Правы і абавязкі вучняў”




Дата канвертавання09.03.2018
Памер108.59 Kb.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Ліпскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Уводзіны ў школьнае жыццё

Правы і абавязкі вучняў”


Богуш Наталля Мікалаеўна,

настаўнік пачатковых класаў

вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі


Мэты: адукацыйныя: знаёмства з паняццем “права”; фарміраванне першапачатковага ўяўлення аб правах дзіцяці; супастаўленне паняццяў “права” і “правілы”, паўтор школьных правілаў паводзін

развіваючыя: развіццё прававой свядомасці – усведамленне таго, што кожны чалавек ад нараджэння надзелены правамі; развіццё ўмення суадносіць правы дзіцяці з рэальнымі сітуацыямі і казачнымі сюжэтамі; развіццё вучэбна-камунікатыўных уменняў, навыкаў навучальнага супрацоўніцтва – умення працаваць у калектыве, у групах (парах), весці дыялог з аднакласнікамі, правільна выказваць сваю думку, даказваць свой пункт гледжання, слухаць іншых;

выхаваўчыя: выхаванне грамадзянскасці, свядомых адносін да сваіх правоў, павагі да правоў навакольных людзей; выхаванне маральных якасцей асобы, нормаў паводзін

Ход урока
І. Псіхалагічны настрой на ўрок. Арганізацыйны момант

Настаўнік.

Добры дзень, мой першы клас,

Вельмі рада бачыць вас.

Вучні (хорам).

Добры дзень, добры дзень,

Сон, бяжы, нібы алень.

Настаўнік.

Добры дзень, мае сябры,

Усё павінны ведаць мы!

Вучні (хорам).

Многа трэба нам пазнаць,

Каб разумнымі стаць!
ІІ. Паведамленне тэмы ўрока

- Сёння на ўроку, дзеці, вы даведаецеся, што такое “права”, якія правы вы маеце, як абараняюцца правы дзіцяці ў нашай краіне.


ІІІ. Знаёмства з паняццем “права”

  1. Ёсць такая краіна заветная,

Незвычайная, сяміколерная.

Калі ў ёй не былі вы раней,

Ведайце: лясы там аранжавыя,

Мора салодкае там, не салёнае,

Там вясёлае неба зялёнае!

Гэта краіна заветная –

Дзяцінства маё сяміколернае!
- Ад таго, як пройдзе дзяцінства дзіцяці, ва многім залежыць яго далейшае жыццё. Дзяцінства павінна быць шчаслівым, каб цёплыя ўспаміны аб ім пастаянна “падпітвалі” чалавека, натхняючы на добрыя ўчынкі. Пагэтаму так важна напоўніць першыя гады дзіцяці клопатам, дабрынёй і радасцю.

Што ж такое “права”? Кожны з вас многа разоў чуў словы “Гэта – можна, а вось гэта – нельга”. Як толькі на зямлі з’явіліся людзі, яны сталі задумвацца над вельмі важнымі пытаннямі: “Што людзі могуць рабіць і што не могуць? На што яны маюць права, а на што не маюць?” Кожная краіна, кожны народ, кожны чалавек адказваў на гэтыя пытанні па-рознаму. Адныя людзі лічылі, што трэба з усімі жыць у міры, згодзе і дружбе, а другія – што маюць права на войны.

Пасля Другой сусветнай вайны людзі змаглі дагаварыцца аб сваіх самых галоўных правах, сваё пагадненне яны запісалі як Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. Дэкларацыя – гэта афіцыйная заява аб сваіх намерах. “Усеагульная Дэкларацыя” – гэта значыць “абавязковая для ўсіх”. У Дэкларацыі абвешчаны правы, якімі валодаюць усе людзі – і дарослыя, і дзеці. Гэта, у першую чаргу, права на свабоду і абарону чалавечай годнасці. Але з маленькімі жыхарамі планеты ўсё крышку цяжэй… Дзеці – людзі асаблівыя. Па-першае, яны яшчэ не могуць клапаціцца аб сабе самі. А значыць, умовы для іх развіцця павінны ствараць дарослыя. Па-другое, пакуль чалавеку не споўніцца 18 гадоў, ён не можа поўнасцю распарадзіцца сваім жыццём – за яго нясуць адказнасць бацькі, выхавацелі, настаўнікі… Задача дарослых – абараняць дзяцей ад злосці, сачыць за тым, каб правы непаўналетніх выконваліся.

Пазней з’явіліся дакументы, якія расказвалі ўсім людзям аб правах дзяцей – гэта Дэкларацыя правоў дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці. Канвенцыя – гэта міжнароднае пагадненне, у якім дзяржава дае абавязацельства выконваць правы кожнага дзіцяці. Кожная краіна, якая згодна выконваць і абараняць правы сваіх маленькіх грамадзян, стварае свае законы. У Рэспубліцы Беларусь таксама створаны такі закон, які так і называецца – Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах дзіцяці”.

Аб правах дзіцяці трэба ведаць кожнаму, каб умець абараніць сябе і другіх. Хочаце даведацца, якія правы ёсць у вас? Тады наш урок працягваецца. Прапаноўваю вам пазнаёміцца з асноўнымі правамі дзіцяці.

Я – дзіця, я – чалавек, я павінен мець права

На тое, каб жыць у свабоднай краіне, а не там, дзе ідзе вайна.

Я маю права на тое, каб любіць і на тое, каб быць любімым,

Я маю права на тое, каб жыць і на свеце быць самым шчаслівым.
ІV. Фізкультмінутка

У звяроў цяпер зарадка,

Выбягаюць па парадку

На палянку. Сонца свеціць,

І звяры, нібыта дзеці,

Скок ды скок! Скок ды скок!

Вось і заяц-шарачок.

Ён галоўкаю хістае

Мышцы шыі размінае.

Робіць добра і старанна

Кожнае практыкаванне.

Паласаценькі янот

Ну зусім як верталёт:

Хутка лапкамі махае

І куды ляцець – ён знае.

І выконвае паклоны

Шэры воўк, бязмоўны, сонны.

Воўк, не варта ленавацца,

Трэба ўперад нахіляцца,

Потым хуценька назад.

Заахвочвай ваўчанят!

Паглядзі, медзведзянятка,

Як твае тапочуць пяткі!

Ты гімнастыкай займайся.

Прама-праменька трымайся,

Маму слухацца старайся.

А вавёркі, як мячы, -

Не жадаюць адпачыць:

Скачуць з дрэва на траву.
V. Фарміраванне першапачатковага ўяўлення аб правах дзіцяці


  • Права на жыццё

Кожнае дзіця мае права на жыццё. Ніхто не мае права адымаць жыццё ў чалавека. Дзяржава абараняе дзіця ад любых пагроз яго жыццю і замах на яго.

- У якой казцы “хлебабулачны герой” некалькі разоў падвяргаўся спробам замаху на яго жыццё, пагрозам быць з’едзеным? (“Калабок”)



(Вучні разглядаюць малюнак, успамінаюць словы лісы)

- Права на жыццё парушаецца таксама ў казках “Воўк і сямёра казлянят”, “Чырвоная шапачка”, песні “Кузнечик”. (Праслухванне аудыёзапісу)



  • Права на адукацыю

Усе дзеці павінны вучыцца, каб быць граматнымі, умелымі, выхаванымі. Кожнае дзіця мае права на атрыманне адукацыі, выбар школы, у якой ён будзе вучыцца.

- Аднаму казачнаму герою тата купіў “азбуку” з вялікімі літарамі, каляровымі малюнкамі і адправіў яго ў школу. Але замест школы гэты герой адправіўся ў тэатр лялек. Як звалі героя? Аб якой казцы ідзе гутарка? (Бураціна. Казка “Залаты ключык, ці прыгоды Бураціна)

Ці выкарыстаў герой права на адукацыю? (Не)

(Праслухванне аудыёзапісу “Чему учат в школе”)


  • Права на ахову і ўмацаванне здароўя

Кожнае дзіця мае права на ахову і ўмацаванне здароўя. Дзяржава дае дзецям бясплатную медыцынскую дапамогу і лячэнне.

- У якой казцы герой тэрмінова вылятае ў Афрыку, каб вылячыць захварэўшых жывёл? (Доктар Айбаліт)



(Праслухванне аудыёзапісу “На прививку! Первый класс…”)

  • Права на адпачынак

Кожнае дзіця мае права на адпачынак. Дзяржава стварае спецыяльныя месцы для адпачынку і ўмацавання здароўя: дзіцячыя паркі адпачынку, спартыўныя пляцоўкі, стадыёны.

- Успомніце казку, у якой галоўная гераіня замест адпачынку на балу ў караля перабірае крупу? Хто ёй дапамог папасці на бал? (“Папялушка”) Права на адпачынак парушаецца таксама ў казках “Морозко”, “Дюймовочка”.



Чытанне верша “Колыбельная для мамы”.

Мама долго хлопотала:

Всё дела, дела, дела…

Мама за день так устала,

На диване прилегла.

Я её не буду трогать,

Только возле постою.

Пусть поспит она немного –

Я ей песенку спою.

К маме стану я поближе –

Очень я её люблю!

Жалко только, что не слышит

Мама песенку мою.

Нету песенки чудесней.

Может, петь погромче мне,

Чтобы маме эту песню

Слышно было и во сне?..

Гутарка аб праве на адпачынак у сям’і, у школе (перапынкі, канікулы, дзённы сон для першакласнікаў)

(Праслухванне аудыёзапісу “Песенка львёнка и черепахи”)


  • Права на пражыванне ў сям’і

Кожнае дзіця мае права жыць у сям’і, права на клопат бацькоў. Ніхто не мае права выкрадаць дзяцей, забіраць іх з сям’і, разлучаць са сваімі бацькамі. Дзяржава абараняе дзіця ад насільнага перамяшчэння і разлучаць з бацькамі.

- Успомніце казкі, у якіх героі былі насільна разлучаны з сям’ёй. (Гуси-лебеди, Маша и Медведь, Снежная королева)



(Праслухванне аудыёзапісу “Песенка мамонтёнка”)

  • Права на абарону гонару і годнасці

Кожнае дзіця мае права на абарону гонару і годнасці. Гэта права абараняе нас ад паклёпаў, знявагі, абвінавачванняў.

- Разгледзьце ілюстрацыю да казкі Х.К.Андэрсена “Гадкае качаня”.

Гадкае качаня птушкі лічылі непрыгожым, чужым. Яны крыўдзілі яго – шчыпалі, білі, гналі ад сябе. А ён проста быў не такім, як усе. Затое калі ён вырас, ён стаў… кім? (Прыгожым лебедзем)

Гэту казку Х.К.Андэрсен пісаў, успамінаючы сваё дзяцінства. Жыў калісьці ў Даніі дзіўны хлопчык, доўгі, няскладны, непрыгожы. Ён быў сынам шаўца, але марыў стаць паэтам. Ён увесь час марыў аб нечым сваім, у марах падарожнічаў па розных дзіўных краінах, не заўважаючы, што ўсе над ім смяюцца. Потым хлопчык вырас, але застаўся ў душы ўсё тым жа дзіўным хлопчыкам. Цяпер яго імя знае ўвесь свет – ён стаў знакамітым казачнікам. Яго завуць Х.К.Андэрсен.

- Калі дзіця чымсьці не падобнае на другіх, ніхто не мае права крыўдзіць яго. На жаль, яшчэ сустракаюцца дзеці, гатовыя дразніць і крыўдзіць другіх за тое, што яны чымсьці не падобныя на іх. Такія дзеці парушаюць правы другіх дзяцей. Усе дзеці ў нашай краіне маюць роўныя правы.

(Праслухванне аудыёзапісу “Песня Чебурашки”)

- На жаль, правы дзяцей часам парушаюцца нават, здавалася б, у благанадзейных сем’ях. Здараецца, што дзеці збягаюць з дому з-за таго, што з імі кепска абыходзяцца. Бацькі не павінны біць сваіх дзяцей. Наадварот, сям’я павінна быць тым месцам, дзе дзіця адчувае сябе абароненым, любімым і жаданым. Але і вы, дзеці, павінны помніць, што вашыя кепскія паводзіны засмучаюць дарослых, застаўляюць іх перажываць. Рабіце дабро! Чым больш добрых учынкаў вы будзеце рабіць, тым больш у бацькоў будзе падстаў ганарыцца вамі! І тады вы ўбачыце, як лёгка знаходзіць агульны язык з усімі членамі сям’і.


V. Фізкульмінутка
VІ. Паўтарэнне школьных правілаў паводзін

- Правілы паводзін на ўроках. Я пачынаю, а вы працягвайце.



(Знак “Адказ хорам”)

На ўроку будзь разважлівым

Спакойным і … (уважлівым).

Усё пішы, не адставай,

Слухай, не … (перабівай).

Калі хочаш адказаць

Руку трэба … (паднімаць).

Гавары дакладна смела,

Каб было ўсё … (зразумела).

Заўжды старанным будзь на ўроку.

Не балбачы: ты не … (сарока).

Хоча друг твой адказаць –

Трэба не … (перабіваць).

Штосьці друг забыў ля дошкі,

Падкажы яму хоць трошкі.

Ты гатовы? А пакуль

Паднімі ўверх… (руку).

Ведай: скончыўся ўрок,

Калі ты пачуў… (званок).

Каб не хваляваліся ўрачы,

Ты на перапынках… (не крычы).

Званок раздаўся адмысловы,

Да ўроку ты заўжды … (гатовы).
VІІ. Замацаванне вывучанага матэрыялу

Работа ў пары (абсудзіце ў пары адносіны героя верша да сваіх цацкаў)

Зайку кінула дзяўчынка,

Дожджык ліў яму на спінку.

Злезці з лаўкі ён не змог

І да нітачкі прамок.

Калектыўная работа. (На дошцы – знак “Адказ хорам”)

- Будзьце ўважлівымі: калі ў строках верша правы дзіцяці парушаюцца, трэба хорам сказаць ”забараняецца”, калі не парушаюцца – усе разам гаворым ”дазваляецца”.

Жыць павінны дзеці з мамай,

Далікатнай, мудрай самай.

Ад душы дарыць ёй кветкі –

Гэта…дазваляецца.

Маляваць, спяваць, вучыцца,

Захварээш – палячыцца.

Гэта … дазваляецца.

У куце стаіць хлапчына,

Плача, заліваецца.

Біць дзяцей малых на свеце

Усім… забараняецца.

Добра разам мірна жыць,

З дзецьмі рознымі дружыць –

Гэта… дазваляецца.


Правы дзіцяці ведаць трэба,

Захоўваць іх – не толькі ведаць!

Тады лягчэй нам будзе жыць

І сябраваць, а не тужыць.


VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексійны аналіз вучнямі сваёй дзейнасці і яе вынікаў

- Чаму вы навучыліся, пра што даведаліся?

- Якія правы ёсць у кожнага дзіцяці?

Мэта ўрока дасягнута, вы даведаліся, што такое “права”, якія правы вы маеце, як абараняюцца вашы правы. Я спадзяюся, што пасля ўрока ўсе вы будзеце не толькі помніць аб сваіх правах, але і ўважліва адносіцца да правоў другіх людзей. Дзеці, вы жывяце ў адной цудоўнай краіне, якая называецца Дзяцінства. Так пастарайцеся, каб гэта краіна квітнела, упэўнена карыстайцеся сваімі правамі і добрасумленна выконвайце свае абавязкі.



(Гучыць песня “Маленькая страна”)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Ліпскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”

Правы і абавязкі вучняў

Настаўнік пачатковых класаў



Богуш Наталля Мікалаеўна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка