Прыкладныя пытанні да заліку па дысцыпліне «Беларуская мова




Дата канвертавання24.11.2017
Памер39.58 Kb.
Прыкладныя пытанні да заліку па дысцыпліне

«Беларуская мова (культура маўлення)»


  1. Беларуская мова (культура маўлення) як лінгвістычная дысцыпліна. Прадмет, змест і задачы курса. Сувязь курса з іншымі навукамі.

  2. Мова і маўленне, іх функцыі. Прэсупазіцыйныя аспекты маўлення. Камунікацыя і маўленчая дзейнасць. Асноўныя тыпы маўленчай дзейнасці (гаварэнне, чытанне, слуханне).

  3. Вусная і пісьмовая формы беларускай літаратурнай мовы. Культура маналагічнага і дыялагічнага маўлення. Падрыхтоўка да выступлення (маналог).

  4. Паняцце літаратурнай нормы. Норма і літаратурныя варыянты. Тыпы літаратурных норм. Тыповыя парушэнні літаратурных норм і іх прычыны.

  5. Правільнасць маўлення – адна з асноўных камунікатыўных якасцей.

  6. Дакладнасць як камунікатыўная якасць. Дакладнае выкарыстанне мнагазначных слоў, сінонімаў, паронімаў.

  7. Паняцце лагічнасці маўлення. Iстотныя ўмовы лагічнасці маўлення. Навуковыя і грамадска-палітычныя тэрміны як сродкі лагічнасці маўлення. Праяўленне лагічнасці маўлення ў розных стылях.

  8. Чысціня як камунікатыўная якасць. Выкарыстанне дыялектных слоў. Ужыванне запазычаных слоў. Канцылярызмы і штампы. Словы-паразіты. Пустаслоўе. Выкарыстанне неалагізмаў.

  9. Выразнасць як камунікатыўная якасць. Метафара, метанімія, параўнанне, эпітэт – сродкі выразнасці маўлення. Выкарыстанне фразеалагізмаў, перыфраз. Ужыванне сродкаў выразнасці ў розных стылях. Эмацыянальная выразнасць маўлення. Багацце маўлення.

  10. Паняцце дарэчнасці маўлення. Кантэкстуальная дарэчнасць. Стылявая дарэчнасць. Сітуацыйная дарэчнасць. Асобасна-псіхалагічная дарэчнасць.

  11. Сцісласць як камунікатыўная якасць. Сродкі стварэння сцісласці маўлення. Узаемасувязь паміж камунікатыўнымі якасцямі маўлення і функцыянальнымі стылямі.

  12. Маўленчы этыкет і яго функцыі (кантактаўстаноўчая, арыентацыя на адрасата, рэгулюючая, эмацыянальна-мадальная). Паняцце маўленчай сітуацыі і яе віды.

  13. Паняцце стылю. Класіфікацыя стыляў мовы.

  14. Гутарковы стыль. Размежаванне тэрмінаў «гутарковы стыль» і «гутарковая мова». Апісанне лексічных, марфалагічных, сінтаксічных асаблівасцей гутарковага стылю.

  15. Афіцыйна-справавы стыль. З гісторыі развіцця афіцыйна-справавога стылю. Сістэма моўных сродкаў.

  16. Навуковы стыль. З гісторыі развіцця навуковага стылю. Моўныя асаблівасці стылю.

  17. Публіцыстычны стыль. З гісторыі развіцця публіцыстычнага стылю. Моўныя сродкі стылю.

  18. Мастацкі стыль. Паняцці «літаратурная мова» і «мова мастацкай літаратуры». Сістэма моўных сродкаў.

  19. Спецыфіка публічнага выступлення. Віды публічных выступленняў. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Роля мімікі і жэстаў пры выступленнях.

  20. Слова як выразны сродак маўлення. Лексічныя нормы. Выкарыстанне фразеалагізмаў, прыказак і прымавак у маўленні. Фразеалагічныя і прыказкавыя нормы. Значэнне слоўнікаў у жыцці чалавека. Тыпы слоўнікаў.

  21. Асноўныя фанетычныя адзінкі мовы. Арфаэпічныя нормы. Адхіленні ад нормаў літаратурнага вымаўлення і іх прычыны. Націск у беларускай мове.

  22. З гісторыі беларускай графікі. Графічныя сродкі. Прынцыпы беларускай графікі.

  23. Асноўныя прынцыпы беларускай арфаграфіі.

  24. Марфема – мінімальная значымая частка слова. Марфемная структура слова. Тыпы марфем (каранёвыя і афіксальныя). Тыпы значэнняў марфем.

  25. Спосабы словаўтварэння. Словаўтваральная норма.

  26. Марфалогія як граматычнае вучэнне аб слове. Спосабы і сродкі выражэння граматычных катэгорый і значэнняў. Марфалагічныя нормы.

  27. Асаблівасці ўжывання родавых і склонавых формаў назоўніка.

  28. Выкарыстанне поўных і кароткіх формаў якасных прыметнікаў, ступеняў параўнання.

  29. Асаблівасці ўжывання склонавых формаў складаных і састаўных лічэбнікаў. Спалучальнасць лічэбнікаў з назоўнікамі.

  30. Ужыванне формаў часу, трывання і ладу дзеяслова. Асаблівасці ўтварэння і выкарыстання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.

  31. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў, злучнікаў, мадальных слоў.

  32. Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Сінтаксічныя нормы. Асаблівасці дапасавання і кіравання.

  33. Каардынацыя дзейніка і выказніка. Асаблівасці выкарыстання аднародных членаў сказа. Асаблівасці будовы складаных сказаў.

  34. Спосабы перадачы чужога маўлення.

  35. Пунктуацыя як сістэма знакаў прыпынку. Асноўныя правілы беларускай пунктуацыі.

Складальнік:



загадчык кафедры агульнага і

Прыкладнога мовазнаўства Д.С. Томчык


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка