Празрысты звон, грымотны грукат, скалісты свіст, магутны гул




Дата канвертавання31.12.2017
Памер5.11 Kb.
Мова
Празрысты звон, грымотны грукат,

скалісты свіст, магутны гул –

усе разрозненыя гукі

цяклі, каб зліцца ў агул.

Хісталі ўздыбленыя далі,

глыбаста білі ў небасхіл.

І ў немату не прападалі,

а западалі і раслі.

І ціш і гром, і звон і шорах

Спляліся ніткаю радства, -

калі з грудзей, нямых і чорных,

аднойчы мова прарасла.


Алесь Разанаў


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка