Прыгоды па – беларуску (занятак для дзяцей старэйшай групы) Задачы




Дата канвертавання24.11.2017
Памер33.29 Kb.
ПРЫГОДЫ ПА – БЕЛАРУСКУ

(занятак для дзяцей старэйшай групы)


Задачы: фарміраваць устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, развіваць навыкі разумення роднай мовы, уменне адказваць на пытанні выхавальніка, заахвочваць дзяцей да самастойных выказванняў на беларускай мове.

Абсталяванне: капялюш (2), хустачка (2), збаночак (2), пуга (2), фартушок (2), вузельчык з харчам (2), запіс беларускіх песен.

Ход занятку:
Гучыць музыка “Сення ў нашай хаце свята”. У пакой, па “казачнай сцежцы” заходзяць дзеці. Іх сустракае дзяўчына – беларуска.

  1. Арганізацыйны момант

Выхавальнік (дзяучына – беларусачка):

Добрай раніцы, беларусы!

Я ўсіх вас шчыра вітаю!

Прывітанне вам, беларусачкі!

Я ў госці запрашаю!

Заходзьце, мае даражэнькія. Сення мы з вамі сустрэліся, каб павандраваць, пажартаваць, пагуляць і пасмяяцца, а дапаможа нам ў гэтым чароўны клубочак. Хай ен каціцца, а мы за ім.



Выхавальнік:

Клубочак чароўны, каціся,

Там, дзе трэба, спыніся!

Вось і клубочак наш спыніўся. Паглядзіце, што гэта за торбачка ляжыць? Цікава, што ў ей?



  1. Прыпынак “Казачны”.

Выхавальнік паказвае розныя рэчы, цацкі і зачытвае ўрывак з казкі, а дзеці адказваюць на пытанні:

  • Пеўнік, бобінка. “Як курачка пеўніка ратавала”.

“…вось аднойчы выграб пеўнік вялікую бобінку…”

  • Каза, дзед. “Каза – манюка”.

“Нідзе не была. Нічога не ела, не піла. Толькі як бегла цераз масток – ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі – ухапіла кропельку вадзічкі…”

  • Рукавічка, мышка “Дзедава рукавічка”.

“…і вось іх ўжо двое. Бяжыць зайчык. Падбег да рукавічкі, пытаецца…”

  • Хлеб. “Легкі хлеб”.

“… выходзіць з лесу галодны воўк. Бачыць – касец пад кустом стаіць і нешта есць…”

  • Пшанічны каласок, курачка. “Пшанічны каласок”.

“Знайшла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Потым накалола дроў і запаліла ў печы”.

Выхавальнік:

Далей, клубочак каціся,

Там, дзе трэба, спыніся!


  1. Прыпынак “Гульні”.

Выхавальнік тлумачыць умовы першай гульні

Беларускія гаспадынькі”.

На стульчыках ляжаць хустачкі, фартушкі, стаяць збаночкі, удзельнікі па чарзе завязваюць хустачкі і нясуць збаночкі, трымаючы яго дзвюма рукамі. Аббягаюць стульчык, які стаіць на адлегласці ад каманды, прыносяць яго і ставяць на стульчык побач з камандай. Перадаюць убранне іншаму ўдзельніку, дапамагаючы адзін другому апрануцца. Гульня працягваецца, пакуль апошні ўдзельнік не завяршыць яе першым.

Пастушкі”.

На стульчыках, на разасланай хусцінцы ляжаць розныя прадметы ежы (муляжы), побач ляжыць пуга. Падышоўшы да стульчыка, першы ўдзельнік завязвае вузельчык, бярэ яго і перадае наступнаму ўдзельніку. Той бяжыць з пугай да вузельчыка, пакідае яго на стульчыку, а вяртаецца з пугай назад. Апошні ўдзельнік павінен прынесці і пугу, і вузельчык, развязаць яго, паказаўшы, што ўсе рэчы на месцы.

Выхавальнік:

Малайцы, дарагія мае беларусы і беларусачкі! Вы і спрытныя і ўважлівыя. А ці ведаеце вы, што наш народ вельмі гасцінны, і гаспадары не маглі адпусціць сваіх гасцей без пачастункаў і без пажаданняў. Таму і я таксама не магу пакінуць без увагі гэту традыцыю і прыгатавала вам бліны! Частуйцеся, калі ласка!

Здароў,я сапраўднага я пажадаю,

І ў госці, канешне, усіх запрашаю!

І вось што скажу я: любыя дзеці,

Наша краіна – лепшая ў свеце!



Літаратура:

  1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. – Мінск: НІА, 2012.

  2. Ермакова, З.І. Беларускія гульні ў дзіцячым садзе / склад.: Ермакова З.І., Шабека В.М. – Мінск: Нар. Асвета, 1985.

  3. Саламевіч, Я. Беларускія загадкі: уклад. Саламевіч Я. – Мінск: Юнацтва, 1989.

Аўтар – складальнік:

Ягорчанка Таццяна Уладзіміраўна,

выхавальнік дашкольнай установы



ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №1

г. Светлагорска”


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка