Правапіс слоў з літарамі о, э-а




Дата канвертавання16.09.2018
Памер42.22 Kb.
Тэма: Правапіс слоў з літарамі о, э-а.

Мэта:

абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме “Правапіс слоў з літарамі о, э-а”,

садзейнічаць удасканаленню граматыка-арфаграфічных моўных уяўленняў і навыкаў,

працягваць развіваць маўленне, арфаграфічную пільнасць, увагу, актывізаваць пазнавальную дзейнасць праз работу ў парах,

узбагачаць лексічны запас вучняў;

Развіваць увагу, творчае мысленне, уменне аналізаваць, рабіць вынікі, развіваць вучэбна-арганізацыйныя навыкі;

Выхоўваць патрэбнасць у адкрыцці новага на кожным уроку;

Тып урока: абагульненне і сістэматызацыя ведаў.

Від урока: урок-казка.

Абсталяванне: малюнак гадзінніка, аўдыёзапіс песні, карткі для работы ў парах, елка, падручнік беларуская мова, 2 клас, мультымедыйнае суправаджэнне.

2

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Мэта: псіхалагічная падрыхтаванасць класа да ўрока, арганізацыя ўвагі вучняў.

Добры дзень! Я вельмі рада сустрэчы з вамі на ўроку беларускай мовы. Усміхніцеся адзін аднаму і пажадайце поспехаў.



ІІ. Вучэбная дзейнасць па ўспрыняцці праблемы ўрока. Мэта: актывізацыя суб’ектыўнага вопыту вучняў, пазнаваўчы інтарэс, актуалізаваць апорныя веды і ўменні.

2.1. Арфаграфічная размінка

Разам мы не пр..ста ў сл..вы гуляем, а на м..ве р..днай разм..ўляем.

Прачытайце (адзін вучань чытае ўслых.) Давайце ўставім прапушчаныя літары. (дзеці выходзяць да дошкі і ўстаўляюць патрэбныя літары)

Якое правіла вы выкарыстоўвалі, калі ўстаўлялі літары ? (адказы вучняў)



2.2. Фарміраванне тэмы, мэты ўрока (слайд № 1)

Сапраўды наша мова вельмі прыгожая. А каб добра ёю валодаць трэба яе вывучаць. І сённяшні ўрок накіраваны на далейшае паглыбленне ведаў аб нашай мове. Мы працягнем знаёмства з правапісам слоў з літарамі о, э-а, будзем удасканальваць уменне граматна і прыгожа пісаць.

- Адгарніце сшыткі, запішыце дату, класная работа.

2.3 Чыстапісанне

-Таму героямі нашага чыстапісання будуць літары о, э, а (дзеці запісваюць спалучэнні літар).

-Знайдзіце тыя спалучэнні, якія на ваш погляд вельмі добра атрымаліся. Абвядзіце іх. 3

2.4 Пальчыкавая гімнастыка

2.5 Стварэнне праблемнай сітуацыі ( слайд № 2)

- Якая зараз пара года?

- Якое свята мы чакаем ? (адказы дзяцей)

-Сёння я запрашаю вас у казку, назву якой вы бачыце на экране (“Зім..вая к..зка”) ( слайд № 3, №4)

- Якіх літар не хапае?

-Як вы думаеце, хто будзе галоўны герой у казцы? (адказы вучняў)

- І зараз я запрашаю вас у госці да Дзеда Мароза. Давайце паглядзім , што ён робіць? (слайд № 5) прасмотр відэароліка.

- Як мы можам дапамагчы Дзеду Марозу? (адказы вучняў)

( Гучыць музыка.З’яўляецца Снягурачка. )

-Добры дзень! Я даведалася, што вы будзеце дапамагаць Дзеду Марозу. Я прынесла вам часткі гаддзінніка. Але вы іх атрымаеце, калі правільна выканаеце ўсе заданні.



ІІІ. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў. Мэта: арганізаваць мэтанакіраваную адукацыйную дзейнасць вучняў.

3.1 Работа ў парах.

Ітак, пачынаем. У вас на партах ляжаць карткі з заданнем. Што неабходна зрабіць? (уставіць прапушчаныя літары). Работа па варыянтах, узаемаправерка. Запіс сказаў у сшыткі.

Вус д..ўгі, а язык яшчэ д…ўжэйшы.

Р..зумны ч..л..век р…зумам не хваліцца.

Тлумачэнне сэнса пагаворак.

- Вы правільны выканалі заданне, таму атрымалі частку гадзінніка.



3.2 Работа з падручнікам. ПР. 189.

- Прачытайце заданне. Запіс сказаў (пасля задання дзеці атрымаюць частку гадзінніка).

4

-Якім словам мы дапоўнім першы сказ? Так, правільна. Чаму ў слове пчолы пішам літару о ?



Аналагічная работа праводзіцца і з наступным сказам.

3.3. Фізкультхвілінка для вачэй

3.4. Замяніць словы ў дужках па сэнсе (Слайд № 6)

1.На (двор) чуліся (голас) дзяцей.

2.Птушкі спявалі ў (бор).

- Прачытайце першы сказ. (адзін вучань чытае ўслых). Запіс на дошцы і ў сшыткі.

-Чаму ў слове двары напісалі літару а? У слове галасы літары а? (вучань, які піша на дошцы тлумачыць правіла).

Аналагічная работа праводзіцца і з другі сказам.



3.5 Фізкультхвілінка (слайд № 7)

Дружна мы ў далоні хлопнем

І нагою разам топнем

Пакружыліся, прыселі

Адзін на аднаго паглядзелі

І сказалі: раз, два, тры- а ну, казка, ажыві.



3.6. Гульня “Хто хутчэй”

- Уявіце, што вы спартсмены, удзельнікі Алімпіяды. Зараз на сноўбордзе вам трэба з’ехаць з гары. У вас на партах ляжыць макет гары. Вы павінны праехаць, устаўляючы літары, хто першы прыедзе на фініш , падымае руку.

(праверка) слайд № 8

5

Малайцы! Вы выканалі ўсе заданні, гадзіннік сабраны. (прасмотр відэароліка)



ІY. Рэфлексія.

-Новы год усе сустрэнуць, але наша елка яшчэ не ўпрыгожана. Начарціце шкалу самаацэнкі. У вас на парце ляжаць канверты.

Ружовы, жоўты і зялёны шары. Ружовы шар возьмуць тыя вучні, хто

на ўроку добра працаваў і првільна выканаў заданні. Жоўты – тыя, у каго ўзнікалі цяжкасці. Зялёны- у каго нічога не атрымалася. Пакажыце, які шар вы выбралі. Хто ўзяў чырвоны ацаніце сябе на верхняй пазіцыі, жоўты – па сярэдзіне, зялёны- на ніжняй пазіцыі.

Ацэньванне вучняў настаўнікам.

А зараз па чарзе ўпрыгожым нашу елку. (Дзеці пад музыку выходзяць па чарзе, упрыгожваюць елку.)

Дзякуй за работу.

6

6





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка