Прыназоўнік – гэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне І іншымі словамі ў сказе




Дата канвертавання15.03.2017
Памер445 b.



ПРЫНАЗОЎНІКгэта службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў сказе.



Прыназоўнікі падзяляюцца паводле марфалагічнай будовы і паходжання. Да НЕВЫТВОРНЫХ адносяцца прыназоўнікі, паходжанне якіх з пункту гледжання сучаснай мовы цяжка ці немагчыма растлумачыць, бо яны ўтварыліся ў старажытную пару: а, аб, ад, з (са), за, без, да, для, дзеля, к (ка), на, над, пад, пра, праз, пры, у (ва), цераз.

  • Да ВЫТВОРНЫХ адносяцца прыназоўнікі, якія паходзяць ад знамянальных слоў: вакол, замест, акрамя, у адпаведнасці з. Гэтыя прыназоўнікі больш позняга паходжання, таму яны захавалі лексічнае значэнне тых слоў, ад якіх утварыліся.



Прыназоўнікі прыслоўнага паходжання: Вакол было ціха і глуха (К-с) і Афіцэры сабраліся вакол свайго начальніка... (К-с). Побач на касагоры стаяў лес (В.Б.) і Побач чыгункі стаяў высокі стары лес (К-с).

  • Адыменныя прыназоўнікі: на працягу, з выпадку, з мэтай, за выключэннем, у час, у выніку, у параўнанні з, у сувязі з, у адпаведнасці з, у адносінах да. На працягу стагоддзяў змагаліся мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову (Б.). «Добра на лузе ў час сенакосу», – прызнаўся Янка (К-с).







ЗЛУЧНІК – службовая часціна мовы, якая злучае аднародныя члены сказа, часткі складанага сказа, а таксама асобныя сказы ў тэксце і выражае сэнсава-граматычныя адносіны паміж гэтымі сінтаксічнымі адзінкамі. Злучнік з'яўляецца адным з важных і актыўных сінтаксічных сродкаў мовы, які звязвае сінтаксічныя адзінкі ў адно цэлае і выконвае арганізуючую функцыю.







ЧАСЦІЦЫ – службовая часціна мовы, якая выражае дадатковыя сэнсавыя, мадальныя і эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні слоў, словазлучэнняў і сказаў. З дапамогай часціц можна вылучыць, падкрэсліць найбольш важнае слова ў тэксце, узмацніць яго гучанне, сэнс, выказаць пачуццё, выразіць пытанне, сцвердзіць або адмовіць факты ці з'явы рэчаіснасці, выказаць пабуджэнне да дзеяння, пажаданне.





ВЫКЛІЧНІК – гэта клас слоў, з дапамогай якіх выражаюцца пачуцці, волевыяўленні чалавека, яго эмацыянальна-валявая рэакцыя на з'явы і падзеі навакольнай рэчаіснасці. Выклічнікі могуць перадаваць вялікі дыяпазон пачуццяў і волевыяўленняў: радасць, захапленне, здзіўленне, сумненне, крыўду, абурэнне, іронію, запрашэнне, заклік і інш.

  • У сістэме часцін мовы выклічнік займае асобнае месца: гэта і не самастойная, і не службовая часціна мовы. Ён не мае намінатыўнага значэння: словы-выклічнікі толькі выражаюць пачуцці, волевыяўленні, аднак не называюць іх. Акрамя гэтага, выклічнікі – нязменныя словы, яны не маюць ніякіх граматычных паказчыкаў, марфемна непадзельныя і не з'яўляюцца членамі сказа. Не выконвае выклічнік у сказе і ніякіх службовых функцый, ана­лагічных функцыям прыназоўніка, злучніка ці часціцы.





ГУКАПЕРАЙМАЛЬНЫЯ СЛОВЫ – моўныя адзінкі, якія прыблізна ўзнаўляюць, пераймаюць гукі, характэрныя для жывой і нежывой прыроды. Гукаперайманні імітуюць крык птушак (ку-ку, курлы-курлы, га-га-га і г. д.), жывёл (му-у, гаў-гаў, мяў-мяў, і-га-га і г. д.), гукі і шумы прыроды (ш-ш-ш, шу-шу-шу, гу-у-у і г. д.), гукі, што ўзнікаюць у выніку нейкіх дзеянняў, працэсаў (бух, трах, дзынь-дзынь, буль-буль і г. д.)

  • Гукаперайманні, як і выклічнікі, пры субстантывацыі выконваюць функцыі розных членаў сказа: У небе пачулася працяжнае кру-кру! адлятаючых жураўлёў (I.М.).



МАДАЛЬНЫЯ СЛОВЫ – гэта асобны лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны ўсяго выказвання (ці яго частак) да рэчаіснасці. З дапамогай мадальных слоў апавядальнік перадае свае адносіны да выказанай думкі: тое, аб чым гаворыцца ў сказе, можа мысліцца як рэальнае ці толькі магчымае, пажаданае або як неабходнае, абавязковае: Сапраўды, у лесе было ціха і глуха (К.Ч.). Праўда, ружы былі ўжо пазразаныя (Я.С).



Паводле семантыкі мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы: 1) мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: праўда, факт, сапраўды, зразумела, безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, несумненна і інш.;




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка