Правы дзіцяці




Дата канвертавання04.04.2017
Памер44.17 Kb.
Тэматычная інфармацыйная гадзіна па тэме” Правы дзіцяці

Мэта: удакланіць веды вучняў аб міжнародных дакументах аб правах

дзіцяці, выхоўваць прававую культуру, выпрацоўваць каштоўнасныя

ўстаноўкі аб неабходнасці захоўваць правы чалавека, развіваць уменне

разглядваць паўсядзённыя сітуацыі ў кантэксце праў чалавека.
Ход правядзення занятка


  1. Арганізацыйны момант.

Каждый цветочек по-своему хорош,

Два одинаковых ты не найдешь,

Лилия, роза, нарцисс и тюльпан,

В каждом своя красота и свой шарм.

То же о детях можно сказать,

Можно о многом сейчас рассказать,

Неповторимы все дети Земли,

Об этом мы, взрослые, помнить должны!

Усе мы розныя, у нас неаднолькавая знешнасць, у кожнага чалавека ёсць штосьці сваё, што адрознівае яго ад іншых людзей. Але мы разумеем адзін аднаго, у нас ёсць штосьці агульнае.


  • А як вы думаеце, дзеці, што гэта? Складзіце з раскіданых літар слова і вы адкажаце на маё пытанне. (ПРАВЫ)

Усе людзі маюць … ПРАВЫ. Усе дзеці нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваіх правах.

- Назавіце правы дзіцяці?

Правільна, кожны чалавек мае права на жыццё, на ахову здароўя, на адукацыю і г.д. Але карыстацца сваімі правамі патрэбна так, каб не парушаць правы і свабоды другіх людзей. І калі дзеянні чалавека пагражаюць грамадскаму парадку, нацыянальнай бяспецы, правам і свабодам другіх людзей, то яго асабістыя правы і свабоды могуць быць абмежаваны.

- Ці маюць дзеці такія ж правы, як і дарослыя?

Правільна, ад дарослага дзіця адрозніваецца тым, што яно не мае вялікіх магчымасцей, каб абараніць сябе, яму патрэбна дапамога, падтрымка, абарона. Дзіця залежыць ад дарослых, пагэтаму чалавецтва дало дзіцяці тыя правы, у якіх яно мае патрэбу.

Існуе такі дакумент, пра які ведаюць ва ўсіх дзяржавах свету

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – вы ўсе пра яе, канешне, чулі - склала Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. Гэта вельмі важны дакумент, дзе запісаны ўсе правы людзей.

Дэкларацыя – аб’ява, абвяшчэнне. Не мае абавязковай сілы і з’яўляецца рэкамендацыяй.

Пасля таго як была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, людзі зразумелі, што абсалютна ўсіх людзей у наш час абараніць немагчыма. Значыць, спачатку трэба паклапаціцца пра самых маленькіх членаў грамадства.

Так з’явілася новая пашыраная Дэкларацыя правоў дзіцяці, таму што дзеці – гэта не толькі частка насельніцтва планеты, але і яе будучыня. Якімі вырастуць гэтыя дзеці, такі свет яны і пабудуюць.

Праз некалькі гадоў быў прыняты яшчэ адзін больш значымы дакумент – Канвенцыя аб правах дзіцяці. Канвенцыя – гэта не толькі прызыў, а закон для тых краін, якія падпісалі ўзгадненне.

Канвенцыя – дагавор, узгадненне. З’яўляецца міжнародным узгадненнем і мае сілу абавязковасці для тых дзяржаў, якія яго падпісалі.

Закон – правіла, якому павінны падпарадкоўвацца ўсе грамадзяне краіны.

Рэспубліка Беларусь далучылася да Канвенцыі правоў дзіцяці ў 1990 годзе.

Галоўная мэта Канвенцыі – зрабіць так, каб дзецям на ўсёй Зямлі жылося добра, каб яны былі абароненымі і шчаслівымі.

А зараз я хачу больш падрабязна разабрацца з вамі пра якія ж правы ідзе размова ў Канвенцыі аб правах дзіцяці.

У нашай планеты есць галоўны памошнік – ОСЦАН. Слайд 1.
Хто ж гэты таямнічы незнаёмец? Сонца. Слайд 2.
Як сонца дапамагае ўсім нам?
І сёння гэтае добрае і пяшчотнае сонейка дапаможа нам зразумець, што ж самае важнае для чалавека, што ён павінен цаніць і берагчы.
– Як вы думаеце, што для нас з’яўляецца самым каштоўным і дарагім?(Адкрываецца праменьчык з словам “ЖЫЦЦЁ” ) Слайд 3.
Вывад: чалавек мае права на жыццё (карцінка на дошцы)
Не менш важным, падказвае сонейка, з’яўляецца … (ЗДАРОЎЕ) Слайд 4.
Вывад: чалавек мае права на ахову здароўя і медыцынскае абслугоўванне. (Карцінка на дошцы)
– Ой, глядзіце, праменьчык нас кудысьці кліча.Пойдзем?
Гэта казачныя героі(воўк, ліса).Вы іх пазналі? Яны тут сабраліся не выпадкова.Успомніце, чыйму жыццю яны пагражалі? Слайд 5.
Сонейка рада, што вы справіліся з заданнем.Ідзем далей.
– Без чаго чалавек не можа быць па-сапраўднаму шчаслівы? (Без сям’і, без сяброў; адкрываецца слова “СЯМ’Я”) Слайд 6.
Вывад: кожны чалавек мае права на сям’ю, жыць у сям’і (карцінка на дошцы)
– Праменьчык зноў кліча нас у казку.
– Што гэта за казка? (Марозко). Слайд 7.
Чаму гэта казка перад намі? Паспрабуем разабрацца.
Адкрываем наступны праменьчык – АДУКАЦЫЯ.Слайд 8.
Вывад: кожны чалавек мае права на адукацыю.(карцінка на дошцы)
А навошта тут Бураціна? Канешне ён не выкарыстаў сваё права на адукацыю. Раскажыце, што з ім здарылася. Слайд 9.
Сонейка зноў нас кліча да сябе.Наступны праменьчык – АДПАЧЫНАК.Слайд 10.
Вывад: Кожны чалавек мае права на адпачынак. (карцінка на дошцы)
Успомніце цыркавога льва, які вельмі хацеў адпачыць на канікулах у бабулі? (Баніфацый) Слайд 11.
Загарэўся праменьчык – дом. Слайд 12.
Вывад: Кожны чалавек мае права на недатыкальнасць свайго месца пражывання.
(Тры парасяці). Слайд 13.

Школа- твой дом. Ты прыйшоў, каб вучыцца, каб атрымаць адукацыю, прафесійныя ўменні і навыкі. Выконвай абавязкі вучня!

ВУЧОБА - твая галоўная праца, прыкладзі ўсе намаганні, каб вучыцца па здольнасцях.

Захоўвай дысцыпліну на ўроках!

Ты маеш права ўдзельнічаць у грамадскім жыцці класа і школы.

У тваім доме ўсе работнікі школы – твае сябры.

Да сяброў трэба адносіцца з павагай, дабрынёй і шчырасцю.

У тваім доме нельга курыць,брыдкасловіць, крыўдзіць другіх, не стрымліваць уласнае слова.

У тваім доме – новая мэбля.

Твой абавязак – берагчы яе!

Не прапускай урокі без уважлівай прычыны!

Адказвай за свае справы і ўчынкі. Ты ж чалавек – разумны!


Падвядзенне вынікаў

Сёння мы ўспомнілі яшчэ раз вашы правы і абавязкі, узгадалі дакумент у якіх яны прапісаны.

Як называецца гэты дакумент?

Што значыць слова “канвенцыя”?



Памятайце! Карыстаючыся сваімі правамі, трэба паважаць правы другіх людзей!
Правяла Паляшчук А.А., класны кіраўнік 4 класа


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка