Праграма камунікатыўна- дзелавой практыкі для спецыяльнасцей: 1-21 05 01 Беларуская філалогія, 1-21 05 02 Руская філалогія




Дата канвертавання25.11.2017
Памер152.89 Kb.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

ЗАЦВЯРДЖАЮ


Прарэктар па вучэбнай рабоце
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
прафесар А.В. Данільчанка

Рэгістрацыйны № ВД-306 /баз.




ПРАГРАМА
КАМУНІКАТЫЎНА- ДЗЕЛАВОЙ ПРАКТЫКІ



для спецыяльнасцей:
1-21 05 01 - Беларуская філалогія,
1-21 05 02 - Руская філалогія,


напрамкі спецыяльнасцей:
1-21 05 01-03 – Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя);
1-21 05 02-03 – Руская філалогія (дзелавая камунікацыя)

2014


Складальнікі:

Т.В. Мальцевіч, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук;

І.У. Таяноўская, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры
(пратакол № 5 ад 18 снежня 2013 г.)

Загадчык кафедры


дацэнт І. У. Таяноўская
 

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння:

Саветам філалагічнага факультета Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пратакол № 5 ад 21.12.2013 г.)

Старшыня
Савета факультэта


прафесар І.С. Роўда

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Рытарычная і камунікатыўная кампетэнцыі выступаюць у якасці важнай складовай часткі прафесійнай кампетэнтнасці выпускнікоў універсітэта ў сучасных умовах дынамічнага развіцця соцыўма. Валоданне рыторыка-камунікатыўнымі ведамі і ўменнямі спрыяе фарміраванню творчай асобы, гатовай да самаўдасканалення і да паляпшэння ўмоў навакольнага свету.



Мэтай камунікатыўна-дзелавой практыкі з'яўляецца фарміраванне рытарычнай кампетэнцыі ў сферы дзелавых зносін, якая прадугледжвае высокі ўзровень валодання маўленнем, усвядомленае і крытычнае стаўленне да адбору моўных сродкаў для выражэння думкі, адказныя адносіны да свайго маўлення. Складнікамі рытарычнай кампетэнцыі з'яўляюцца агульныя і прафесійныя кампетэнцыі, у прыватнасці ўдасканальваюцца ўменні фармулявання дакладнага выніку камунікацыі, развіваюцца ўменні гаварыць і слухаць, аб'ектыўна ўспрымаць і правільна разумець партнёра па зносінах, уменні будаваць камунікацыю з любым партнёрам, дамагаючыся эфектыўнага ўзаемадзеяння на аснове ўзаемных інтарэсаў, уменні рыхтаваць прэзентацыі, афармляць справаздачы і інш.

Практыка з'яўляецца абавязковым кампанентам вышэйшай адукацыі, арганізуецца і праводзіцца ВНУ ў цесным узаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, для якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, як падкрэсліваецца ў «Палажэнні аб парадку арганізацыі, правядзення, падвядзення вынікаў і матэрыяльнага забеспячэння практыкі студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь», зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 860 ад 03.06.2010 г.

Згодна з дзяржаўным адукацыйным стандартам па напрамках спецыяльнасцей 1-21 05 01-03 "Беларуская філалогія (дзелавая камунікацыя)" і 1-21 05 02-03 "Руская філалогія (дзелавая камунікацыя)", выпускнік ВНУ павінен свабодна карыстацца беларускай мовай як сродкам дзелавых зносін. Камунікатыўна-дзелавая практыка дазваляе пазнаёміць студэнтаў са спецыфікай дзелавой камунікацыі, сфарміраваць у студэнтаў навыкі вядзення прафесійна накіраванага дыялогу, перамоў, працы з дзелавой дакументацыяй. Практыка арганізуецца на базе кансалтынгавых цэнтраў, рэкламных і кадравых агенцтваў, прэс-цэнтраў розных ведамстваў, перадавых прадпрыемстваў, устаноў сродкаў масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне і інш.) і да т. п. арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, у паўсядзённай дзейнасці якіх актыўна вырашаюцца задачы прафесійна-дзелавых зносін.

Камунікатыўна-дзелавая практыка праводзіцца на 4 курсе на працягу двух тыдняў (вясенне-летні восьмы семестр). Задачамі практыкі з'яўляюцца набыццё студэнтамі прафесійных уменняў і навыкаў, замацаванне, пашырэнне і сістэматызацыя ведаў па профілі напрамку "Дзелавая камунікацыя", што ажыццяўляецца з дапамогай назірання за дзейнасцю спецыялістаў у сферах, якія патрабуюць актыўных маўленчых паводзін, а таксама праз сам удзел у гэтай дзейнасці.

Камунікатыўна-дзелавая практыка студэнтаў абапіраецца на засвоеныя вучэбныя курсы ў межах напрамку "Дзелавая камунікацыя" ("Культура дзелавога суразмоўніцтва" і "Рытарычныя жанры"), а таксама на вучэбныя дысцыпліны "Рыторыка", "Псіхалогія", "Логіка", "Асновы інфармацыйных тэхналогій", "Стылістыка і культура маўлення".

ЗМЕСТ КАМУНІКАТЫЎНА-ДЗЕЛАВОЙ (ВЫТВОРЧАЙ) ПРАКТЫКІ

У працэсе камунікатыўна-дзелавой (вытворчай) практыкі студэнты, у залежнасці ад умоў дзейнасці базавай ўстановы:



  1. знаёмяцца са спецыфікай ажыццяўлення дзелавой камунікацыі (стылі, стратэгіі, прынцыпы, формы, метады і прыёмы дзелавых зносін);

  2. назіраюць за працай спецыялістаў камунікатыўна адказных прафесій, аналізуюць эфектыўнасць камунікатыўных метадаў і прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца імі;

  3. вывучаюць камп’ютарныя праграмы, якія арганізуюць і абслугоўваюць дзелавую перапіску;

  4. развіваюць уменні самаарганізацыі і кіравання часам;

  5. замацоўваюць атрыманыя ў працэсе навучання веды па тэмах агульнарытарычнай і камунікатыўна-дзелавой падрыхтоўкі;

  6. удасканальваюць уменні тактыка-стратэгічнага праектавання камунікацыі і рэалізацыі камунікатыўных планаў у розных жанрах дзелавых зносін (дзелавая гутарка, суразмоўе, перамовы, прэс-канферэнцыя, дзелавая перапіска, дзелавая размова па тэлефоне, прэзентацыя і самапрэзентацыя, рэзюмэ, тлумачэнне, інструкцыя, паведамленне і інш.);

  7. адпрацоўваюць стратэгіі, прыёмы і спосабы стварэння рэкламных тэкстаў розных жанраў (камерцыйная, сацыяльная, асобасная рэклама);

  8. развіваюць уменне ўспрымаць невербальную інфармацыю і выкарыстоўваць яе ў дзелавых зносінах і інш.

Камунікатыўна-дзелавая практыка, згодна з размеркаваннем каляндарнага плана-графіка, прадугледжвае, акрамя свайго асноўнага этапу, двухдзённыя азнаямленча-адаптацыйны і заключны (аналітыка- рэфлексіўны) этапы. Зместам асноўнай дзейнасці з'яўляецца арганізаванае групавым кіраўніком наведванне студэнтамі дзелавых прэзентацый, прэс-канферэнцый, гутарак і іншых формаў дзелавых зносін, а таксама НЛП-трэнінгаў для персаналу кампаній, удзел студэнтаў у розных відах дзелавога дыскурсу з наступным абмеркаваннем набытага камунікатыўнага вопыту. У працэсе практыкі студэнтамі ўсведамляецца сама сутнасць дзелавых зносін – арганізацыя плённага супрацоўніцтва – з уласцівымі ёй прынцыпамі, стратэгіямі, метадамі, прыёмамі і сродкамі.

Падчас практыкі студэнты вядуць дзённік, у якім з пазіцый назіральніка і ўдзельніка фіксуецца інфармацыя па трох асноўных накірунках:

– Рэфлексіўны накірунак (рыторыка-камунікатыўны аналіз сітуацый дзелавых зносін ; мэта – замацаванне тэарэтычных ведаў, рэфлексія над уласнай маўленчай дзейнасцю).

– Дзейнасны накірунак (актыўны ўдзел у сітуацыях дзелавых зносін, стварэнне тэкстаў для выкарыстання ў ходзе дзелавой камунікацыі; мэта – авалоданне практычнымі ўменнямі і навыкамі).

– Перспектыўны накірунак (назапашванне дзейсных, правераных на практыцы прыёмаў, тэхнік, алгарытмаў маўленчай дзейнасці; мэта – стварэнне ўласнага прафесійнага архіва).

У дзённіку адлюстроўваецца штодзённая дзейнасць практыканта:

– Планаванне дня (тыдня) / падвядзенне вынікаў / ацэнка выніковасці.

– Аналіз наяўных камунікатыўных сітуацый (мэта і задачы дзелавога суразмоўніцтва, узровень, стратэгія, стыль, форма, ці жанр).

– Характарыстыка асаблівасцей маўленчых паводзін камунікантаў (стратэгія і абраны стыль зносін; індывідуальна-маўленчыя асаблівасці; уплыў стэрэатыпаў на ўспрыманне камунікатыўнай сітуацыі; прымяненне пазітыўных «фільтраў» паспяховай камунікацыі; выкарыстанне прыёмаў «моўнай падладкі» і эфектыўнага слухання і інш.); аналіз эфектыўнасці прыёмаў, якія выкарыстоўваюцца камунікантамі.

– Ацэнка зваротнай сувязі ў камунікацыі (інтуітыўная / мэтанакіраваная ўстаноўка зваротнай сувязі; характарыстыка метадаў і прыёмаў забеспячэння зваротнай сувязі і ацэнка іх эфектыўнасці).

– Планаванне і ажыццяўленне дзелавога дыскурсу з тэзіснай яго фіксацыяй.

– Інфармацыйны блок (рабочы графік, кантакты, персаналіі).

– Прафесійны архіў (этапы правядзення розных відаў дзелавых зносін, алгарытмы камунікатыўных тэхнік, удалыя прыёмы, законы і правілы і інш.).

Абмеркаванне дзённікавых запісаў адбываецца пасля заканчэння практыкі. Назапашаны матэрыял выкарыстоўваецца студэнтамі на практычных занятках па курсах напрамку "Дзелавая камунікацыя".

У якасці справаздачнай дакументацыі студэнты падаюць групавому кіраўніку дзённік (у пісьмовым выглядзе або друкаванай форме з электронным дадаткам) з падрабязным аналізам камунікатыўных сітуацый дзелавых зносін, а таксама складзеныя імі самастойна ў ходзе практыкі прыклады тэкстаў дзелавых зносін (не менш за тры тэксты любых, пажадана розных, дзелавых жанраў) з аналізам іх камунікатыўнай задумы, зместавых, кампазіцыйных, стылявых і тэхніка-афармленчых асаблівасцей.

У працэсе практыкі групавы кіраўнік праводзіць кансультацыі, вырашаючы пытанні арганізацыйнага, метадычнага, навуковага характару.



Ацэньванне працы студэнтаў 4 курса на камунікатыўна-дзелавой практыцы ажыццяўляецца па сістэме «залічана» – «не залічана» па выніках абмеркавання і абароны прадстаўленай справаздачнай дакументацыі.

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
ЛІТАРАТУРА


Асноўная літаратура

  1. Аминов, И. И. Психология делового общения / И.И. Аминов. – М., 2006.

  2. Анисимова, Т. В. Современная деловая риторика / Т.В. Анисимова, Е.Г. Гимпельсон. – М., 2003.

  3. Баева, О. А. Ораторское искусство и деловое общение / О. А. Баева. – Минск, 2000.

  4. Введенская, Л. А. Деловая риторика / Л. А. Введенская, Л. Г. Павлова. – Ростов-н/Д., 2001.

  5. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка / А.А. Каўрус. – Мінск, 1994.

  6. Михайличенко, Н. А. Риторика / Н. А. Михайличенко. – М., 1993.

  7. Мицич, П. Как проводить деловые беседы / П. Мицич. – М., 1987.

  8. Психология и этика делового общения: учеб. для вузов / под ред. В. Н. Лавриненко. – М., 1997.

  9. Риторика: учебник для бакалавров / В.А. Ефремов [и др.]; под общ. ред. В. Д. Черняк. – М., 2013.

  10. Русский язык и культура речи: учебник для бакалавров / под ред. В.И. Максимова, А.В. Голубевой. – 3-е изд., перераб. и доп. – М., 2013.

  11. Сарабьян, Э. Научитесь говорить так, чтобы вас услышали. 245 простых упражнений по системе Станиславского / Э. Сарабьян. – М., 2013.

  12. Станкевіч, А.А. Рыторыка / А.А. Станкевіч; М-ва адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. – Мінск, 2010.


Дадатковая літаратура



  1. Адаир, Д. Эффективная коммуникация / Д. Адаир. – М., 2006.

  2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам./ У.В.Анічэнка [і інш.]. – Мінск, 1992.

  3. Зверева, Н. Я говорю – меня слушают: Уроки практической риторики / Н. Зверева. – 4-е изд. – М., 2013.

  4. Карлоф, В. Деловые стратегии / В. Карлоф. – М., 1991.

  5. Карнеги, Д. Как завоевывать друзей и оказывать влияние на людей... / Д. Карнеги. – Минск, 1991.

  6. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – 3-е выд., дапрац. і дап. – Мінск, 1993.

  7. Лапкоўская, А.М. Беларуская мова (прафесійная лексіка) / А.М. Лапкоўская. – Гродна, 2009.

  8. О'Коннор, Дж. Искусство системного мышления / Дж. О'Коннор, И. Макдермотт. – М., 2006.

  9. Культура письменной речи делового человека: справочник; практикум. – М.,1996.

  10. Ле Февер, Л. Искусство объяснять. Как сделать так, чтобы вас понимали с полуслова / Ли Ле Февер; пер. с англ. Галины Федотовой. – М., 2013.

  11. Макдермотт, Я. Практический курс НЛП / Я. Макдермотт, В. Яго. – М., 2008.

  12. Панасюк, А. Ю. Как победить в споре, или Искусство убеждать / А. Ю. Панасюк. – М., 1998.

  1. Пиз, А. Говорите точно... Как соединить радость общения и пользу убеждения / А. Пиз, А. Гарнер. – М., 2003.

  2. Плотнікаў, Б.А. Кіраўніку аб мове / Б.А. Плотнікаў. – Мінск, 2001.

  1. Рейнольдс, Г. Обнаженный оратор. Дао презентации. – СПб., 2012.

  2. Ханин, М. И. Практикум по культуре речи, или Как научиться красиво и убедительно говорить / М. И. Ханин. – СПб., 2002.

  3. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 1995.

  4. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту / М.Я. Цікоцкі. – Мінск, 2002.

  5. Шейнов, В. П. Риторика / В. П. Шейнов. – Минск, 2000.

  6. Шипунов, С. Харизматичный оратор: руководство к курсу «Словесная импровизация» / Сергей Шипунов. – 4-е изд. – М., 2011.

  7. Юри, У. Преодолевая нет, или Переговоры с трудными людьми / У. Юри. –М., 1993.

  8. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы: вучэб. дапам. /А.К. Юрэвіч. – Мінск, 1992.

АНАЛІЗ МАЎЛЕНЧАЙ СІТУАЦЫІ

Мэта аналізу – вызначыць эфектыўнасць камунікатыўнай стратэгіі і выкарыстаных прыёмаў і змадэляваць дзейсныя варыянты рашэння камунікатыўнай задачы.

Мікрасхема: Хто кажа? Каму кажа? Пра што кажа? Дзе кажа (абставіны маўленчай сітуацыі)? З якой мэтай? Як кажа? З якім вынікам?

Пашыраная матрыца:

ХТО І КАМУ

1. Хто з'яўляецца аб'ектам (адрасатам) і суб'ектам (вядучым у зносінах) маўленчага ўзаемадзеяння?

2. Ролі ўдзельнікаў камунікацыі (сацыяльная роля, камунікатыўная роля).

АБ ЧЫМ

3. Прадмет размовы.



АБСТАВІНЫ МАЎЛЕНЧАЙ СІТУАЦЫІ

4. Тып зносін (адкрыты – закрыты, ініцыятыўны – пасіўны, свабодны – прымусовы, афіцыйны – сяброўскі – нейтральны – фамільярны, вертыкальны – гарызантальны, непасрэдны – апасродкаваны, дыялагічны – маналагічны, кантактны – дыстантны, міжасобасны – публічны).

5. Жанр дзелавых зносін (дзелавая гутарка, перамовы, нарада, сход, прэс-канферэнцыя, тэлефонная размова, прэзентацыя, справаздача і інш.).

МЭТА


6. Мэта зносін (прадметная, камунікатыўная).

ВЫНІК


7. Выніковасць зносін (мера супадзення дасягнутага выніку з вызначанай мэтай).

ЧАМУ вынік такі

8. Настрой на камуніканта (узровень настройкі, спосаб, вынік).

9. Моўны пашпарт камунікантаў (стыль прамовы, прытрымліванне літаратурна-маўленчай нормы).

10. Прытрымліванне этыкетнай нормы (этыкет вонкавага выгляду, маўленчы этыкет, этыкет паводзінаў).

11. Прытрымліванне законаў маўленчай камунікацыі.

12. Рэалізацыя прынцыпаў бесканфліктнай камунікацыі.

13. Выкананне правіл маўленчага ўздзеяння.

14. Прыёмы маўленчага ўздзеяння, якія выкарыстоўваюцца камунікантамі.

15. Выкарыстанне ўскосных маўленчых дзеянняў (калі выкарыстоўваліся, іх роля і выніковасць).

СПОСАБЫ ЗМЯНЕННЯ ВЫНІКУ КАМУНІКАЦЫІ

(калі неабходна)

16. Мадэляванне стратэгіі і тактыкі.

Этапы дзелавых зносін (агульныя для ўсіх разнавіднасцей)

1. Усталяванне кантакту.

2. Арыентацыя ў сітуацыі (зразумець мэты і матывы паводзін партнёраў, іх чаканні, вызначыць стратэгію і тактыку гутаркі).

3. Абмеркаванне пытанняў.

4. Прыняцце рашэння.

5. Дасягненне мэты.

6. Выхад з кантакту (прадэманстраваць сваю прыхільнасць адзін да аднаго, гатоўнасць ўзаемадзейнічаць у далейшым).

Этапы дзелавой гутаркі

1. Пачатак гутаркі (прывітанне / знаёмства / усталяванне кантакту).

2. Інфармаванне аб справе або прапанове, выклад сваёй пазіцыі.

3. Аргументацыя (абгрунтаванне прапановы, прадумванне довадаў, магчымых пярэчанняў).

4. Высвятленне пазіцыі суразмоўцы, адказы на пытанні.

5. Сумесны аналіз праблемы і пошук варыянтаў рашэння.

6. Дасягненне дамоўленасці, прыняцце рашэнняў, падпісанне дакументаў.

7 . Падвядзенне вынікаў і завяршэнне гутаркі.

Асноўныя віды дзелавых гутарак: кадравая, або суразмоўе, дысцыплінарная, праблемная, арганізацыйная, творчая, гутарка з наведвальнікамі.

Структура размовы па тэлефоне


  1. Прадстаўленне.

  2. Увядзенне суразмоўцы ў курс справы.

  3. Абмеркаванне сітуацыі (на гэтым этапе неабходна мець прадуманы загадзя пералік галоўных і другарадных пытанняў, што патрабуюць канкрэтнага адказу, якія пажадана сфармуляваць пісьмова ў выглядзе тэзісаў).

  4. Завяршэнне размовы.

Асноўныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да размовы па тэлефоне: лаканічнасць, лагічнасць, адсутнасць паўтораў, прыязны тон, добрая дыкцыя, нармальны тэмп прамовы і сярэдняя гучнасць голасу.

Пастулаты дзелавога суразмоўніцтва
1. Пастулат асобасных якасцей дзелавога чалавека:

– Інфармаванасць і кампетэнтнасць – свабоднае валоданне прадметам гаворкі.

– Упэўненасць у сабе, у сваіх ведах, ва ўменні усталяваць патрэбны кантакт са слухачамі.

– Аб'ектыўнасць ў ацэнцы інфармацыі і спосабаў яе паведамлення.

– Неабыякавасць – зацікаўленасць і захопленасць прадметам гаворкі.

– Прыязнасць і шчырасць.



2. Пастулат адносін да партнёра:

– Устаноўка на ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва, а не суперніцтва.

– Імкненне ўбачыць праблему з пункту гледжання партнёра, уцягнуць яго ў суроздум.

– Паважлівае стаўленне да партнёра, непадробленая цікавасць да яго меркаванняў, доказаў.

– Уменне выслухаць суразмоўцу.

3. Пастулат рэлевантнасці (сэнсавай адпаведнасці паміж інфармацыйным запытам і атрыманым паведамленнем):

– Гавары па сутнасці справы.

– Кажы тое, што важна ў дадзенай сітуацыі.

– Суаднасі адбор і прадстаўленне інфармацыі з запытам і чаканнямі партнёра.



4. Пастулат інфарматыўнасці:

– Пастулат колькасці інфармацыі (кажы ў меру, г. зн. столькі, колькі неабходна для дасягнення мэты зносін).

– Пастулат якасці інфармацыі (прадстаўляй правераную інфармацыю; не кажы таго, на што ў цябе няма дастатковых падстаў; выстройвай доказы паслядоўна і аргументавана).

5. Пастулат моўнай нарматыўнасці дзелавой гаворкі:

– Кажы ясна і коратка.

– Гавары так, каб цябе нельга было зразумець няправільна, двухсэнсоўна.

– Выкарыстоўвай маўленчыя клішэ ў адпаведнасці з нарматыўнымі правіламі афіцыйна-дзелавога стылю.



Крокі стварэння асабістай сістэмы

кіравання часам
Адпачынак. Выдаткаваўшы мінімум «пачатковых унёскаў часу», наладзьце прадуманы адпачынак на працягу працоўнага (навучальнага) дня і ў непрацоўны (невучэбны) час.

Матывацыя. Засвойце метады «саманастрою» на выкананне складаных і непрыемных задач для скарачэння часу працы над імі.

Мэтаўсталяванне. Сфармулюйце асабістыя каштоўнасці і пастаўце доўгатэрміновыя мэты для ўвасаблення мары ў рэальнасць.

Працоўны дзень. Наладзьце асабістую сістэму планавання вучэбнага (працоўнага) дня з выкарыстаннем «жорсткіх» і «гнуткіх» задач, каб планаваць рэалістычна і заўсёды паспяваць выконваць галоўнае.

Планаванне. Арганізуйце кантэкстнае планаванне і сярэднетэрміновае планаванне па метадзе «Дзень – Тыдзень» і гарантуйце сабе ўпэўненасць у тым, што вы заўсёды зробіце належнае, каб укласціся ў тэрмін.

Прыярытэты. Навучыцеся “адсяваць” лішнія, навязаныя справы і вылучаць ключавыя задачы з дапамогай ясных крытэрыяў, заўсёды такім чынам знаходзячы час на галоўнае.

Інфармацыя. Укараніце тэхнікі фільтрацыі, захоўвання і аператыўнага перамяшчэння інфармацыі, якія дазваляюць трымаць яе пад кантролем без занадта дэталёвага «раскладвання па палічках».

Паглынальнікі часу. Выкарыстоўвайце тэхнікі выяўлення паглынальнікаў, якія дазваляюць задзейнічаць «знойдзеныя» рэзервы часу.

«Натхнёнасць» планаваннем часу. Данясіце вашу «натхнёнасць» планаваннем часу да навакольных, каб яны больш разумна выкарыстоўвалі свой і ваш час.

Маніфест кіравання часам. Выкарыстоўвайце незаменны час вашага жыцця ў адпаведнасці з усвядомленымі асабістымі каштоўнасцямі і прыярытэтамі.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка