Профілі музеяў: гістарычныя




Дата канвертавання24.02.2017
Памер34.8 Kb.
Профілі музеяў:

  1. гістарычныя:

а) ваенна-гістарычныя;

б) баявой славы;

в) гістарычныя шырокай тэматыкі;

г) гістарычныя канкрэтнай тэматыкі, у тым ліку:



  • гісторыя населенага пункта,

  • гісторыя школы, вучылішча, тэхнікума,

  • археалагічныя,

  • этнаграфічныя,

  • мемарыяльныя (прысвечаныя жыццю і дзейнасці славутасцей ці гістарычнай падзеі).

  1. літаратурныя;

  2. навукова-тэхнічныя (прысвечаныя якой-небудзь галіне навукі і тэхнікі);

  3. мастацкія:

  • мастацтвазнаўчыя,

  • прыкладнога мастацтва.

  1. прыродазнаўчыя:

  • батанічныя,

  • заалагічныя,

  • антрапалагічныя,

  • геаграфічныя,

  • геалагічныя,

  • аховы прыроды.

  1. комплексныя краязнаўчыя (музеі, якія маюць экспазіцыі па прыродзе, гісторыі, эканоміцы, культуры роднага краю).


Да асноўнага фонду маюць дачыненне:

У музеях гістарычнага і краязнаўчага профілю:

  • археалагічныя матэрыялы, здабытыя ў выніку раскопак, а таксама выпадковыя знаходкі;

  • этнаграфічныя прадметы, у т.л. прадметы народнага побыту;

  • нумізматычныя прадметы і зборы, прадметы баністыкі, сфрагістыкі, геральдыкі;

  • навуковыя і бытавыя прылады і інструменты;

  • узоры працы, узоры прадукцыі;

  • зброя, сцягі, абмундзіраванне;

  • прадметы побыту і адзення, музычныя інструменты;

  • творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, у т.л. плакат і інш.), якія маюць дакументальнае, мемарыяльнае ці мастацкае значэнне;

  • фотаграфічныя матэрыялы, якія маюць дакументальнае, мемарыяльнае і мастацкае значэнне;

  • кнігі рукапісныя, старадрукаваныя, рэдкія выданні XVII – XX ст.ст.;

  • рукапісныя і друкаваныя дакументы;

  • дакументальныя і мастацкія кінаматэрыялы;

  • мемарыяльныя прадметы дзяржаўных і грамадскіх дзеячоў, выдатных прадстаўнікоў навукі і культуры.

У музеях (аддзелах) прыродазнаўча-гістарычнага профілю:

  • узоры прыроды, апрацаваныя і закансерваваныя для доўгатэрміновага захоўвання, а таксама забяспечаныя этыкеткамі, якія гарантуюць дакладнасць вызначэння;

  • унікальныя аб’екты жывой і нежывой прыроды, напрыклад, рэдкія віды жывёл і раслін, метэарыты, крышталі незвычайнай формы і інш.;

  • зборы буйнейшых прыродазнаўцаў, якія маюць навуковае ці мемарыяльнае значэнне;

  • узоры тэхнікі прэпаравання і навуковай таксідэрміі;

  • біялагічныя групоўкі і дыярамы краявідаў, якія з навуковай дакладнасцю ўзнаўляюць натуральныя абставіны вывучаных музеем прыродных куткоў і грунтуюцца на сапраўдных, навукова апрацаваных матэрыялах;

  • сапраўдныя выяўленчыя матэрыялы, якія характарызуюць прыродныя ўмовы (картаграфічныя, фотаграфічныя і творы выяўленчага мастацтва);

  • пісьмовыя, выяўленчыя, рэчавыя помнікі, якія адлюстроўваюць гісторыю прыродазнаўчых навук.

У музеях (аддзелах) літаратурнага, тэатральнага, музычнага профілю:

  • творы мастацкай літаратуры, драматургіі і публіцыстыкі (рукапісы, друкаваныя выданні з выпраўленнем ці аўтографамі аўтара, рэдкія друкаваныя выданні і інш.;

  • дакументы, якія характарызуюць дзейнасць творчых калектываў, жыццё і творчасць пісьменнікаў, акцёраў, рэжысёраў, кампазітараў, музыкантаў, тэатральных мастакоў і іх асяроддзе;

  • творы выяўленчага мастацтва, фотаздымкі, якія характарызуюць дзейнасць творчых калектываў, асобы дзеячоў літаратуры, тэатральнага і музычнага мастацтва, працэс іх творчасці, час, у якія яны жылі;

  • эскізы і макеты дэкарацый, эскізы тэатральных касцюмаў;

  • ілюстрацыі да літаратурных твораў;

  • мемарыяльныя прадметы побыту, прадметы побыту, якія характарызуюць эпоху;

  • музычныя інструменты, тэатральныя касцюмы і інш.;

  • фоназапісы і кінафільмы.

У музеях мастацкага профілю:

  • творы ўсіх відаў вытворчага мастацтва, дэкаратыўна-прыкладнога і манументальнага ў адпаведнасці з вузкім профілем кожнага канкрэтнага музея (жывапіс і графіка, скульптура і фрагменты архітэктуры, кераміка і шкло, вырабы з метала, дрэва, косці, камяня, мэбля).

У музеях мемарыяльнага профілю:

  • мемарыяльныя прадметы, якія належалі славутай асобе, ці яе бліжэйшаму асяроддзю (рэчавыя, выяўленчыя, пісьмовыя помнікі, кінафотадакументы);

  • мемарыяльныя прадметы, якія тычацца асвятляемай падзеі (рэчавыя, выяўленчыя, пісьмовыя помнікі, кінафотадакументы);

  • творы літаратуры і мастацтва, прысвечаныя славутай асобе ці з’яве.


Да навукова-дапаможнага фонду адносяцца:

  • - розныя ўзнаўленні (фотакопіі, злепкі, муляжы, макеты), копіі, рэканструкцыі, мапы, дыярамы, схемы, планы, а таксама іншыя матэрыялы, вырабленыя ці набытыя музеем падчас камплектавання фондаў, вывучэння ці экспанавання музейных прадметаў;

  • - узоры хуткапсавальных сельскагаспадарчых культур і іншых натуральных матэрыялаў, схільных да псавання і патрабуючых частай замены.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка