Прыкладныя пытанні для разгляду на жнівеньскіх пасяджэннях метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры




Дата канвертавання24.11.2017
Памер43.67 Kb.
Прыкладныя пытанні для разгляду

на жнівеньскіх пасяджэннях метадычных аб’яднанняў

настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

(2017/2018 навучальны год)

Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” ў 2017/2018 навучальным годзе. Змест абноўленых вучэбных праграм па вучэбных прадметах. Вучэбна-метадычнае забеспячэнне факультатыўных заняткаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура» і асаблівасці іх правядзення.

Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе з улікам рэкамендацый па выніках рэспубліканскага маніторынгу якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе.

Сістэма работы настаўніка па абагульненні, апісанні і прадстаўленні вопыту ўласнай педагагічнай дзейнасці ва ўмовах профільнага навучання.

Планаванне работы раённых метадычных аб’яднанняў: аналіз работы метадычнага аб’яднання ў 2016/2017 навучальным годзе; планаванне работы раённага метадычнага аб’яднання, творчых груп, школы маладога настаўніка і іншых метадычных фарміраванняў на 2017/2018 навучальны год.


Арганізацыя метадычнай работы

З настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры

ў 2017/2018 навучальным годзе

У 2017/2018 навучальным годзе дзейнасць метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры рэкамендуецца арганізаваць па тэме «Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры».



На пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (метадычнае аб’яднанне, школа маладога настаўніка, школа ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчыя групы і інш.) рэкамендуецца разгледзець актуальныя пытанні методыкі выкладання прадметаў з улікам эфектыўнага вопыту педагогаў рэгіёна:

шляхі ўдасканалення прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах профільнага навучання;

рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў працэсе навучання вучэбным прадметам «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»;

выкарыстанне здабыткаў сучаснага літаратуразнаўства на занятках па беларускай літаратуры на базавым і павышаным узроўнях;

выхаваўчы патэнцыял вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры;

абагульненне, апісанне і прадстаўленне настаўнікамі эфектыўнага вопыту выкладання вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» на базавым і павышаным узроўнях;

развіццё чытацкай пісьменнасці вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры;

пазаўрочная дзейнасць па беларускай мове і літаратуры як складнік эфектыўнай адукацыі.



Інфармацыя па розных аспектах арганізацыі профільнага навучання і выкладання вучэбных прадметаў у 2017/2018 навучальным годзе размяшчаецца на наступных інтэрнэт-рэсурсах:

  1. www.edu.gov.by – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

  2. www.adu.by – Нацыянальны інстытут адукацыі

  3. www.academy.edu.by – Акадэмія паслядыпломнай адукацыі

  4. www.moiro.by – Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі


Літаратура


  1. Кодекс Республики Беларусь об образовании. 13.01.2011 №  43-3 // Нац. реестр правовых актов Республики Беларусь – 2011. – № 13 – 2/1795.

  2. Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении учебных предметов и проведении факультативных занятий в учреждениях общего среднего образования». Общие положения. Особенности организации образовательного процесса. Приложение 2 «Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”».

  3. Метадычныя рэкамендацыі па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, утвержденные заместителем Министра образования Республики Беларусь 06.06.2016.

  4. Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам, утвержденные приказом Министерства образования Республики Беларусь от 29.05.2009 № 674 (с изменениями и дополнениями от 29.09.2010 № 635).

  5. Положение об учреждении общего среднего образования, утвержденное постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 20.12.2011 № 283 (с изменениями и дополнениями от 04.02.2014 № 9 и от 10.04.2014 № 38).

  6. Санитарные нормы и правила «Требования для учреждений общего среднего образования», утвержденные постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 27.12.2012 № 206 (с изменениями и дополнениями от 29.07.2014 № 63 и от 25.11.2014 № 78).


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка