Праваслаўныя святыні беларусі мэты




Дата канвертавання17.01.2017
Памер127.48 Kb.
ПРАВАСЛАЎНЫЯ СВЯТЫНІ БЕЛАРУСІ

МЭТЫ: узнавіць веды вучняў праславутую асветніцу беларускай зямлі Ефрасінню Полацкую;

выхоўваць у вучняў любоў і павагу да гісторыі роднага краю, цікавасць да твораў мастацкай літаратуры, прысвечаных адлюстраванню падзей мінуўшчыны, пачуццё гонару за сваю Радзіму;

развіваць мастацкую культуру вучняў, іх творчыя здольнасці.

АБСТАЛЯВАННЕ: мульцімедыйная ўстаноўка, прэзентацыя, музычны цэнтр, “Аве, Марыя!” Шуберта.

ЭПІГРАФ: «Прыкладам тваім, маці, Прасветніца Беларусі, можна збавіціся, бо ты ўзяла крыж і пайшла за Хрыстом і прыкладна вучыла, як трэба грэбавацца целам, а ходацца за душу несмяротную. Дзеля гэтага дастойная Еўфрасіння Вялікая, князёўна Полацкая, твой дух будзе радавацца разам з анёламі ».

(Трапар, спеў 8)



ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА

  1. Падрыхтаваны вучань чытае на памяць верш С.Законнікава “Слова пра годнасць”.

Прада мной – гарады,

вёскі,


рэкі,

азёры,


Векавыя бары і ў стагах сенажаць.

Нада мной – неба ў чыстых,

задумлівых зорах,

Што,


як матчыны вочы,

у сэрца глядзяць.

Гэты скарб адабраць у мяне немагчыма,

Перад тым,

як пайсці за яго ў чорны дым,

Пакладу галаву на калені Айчыне,

На калені ж не стану я

ні перад кім.

Ні прад сілай тупой

ваяўнічага зброду,

Што на мову

дзясніцу пагарды падняў,

Ні прад людам тутэйшым,

што выйшаў з народу,

А сапраўдным народам дагэтуль не стаў.

Дык ці можна ад роду свайго адцурацца,

Ад дзядоўскіх крыжоў і магіл уцячы?!

Абачніцеся,

людзі,

каб разам трымацца



Каранёў,

што пасобяць наш лёс зберагчы.

Беларусь!

Словам праўды

сляпых,

безгалосых,



Неразумных сыноў і дачок наталі.

Хай душа затрымціць,

нібы дзтлінка ў росах,

І тады пасвятлее на роднай зямлі.



НАСТАЎНІК: Мінулае… Што мы ведам пра яго? Толькі тое, што данеслі да нас помнікі пісьменнасці, археалагічныя і этнаграфічныя крыніцы. Беларуская літаратура развівалася з фальклору: вусных апавяданняў, легендаў, казак. З’яўленне пісьменнасці на Беларусі звязана з прыходам хрысціянства. З самага пачатку яна мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол цэркваў і манастыроў тады групаваліся адукаваныя людзі. Беларускія князі чыталі і перапісвалі тэксты з царкоўных рукапісных кніг.

  1. Вучаніца чытае верш В. Іпатавай “Беларусь, твая дачка я…”

Беларусь, твая дачка я.

Зярнятка я, а ты – мая ралля.

Якой жа мовы ад мяне чакаеш

Ты, узрасціўшая мяне зямля?

Бывае так: Радзіму кіне проста,

Забудзе дотык матчынай рукі,

А перад смерцю хоць вады папросіць

Так, як вучылі некалі бацькі.

Без бацькаўшчыны панясе па свеце,

Нібы з карэннем вырваны асот.

О Беларусь! З крыніц празрыстых, чыстых

П’ю простых слоў тваіх гаючы сок.



  1. Вядучы: У Евангеллі ёсць цудоўная прытча пра сейбіта, які ранняй вясной выйшаў у поле, каб даверыць зямлі каштоўнае зерне будучага жніва. Ідзе сейбіт па свежых барознах і старанна рассейвае насенне. Частка зерня падае пры дарозе, частка – на камяністую глебу ці ў зямлю, зарослую калючкамі. Але тое, што ўпала на добрую глебу, дасць у сто разоў багацейшы ўраджай.

Вось такім першым вялікім сейбітам духоўнага насення – сярэднявечнай духоўнай культуры, хрысціянскай веры, дасягненняў еўрапейскай і сусветнай цывілізацыі на старабеларускіх землях – была наша славутая асветніца князёўна Прадслава са слаўнага горада Полацка, якая на заранку нашай гісторыі, у ХІІ стагоддзі, зразумела вялікую ролю асветы ў жыцці народа і аддала гэтай справе ўсе свае здольнасці і сілы.

  1. Вядучы: Прадслава – унучка князя Усяслава Чарадзея, дачка князя Святаслава-Георгія – адмаўляецца выходзіць замуж за княжыча і насуперак волі бацькоў прымае рашэнне пайсці ў манастыр, стаць нявестай Ісуса Хрыста.

Інсцэніроўка ўрыўка з п’есы Валянціны Коўтун-Ясельды “Крыж ігуменні”

Д З Е Ю Ч Ы Я А С О Б Ы

(Бацькі Прадславы – князь Святаслаў і княгіня Сафія, Прадслава, Еўлампія,смалянін Дабраслаў, баяры, Анёлы рэчытатыву)

А н ё л ы р э ч ы т а т ы в у.c:\documents and settings\nik\мои документы\мои рисунки\26004851_evfrosiniya_moskovskaya.jpg

І па ўсіх гарадах разышлася пра мудрасць яе пагалоска,

Пра вучонасць, красу ды агонь летуценны ў авчах,

Дзе сплывалі грахі і пажады аблудлівым воскам

І дзе Духу Святога агонь у дзявочай душы не ачах,

Дзе красою нябеснаю, гожым абліччам дзівіла, Бо была яна надта набожнай і Духам Святым Напаўняліся розум яе і цялесная сіла…

Б а ц ь к а. Прадслава!



Голас князя ляціць ужо з залы, дзе побач з ім у крэсле з разьбяной спінкай сядзіць маці – княгіня Сафія. Тут жа княжыч Дабраслаў са Смаленска і нянька Еўлампія. А Прадслава, гнуткая і лёгенькая, ужо імкліва ўлятае ў залу. Азіраецца: на кіліме з мядзведжага футра застылі грыдні з пікамі, упрыгожанымі расфарбаванымі воўчымі хвастамі. Баяры, схіленыя ў паклоне, здзіўлена зашумелі. Тады рэзка, прытупнуўшы боцікам, спынілася. Маці незадаволена ўздыхнула. А дачка, гарэзліва азірнуўшыся, адразу зніякавела. Смалянін Дабраслаў быў у золатам расшытай сарочцы. Валасы і барада жаніха таксама адлівалі золатам. Ужо не мог адвесці ад яе вачэй. Бацька хітнуў высокай, атарочанай серабрыстым футрам шапкаю.

П р а д с л а в а ( да бацькі). Кніжкі ад імператара прыслалі.

К н я з ь С в я т а с л а ў. Не надакучыла табебчытанне тое, дачка?

П р а д с л а в а. А хіба сонца можа надакучыць чалавеку?

Е ў л а м п і я. Забава пустая. З дванаццаці гадоў слепішся.

П р а д с л а в а. Кніжкі.. Сонейка ўдзень. Месяц – уначы…

К н я з ь С в я т а с л а ў. Мудрасць кніжная для князёўны гожай – залішняя!

П р а д с л а в а. Кніжкі – гэта Гасподзь, які ёсць Слова.

К н я з ь С в я т а с л а ў. Нягожа дачцэ нашай, падобна шэрым перапісчыкам, сляпіцца!

П р а д с л а в а. Сляпцы тыя, хто кніг не бярэ ў рукі.

К н я з ь С в я т а с л а ў. Досыць бегаць па келлях! (Гнеўна ссунуў бровы, але Прадслава ўжо горда выпрастала плечы, не згаджаючыся з бацькам). Час пра іншае памысліць, князёўна!

П р а д с л а в а. Пра тое мыслю, што з роду я Усяслава вялікага… і прадзеда Яраслава, мудрым за кніжнасць і розум назвалі.

К н я з ь С в я т а с л а ў. Дачка наша… (Да княжыча).

П р а д с л а в а. (рашуча ступіўшы наперад, падняла голаў) Ці не хочаш праз мяне, бацька, узвысіцца.

З г у р т у б а я р а ў. Розум юніца страціла.

П р а д с л а в а (прыціскаючы Евангелле да грудзей). Аддаючы дачку моцнаму суседу, - не пра дзіця сваё, бацька, не пра мяне думаеш…

Б а я р ы н. …а пра вялікі сталец Полацкі!

П р а д с л а в а.( кінуўшыся да дзвярэй, азірнулася на прыціхлых ад здзіўлення баяраў). Хіба вечна жылі роды нашы? Слава іх зямная згінула, як прах.

Д а б р а с л а ў. Пашто ганьбіш, князёўна? (Таксама сарваўся з месца) Ці ж не абяцаў я прыехаць?

П р а д с л а в а. Хочаш узяць, чаго не клаў, і пажаць, чаго не сеяў?

Д а б р а с л а ў. Як страла, у маім сэрцы любасць да цябе!

П р а д с л а в а. Для мяне ўжо Іншы ёсць. І я – для Іншага.



Вучаніца, выканаўца ролі Прадславы, чытае верш Любы Тарасюк “Еўфрасіння. ХІІ ст.”

Забыць сваё імя, дзе корань роду слаўны?..

Няпраўда! Я твая унучка, Усяславе!

Ды годнасці маёй давеку не дакажуць,

Што найслаўнейшы – той, хто мае тытул княжы.

Чакаюць: бацькаў двор і мне пасадам стане.

І кроку не ступіць за пышнымі сватамі.

Гандлюючы сабой з уласнай чэсцю згодна,

Няўжо мне быць рабой для памнажэння роду?..

Жаніліся дасюль, ішлі далёка замуж.

А справы іх – каму? А дзе сягоння самі?

І гіне першы той, хто ўзніме меч на брата

Рукою здрады злой, не толькі ў полі ратным

На іхняй славе – тлен, нарошчаны вякамі.

Імя іх не ўзнясе і надмагільны камень.

Ды кожны задрыжыць сваёй душою сподняй

У найапошні міг прад воляю гасподняй…

Для іх дзяцей сляпых, для іх нямых унукаў,

Што зведаюць нябыт і чорны дзень прынукі,

Я знаю, што зраблю перад судом суровым:

Я славу зберагу, я прынясу ім Слова!

Заслона апускаецца



1 Вядучы: Яна не заканчвала ўніверсітэтаў. Па-першае, жанчын у сярэднявечныя ўніверсітэты не прымалі. Па-другое, калі Прадслава нарадзілася, у Еўропе, здаецца, была ўсяго адна альма-матэр – у Балоньі. У Парыжы і Оксфардзе яны адчыняцца пазней.c:\documents and settings\nik\рабочий стол\press23496.jpg

Ефрасінніным універсітэтам была тагачасная літаратура. Маладая манашка змагла цалкам аддацца кнігам.



2 Вядучы: Пражыўшы колькі гадоў у манастырскай слабодцы, князёўна – каб быць бліжэй да бібліятэкі – папрасіла ў полацкага епіскапа Іллі дазволу пасяліцца ў Сафійскім саборы. Там, у келлі-галубніцы, як паведамляе “Жыціе”, яна “нача книгы писати своими руками”.

На маю думку, лепей за ўсіх сказаў пра перапісчыкаў Максім Багдановіч:

На чыстым аркушу, прад вузенькім акном,

Прыгожа літары выводзіць ён пяром,

Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі

Чырвоную страку; усякімі цвятамі,

Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў

І птах нявіданых, спляценнем завіткоў

Ён пакрашае скрозь – даволі ёсць знароўкі –

Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі,

І загалоўкі ўсе…

1 Вядучы: Трэба дадаць да паэтавых слоў хіба толькі адно: гэта была нялёгкая фізічная праца, і ёю займаліся толькі мужчыны. Перапісчык часта пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую падпіраў локцем аб калена. І так – доўгія гадзіны, напружваючы зрок, не дазваляючы руцэ здрыгануцца. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая жанчына, было подзвігам.


  1. Вядучы: Гледзячы ў хвіліны адпачынку на шырокую і нястрымную дзвінскую плынь, маладая манашка марыла пра час, калі перапіскаю кніг будуць займацца ў Полацку не адзінкі, а дзесяткі пісьменных людзей.

Ля Полацкай Сафіі прыпынюся,

Сустрэне строгім выглядам яна.

Я Полацкай Сафіі пакланюся –

Прытулку, дзе ўладарыць даўніна.

Калісьці намаганнямі Усяслава

Сафія свой зазнала зорны час.

У галубіцы выводзіла Прадслава

Па літарцы свяшчэннапісу вязь.



Ірына Багдановіч

1 Вядучы: У Сяльцы Ефрасіння заснавала жаночы манастыр. Пазней пры новай царкве Багародзіцы яна стварае яшчэ адзін манастыр – мужчынскі.

У манастырах Ефрасіння адчыніла майстэрні па перапісцы кніг – скрыпторыі.

Людзей без навукі літаратура ХІІ стагоддзя часта параўноўвала з бяскрылымі птушкамі: як такі птах не здольны падняцца ў неба, так і чалавек не дасягне без кніг “совершенна разума”.


  1. Вядучы: Ігумення Ефрасіння ніколі не губляла сувязяў са знешнім светам, была ягонай настаўніцай і суддзёй.

Вучаніца чытае верш В. Іпатавай “Беларусь, твая дачка я…”

Беларусь, твая дачка я.

Зярнятка я, а ты – мая ралля.

Якой жа мовы ад мяне чакаеш

Ты, узрасціўшая мяне зямля?

Бывае так: Радзіму кіне проста,

Забудзе дотык матчынай рукі,

А перад смерцю хоць вады папросіць

Так, як вучылі некалі бацькі.

Без бацькаўшчыны панясе па свеце,

Нібы з карэннем вырваны асот.

О Беларусь! З крыніц празрыстых, чыстых

П’ю простых слоў тваіх гаючы сок.

1 Вядучы: Полацкае княства мела патрэбу ў адукаваных людзях. Школы існавалі тут і да Ефрасінні, але заснаванне асветніцаю манастыроў, яе чынная педагагічная дзейнасць далі школьнай справе новы магутны штуршок.

2 Вядучы: Школы Ефрасінні Полацкай былі перадавымі для свайго часу і праграмаю навучання, і складам вучняў, значная частка якіх набіралася з дзяцей простых гараджан. Дзеці ў тагачасных школах вучыліся чытанню, пісьму, “цыфіры” і царкоўным спевам. Першымі падручнікамі былі царкоўныя кнігі – Псалтыр, Часаслоў, Апостал.

Ефрасіння пакінула пасля сябе не толькі добрыя справы і славу вялікай асветніцы. Стаяць на Полацкай зямлі храмы, пабудаваныя па яе святому слову.



1 Вядучы: На схіле жыцця Ефрасіння вырашыла здзейсніць духоўны подзвіг паломніцтва ў Святую Зямлю.

У той час у далёкія вандраванні – каб пазбегнуць бездарожжа – выпраўляліся звычайна на пачатку зімы або раннім летам. Выехаўшы з Полацка неўзабаве па Калядах, увесну можна было дасягнуць межаў Візантыі. Пасля свята Хрыстовага нараджэння рушылі ў дарогу і полацкія паломнікі.



2 Вядучы: Каля труны Гасподняй Ефрасіння шчыра малілася тры дні, пакінула там кадзільніцу і іншыя залатыя падарункі.

У хуткім часе Ефрасіння захварэла.



Вучаніца чытае верш

Я крывінка твая – крывічанка,

Я былінка твая – палачанка,

Як над пожняй тужлівая чайка,

Я лячу да цябе, Радзіма,

Са святога Ерусаоіма.

Я лячу, ды не маю сілы

Узляцець, бо аслаблі крылы,

А не хочацца ж так у магілу –

На святой хай сабе – ды чужыне:

Смерць, як рай, у сваёй дамавіне…

Мне б тады – і жыццё не віною,

Што не сплачана цяжкай цаною,

І агні сплывалі б Дзвіною,

Як грахі мае, як правіны,

Прад табой, маім сонцам адзіным.

Я крывінка твая – Ефрасіння,

Нада мной неба сіняе-сіняе, -

Ападаюць крылы знясілена…

Забяры мяне, Маці, Сястрыца,

Ці прышлі хоць жменьку зямліцы…

1 Вядучы: Зямное жыццё асветніцы завяршылася. Пахаваўшы Ефрасінню ў Феадосіевым манастыры святой Багародзіцы ў Ерусаліме, паломнікі павезлі журботную вестку ў Полацк.

Дэманструецца прэзентацыя “Ефрасіння Полацкая”, гучыць “Аве, Марыя!” Шуберта.

2 Вядучы:Паміж намі і часам, калі жыла знакамітая палачанка, ляжыць больш за восем стагоддзяў. Не дзіва, што гісторыя захавала пра яе не надта багатыя звесткі, але і яны дазваляюць убачыць агульнаеўрапейскую значнасць асобы гэтай жанчыны-падзвіжніцы. Ахвярная праца святой Ефрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Кірылы Тураўскага і Клімента Смаляціча, абумовіла высокі культурны ўздым на зямлі нашых продкаў.c:\documents and settings\admin\мои документы\мои рисунки\новая папка\img_3410.jpg

1 Вядучы: Яе рэлігійны шлях – гэта магчымасць несці людзям культуру, інфармацыю. Іменна гэта, на мой погляд, было галоўным у яе служэнні. Служэнні людзям перш за усё.

Вучаніца чытае верш Марыі Мацюкевіч

Я прашу вас, малю з вышыні,

Жыхары Беларусі любай:

Памятайце пра карані,

Беражыце зямлю ад згубы

І ніколі больш у жыцці

Са сваёй не збочвайце сцежкі,

Не гібейце ў небыцці,

Скрозь цяпло дарыце, усмешкі.

Хай спагадай і дабрынёй

Зноў напоўняцца вашы сэрцы,

Усталююцца мір і спакой

На радзімай вашай зямельцы.

НАСТАЎНІК: У праваслаўі існуюць розныя формы ўшанавання святых. Гэта і песнапенні, малітвы, пакланенне мошчам і абразам з выявамі святых. Адзначаюцца асобныя дні, прысвечаныя іх памяці (5 чэрвеня – дзень памяці Ефрасінні Полацкай), будуюцца цэрквы ў іх гонар…

У гонар Ефрасінні Полацкай у 1897 годзе была зацверджана спецыяльная служба, а іеранім Нікадзім у 1900 годзе напісаў акафіст.



Вучні чытаюць баладу Віктара Шніпа

БАЛАДА ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ

Ад Полацка да Іерусаліма,

Нібы святы агонь, твая дарога.

У сэрцы і за спінаю – Радзіма

І прад табою Бог і ўсё ад Бога...

І не шкадуеш ты, што ў цеснай келлі

Жывеш, не просячы сабе нічога,

І думаеш пра родны край і Бога

Каля вакна, дзе галубы паселі,

І слухаюць малітвы, і ўзлятаюць

Над Беларуссю, да якой шукаюць

Усе дарог, каму ёсць не за морам,

А тут зямное шчасце, без якога

Не стаць тутэйшым і не стаць святою...

Нібы малітва, праз жыццё дарога

Твая не зарасце палын-травою,

А стане вечным крыжам Еўфрасінні,

Які шукаць, губляць, ізноў знаходзіць

Нам на зямлі, якую не пакіне

Ніколі Бог, бо Ён жыве ў народзе,

Як ты жывеш у нашае Айчыне...



ЛІТАРАТУРА

  1. Арлоў, У. Таямніцы полацкай гісторыі. – Мінск: Беларусь, 1994.

  2. Коўтун-Ясельда, в. Крыж ігуменні // Маладосць, 2007, №1. – С.65 – 94.

  3. Коўтун-Ясельда, в. Крыж ігуменні // Маладосць, 2007, №2. – С.14 – 44.

  4. Мацюкевіч , М. Пуцяводная зорка беларусаў: Вусны часопіс, прысвечаны Еўфрасінні Полацкай // Роднае слова, 2001,№1. – С.59 – 67

  5. “Пакланюся з табой Ефрасінні святой // Роднае слова, 2001,№1. – С.68 – 70.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка