Практычнае выкарыстанне Web 0 сэрвісаў Інтэрнэту на ўроках беларускай літаратуры




Дата канвертавання01.02.2018
Памер76.35 Kb.
Практычнае выкарыстанне Web 2.0 сэрвісаў Інтэрнэту на ўроках беларускай літаратуры

Казачэнка Ірына Рыгораўна,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія”

Кантактны тэлефон 80293581798

Сучасны перыяд развіцця грамадства характарызуецца моцным уплывам на яго камп’ютарных тэхналогій, якія пранікаюць ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці, забяспечваюць інтэнсіўнае распаўсюджванне інфармацыйных патокаў, утвараючы глабальную інфармацыйную прастору. Актыўнасць, крытычны характар мыслення, адкрытасць усяму новаму і ўменне ў ім арыентавацца, камунікатыўныя навыкі, уменне карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі для рашэння розных задач – вось характэрныя рысы чалавека новага “інфармацыйнага грамадства”. Якая ж роль сучаснага настаўніка ў фарміраванні чалавека новага інфармацыйнага веку? Як настаўніку навучыць дзяцей выбіраць свае інфармацыйныя маршруты? Як фарміраваць і развіваць інфармацыйную культуру дзяцей?

Практыка паказвае, што засваенне ведаў, звязаных з вялікім аб’ёмам тэкставай, ілюстрацыйнай, відэаінфармацыі шляхам актыўнага дыялогу з персанальным камп’ютарам больш эфектыўна для вучня, чым штудзіраванне старонак падручніка.

Праца вучняў у такім варыянце праектнай дзейнасці, як вэб-квест, дапаможа разнастаіць навучальны працэс, зробіць яго жывым і цікавым.

Вэб-квест – гэта пазнавальная гульня з прыцягненнем інтэрнэт-рэсурсаў. У ходзе гульні вучні выбіраюць ролі, прапанаваныя настаўнікам, вывучаюць інфармацыю, прадстаўленую на сайтах і, такім чынам, рашаюць (індывідуальна ці ў групах) вучэбную задачу.

Вэб-квест – адна з тэхналогій, якая будзе цікавай для сучасных школьнікаў. Актыўнае выкарыстанне навучэнцамі інфармацыі з сеткі Інтэрнэт дазваляе і настаўніку прымяняць яе ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці.

Разгледзім структуру вэб-квеста, патрабаванні да яго асобных элементаў на прыкладзе пазнавальнай гульні па беларускай літаратуры “Дарогамі першадрукароў”, прысвечанай 500-годдзю кнігадрукавання на Беларусі.



  1. Ясны ўступ, дзе дакладна апісаны ролі ўдзельнікаў ці сцэнарый квеста, папярэдні план работы, агляд усяго квэста (размешчаны на персанальным блогу настаўніка, сайце ўстановы адукацыі ці спецыяльна створаным для гэтага рэсурсе).

Вітаю вас, паважаныя дзевяцікласнікі!

Сёння мы з вамі пачынаем пазнавальную гульню (вэб-вэст) “Дарогамі першадрукароў”. У ходзе гульні вы выбіраеце сабе ролі, прапанаваныя настаўнікам, вывучаеце інфармацыю, прадстаўленую на сайтах і, такім чынам, зможаце рашаць (індывідуальна ці ў групах) вучэбную задачу.

Пачнём…

1. Выберыце для сябе адну з ролей, ад асобы якой вы будзеце праходзіць вэб-квэст. Па гэтым прынцыпе аб’яднайцеся ў групы.

2. Уважліва вывучыце заданне сваёй групы (індывідуальнае заданне).

3. Размяркуйце заданні ў вашай групе (кожны ўдзельнік можа выконваць адно з заданняў, прапанаваных у табліцы, гэта зэканоміць ваш час).

4. Пасля выканання заданняў зрабіце справаздачу вашай групы (індывідуальную).

5. Падрыхтуйцеся да абароны работы, якая будзе праходзіць на ўроку літаратуры.

2. Цэнтральнае заданне, якое зразумелае і пасільнае для выканання. Дакладна вызначаны вынік самастойнай работы (напрыклад, дадзена серыя пытанняў, на якія трэба знайсці адказы, вызначана пазіцыя, якую трэба абараніць, і ўказана іншая дзейнасць, якая скіравана на перапрацоўку і прадстаўленне вынікаў, зыходзячы з сабранай інфармацыі).



ЗАПІСКА 1

Калі гаварыць пра гэтага чалавека абагульнена, то ён для беларускага народа – найпаўнейшае выяўленне вернасці, бескарыслівасці, духоўнасці.

У Максіма Танка дакладна сказана: “прайсці праз вернасць”. Ён зрабіў гэта. У ягоную пару, у сярэднявеччы, гаварылася: там радзіма, дзе веды. Па веды ён пайшоў у замежныя краіны, там таксама знайшоў сабе мілыя сэрцу гарадскія дзяльніцы і рэкі, але заўсёды памятаў і пра сваю адзіную радзіму, пра свой родны горад і велічную Дзвіну. Ён вярнуўся ў край, дзе нарадзіўся, вярнуўся з кнігай на мове народа, на мове, якую пакідаў, каб з лацінай абысці ўсю мудрую Еўропу, пабраць мовы нямецкую і чэшскую, яўрэйскую і італьянскую, пабраць мудрасць народаў свету і аддаць яе ў кнізе на роднай мове свайму народу – палачанам, Белай Русі.

Заданні падарожніку



1

Назавіце імя і радзіму чалавека, пра якога ідзе гаворка ў запісцы.

1 бал

2

Што вам вядома пра родных гэтага чалавека?

2 балы

3

Стварыце карту Google і абазначце на ёй месца нараджэння асобы, праілюструйце метку выявай помніка гэтаму чалавеку.

3 балы

4

Абазначце на карце Google мясціны, дзе ён атрымаў адукацыю.

4 балы

5

Сфармулюйце галоўную заслугу дзейнасці гэтага друкара як асветніка.

5 балаў

Усяго 15 балаў

Заданні гісторыку



1

У якім годзе гэты аўтар надрукаваў першую кнігу?

1 бал

2

Назавіце, дзе і якую адукацыю атрымаў гэты беларус.

2 балы

3

На якія перыяды дзеліцца яго друкарская дзейнасць?

3 балы

4

Чым пазначаны для друкара 1522 год?

4 балы

5

Прымацуйце фотафайлы з выявамі помнікаў гэтаму беларусу; адзначце, у якіх гарадах яны пастаўлены.

5 балаў

Усяго 15 балаў

Заданні літаратуразнаўцу



1

Як называлася першая надрукаваная гэтым чалавекам кніга?

1 бал

2

Укажыце назвы выдадзеных ім кніг

2 балы

3

Чым абавязкова суправаджаліся выданні друкара?

3 балы

4

Укажыце сімволіку на гравюрах гэтага аўтара.

4 балы

5

Прачытайце баладу Я. Сіпакова, прысвечаную гэтай славутай асобе. Падрыхтуйцеся да выразнага яе чытання.

5 балаў

Усяго 15 балаў

Падрыхтавана такіх 3 старонкі для азнаямлення з дзейнасцю іншых дзеячаў эпохі Адраджэння на Беларусі.

3. Спіс неабходных рэсурсаў (у папяровым выглядзе, спасылкі на рэсурсы ў Інтэрнэце, адрасы вэб-сайтаў па тэме).



Рэсурсы: для выканання заданняў вам трэба вывучыць матэрыял, прадстаўлены на сайтах “Кнігадрукаванне на Беларусі” http://www.beljews.info/Druk.htm;“Францыск Скарына” https://be.wikipedia.org/wiki/Францыск_Скарына; Сымон Будны https://be.wikipedia.org/wiki/Сымон_Будны; Васіль Цяпінскі https://be.wikipedia.org/wiki/Васіль_Цяпінскі.

4. Апісанне працэдуры работы, якую неабходна выканаць кожнаму ўдзельніку квеста пры самастойным выкананні работы.

5. Апісанне крытэрыяў і параметраў ацэнкі вэб-квеста. Крытэрыі ацэнкі залежаць ад тыпу вучэбных задач, якія рашаюцца ў вэб-квесце.

6. Інструкцыя да дзеянняў (як арганізаваць і прадставіць сабраную інфармацыю).



Творчае заданне ўсім удзельнікам: стварыце красворд па тэме вэб-квеста.

Справаздача зробленага можа быць прадстаўлена на ўроку беларускай літаратуры ў 9 класе ў І чвэрці (10 урок па календарна-тэматычным планаванні).

Такім чынам, вэб-квест, выкарыстоўваючы інфармацыйныя рэсурсы Web 2.0 сеткі Інтэрнэт і інтэгрыруючы іх у вучэбны працэс, дапамагае эфектыўна рашаць цэлы шэраг практычных задач:


  • удзельнік квеста вучыцца выходзіць за рамкі зместу і форм прадстаўлення вучэбнага матэрыялу настаўнікам;

  • удзельнік квеста вучыцца сістэматызаваць і прэзентаваць выкарыстаны матэрыял.

  • удзельнік квеста вучыцца выкарыстоўваць інфармацыйную прастору сеткі Інтэрнэт для пашырэння сферы сваёй творчай дзейнасці.

Яшчэ адным цікавым Інтэрнэт-рэсурсам з’яўляецца глог-плакат. Глогі гэта інтэрактыўныя мультымедыйныя выявы. Падобныя да плаката, але чытальнікі, карыстальнікі могуць узаемадзейнічаць з яго зместам.

 Ствараць яго можна з дапамогай сервера Глогстер (Glogster). Гэта адна з папулярных сацыяльных сетак, якую выкарыстоўваюць у адукацыйных мэтах. Glogster забяспечвае асяроддзе для распрацоўкі інтэрактыўных плакатаў. Карыстальнік устаўляе тэкст, выявы, фатаграфіі, аудыё (MP3), відэа, спецэфекты і іншыя элементы ў glogs для стварэння мультымедыйных плакатаў. У працэсе навучання інтэрактыўны плакат дазваляе дасягнуць важных вынікаў: за кошт выкарыстання інтэрактыўных элементаў, каб прыцягнуць навучэнца ў працэс атрымання ведаў; за кошт выкарыстання разнастайных мультымедыа і 3D аб’ектаў дабіцца максімальнай нагляднасці інфармацыі.

У якасці прыкладу прывяду магчымасць прымянення глог-плаката на ўроку беларускай літаратуры ў 6 класе пры вывучэнні тэмы “У свеце загадак і цудаў”.

Глог-плакат утрымлівае тэму ўрока, на ім размешчана мэта ўрока, імя настаўніцы, што стварыла яго. У сярэдняй частцы ёсць выявы некаторых духаў старажытных славян, пра якія пойдзе гаворка.

На глог-плакаце размешчана відэапрэзентацыя “Богі старажытных славян”, у час прагляду якой шасцікласнікам трэба запісаць імёны старажытных славянскіх багоў у той паслядоўнасці, у якой яны падаюцца. (размешчана ў верхняй частцы плаката)

На адным з этапаў урока вучні расказваюць легенды і паданні, звязаныя з узнікненнм назвы свайго роднага мястэчка. Глог-плакат утрымлівае відэаролік “Зямля пад белымі крыламі лелькі”, зняты для тэлеканала “Беларусь 1”. (размешчана ў ніжняй частцы плаката справа)

На выніковым этапе ўрока прапаную вучням паглядзець фотамастацкі праект (відэапрэзентацыя), удзельнікамі якога сталі вядомыя асобы ў культурным жыцці Беларусі. (размешчана ў ніжняй частцы плаката злева)

Глог-плакат размешчаны па спасылцы https://presentdaymova.wordpress.com/глог-плакат/



Усю прадстаўленую інфармацыю можна знайсці на маім асабістым блогу

https://presentdaymova.wordpress.com


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка