтва. Ж ы в а п і с: Г. Вашчанка. «Маё Палессе»; А. Гараўскі. «Пінскія балоты»; Ю. Зайцаў. «Людзі Палесся»; Н. Шчасная. «Партрэт Івана Мележа».

В ы я ў л е н ч а е м а с т а ц т в а: Л. Талбузін. Медаль «Іван Мележ».

К і н а м а с т а ц т в а: кінафільм «Людзі на балоце» (рэж.В. Тураў); тэлеспектакль «Завеі, снежань…» (рэж. У. Забэла).

Літаратура

Ляшук, В. Я. Іван Мележ у школе: дапаможнік для настаўнікаў / В. Я. Ляшук. – Мінск: Аверсэв, 2005.


І в а н Ш а м я к і н. Аповесць «Гандлярка і паэт»; раман «Сэрца на далоні» (8 гадзін).

Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.



«Сэрца на далоні». Праблематыка рамана. Вастрыня канфлікту. Маральна-этычная сутнасць аўтарскай пазіцыі. Рэтраспектыўны зварот да падзей вайны. Сутыкненне праўды і дэмагогіі ў ацэнках дзейнасці падпольшчыкаў. Роля кар’ерыста Гукана, які хавае праўду аб актыўнай падпольнай дзейнасці доктара Савіча. Прынцыповасць і рашучасць Кірылы Шыковіча ў выкрыцці Гукана. Сутыкненне розных маральных пазіцый. Партызанскае мінулае Яраша. Вобраз Зосі Савіч, яе жыццёвы лёс.

Маладое пакаленне ў рамане. Няўстойлівасць жыццёвай пазіцыі Славіка Шыковіча. Складаны шлях духоўнага станаўлення Тараса. Праблема ўзаемаадносін бацькоў і дзяцей, неабходнасць выхаванне маладога пакалення.

Сімволіка назвы твора.

«Гандлярка і паэт». Гісторыя напісання аповесці. Тэма трагічнага лёсу жанчыны на вайне. Вобраз Вольгі Ляновіч. Каханне ў лёсе гераіні. Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч. Фарміраванне характару Алеся Гапанюка. Праблема маральнага выбару ў творы. Майстэрства пісьменніка ў стварэнні сюжэта, псіхалагічнай абмалёўцы характараў.

Тэорыя літаратуры. Жанр аповесці (паглыбленне паняцця). Гераічнае і трагічнае ў літаратуры.

Мастацтва. Ж ы в а п і с: М. Будавей. «Партрэт Івана Шамякіна»; Н. Шчасная. «Снежныя зімы (партрэт пісьменніка Шамякіна)»; У. Масленікаў. «Мае бацькі ў маі 1945 года».

Т э а т р а л ь н а е м а с т а ц т в а: спектаклі «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «І змоўклі птушкі» (па творах І. Шамякіна).

К і н а м а с т а ц т в а: мастацкія фільмы «Гандлярка і паэт» (рэж. С. Самсонаў), «Вазьму твой боль» (рэж. М. Пташук).

Літаратура

Іван Шамякін: вядомы і невядомы : успаміны, эсэ, аповесць / [укладальнік Т. Шамякіна]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011.



Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв'ю, эсэ / [укладанне А. Шамякінай]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2010.

* Разгляд твораў рубрыкі «Мастацтва», якія выкарыстоўваюцца ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, адбываецца ў першую чаргу з апорай на вядомае і на выбар настаўніка. Дадатковыя гадзіны для знаёмства з такімі творамі вучэбнай праграмай не прадугледжаны.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка