“Правапіс У,Ў” Мэта




Дата канвертавання21.06.2017
Памер94.5 Kb.
План-канспект адкрытага ўрока “Правапіс У,Ў”
Мэта:

  • узнавіць і паглыбіць веды вучняў пра напісанне У (складовага) і Ў(нескладовага); тварыць умовы для запамінання правіла,выпрацоўваць уменне прымяняць дадзенае правіла на практыцы; паўтарыць веды пра адрозненне складовых і нескладовых гукаў;

  • развіваць разумовыя здольнасці вучняў абагульняць,

супастаўляць,рабіць вывады;спрыяць разуменню адметнасці і

непаўторнасці беларускай мовы;



  • выхоўваць любоў да роднай мовы, да навакольнага асяроддзя;прывіваць павагу да абаронцаў Айчыны.


Ход урока

1. Арганізацыйны момант:

Слова настаўніка

Добры дзень.Сёння такі прыгожы дзень, і я хачу, каб вы ўсміхнуліся адзін аднаму, нашым паважаным гасцям, мне.А зараз з такім цудоўным настроем мы пачынаем наш урок.

-Запішыце калі ласка дату і класная работа.??????????


Хто мне можа сказаць,якое свята адбудзецца праз два тыдні? (Свята абаронцаў Айчыны).Але гэта не проста свята абаронцаў краіны, а наша агульнае свята.Бо дзякуючы гераізму нашых абаронцаў у часы вайны,дзякуючы іх перамозе,наша краіна сёння незалежная.І мы з вамі жывём у міры і згодзе.

-Вы згодны са мной?

-Як вы думаеце,ці трэба абараняць сваю Радзіму?

-А навошта?(каб панаваў мір і пакой)
2. Праверка Д/З,актуалізацыя ведаў па вывучанай тэме:
-Напомніце мне калі ласка,якую тэму мы вывучалі на апошнім уроку? (Вымаўленне і правапіс падоўжаных зычных)

-Якія зычныя ў беларускай мове могуць падаўжацца?(ж,ч,ш,з”,с”,дз”,ц”,л”,н”)

-У якім становішчы гэтыя гукі вымаўляюцца падоўжана? (паміж галоснымі)

-Веды узнавілі,а зараз запішам словы пад дыктоўку.
Слоўнікавы дыктант+тлумачэнне арфаграм

(1 чал хаваецца за дошкай,астатнія пішуць самастойна)

Падарожжа,калоссе,Ілья(выкл),крылле,алея(у запаз сл- не падаўж),Касьян,

жыццё,стагоддзе (дз”-ддз),ванна (выкл),мадонна (выкл).

Я бачу , што вы засвоілі тэму.Зараз пераходзім да вывучэння новай тэмы.
3. Актуалізацыя ведаў па новай тэме: (Слайд №1)

Як вы бачыце па тэме ўрока,сёння мы разглядаем правіла,якое вам часткова ўжо знаёма.Але гэта адно з самых каварных правіл,таму што ўсе вы яго ведаеце,але большасць з вас робіць памылкі менавіта на правапіс У і Ў.Таму аднясёмся з усёй сур”ёзнасцю да яго запамінання і выпрацоўкі навыку правапісу.



-Якія задачы паставім для сябе перад урокам?(запомніць правіла,умець прымяняць яго на практыцы,правільна вымаўляць і пісацьУ,Ў у словах.)
4. Вывучэнне новай тэмы:

-Давайце спачатку разбяромся,чаму гэтыя дзве літары атрымалі такую назву:

складовая і нескладовая? (Каб у гэым разабрацца,звяртаемся да падручніка,

стар.27,практ.№ 50. (Слайд №2)
Праца з падручнікам(чытанне па складах і вуснае каменціраванне)

-Параўнайце першыя два прыклады.У (складовае) можа ўтварыць склад,а Ў-не можа.

-Без якіх гукаў нельга ўтварыць склад? (Без галосных).Адсюль вынік. (Слайд №3)

-Паглядзіце на 3,4,5,6 пары слоў.З якімі літарамі чаргуецца Ў.(В,Л)



Але ёсць выключэнне: (Слайд №4)
Паведамленне настаўніка:

-А ці ведаеце Вы ,што ў Беларусі ёсць горад,у якім паставілі помнік літары Ў? (Слайд №5,6,7,8)+ паведамленне загадзя падрыхтаванага вучня.

-Як мы бачым,літара Ў-адметны сімвал нашай мовы,які вызначае яе непаўторнасць.


-Давайце паназіраем за У(скл) і Ў (нескл) у словах і паспрабуем вызначыць заканамернасці,калі яны ўжываюцца (на экране дэманстр-ца словы) (Сл. 9-19)
1 група слоў) Няўмека,па ўзлеску,зрабіў,паўночна-ўсходні;Кінатэатр “Радзіма” ўжо пачаў паказ фільмаў.

-Зрабіце вывад па першай групе слоў.(Ў пішацца пасля галосных у пач,сяр,на канцы слоў;пасля злучка і двукосся,калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны)

-Скажыце,чым адрозніваецца працяжнік ад злучка(дэфіса)? (Працяжнік ставіцца ў сказе,гэта знак прыпынку,а злучок –у складаным слове)

-У слове паўночна-ўсходні працяжнік ці злучок?Дакажыце.

(Злучок,бо гэта складаны прыметнік)

-Якую выснову можам зрабіць?(Ў піш пасля -,калі…)
2 група) шоу,фрау,страус,акварыум;

-Што абазначаюць словы другой групы?

-Як вы думаеце,гэта словы бел.мовы або запазычаныя? (Звычайна вучні разважаюць,што страусы на Беларусі не водзяцца;аква-гэта вада;таму запазыч)

-Зрабіце выснову.
3 група) рэчка Ула,дачка Ульяна,газета “Усмешка”;

-Ёсць падабенства ці заканамернасць у літары “У”?

-Які вывад можам зрабіцць?(Вялікая літара У заўсёды складовая)

-Для чаго двукоссе ўжываецца ў словазлучэнні газета “Усмешка”?(Гэта назва часопіса)

-Ці будзе ў гэтым выпадку двукоссе знакам прыпынку? (Не)
4 група) да урны,аукаць;

Падказка:каб разабраццца з гэтай групай слоў,трэба ў словах паставіць націск.

5 група) думка,бясшумны.

-Што можна сказаць пра ўжыванне літары У ў гэтых словах? (пішацца пасля зычных)


Праглядзіце яшчэ раз прыклады і паспрабуйце вывесці правіла(4-5 вучняў)

(Слайд №20).Калі пішацца У,а калі пішацца Ў.


5.Паглыбленне ведаў па тэме:
Давайце разгледзім схему. (Слайд №22).Схемы ляжаць у кожнага на парце. ???У вас павінна была атрымацца такая картка
Правапіс

У (складовага) і Ў (нескладовага)
галосная пішацца зычная

пасля зычных пасля

пад націскам двукосся і злучка

вялікая

пасля галосных

(у пачатку,у сярэдзіне,

у канцы слоў)

у запазычаных словах

(на канцы і калі заканч-

ваюцца на –ус,-ум)

!Памятайце,што двукоссе можа і не быць знакам прыпынку,і адрознівайце злучок(дэфіс) і працяжнік.

??????????

-Па вашых вусных адказах у нас атрымалася 4 пункты на правапіс У(скл) і 2 пункты на првапіс Ў(нескл).

-Адна стрэлачка засталася пустой,значыць не ва ўсім мы з вамі як даследчыкі разабраліся.Давайце звернемся да правіла падручніка (стар.28) і знойдзем яшчэ адзін пункт,калі пішацца У(складовая).І запішам у схему.


Самастойная праца з паручнікам.Калі знайшлі,паказаць (Слайд №23).

-А зараз знайдзіце ў падручніку і запішыце ў табліцу па 2 прыклады на кожны пункт правіла.( на стар.27-28).Прыклады ёсць і на экране,але лепш знайсці.


-Што новага вы даведаліся пра правапіс Ў?
6. Зрокавая гімнастыка+фізкультхвілінка:

-Сядзьце зручна,адкіньцеся на спінкі стульяў,заплюшчыце вочкі і паспрабуйце імі намаляваць у паветры спачатку гук-У,потым гук-Ў.


-А зараз паглядзіце калі ласка на экран.Якія словы вы убачылі?(Слайд 24)

-Што абазначаюць гэтыя словы?( Гэта роды войск, якія будуць адзначаць свята 23 лютага-Свята абаронцаў Айчыны)

-Устаньце і пакажыце,як маршыруе пяхота.(маршыруюць)

-Як страляюць артылерысты? (паказваюць)

-Як лятаюць самалёты?(паказваюць)

Месца ўрока ў тэме:Сёняшні ўрок-пачатак тэмы “правапіс Ў”.На наступным уроке мы звернем ўвагу на правапіс Ў у іншамоўных словах і на выключэнні з правіл.
7. Замацаванне атрыманых ведаў:

Практыкаванне № 54,каменціраванае чытанне.Тлумачым напісанне Ў.

Практыкаванне № 53(пісьмова). 2 варыянта(па 8 слоў).Самаправерка-правільны адказ на экране.

Карткі(узаемаправерка).За кожнае слова вы атрымліваеце 1 бал.

Со..с,ст..дзень,на ..краіне,тры..мф,во..к,любо..,аквары..м,каля ..ніверсітэта,

паўночна-..сходні,шо.. /// Соус,студзень,на Украіне,трыумф,воўк,любоў,

акварыум,каля ўніверсітэта,паўночна-ўсходні,шоу.



8. Выстаўленне адзнак:

Вы ўсе сёння малайцы, актыўна працавалі.Здайце сшыткі, я праверу класнае і дамашняе заданні і адзнакі па вашым жаданні выстаўлю ў журнал.



9. Падвядзенне вынікаў,рэфлексія:

А зараз паглядзіце на трохкутнік:

-Хто з вас аказаўся на вяршыні ведаў па тэме?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-У каго засталіся пытанні па тэме? ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-Каму яшчэ трэба папрацаваць ?(вучні падымаюць рукі, настаўнік запісвае колькасць у піраміду)

-Што было больш цікавым?

-Што запомнілі?

-Аб чым даведаліся?

10. Інструктаж па выкананні Д/З:

Вывучыць правіла параграфа № 8,выканаць практ.№ 55.Вам трэба спісаць і ўставіць прапушчаныя літары.


Правапіс

У (складовага) і Ў (нескладовага)
галосная пішацца зычная

пасля зычных пасля

пад націскам двукосся і злучка

вялікая

пасля галосных

(у пачатку,у сярэдзіне,

у канцы слоў)

у запазычаных словах

(на канцы і калі заканч-

ваюцца на –ус,-ум)


Карткі(узаемаправерка).За кожнае слова вы атрымліваеце 1 бал.

Со..с,ст..дзень,на ..краіне,тры..мф,во..к,любо..,аквары..м,каля ..ніверсітэта,

паўночна-..сходні,шо.. /// Соус,студзень,на Украіне,трыумф,воўк,любоў,

акварыум,каля ўніверсітэта,паўночна-ўсходні,шоу.


Увесь урок мы будзем набываць веды па гэтай тэме і запісваць іх ў картку, якая потым стане для вас даведнікам.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка