Правапіс літар у, ў




Дата канвертавання03.04.2017
Памер71.08 Kb.

Тэма ўрока Правапіс літар у, ў

Мэты:

адукацыйная: пашырыць і сістэматызаваць веды вучняў пра правапіс літар у,ў у беларускай мове;

развіццёвая: садзейнічаць развіццю ўменняў аналізаваць, прымяняць набытыя веды на практыцы, рабіць самастойныя вывады;

выхаваўчая: стварыць умовы для выхавання ўважлівасці, актыўнасці, павагі да роднага слова, культуры.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Уступнае слова настаўніка для стварэння эмацыянальнага настрою вучняў. (Прытча)

Калісьці даўно-даўно стары індзеец адкрыў свайму ўнуку адну жыццёвую ісціну.



  • У кожным чалавеку ідзе барацьба, барацьба гэта вельмі падобная да барацьбы двух ваўкоў. Адзін воўк прадстаўляе зло – зайздрасць, нянавісць, рэўнасць, эгаізм, хлусню… Другі воўк прадстаўляе дабро – мір, каханне, надзею, ісціну, вернасць, дабрыню…

Маленькі індзеец, які быў узрушаны да глыбіні душы словамі дзядулі, задумаўся на некалькі імгненняў, а потым спытаў:

  • А які воўк урэшце перамагае?

Стары індзеец ледзьве прыкметна ўсміхнуўся і адказаў:

  • Заўсёды перамагае той воўк, якого ты корміш.

Зварот да вучняў:

–Давайце заўсёды ўнутры сябы карміць толькі добрага ваўка, які заўжды будзе перамагаць. Падкажыце, калі ласка,а якім чынам “карміць”?



Вучні:

Сваімі справамі, добрымі ўчынкамі.


ІІ Актуалізацыя праблемы
Настаўнік:

  • Выдатна, а цяпер давайце звернемся да тэмы нашых заняткаў, якая запісана на дошцы – “Правапіс у,ў”. Тэма, здавалася б, не новая, вядомая, але ў сувязі з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” маюцца некаторыя змены. Таму, каб не дапускаць памылак, пісаць граматна, акрэслім правіла правапісу у, ў на сённяшніх занятках. Для вырашэння пастаўленай задачы мы папрацуем з адным з элементаў методыкі развіцця крытычнага мыслення, гэта – “фішбоўн”, слова англійскага паходжання, магчыма, хтосьці падкажа пераклад?

Вучні:

  • Рыбная костка.

Настаўнік:

Гэта сапраўды так, перад вамі сапраўдная рыбная костка.


ІІІ Тлумачэнне новага матэрыялу
Макет рыбнай косткі на дошцы (з паперы)






Настаўнік:

Пачнём з галавы рыбы, якая адлюстроўвае тэму заняткаў. Давайце ўспомнім, які з гэтых гукаў з’яўляецца зычным, які галосны?



Вучні:

Гук [у] – галосны, гук [ў] – зычны.

Настаўнік:

Сапраўды гэта так. Настала пара акрэсліць асноўныя моманты правіла, але дапамагаць у гэтым будзеце вы. (праца ў групе ) У вас на стале сказы, якія будуць адлюстроўваць пэўны пункт правіла, які я буду называць, ваша задача – падабраць адпаведны сказ.



Сказы вучням

(на правапіс ў)

Нарада ўрачоў прайшла ў Гродна.

Спартыўная пляцоўка гатова да старту.

Чытаў і пісаў старанна, але думаў пра сваё.

Бацькоўская любоў часта бывае сляпой.

Сапраўдныя хлопцы-ўмельцы вучацца ў 8 класе.


(на правапіс у)

У гэты дзень усё было асаблівым, у душы цвілі рамонкі.

Галіна Уладзіміраўна – выдатны педагог.

Радыус акружнасці мне вызначыць так і не ўдалося.

Такія унты я і сама насіла б з задавальненнем.

Падобнае ноу-хау прыжылося і ў нашай школе.


Настаўнік

называе пункт правіла на правапіс ў, вучні падбіраюць да названага пункта адпаведны сказ, затым у тым жа парадку і на правапіс у. Правіла і сказ да яго размяшчаюцца на рэбрах рыбы. Макет рыбнай косткі выглядае наступным чынам:

Настаўнік:

– Наша рыбная костка, мне так здаецца, стала выглядаць прыгажэй. Застаўся маленькі хвосцік, які ў нашай сістэме адыгрывае важную ролю, на ім мы запішам ключавыя словы, тое, што ж неабходна, каб зрабіць правільны выбар і граматна напісаць слова. Давайце падумаем разам, акая асноўная думка вынікае з правіла.



Вучні:

Напэўна, для таго, каб зрабіць правільны выбар напісання, неабходна разважаць і думаць, абгрунтоўваць сваю думку.



Настаўнік:

– Сапраўды, на хвосціку рыбкі можна запісаць “думай, разважай”.


ІV Выкананне трэніровачных заданняў
Настаўнік:

  • Для таго, каб замацаваць набытыя намі веды на практыцы, прапаную выканаць наступнае заданне


Выберыце правільны варыянт, дакажыце свой выбар (вусна)

Радыус–радыўс, пауза–паўза, фрау–фраў, да Усяслава–да Ўсяслава, страус –страўс, аул–аўл, беларуска-украінскі­–беларуска-ўкраінскі, фауна–фаўна, аукцыён–аўкцыён, накаут–накаўт, пауднёва-усходні–паўднёва-ўсходні.

(Спосаб праверкі – каменціраванае вуснае чытанне)

Настаўнік:



(прапануе вучню выступіць з падрыхтаваным загадзя невялікім лінгвістычным паведамленнем з гісторыі ўзнікнення ў).
Вучань:

Гук [ў] уласцівы для беларусаў на працягу ўсёй гісторыі фарміравання. Паводле энцыклапедыі “Беларуская мова” (1994), літара ў была прапанавана ў 1870 годзе рускім філолагам Пятром Бяссонавым, які быў выдаўцом твораў народнай творчасці. Доўгі час літара ў па тэхнічных прычынах пісалася як літара у. Больш паслядоўна ў беларускім пісьме выкарыстоўваецца з 1890-х гадоў. У лацінскай форме беларускага пісьма гук [ў] абазначаўся літарай u, а пасля Ú.

Гук [ў] уласцівы не толькі беларускай і ўкраінскай мовам (хаця ў апошняй адпаведнай літары няма), але і шматлікім рускім гаворкам, у прыватнасці паўднёвым і паўночным. Спачатку литара называлася “у з краткай”, а пасля ўзникла назва «у кароткае».

На сённяшні дзень літары ў пастаўлены помнік у горадзе Полацку.

(Вучань паказвае фотаздымакі літары – Дадатак 1).
Настаўнік:

  • Наступнае заданне выконваем на дошцы, працуючы ў парах. Кожнай пары прапануецца па 2 выслоўі. Вам неабходна запісаць беларускія народныя параўнанні, злучыўшы пачатак і канец выслоўя, раскрыйце дужкі.

(Запіс на дошцы)




  1. надзьм (у/ў)ся аса (у/ў) вочы

  2. трапі (у/ў) (у/ў)юн на гарачай патэльні

  3. спіць во(у/ў)к у піліпа(у/ў)ку

  4. круціцца ЯК мыш на крупы

  5. баіцца воцату выпі(у/ў)шы

  6. бегае во(у/ў)к ягняці

  7. вые лісіца (у/ў) саладуху

  8. лезе лапцем па балоце плясну(у/ў)

  9. ляпну (у/ў) з вуглямі (у/ў) нагавіцах

  10. ма(у/ў)чыць пшаніцу прада(у/ў)шы


(вучні працуюць ля дошкі, злучаючы выслоўі і выбіраючы у ці ў )
V Фізкультхвілінка
А) гімнастыка для вачэй



Б) размінка

(умова размінкі: настаўнік па чарзе паказвае слова з прапушчанай літарай, калі неабходна ўставіць у – вучні пляскаюць у далоні, калі неабходна ўставіць ў – ківаюць галавой у розныя бакі)

Есав..л

Шо..к

За ..тра

Ты ..нік..м

Ча..-ча..

Ля ..рны

По..ны

Маці-..дава

Шо..

А..дзі

VІ Замацаванне набытых ведаў

Настаўнік

–На дошцы запісаны 2 словы “трыумф – трыўмфальны” (дае тлумачэнне дадзеным словам), звярніце ўвагу на тое, што ў слове “трыумф” літара у пад націскам, таму у доўгае, пры змене формы слова націск перамяшчаецца і літара у ў пазіцыі пасля галоснай і не пад націскам скарачаецца.



Настаўнік

Тэст “Правапіс у–ў”

А1. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара у:

1) да …рача 4) беларуска-..краінскі

2) рады..с 5) шо..

3) ка..чук

А2. Адзначце выпадкі, у якіх прапушчана літара ў:

1) фа..на 4) а..тограф

2) са..дат 5) вуліца ..барэвіча

3) слова “..поперак”

А3. Адзначце выпадкі, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі:

1) фраў 4) да Уладзіслава

2) Кавказ 5) вялікая ўрна

3) сімпозіум

А4. Адзначце словы, пры перакладзе якіх з рускай мовы на беларускую адбываецца праход л у ў:

1) Волга 4) колхоз

2) полтысячи 5) колбаса

3) шёлк

В1. Як называецца буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем?


(Спосаб праверкі – самаправерка). Адказы на тэст размяшчыюцца на адваротным баку дошкі.

А1. 2,5 А4. 2,3,5

А2. 1,3,4 В1. страус

А3. 1,2,5
VІІ Рэфлексія

Настаўнік

  • Сёння на ўроку мы творча папрацавалі, разважалі і даказвалі свае думкі, давайце падвядзём вынікі і паспрабуем гэта зрабіць у наступнай форме:

Назавіце:

3 рэчы, якія я зразумеў

2 рэчы я магу зрабіць практычна

1 пытанне мяне хвалюе


Вучні адказваюць

Настаўнік дзякуе за плённую працу, жадае поспехаў.

Дадатак 1








База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка