Практыкаванне Размалюйце літару Б, намалюйце ў кожным акенцы 1-2 рэчы, назвы якіх пачынаюцца з Б. Пасля заняткаў вы можаце даслаць нам ваш малюнак на электронную пошту. Б б




Дата канвертавання01.01.2017
Памер22.82 Kb.

movadzetkam@gmail.comнашая пошта #movadzetkam, Alena Tserashkova





Практыкаванне 2.

Размалюйце літару Б, намалюйце ў кожным акенцы 1-2 рэчы, назвы якіх пачынаюцца з Б. Пасля заняткаў вы можаце даслаць нам ваш малюнак на электронную пошту.



Б б

Якая жывёла жыве побач з літарай Б?

Якім спортам займаецца літара Б увольны час? 

 

 



 

 

 



 

 

 



Якую садавіну ці гародніну вырошчвае літара Б?

Што апранае  (абувае) літара Б? 

 

 



 

 

 



 

 

 



 

ХАТНЯЕ ЗАДАННЕ 2

Калі штодня вучыць хаця б невялічкі верш, сцвярджаюць спецыялісты, то можна пазбегнуць старэння мозгу. А малады мозг развіваецца нашмат хутчэй. Таму вашай увазе прапануецца верш і заданні да яго.



АРАНЖАВЫ АЛОВАК

 

Аранжавы аловак аднойчы абламаўся:



ад востранькае дзюбы адзін пянёк застаўся.

Анэля свой аловак вастрылкай навастрыла:

- Малюй ізноў прыгожа, цябе я падлячыла!

  1. Вывучыце вершык,правільна прамаўлйце

Р, Дз, Ч і Ў.

  1. Выкрэсліце з тэкста літары Аа. Колькі іх?

Вусныя практыкаванні: 1. Працягваем вітацца і развітвацца па-беларуску. 2. Размаўляем  на тэму заняткаў, актыўна згадваючы новыя і знаёмыя словы. 3. Шукаем паўсюль знаёмыя літары.

Маторныя практыкаванні

1.            Намалюйце (алоўкамі, фарбамі  і г.д.) альбо зрабіце (зляпіце, збіце з дошак, пашыйце, скруціце з газет) літару Б. Гэта можа быць літара ў “чалавечым” вобразе, альбо ў вобразе іншай істоты, рэальнай ці казачнай.

2.            Па жаданні – сфатаграфуйце і дашліце нам вашую літару на элетронную пошту (пазначыўшы калектыў аўтараў!)

3.            Збярыце калекцыю літар Б, уласнаручна выразаных дзеткамі з загалоўкаў розных газет і часопісаў.

НАШАЯ ПЕСНЯ:

Мы едзем, едзем, едзем за самы далягляд –

Найлепшая у свеце кампанія рабят.

Мы ўсе жывем у згодзе, умеем сябраваць,

І песеньку заводзім, абы не сумаваць:

Тра-та-та, любата! Мы ўзялі з сабой ката,

Чыжыка, сабаку, пеўніка пад паху,

Павіяна, папугая… Вось кампанія такая!

І самае галоўнае – прыходзім на наступныя заняткі!



Дадатковае заданне: прыдумайце загадку пра слова на літару Б. І загадайце яе іншым дзеткам!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка