Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас імя




Дата канвертавання09.04.2017
Памер27.07 Kb.
Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас імя

(430 год з дня нараджэння Цыпрыяна Базыліка (1535(?)– пасля 1600), беларускага і польскага дзеяча культуры, паэта, перакладчыка, кампазітара, кнігавыдаўца)
Цыпрыян Базылік (Кіпрыян; Bazylik Cyprian; 1535(?) — пасля 1600) - не кожны сучасны жыхар Беларусі адкажа, што ён ведае аб гэтым чалавеку. Між тым, у свой час, гэта быў вядомы дзеяч культуры, паэт, перакладчык, кампазітар, кнігавыдавец.

Нарадзіўся ён у польскім горадзе Серадз, магчыма, у 1535 годзе. Яго бацькі належылі да мяшчанскага асрядка. Дзякуючы сваім здольнасцям, Базылік не толькі набыў адукацыю ў Кракаўскім універсітэце, дзе быў запісаны як «Cyprianus Mathiae Syradiensis», але і атрымаў шляхецкае званне. Гэты тытул дараваў яму ў 1557 годзе ўладальнік грэцкіх астравоў Парас і Самас Якаб Базылік Гераклідас, якога ўразілі здольнаці «...Кіпрыяна зь Серадзея, юнака, надзеленага высокімі годнасцямі, выдатна адукаванага ў свабодных навуках, a асабліва ў паэзіі і музыцы...». Ад Гераклідаса Цыпрыян пераняў герб і другое імя - Базылік.

Трэба адзначыць, Цыпрыян Базылік карыстаўся падтрымкай Мікалая Радзівіла Чорнага, працаваў у яго прыдворным музыкантам і быў адным з кіраўнікоў капэлы.

У 1660 годзе Базылік узначаліў берасцейскую тыпаграфію. Пад яго кіраўніцтвам ў тыпаграфіі выдаваліся рэлігійныя i свецкія кнігі, сярод якіх – шэдэўр выдавецкага мастацтва – Берасцейская Біблія (1563), а таксама «Размова паляка з літвінам» (каля 1564), адзін з першых друкаваных свецкіх твораў на тэрыторыі нашай краіны. У некаторыя кнігі ўключаны яго вершы.

Тыпаграфія працавала да 1570 года. Затым спадкаемцы Мікалая Радзівіла Чорнага прадалі тыпаграфскае абсталяванне ў Вільню. А Цыпрыян Базылік разам з сям’ёй перасяліўся ў Мельнік на Падляшшы, дзе ён займаў пасаду войта.

Разам з Вацлавам з Шамотул Базылік напісаў музыку да першага ў Вялікім княстве Літоўскм друкаванага нотнага зборніка – канцыянала “Песні хвал боскіх” Яна Зарэмбы. У прадмове да «Канцыянала» адзначалася, што песні прызначаюцца для тэнара i аматараў «фігурных» спеваў. У некаторыя песні Базылік уводзіў складаны кантра-пункт.

Невядома, дзе ён атрымаў музычную адукацыю, але яго музычныя творы напісаны на даволі высокім мастацкім i прафесійным узроўні. З музычных опусаў Базыліка прыгадваюцца песні i псалмы, выдадзеныя ў Бярэсці ў 1558-1569 гг., канцыянал, а таксама 11 чатырохгалосных песняў, выдадзеных у 1556--1559 гг. у кракаўскіх друкарнях Лазара Андрысовіча i Мацеуша Зыбенайхера. Для твораў кампазітара, што дайшлі да нашага часу (у асноўным гэта зноў жа шматгалосныя песні), характэрныя трывалыя сувязі з поліфанічнай школай эпохі Адраджэння i з традыцыяй пратэстанцкага харала з уласцівай для яго ўзвышанасцю пачуццяў, прастатой выразных сродкаў i строгасцю формы.

У гісторыю ўсходнееўрапейскай культуры Базылік увайшоў як аўтар мноства літаратурных твораў. Росквіт яго літаратурнай дзейнасці пачынаецца ў 1560-х гадах. Першы вядомы твор - верш на смерць жонкі яго патрона Радзівіла Чорнага Альжбеты з Шыдлоўца (1562, Брэст). Паэтычная спадчына Цыпрыяна Базыліка выглядае дастаткова вялікай для XVI ст. Акрамя названага твора ён з’яўляецца аўтарам паэмы «Надпіс на магіле зацнага шляхціча Паўла Сецыгнёўскага», эпіграмы на герб Мікалая Радзівіла «Чорнага», прысвячэння Мікалаю Радзівілу «Рудому».



Базылік выступіў як выдатны перакладчык з лацінскай на польскую мову. Некаторыя даследчыкі лічаць яго найлепшым перакладчыкам XVI стагоддзя. У прыватнасці, здзейсніў польскі пераклад выдатнага лацінамоўнага твора А.Фрыча Маджэўскага “Аб направе Рэчы Паспалітай”, які выдаў ў Лоску у 1577 г. Перакладныя творы аўтара карысталіся вялікай папулярнасцю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя з іх былі ў сваю чаргу перакладзены пазней на старабеларускую мову («Аповесць пра Скандэрбэга», «Гісторыя пра Атылу»).

Як бачым, творчасць Цыпрыяна Базыліка была рознабаковай і дастаткова аб’ёмнай і на сёняшні дзень, як і само жыццё гэтай асобы, вывучана не дастаткова. Таму будзем спадзявацца, што нашы даследчыкі адкрыюць шмат цікавага пра Цыпрыяна Базыліка, з якім звязаны старонкі гісторыі нашага горада.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка