Прэс рэліз пагадненне мэраў усход




Дата канвертавання11.03.2017
Памер48.13 Kb.




Прэс - рэліз

ПАГАДНЕННЕ МЭРАЎ - УСХОД

“Пагадненне мэраў” з'яўляецца асноўнай ініцыятывай Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя і рэгіянальныя ўлады ў дачыненні да агульнага дабраахвотнага абавязацельства зялёнага эканамічнага росту і паляпшэння якасці жыцця.

Асобы, якія падпісалі Пагадненне, дабраахвотна абавязуюцца ажыццяўляць дзеянні ў галіне энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі з мэтай скарачэння выкідаў СО2 не менш, чым на 20% да 2020 года.






З моманту сваёй рэалізацыі ў 2008 годзе, “Пагадненне мэраў” стала вядучай ініцыятывай у заахвочванні і падтрымцы мясцовых органаў улады з мэтай распрацоўкі і ажыццяўлення палітыкі ўстойлівых крыніц энергіі. Такім чынам, Пагадненне спрыяе зялёнаму эканамічнаму росту і павышэнню якасці жыцця ў гарадах. Якім чынам? Шляхам узмацнення даступнасці энергіі, стварэння працоўных месцаў, паляпшэння сацыяльна-эканамічнага дабрабыту і барацьбы са зменамі клімату. Ізноў створаны офіс “Пагаднення мэраў-Усход” размешчаны ў Львове (Украіна) і Тбілісі (Грузія) і закліканы забяспечваць адміністрацыйную, тэхнічную і рэкламную дапамогу ў наступных краінах: Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, Украіне і Узбекістане.
Мясцовыя органы самакіравання - ключавыя гульцы

Гарады, раённыя цэнтры і пасёлкі займаюць важнае месца ў змякчэнні наступстваў змены клімату, паколькі яны нясуць адказнасць за больш, чым 70% цяперашніх глабальных выкідаў СО2. Мясцовая адміністрацыя з'яўляецца бліжэйшай ўрадавай установай, якая павінна прыцягваць грамадзян і ўзгадняць грамадскія і прыватныя інтарэсы. Рашэнні органаў мясцовага самакіравання могуць значна і станоўча ўплываць на якасць жыцця (напрыклад, даступныя энергетычныя паслугі, чыстае паветра) і эканамічную дынаміку ў горадзе.


Абавязкі

“Пагадненне мэраў” з'яўляецца не "проста чарговай кампаніяй", а сур'ёзным абавязкам з боку мясцовых уладаў і паддаецца колькаснай ацэнцы мэтаў у галіне энергетыкі і змякчэння наступстваў змены клімату. Абавязкі гарадоў і прагрэс у дасягненні мэтаў строга кантралюецца Аб'яднаным даследчым цэнтрам - Навуковым цэнтрам Еўрапейскай камісіі. Дзякуючы чаму “Пагадненне мэраў” становіцца унікальнай ініцыятывай.



March 2012
У рамках сваіх дабраахвотных абавязкаў, гарады развіваюць палітычныя і адміністрацыйныя навыкі, неабходныя для ажыццяўлення мясцовай ўстойлівай энергетычнай палітыкі і прадастаўлення Плана ўстойлівага энергетычнага развіцця (SEAP) да офіса “Пагаднення мэраў” ў Бруселі. Гэты комплексны агляд асноўных дзеянняў па ўстойлівым крыніцам энергіі падаецца на працягу года пасля падпісання Пагаднення. План развіцця служыць у якасці даведніка для дасягнення энергетычных і кліматычных мэтаў на мясцовым узроўні.
Рост

Гэта ініцыятыва ўключае ў сябе мясцовыя ўлады з 46 краін свету. Пагадненне падпісалі больш, чым 3900 асоб - з іх 44 мэра з краін Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Акрамя таго, дзякуючы актыўнай падрымцы мясцовых уладаў, больш за 9 мільёнаў грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі Усходняга партнёрства і краін Цэнтральнай Азіі, прымаюць удзел у “Пагадненні мэраў”.


Падтрымка

“Пагадненне мэраў” - гэта міжнародная супольнасць, якая пастаянна пашыраецца, і ў склад якой уваходзяць вядучыя мясцовыя і рэгіянальныя ўлады, якія карыстаюцца моцнай падтрымкай з боку палітычных (Еўрапейскай камісіі, Камітэта рэгіёнаў, нацыянальных урадаў, рэгіянальных органаў улады і г.д.) і фінансавых арганізацый (Еўрапейскага інвестыцыйнага банка, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, прыватных банкаў і г.д.).


Асобы, якія падпісалі Пагадненне, могуць карыстацца шырокай падтрымкай і сеткавымі магчымасцямі, якія прадастаўляюцца ў адпаведнасці з Пагадненнем з боку нацыянальных і тэрытарыяльных каардынатараў, прыхільнікаў Пагаднення, офісаў “Пагаднення мэраў” і іншых зацікаўленых бакоў. Акрамя таго, станоўчы вопыт іншых краін можа дапамагчы мясцовым уладам пераканаць свае дзяржаўныя органы і партнёраў і далучыцца да “Пагаднення мэраў”.
Існуе цэлы шэраг методык і інструментаў для дапамогі асобам, якія падпісалі Пагадненне, пры распрацоўцы іх планаў дзеянняў. У цяперашні час яны адаптаваныя да канкрэтных патрэб краін ва Ўсходняй Еўропе, Паўднёвым Каўказе і Цэнтральнай Азіі. Акрамя таго, Аб'яднаны даследчы цэнтр Еўрапейскай камісіі праводзіць экспертызу на англійскай і рускай мовах для вырашэння тэхнічных пытанняў, якія могуць узнікнуць у асоб, якія падпісалі Пагадненне. Тым самым ён аказвае дадатковую дапамогу Офісу “Пагаднення мэраў”.
Уплыў

Поспех Пагаднення выцякае з канкрэтных крокаў і мер, якія прымаюцца яго ўдзельнікамі. Пры рэалізацыі мерапрыемстваў, азначаных у іх планах дзеянняў, мясцовыя супольнасці атрымліваюць выгаду ад паляпшэння доступу да энергетычных паслуг, скарачэння выдаткаў на энергію, інвестыцыі ў энергазберагальныя меры, стварэння працоўных месцаў і эканоміі муніцыпальных бюджэтаў на энергію.


Суб’екты Пагаднення маюць агульную мэту: забяспечыць стабільнае, экалагічнае, сацыяльнае і эканамічнае асяроддзе для сваіх грамадзян, і ўнесці свой уклад у вырашэнне глабальных праблем, звязаных з высільваннем рэсурсаў і змяненнем клімату.

ДЛЯ АТРЫМАННЯ БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Вэб-старонка

www.eumayors.eu

http://en.wikipedia.org/wiki/Covenant_of_Mayors
Усе публікацыі будуць даступныя на рускай мове і іншых дзяржаўных мовах.
Кантактная асоба [увядзіце прозвішча і імя адпаведнага эксперта, які будзе адказваць на запыты]

Святаслаў Паўлюк, Офіс “Пагаднення мэраў –УСХОД”

Svyatoslav.pavlyuk@eumayors.eu

Тэлефон: [будзе дадзены пазней]





[Texte]



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка