Прафесійнае майстэрства вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі




Дата канвертавання21.02.2017
Памер197.81 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

______________ А.В. Данільчанка

____________________

(дата зацвярджэння)


Рэгістрацыйны № УД-______/ вуч.
ПРАФЕСІЙНАЕ МАЙСТЭРСТВА

Вучэбная праграма ўстановы вышэйшай адукацыі

па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці:

1-23 01 10 Літаратурная работа (па напрамках)

напрамку спецыяльнасці:

1-23 01 10-02 Літаратурная работа (рэдагаванне)

2016 г.

Вучэбная праграма складзена на падставе адукацыйнага стандарту АСВА 1-23 01 10-2013 і вучэбнага плана Е 23-194, зацверджанага 30.05.2013.



складальнік:

В.А Шніп, старшы выкладчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.);

Вучэбна-метадычнай камісіяй Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнана ўніверсітэта

(пратакол № 3 ад 19.11.2015 г.)

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вучэбная дысцыпліна «Прафесійнае майстэрства» з’яўляецца неабходнай часткай прафесійнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў у галінах выдавецкай вытворчасці і сродкаў масавай інфармацыі. Яе выкладанне павінна мець планамерны і скіраваны на творчы пошук характар, садзейнічаць засваенню студэнтамі асноў абранай спецыяльнасці, замацаванню тэарэтычных ведаў, набыццю прафесійных навыкаў. Вучэбная дысцыпліна «Прафесійнае майстэрства» ўваходзіць у цыкл спецыяльных дысцыплін (дысцыплін спецыялізацыі).

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Вывучэнне дысцыпліны «Прафесійнае майстэрства» грунтуецца на ведах, атрыманых па дысцыплінах «Стылістыка» і вызначаецца паглыбленымі міжпрадметнымі сувязямі з дысцыплінай «Методыка рэдагавання».

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Мэта вучэбнай дысцыпліны «Прафесійнае майстэрства» – пашырыць лінгвістычныя, рэдактарскія, арганізацыйныя, эканамічныя веды і ўменні студэнта, удасканаліць іх у канкрэтных сітуацыях рэдакцыйнага працэсу, на канкрэтных тэкстах і сюжэтах. Названая мэта рэалізуецца праз вырашэнне наступных задач: дапамагчы ў стварэнні ўласных матэрыялаў для СМІ; прадэманстраваць выдатныя ўзоры розных відаў выданняў і тэкстаў, засяродзіць увагу студэнтаў на дзеяннях рэдактара па іх падрыхтоўцы; прадэманстраваць узоры выкарыстання лінгвістычных, спецыяльных і агульнакультурных ведаў у працы рэдактара; на матэрыяле літаратуры розных жанраў; практычна замацаваць веды па агульнай тэорыі рэдагавання і ўдасканаліць атрыманыя навыкі карэктарскай і рэдактарскай праўкі, падрыхтоўкі рукапісу да друку; прадэманстраваць спецыфіку рэдактарскай дзейнасці ў выдавецтве, СМІ, дзяржаўных установах, пры камп’ютарным рэдагаванні; адабраць, упарадкаваць і ўдакладніць крытэрыі ацэнкі рукапісу, выпрацаваць навыкі творчага падыходу да аналізу і ацэнкі тэксту.

Мэты і задачы могуць вар’іравацца ў залежнасці ад профілю спецыяліста, які праводзіць заняткі, і ў залежнасці ад прадпрыемства, якое з’яўляецца базавым.



Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны.

У выніку вывучэння вучэбнай дысцыпліны студэнт павінен:



ведаць:

  • мэтодыку рэдагавання аўтарскіх рукапісаў;

  • прыёмы і спосабы вычыткі адрэдагаваных рукапісаў;

  • прынцыпы чытання карэктурных адбіткаў;

  • функцыянальныя абавязкі літаратурнага рэдактара, карэктара;

  • змест рэдакцыйнага пашпарта;

  • патрабаванні да арганізацыі ўнутранага і знешняга рэцэнзавання рукапісу;

  • тэматыку і праблематыку канкрэтнага выдавецтва, асновы маркетынгавай і вытворчай дзейнасці.

умець:

  • рабіць кантрольную вычытку выдання;

  • арганізоўваць выдавецкі працэс “ад аўтарскага рукапісу – да друкаванага выдання”;

  • вызначаць спецыфіку дзейнасці канкрэтнага выдавецтва;

  • правільна карыстацца карэктурнымі знакамі;

  • выкарыстоўваць методыку рэдагавання ў сістэме літаратурнай, мастацкай і тэхнічнай апрацоўкі друкаванай і анлайнавай прадукцыі.

– ацаніць прадстаўлены рукапіс на прадмет мэтазгоднасці яго публікацыі.

валодаць:

  • навыкамі кантрольный вычыткі выдання;

  • методыкай рэдагавання ў сістэме літаратуранй, мастацкай і тэхнічнай апрацоўкі друкаванай і анлайнавай прадукцыі;

  • навыкамі індывідуальнай і калектыўнай дзейнасці, тэкставай і пазатэкставай працы.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Выкарыстоўваюцца рэпрадуктыўны, праблемна-пошукавы метады, метад дзелавой гульні, метад праграміраваных заданняў, метад праектаў. Практычныя заняткі маюць камбінаваны характар і павінны спалучаць паведамленне новага матэрыялу са зваротнай сувяззю асабістага замацавання студэнтамі яго пры выкананні заданняў. Выкарыстоўваюцца тэхналогіі праблемнага і эўрыстычнага навучання, прымяняецца традыцыйнае і камп’ютарнае тэсціраванне, электронная бібліятэка.

У адпаведнасці з вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны «Прафесінае майстэрства» адведзена 72 гадзіны, з іх 42 аўдыторныя гадзіны (6 гадзін – лекцыі, 36 гадзін – лабараторныя заняткі). Дысцыпліна вывучаецца ў 6 семестры на III курсе (вочная форма навучання). Форма кантролю ведаў па дысцыпліне – залік.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ

1. Мэты, задачы, прадмет дысцыпліны

Мэты і задачы, прадмет дысцыпліны. Працэс стварэння медыяпрадукта: ад пошуку аўтара і да распаўсюджвання тэксту ў вуснай, пісьмовай ці электроннай форме.


2. СМІ ў Рэспубліцы Беларусь

Віды сродкаў масавай інфармацыі ў залежнасці ад формы ўласнасці, перыядычнасці, носьбіта інфармацыі, тыражу, чытацкага адраса і інш. Ліцэнзаванне ў сферы інфармацыі. Падрыхтоўка кадраў і пераатэстацыя.


3. Структура базавага прадпрыемства (сродка масавай інфармацыі або выдавецтва)

Задачы выпуску базавага сродка масавай інфармацыі або выдавецтва. Форма ўласнасці і ведамасная прыналежнасць. Штатны расклад. Абавязкі падраздзяленняў і супрацоўнікаў. Распаўсюджванне і рэклама. Падбор матэрыялаў і іх апрацоўка.



4. Стылёвая разнастайнасць тэкстаў для рэдагавання

Стылістычны сінкрэтызм публіцыстычных жанраў. Стылявая дыферэнцыяцыя ў беларускай і рускай мовах. Асноўны стыль базавага сродку масавай інфармацыі або выдавецтва. Асноўныя і факультатыўныя стылявыя прыметы базавага сродка масавай інфармацыі. Элементы іншых стыляў у выданні (мэтазгоднасць і ўмовы выкарыстання).


5. Лагічныя асновы рэдагавання

Законы логікі. Спосабы выкрыцця лагічных памылак. Спосабы ліквідацыі лагічных памылак. Зрух у выкладзе. Сцвярджэнні ўзаемавыключальных паняццяў. Супастаўленне, параўнанне несупастаўляльных з’яў. Памылкі пры ўстанаўленні прычынна-выніковых сувязей.


6. Віды рэдактарскай праўкі і рэдактарскага чытання

Праўка-перапрацоўка, праўка-вычытка, праўка-апрацоўка, праўка-скарачэнне. Умовы выкарыстання кожнага віда праўкі. Азнаямляльнае, паглыбленае, шліфовачнае чытанні. Умовы выкарыстання і вынікі відаў рэдактарскага чытання.


7. Першасная ацэнка рукапісу, падрыхтоўка заключэння рэдактара (рэдактарскай рэцэнзіі)

Задачы першаснай ацэнкі рукапісу. Агульная ацэнка стылю, кампазіцыі, актуальнасці, пераканаўчасці тэксту. Ацэнка пазатэкставых элементаў. Спецыфіка першаснай ацэнкі ў розных відах СМІ.



8. Работа над рукапісамі на арфаграфічным узроўні

Крыніцы даведачнай інфармацыі ў час праверкі рукапісу на арфаграфічным узроўні. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Выключэнне і нарматыўная арфаграма. Складаныя выпадкі правапісу галосных і зычных у беларускай і рускай мовах. Асаблівасці правапісу асобна, разам і злучна. Перадача іншамоўных імёнаў і назваў па-беларуску і па-руску. Ужыванне вялікай літары. Правілы пераносу слоў.


9. Работа над рукапісамі на лексічным узроўні

Стылявая дыферэнцыяцыя лексікі беларускай (рускай) мовы. Асноўны лексікон базавага сродка масавай інфармацыі. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў, антонімаў, паронімаў і амонімаў. Моўная гульня. Тропы і фігуры ў розных відах тэкстаў.


10. Работа над рукапісамі на марфалагічным узроўні

Граматычныя катэгорыі беларускай (рускай) моў. Варыянтнасць як вызначальная рыса беларускай мовы. Складаныя выпадкі скланення і спражэння. Спецыфіка дзеяслоўных і прыметнікавых парадыгм у беларускай мове. Транспазіцыя пры выкарыстанні марфалагічных катэгорый. Скланенне імёнаў і прозвішчаў.


11. Работа над рукапісам на сінтаксічным узроўні

Асноўныя віды сказаў у базавым сродку масавай інфармацыі. Звышфразавае адзінства. Сінанімія асобных тыпаў сказаў. Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі. Парадак слоў і актуальнае чляненне. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Дапасаванне азначэння. Ужыванне лічэбнікаў і прыметнікаў. Адмоўе, падвойнае адмоўе. Выкарыстанне простай і няўласна-простай мовы.


12. Комплексная ацэнка і праўка тэксту

Параметры комплекснай ацэнкі і праўкі тэксту. Ацэнка кампанентаў выдання. Апрацоўка кампанентаў “загаловак”, “змест”, “калонтытул”, “пагінацыя”, “малюнак”, “макет анатаванай каталожнай карткі”, “подпіс да малюнка”, “спіс літаратуры” і інш. Праверка рубрыкацыі і кампазіцыі. Аднастайнасць афармлення аднатыпных элементаў.

Вычытка адрэдагаваных рукапісаў і чытанне карэктурных адбіткаў з мэтай забеспячыць графічную і лексічную аднастайнасць розных элементаў тэксту, ліквідацыі арфаграфічных, пунктуацыйных і граматычных памылак, захоўвання тэхнічных правіл набору, а таксама выпраўлення недахопаў сэнсавага і стылістычнага характару.

Праверка камплектнасці рукапісаў (наяўнасць тытульнага ліста, уводзін, ілюстрацый, даведачнага матэрыялу і інш.), нумарацыі і загалоўкаў раздзелаў ў змесце і ў тэксце. Правільнасць напісання і ўніфікацыя тэрмінаў, сімвалаў, адзінак вымярэння, умоўных скарачэнняў, аднастайнасць абазначэнняў у ілюстрацыях і тэксце. Вядзенне рэдактарскага пашпарта.


13. Пошук аўтараў і заказ рукапісаў

Задума як аснова твора. Аўтар як галоўная асоба ў стварэнні выдання. Прафесійная этыка адносін з аўтарам. Захаванне аўтарскага права пры выкарыстанні аўтарскіх тэкстаў. Дапамога аўтару ў вызначэнні тэмы і падрыхтоўцы плана работы над ёй.


14. Супрацоўніцтва аўтара, рэдактара і рэцэнзента

Адрозненне рэдактарскай і рэцэнзенцкай ацэнкі. Падбор рэцэзентаў. Аплата рэцэнзентаў. Пастаноўка задач для рэцэнзента. Дапрацоўка рукапісу на падставе рэцэнзіі. Умовы адхілення рукапісу на падставе рэцэнзіі. Паўторнае і “чорнае” рэцэнзаванне.


15. Супрацоўніцтва рэдактара і іншых удзельнікаў рэдакцыйна-выдавецкага працэсу

Зацікаўленае і адказнае супрацоўніцтва ўсіх удзельнікаў рэдакцыйна-выдавецкага працэсу як аснова паспяховай падрыхтоўкі тэксту для адрасата (чытача, слухача). Узаемадзеянне рэдактара і мастака (мастацкага афарміцеля, дызайнера). Узамадзеянне рэдактара і карэктара на розных этапах. Рэдактар і аддзел маркетынгу (збыту, продажу). Кантрольная праверка макета. Рэдактар (адказны, галоўны рэдактар) як каардынатар і вызначальнік задач для супрацоўнікаў рэдакцыі.



Вучэбна-метадычная карта вучэбнай дысцыпліны


Нумар раздзела, тэмы

Назва раздзела, тэмы

Колькасць аўдыторных гадзін

Колькасць гадзін кіруемай самастойнай работы

Формы кантролю ведаў

Лекцыі

Практычныя (семіарскія) заняткі

Лабараторныя заняткі

Іншае

1

2

3

4

5

6

7

8



Мэты, задачы, прадмет дысцыпліны

2


















СМІ ў Рэспубліцы Беларусь

2


















Структура базавага прадпрыемства (сродка масавай інфармацыі або выдавецтва)








4







Тэст № 1



Стылёвая разнастайнасць тэкстаў для рэдагавання







2












Лагічныя асновы рэдагавання







4












Віды рэдактарскай праўкі і рэдактарскага чытання







4







Тэст № 2



Першасная ацэнка рукапісу, падрыхтоўка заключэння рэдактара (рэдактарскай рэцэнзіі)







2












Работа над рукапісамі на арфаграфічным узроўні







2












Работа над рукапісамі на лексічным узроўні







2












Работа над рукапісамі на марфалагічным узроўні







2












Работа над рукапісам на сінтаксічным узроўні







2







Тэст № 3



Комплексная ацэнка і праўка тэксту







4












Пошук аўтараў і заказ рукапісаў

2


















Супрацоўніцтва аўтара, рэдактара і рэцэнзента







4







Тэст № 4



Супрацоўніцтва рэдактара і іншых удзельнікаў рэдакцыйна-выдавецкага працэсу







4












Усяго:

6




36












Інфармацыйна-метадычная частка
І. ЛІТАРАТУРА
Асноўная

  1. Арзамасцева, И. Н. Детская литература / И. Н. Арзамасцева, С. А. Николаева. – М. : Высш. шк., 2000. – 472 с.

  2. Валгина, Н. С. Теория текста : учеб. пособие / Н. С. Валгина. – М. : Логос, 2003. – 280 с.

  3. Издательская деятельность: практ. пособие. – 4-е изд., пересмотр. – Минск : Нац. кн. палата Беларуси, 2006. – 124 с.

  4. Истрина, М. В. Аннотирование произведений печати: методич. пособие. – М. : Книга, 1981. – 48 с.

  5. Іўчанкаў, В. І. Беларуская арфаграфія : апавяданні і гісторыі / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Пачатковая школа, 2010. – 304 с.

  6. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ: Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. І. Іўчанкаў. — Мінск : БДУ, 2003. — 256 с.

  7. Іўчанкаў, В. І. Беларускі правапіс у апорных схемах : паводле новай рэдакцыі “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” : дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / В. І. Іўчанкаў. – 2-е выд., выпр. – Мінск : Пачатковая школа, 2011. – 56 с.

  8. Іўчанкаў, В. І. Медыярыторыка: рытарычныя асновы журналістыкі, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, дыскурсны аналіз сродкаў масавай інфармацыі: курс лекцый / В. І. Іўчанкаў. – Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2009. – 280 с.

  9. Калинин, С. Ю. Как правильно оформить выходные сведения издания : пособие для издателя / С.Ю. Калинин. – М. : Экономистъ, 2003. – 219 с.

  10. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А. А. Каўрус. – Мінск : Беларусь, 1994. – 160 с.

  11. Клецкая, З. М. Редакторская подготовка по отраслям знаний: курс лекций / З. М. Клецкая. – Минск : БНТУ, 2004. – 214 с.

  12. Книга : энцикл. / гл. ред. В. М. Жарков. – М. : Большая российск. энцикл., 1999. – 796 с.

  13. Кузнецов, Б. А. Экономика и организация издательской деятельности : учеб. для вузов / Б. А. Кузнецов. – М. : АСТ : Астрель, 2006. – 319 с.

  14. Культура русской речи / отв. ред. Л. К. Граудина, Е.Н. Ширяев. – М. : Норма : Инфра-М, 1999. – 560 с.

  15. Лащук, О. Р. Редактирование информационных сообщений : [учеб. пособие для студ. вузов] / О. Р. Лащук. – Москва : Аспект Пресс, 2004. – 160 с.

  16. Мильчин, А. Э. Справочник издателя и автора: ред.-изд. оформление издания / А. Э. Мильчин, Л. К. Чельцова. – 2-е изд., испр. и доп. – М. : Олма-Пресс, 2003.– 800 с.

  17. Редактирование отдельных видов литературы / под ред Н.М. Сикорского. – М., 1987. – 397 с.

  18. Редакторская подготовка изданий : учеб. для вузов / под ред. С. Г. Антоновой. – М. : Логос, 2004. – 496 с.

  19. Розенталь, Д. Э. Справочник по правописанию и литературной правке / Д. Э. Розенталь. – 5-е изд., испр. – М. : Книга, 1989. – 320 с.

  20. Свобода информации и ее границы / IREX/Minsk ; сост. Н. Н. Довнар. – Минск : Бел. навука, 1999. – 198 с.

  21. Системы электронного документооборота (СЭД) [Электрон. ресурс] // ITeam : Технологии корпоративного управления : портал. – М., 2002–2007. – Режим доступа : http://www.iteam.ru/publications/it/section_64.

  22. Стандарты по издательскому делу : сб. документов / сост. А. А. Джиго, С. Ю. Калинин. – М. : Экономистъ, 2004. – 623 с.

  23. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

  24. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск : Бел. навука, 2002. – 223 с.

  25. Энциклопедия книжного дела / Ю. Ф. Майсурадзе, А. Э. Мильчин, Н. П. Маковеев и др. – 2-е изд., перераб. и доп. – М. : Юристъ, 2004. – 634 с.


Дадатковая

1. Базанова, А. Е. Литературное редактирование : учеб. пособие / А. Е. Базанова. – М. : РУДН, 2008. – 202 с.

2. Голуб И. Б. Конспект лекций по литературному редактированию / И. Б. Голуб. – М. : Айрис-пресс, 2004. – 432 с.

3. Гужова, И. К. Литературное редактирование : материалы для занятий: учеб. пособие / И. К. Гужова [и др.]. – М.: МГУ, 2000. – 160 с.

4. Жаўняровіч, П. П. Асновы рэдагавання тэкстаў службовай дакументацыі : вучэб. дапаможнік / П. П. Жаўняровіч. – Мінск : Беларусь, 2006. – 196 с.

5. Козлова, М. М. Редактирование материалов массовой информации : учеб. пособие / М. М. Козлова. – СПб. : ИВЭСЭП, Знание, 2009. – 78 с.

6. Колесников, Н. П. Стилистика и литературное редактирование / Н. П. Колесников. – Ростов н/Д : МарТ, 2003. – 192 с.

8. Литературное редактирование : курс лекций / под ред. Н. С. Валгиной. – Изд. 2-е, испр. и дополн. – М. : МПИ, 1989. – 128 с.

9. Накорякова, К. М. Литературное редактирование информационных заметок : учеб.-метод. пособие / К. М. Накорякова. – М. : Изд-во МГУ, 1990. – 48 с.

10. Накорякова, К. М. Литературное редактирование материалов массовой информации : учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М. : Изд-во МГУ, 1994. – 189 с.

11. Накорякова, К. М. Литературное редактирование. Общая методика работы над текстом : учеб. пособие / К. М. Накорякова. – М.: МГУ, 2002. – 332 с.

13. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования: учебник для вузов по спец. «Журналистика» / Н. М. Сикорский. – 2-е изд., испр. и доп.– М.: Высш. школа, 1980. – 328 с.

14. Сметанина, С. И. Литературное редактирование для журналистов и специалистов по связям с общественностью / С. И. Сметанина. – СПб. : Изд-во Михайлова В. А., 2003. – 252 с.

15. Стилистика и литературное редактирование / под ред. В. И. Максимова. – 3-е изд., перераб. и доп. – М. : Гардарики, 2007. – 653 с.


ІІ. РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА АРГАНІЗАЦЫІ САМАСТОЙНАЙ ПРАЦЫ

Студэнты ў працэсе навучання самастойна працуюць па рэдагаванні журналісцкіх тэкстаў, якія змяшчаюцца ў базавым сродку масавай інфармацыі, або літаратуры, выпускам якой займаецца базавае выдавецтва. Выкладчык забяспечвае студэнта тэкстамі для рэдагавання і кантралюе якасць працэсу ацэнкі і праўкі рукапісу з улікам патрабаванняў да пэўнага віду літаратуры, стылю, чытацкага адраса і інш. Самастойная работа ацэньваецца па выніках прэзентацыі творчага задання студэнта.


ІІІ. РЭКАМЕНДУЕМЫЯ СРОДКІ ДЫЯГНОСТЫКІ

Для атэстацыі студэнтаў на адпаведнасць іх персанальных дасягненняў патрабаванням вучэбнай праграмы «Прафесійнае майстэрства» ствараецца фонд ацэначных сродкаў, які ўключае групавыя заданні, тэсты, тэмы індывідуальных заданняў для рэфератаў, пытанні да выніковага заліку і інш. Ацэначнымі сродкамі прадугледжвацца ацэнка здольнасці студэнтаў да рэдактарскай дзейнасці ў час аналізу розных тыпаў пісьмовых тэкстаў. У якасці формаў дыягностыкі кампетэнцый студэнтаў выкарыстоўваюцца:

– вусныя формы: гутаркі, калёквіумы, даклады на занятках і інш.;

– пісьмовыя формы: тэсты, кантрольныя апытанні, пісьмовыя справаздачы па лабараторна-практычных работах, рэфераты і інш.;



– вусна-пісьмовыя формы: справаздачы па лабараторна-практычных работах з іх вуснай абаронай, залік па дысцыпліне і інш.
ІV. ПРЫКЛАДНЫЯ ПЫТАННІ ДА заліку

  1. Працэс стварэння медыяпрадукта: ад пошуку аўтара і да распаўсюджвання тэксту ў вуснай, пісьмовай ці электроннай форме.

  2. Віды сродкаў масавай інфармацыі ў залежнасці ад формы ўласнасці, перыядычнасці, носьбіта інфармацыі, тыражу, чытацкага адраса і інш.

  3. Ліцэнзаванне ў сферы інфармацыі.

  4. Падрыхтоўка кадраў і пераатэстацыя.

  5. Задачы выпуску базавага сродка масавай інфармацыі або выдавецтва.

  6. Штатны расклад. Абавязкі падраздзяленняў і супрацоўнікаў.

  7. Распаўсюджванне і рэклама. Падбор матэрыялаў і іх апрацоўка.

  8. Асноўны стыль базавага сродку масавай інфармацыі або выдавецтва.

  9. Элементы іншых стыляў у выданні (мэтазгоднасць і ўмовы выкарыстання).

  10. Спосабы ліквідацыі лагічных памылак.

  11. Памылкі пры ўстанаўленні прычынна-выніковых сувязей.

  12. Умовы выкарыстання розныха відаў праўкі ў СМІ або ў выдавецтве.

  13. Першасная ацэнка рукапісу, падрыхтоўка заключэння рэдактара (рэдактарскай рэцэнзіі).

  14. Работа над рукапісамі на арфаграфічным узроўні.

  15. Работа над рукапісамі на лексічным узроўні.

  16. Работа над рукапісамі на марфалагічным узроўні.

  17. Работа над рукапісам на сінтаксічным узроўні.

  18. Апрацоўка кампанентаў “загаловак”, “змест”, “калонтытул”, “пагінацыя”, “малюнак”, “макет анатаванай каталожнай карткі”, “подпіс да малюнка”, “спіс літаратуры” і інш.

  19. Праверка камплектнасці рукапісаў (наяўнасць тытульнага ліста, уводзін, ілюстрацый, даведачнага матэрыялу і інш.), нумарацыі і загалоўкаў раздзелаў ў змесце і ў тэксце.

  20. Правільнасць напісання і ўніфікацыя тэрмінаў, сімвалаў, адзінак вымярэння, умоўных скарачэнняў, аднастайнасць абазначэнняў у ілюстрацыях і тэксце.

  21. Вядзенне рэдактарскага пашпарта.

  22. Аўтар як галоўная асоба ў стварэнні выдання. Прафесійная этыка адносін з аўтарам.

  23. Захаванне аўтарскага права пры выкарыстанні аўтарскіх тэкстаў.

  24. Адрозненне рэдактарскай і рэцэнзенцкай ацэнкі. Падбор рэцэзентаў. Аплата рэцэнзентаў. Пастаноўка задач для рэцэнзента.

  25. Дапрацоўка рукапісу на падставе рэцэнзіі.

  26. Паўторнае і “чорнае” рэцэнзаванне.

  27. Узаемадзеянне рэдактара і мастака (мастацкага афарміцеля, дызайнера).

  28. Узамадзеянне рэдактара і карэктара на розных этапах.

  29. Рэдактар і аддзел маркетынгу (збыту, продажу).

  30. Рэдактар (адказны, галоўны рэдактар) як каардынатар і вызначальнік задач для супрацоўнікаў рэдакцыі.


ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


Назва вучэбнай дыцыліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала

вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Стылістыка

Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.

Методыка рэдагавання

Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Прапаноў няма


Заўваг няма. Пратакол № 3 ад 08.10.2015 г.






































































































































































































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ УВА


п/п

Дапаўненні і змяненні

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры


Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання (пратакол № __ ад __. __. 20__ г.)



(назва кафедры)
Загадчык кафедры

Д-р філал. навук, прафесар ______________________ В.І.Іўчанкаў



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Дэкан факультэта

Канд. філал. навук, дацэнт ______________________ С.В.Дубовік



(ступень, званне) (подпіс) (І.ІпБ.Прозвішча)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка