Прэс-рэліз/анонс тыдня супраць фашызма І антысэмітызма ў беларусі 2017




Дата канвертавання25.11.2017
Памер32.24 Kb.
ПРЭС-РЭЛІЗ/АНОНС ТЫДНЯ СУПРАЦЬ ФАШЫЗМА І АНТЫСЭМІТЫЗМА Ў БЕЛАРУСІ 2017


З 9 па 19 лістапада Human Constanta ініцыюе Тыдзень асьветніцкіх дзеяньняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі.
Вы лічыце, што фашызм і антысэмітызм - гэта мінулае асобных краін, ці тое, што адбылося на фоне нейкага зруху ў сьвядомасьці мас і сёньня зьяўляецца "перажыткам", які ня варты ўвагі?

Ці вы заўважаеце, як нешта падобнае ледзь прыкметна знаходзіцца побач, але не паддаецца апісаньню?

Або вы ўпэўненыя, што «яно» ўсюды і распаўсюджваецца з вар'яцкай хуткасьцю?

Адзінага вернага адказу на гэтыя пытаньні няма. Каб працягнуць дыскусію і абмеркаваць гэтыя пытаньні, мы запрашаем вас далучыцца да Тыдня асьветніцкіх дзеяньняў супраць фашызму і антысэмітызму ў Беларусі.
Мы ўжо запланавалі серыю мерапрыемстваў, а таксама да Тыдня асьветніцкіх дзеяньняў далучыліся розныя ініцыятывы ў некалькіх гарадах Беларусі і спадзяемся, што сьпіс яшчэ будзе папаўняцца:
9 лістапада - першае мерапрыемства ў межах тыдня правядзе Валантэрская Служба "Вясны", якая запрашае ўсіх ахвочых на кінапрагляд "Жонка наглядчыка заапарка" у Гомелі. Мейсца: арт-прастора "Каўчэг", пр.Перамогі 2а, пачатак а 18:30.
У гэты ж дзень (9 лістапада) кінаклюб "Крытычнае мысьленьне" запрашае ўсіх ахвочых у Баранавічах паглядзець і абмеркаваць фільм "Дзёньнік Ганны Франк". Мейсца: завулак 1-й абарончы 18, 2-і паверх, офіс 26, пачатак а 18.30.
11-12 лістапада - Тыдзень супраць фашызму і антысэмітызму падтрымалі WATCHDOCS Belarus - фэстываль дакумэнтальнага кіно пра правы чалавека і Жывая Бібліятэка Беларусь. 11 лістапада ў Берасьці можна будзе пачытаць Жывыя Кнігі, а 12 лістапада адбудзецца прагляд і абмеркаваньне нашумелага фільма пра сучасныя радыкальныя футбольныя фанацкія рухі «Чыстыя» ("Forever pure"). Падрабязную праграму фэсту можна паглядзець па спасылцы на мерапрыемства.
12 лістапада - МОБО "Бачыць сэрцам" і "Асацыяцыя Новая група" (Літва) сумесна з Домам музэем Ганны Франк (Нідэрланды) запрашаюць усіх жадаючых наведаць выставу "Чытаем і пішам з Ганнай Франк" і прыняць удзел у дыскусіі на тэму "Пытаньні фашызму і антысэмітызму ў адукацыі маладых людзей". Мейсца: Бібліятэка №19, вул.Казінца 122, пачатак а 18:30.
14 лістапада – публічная лекцыя і дыскусія “Выклікі ў сувязі з ростам папулярнасьці радыкальных нацыяналістычных поглядаў і неафашыстоўскіх рухаў у Эўропе і пост-савецкай прасторы” з навуковым супрацоўнікам Цэнтра незалежных сацыялагічных дасьледваньняў, сябрам Праваабарончай рады Санкт-Пецярбурга, спэцыялістам у галіне дасьледваньня і экспэртызы мовы варожасьці, злачынстваў на глебе нянавісьці, спэцыяльнай судовай экспэртызы Дзьмітрыем Дуброўскім у Менску. Мейсца: адукацыйная прастора .PUNKT, вул.Кастрычніцкая 23а, пачатак а 18:30.
15 лістапада - унікальны па зьмесьце, магчымасьці асэнсаваньня праблемаў фашызму і антысэмітызму ды дзеяньняў у адказ на гэтыя выклікі ўводны сэмінар у канцэпцыю глыбіннага/гуманітарнага антыфашызму ў Менску. Для таго, каб прыняць удзел і атрымаць інфармацыю пра мейсца правядзеньня сэмінара, неабходна зарэгістравацца праз простую онлайн-форму.
17 лістапада - сумесна з адукацыйна-асьветніцкай ініцыятывай "Праўныя Дарэктары" і кінаклюбам "451 па Фарэнгейце" адбудзецца прагляд і абмеркаваньне фільма "Каласкі" у Магілеве. Мейсца: грамадзкі цэнтр "Кола", зав.Чкалава 16, пачатак а 18:30.
18 лістапада - да Тыдня далучаецца Гістарычная майстэрня, якая правядзе экскурсію па менскім гета. Пачатак а 15:00, старт па адрэсе вул.Сухая, 25.
19 лістапада - сумесна з праектам пра гендар і сэксуальнасьць MAKEOUT адбудзецца прагляд і абмеркаваньне фільма "Каласкі" у Менску. Мейсца: Пакой 302, вул.Леніна 50 пачатак у 19:00.
Больш падрабязныя апісаньні мерапрыемстваў, часу і мейсца іх правядзеньня на тэматычнай старонцы Тыдня (https://www.facebook.com/events/133194494068153/)

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны!


Таксама ў межах Тыдня наша юрыдычная прыёмная будзе праводзіць бясплатныя кансультацыі ў Менску і Берасьці па выпадках злачынстваў учыненых на глебе нянавісьці (hate crime).
Прыміце ўдзел ва ўжо запланаваных мерапрыемствах, якія мы правядзем сумесна з партнэрскімі арганізацыямі і ініцыятывамі ў некалькіх гарадах або паведаміце нам пра свае планы арганізаваць актыўнасьць самастойна. Калі лічыце, што мы можам вам неяк дапамагчы - пішыце, мы будзем радыя вас падтрымаць (на info@humanconstanta.by ці паведамленні ў сацсетках).
Даведка:

Агульнаеўрапейскі Тыдзень асветніцкіх дзеянняў супраць фашызму і антысемітызму ініцыяваны і правадзіцца пры падтрымцы Еўрапейскага аб’яднання супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і ў падтрымку мігрантаў і бежанцаў United.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка