Праект эксперыментальны




Дата канвертавання19.11.2017
Памер43.8 Kb.
logo1.png

80 субота, 18 кастрычніка 2014 года







Праект эксперыментальны.

Карысць рэальная


img_2420.jpg

У Сенненскай школе-інтэрнаце прайшоў рэспубліканскі семінар удзельнікаў эксперыментальнага праекту «Апрабацыя метадычных рэкамендацый па рэалізацыі праграмы выхаваўчай работы «Грамадзянін. Працаўнік. Сем’янін» у дзіцячых інтэрнатных установах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў».

Семінар праходзіў з удзелам супрацоўнікаў Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Упраўлення маніторынгу адукацыі, Лабараторыі праблем выхавання асобы, упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, італьянскіх валанцёраў праекта «Груз надзеі — 2014″, кіраўнікоў інтэрнатных устаноў краіны. Удзел у рабоце семінару таксама прынялі намеснік старшыні Сенненскага раённага выканаўчага камітэта Зоя Фаміна, якая звярнулася да гасцей і гаспадароў мерапрыемства з прывітальным словам, і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Аніськовіч.

На мерапрыемстве былі прадстаўлены панарама практыка-арыентаваных праектаў, якія ажыццяўляюцца ў Сенненскай школе-інтэрнаце, фільм пра жыццё інтэрнатнай установы, даклад дырэктара школы Леаніда Казлова «Сістэма работы педкалектыву Сенненскай школы-інтэрната па выхаванні грамадзяніна, сем’яніна, працаўніка».

З дакладамі выступілі прадстаўнікі сталічных устаноў, кіраўнік праекта «Груз надзеі — 2014″ Міжнароднага дабрачыннага фонду «Дапаможам ім жыць», іншыя ўдзельнікі мерапрыемства.

У рамках сустрэчы прайшоў круглы стол «Вопыт выхавання грамадзяніна, працаўніка, сем’яніна ў дзіцячых інтэрнатных установах». Для ўдзельнікаў семінару была падрыхтавана канцэртная праграма «Ад усёй душы».




Наш карэспандэнт


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка