Прапаную Вашай увазе матэрыялы да штогадовага свята беларускага пісменства І друку, якія будуць цікавыя І карысныя настаўнікам, вучням І ўсім неабыякавым да беларускай спадчыны. Сёлета цэнтрам свята стаў (ужо ў другі раз) горад Заслаўе




Дата канвертавання25.02.2017
Памер52.75 Kb.
Прапаную Вашай увазе матэрыялы да штогадовага СВЯТА БЕЛАРУСКАГА ПІСМЕНСТВА І ДРУКУ, якія будуць цікавыя і карысныя настаўнікам, вучням і ўсім неабыякавым да беларускай спадчыны. Сёлета цэнтрам свята стаў (ужо ў другі раз) горад Заслаўе.c:\users\валерьевич\desktop\13466692901aabarysaukatpismo.jpeg
Наша даведка. Дзень беларускага пісьменства — дзяржаўнае свята ў Рэспубліцы Беларусь, якое адзначаецца з 1994 года ў першую нядзелю верасня. Штогод свята ладзіцца ў новых гарадах з багатай гістарычнай спадчынай, даўніх цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання. Задума свята з'явілася ў Міністэрстве культуры Беларусі і друку пасля святкавання 500-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны. Пасля ўзгаднення з Саветам міністраў і Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 25 мая 1994 з'явілася пастанова аб заснаванні свята Дня беларускага пісьменства. Першапачаткова дата святкавання была прымеркавана да дня выдання першай друкаванай беларускай кнігі — 6 жніўня 1517 года. З 1998 года дата святкавання ўстаноўлена ў першую нядзелю верасня.
Гісторыя і геаграфія свята:


1994 г. — Полацк

1995 г. — Тураў

1996 г.— Наваградак

1997 г. — Нясвіж

1998 г. — Орша

1999 г. — Пінск

2000 г. — Заслаўе


2001 г. — Мсціслаў

2002 г. — Мір

2003 г. — Полацк

2004 г. — Тураў

2005 г. — Камянец

2006 г. — Паставы

2007 г. — Шклоў


2008 г. — Барысаў

2009 г. — Смаргонь

2010 г. — Хойнікі

2011 г. — Ганцавічы

2012 г. — Глыбокае

2013 г. — Быхаў



2014 г. – Заслаўе


З гісторыі Заслаўя
Заслаўе - летапісны Ізяслаўль. Згодна з летапіснымі паданнямі, пабудаваны ў канцы X стагоддзя кіеўскім князем Уладзімірам Святаслававічам, які аддаў яго жонцы Рагнедзе і сыну Ізяславу (у гонар яго і g:\з\заслаўскі замак..jpg

названы).



Заслаўскі замак ХІІ ст.

Упершыню дакладна згадваецца ў летапісах у 1127-1128 гг. у сувязі з паходам вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю, «на Крывічы», падчас якога быў спустошаны.

У 1159 г. быў разрабаваны падчас чарговай міжусобіцы - барацьбы дзвюх галін нашчадкаў Усяслава: сыноў мінскага князя Глеба і полацкага князя Барыса. У той час гэта быў умацаваны горад, цэнтр удзельнага Ізяслаўскае княства.

Пасля 1159 г. Ізяслаўль амаль на два стагоддзі знікае з летапісаў. Па раскопках відаць, што ў сярэдзіне XIII стагоддзя тут здарыўся вялікі пажар.

З XIV ст. Ізяслаўль быў у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У гэты час стаў называцца Заслаўе. Да XVI ст. лічыўся горадам (месцам). У 1345 г. Заслаўе быў аддадзены літоўскім князем Кейстутам малодшаму брату Еўнуту Гедзімінавічу, ад якога пайшоў род князёў Заслаўскіх. У 1433 г. - захоплены Свідрыгайлам Альгердавічам і спалены, жыхары ўзятыя ў палон. З 1539 г. Заслаўе - уласнасць феадалаў Глябовічаў. Першы з Заслаўскіх Глябовічаў - Ян Юр'евіч - быў

Заслаўская кафля Глябовічаў

канцлерам Вялікага княства Літоўскага. Яго сын Ян Янавіч Глябовіч заснаваў у Заслаўі пратэстанцкую суполку, пабудаваў пратэстанцкі храм (пасля Спаса-Праабражэнская царква), які ў XVII ст. перададзены католікам і пераасвячоны ў касцёл Міхаіла Архангела. Акрамя яго ў горадзе меліся драўляныя касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (пабудаваны Мікалаем Глебавічам ў 1625 г. ) і ўніяцкая царква Праабражэння Гасподняга. У 1676 г. апошняя прадстаўніца заслаўскай галіны Глябовічаў Крысціна Барбара разам з мужам Казімірам Янам Сапегам заснавалі дамініканскі манастыр, аддаўшы яму заходнюю частку замка.


Свята-Праабражэнская царква

Яна Янавіча Глябовіча



Мастацкая рэканструкцыя В.Сташчанюка замка Глябовічаў

паводле матэрыялаў Ю.Зайца.

З 1678 г. - горад з'яўляецца ўладаннем Сапегаў, з 1753 г. - Антонія Пшаздзецкага. У XVI ст. у Заслаўі існавала друкарня, у якой была выдадзена Біблія Сымона Буднага (1574 г.).

У XVII-XVIII стст. горад быў цэнтрам Заслаўскага графства, які складаўся з чатырох войтаўства: Вязанское, Заслаўскае, Ломжынскі і Селецкое, усяго 28 весок (вёсак), 6 фальваркаў (адасобленых памешчыцкіх гаспадарак) і 13 засценкаў (сельскіх паселішчаў на пакінутай пасля размежавання зямлі).

У канцы XVII ст. колькасць дамоў у Заслаўі вагалася ад 77 да 89, а колькасць дарослых жыхароў ад 271 да 300. У 1698 у горадзе было 89 дамоў.

У 1774 г. на месцы старога драўлянага касцёла пабудавалі цагляны.

З 1793 г. Заслаўе уваходзіць у склад Расеі як мястэчка Менскага павета.

У канцы XVIII ст. меліся школа пры касцёле, пры кляштары - для дзяцей шляхцічаў, яўрэйская школа. У манастыры мелася бібліятэка з 442 тамоў.

У 1810 г. , паводле «звестак аб колькасці жыхароў і колькасці двароў у населеных пунктах Мінскай губерні», у горадзе было 50 двароў.

У лістападзе 1917 г. у Заслаўі быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які ўсталяваў Савецкую ўладу.

У 1924-1959 гг. быў цэнтрам Заслаўскага раёна.

У чэрвені 1941 г. Заслаўе акупаваны нямецкімі войскамі, вызвалены 4 ліпеня 1944 г.

З 1959 г. Заслаўе - гарадскі пасёлак у Мінскім раёне.

З 14 жніўня 1985 г. - горад абласнога падпарадкавання.

З 3 кастрычніка 2006 г. - горад раённага падпарадкавання.


Вы можаце наведаць “Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

У горадзе захаваліся дзіўныя гістарычныя помнікі, на базе якіх у 1986 г. і быў створаны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе". Яго тэрыторыя складае 113 га. Агулам жа музейнай установай сабрана каля 17 тысяч экспанатаў, якія складаюць 29 калекцый (археалогія, жывапіс, графіка, ткацтва, адзенне, метал, кераміка, фатаграфія ды іншыя). На думку суразмоўцы, з гэтых калекцый можна стварыць яшчэ як мінімум шэсць музеяў...

Сёння музей-запаведнік змяшчае помнікі міжнароднага і рэспубліканскага значэння:


  • гарадзішча "Замэчак" (X-XI стст., летапісны Ізяслаўль);

  • курганныя могільнікі X-XI стст.;

  • гарадзішча "Вал" з кальвінскім зборам (XI-XVII стст., заслаўскі замак);

  • касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (другая палавіна XVIII ст.);

  • палацава-паркавы комплекс Пшаздзецкіх.

Для шматлікіх наведвальнікаў адкрыты:

  • музейна-выставачны комплекс

  • этнаграфічны комплекс "Млын"

  • музей-ДОТ

Дзіцячы музей міфалогіі і лесу.

Этнаграфічны комплекс "Млын" створаны на аснове захаваўшагася ў Заслаўі паравога млына – помніка мукамольнай вытворчасці пачатку XX ст. У комплексе ёсць таксама Хата завознікаў, свіран, кузня. У музеі-запаведніку "Заслаўе" праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, батлеечныя спектаклі.c:\users\валерьевич\desktop\этнаграфічны комплекс млын. заслаўе.jpg



Этнаграфічны комплекс "Млын"

Дзе знаходзіцца: г. Заслаўе, вул. Рыначная, 4.

Паважаныя сябры, жыхарам нашай краіны і яе гасцям адкрыты дзверы выдатных этнаграфічных музеяў, якія могуць зрабіць гонар любому народу (і не толькі ў ГОД ГАСЦІННАСЦІ). З імі можна пазнаёміцца на Афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь http://www.belarus.by/by/about-belarus/culture/den_bel_pism_bel

Прапануем Вашай увазе паглядзець таксама дакументальны фільм "Тысячелетний Заславль" ("Белвидеоцентр", 2013 г.). Аўтар сцэнарыя і рэжысёр - Аляксандр Аляксееў, аператар - Ігар Якімаў.


ПАДРЫХТАВАЎ ВАЛЕРЫЙ ВАРГАНАЎ

ена ў першую нядзелю верасня[1] таксама дакументальны фільм еры выдатных этнаграфічных музеяў, якія могуць зрабіць гонар любому


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка