Программа Intel ® «Обучение для будущего» Ресурсы Візітная картка праекта "Продкі і нашчадкі"




Дата канвертавання08.01.2018
Памер102.34 Kb.

Программа Intel® «Обучение для будущего» Ресурсы

Візітная картка праекта “Продкі і нашчадкі”


Автор проекта

Фамилия, имя, отчество

Кажарская Юлія Генадзьеўна, Касатая Алёна Аляксееўна

Город, область

Віцебск

Номер, название школы

ВДУ імя П. М. Машэрава

Описание проекта

Название темы вашего учебного проекта

“Продкі і нашчадкі”

Краткое содержание проекта

Праект па вучэбнай тэме «Вобразы царскага чыноўніцтва і шляхты ў камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”» рэалізоўваецца ў рамках вучэбнага прадмета беларуская літаратура па раздзеле «Па шляху сінтэзу: Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм». Зацікаўленасць вучняў выяўляецца з дапамогай правядзення віктарыны па змесце твора. У ходзе выканання праекта вучні дзеляцца на 5 груп, якія фарміруюцца з улікам зацікаўленнасці дзевяцікласнікаў героямі твора. Кожная група рыхтуе характарыстыку вобразаў па прапанаваных пытаннях. Першая группа працуе над вобразам Пісулькіна, другая – Кручкова, трэцяя– Івана Цюхай-Ліпкага і Ціхона Пратасавіцкага, чацвертая – Грышкі і Марысі, пятая – Куторгі.

На першых занятках адбываецца знаёмства вучняў з жыццёвым і творчым шляхам В. Дуніна-Марцінкевіча, з літаратуразнаўчымі паняццямі фарс, вадэвіль. Кожная група самастойна адбірае патрэбны матэрыял, абмяркоўвае рысы характару, мову, учынкі герояў, скаладае кластары і сінквейны.

Канчатковы вынік выканання праекта – гэта абарона групамі кластараў, якія ўтрымліваюць у сабе вынікі даследчай работы, асабістых разважанняў і прадстаўленне сінквейнаў “Шляхта”, “Царскае чыноўніцтва”. Калектыўнае абмеркаванне, вынікі, ацэнкі.


Предмет(ы)

Беларуская літаратура

Класс(-ы)

9 клас

Приблизительная продолжительность проекта

3 урокі

Основа проекта

Образовательные стандарты

Вучань павінен ведаць:

- Асноўныя факты жыцця і творчага шляху пісьменніка

- Сюжэт і сістэму вобразаў вывучаемага твора, яго праблематыку

- Змест асноўных тэарэтыка-літаратурных паняццяў, патрэбных для аналізу і ацэнкі мастацкага твора

Вучань павінен умець:

- Удумліва і творча чытаць літаратурны твор, успрымаць яго на эмацыянальна-вобразным узроўні ў адзінстве ідэйнага зместу і мастацкай формы, самастойна яго асэнсоўваць.

- Вызначаць асноўную праблему твора

- Характарызаваць літаратурнага героя

- Вызначаць сувязь паміж героямі і эпохай; аргументаваць сваю ацэнку герояў і падзей

- Умець падрабязна або сцісла пераказваць змест прачытанага, будаваць вуснае паведамленне або разважанне пра твор

- Самастойна ацэньваць вывучаныя творы з улікам іх мастацкай спецыфікі і абгрунтоўваць гэтую ацэнку

- Выкарыстоўваць вытрымкі з крытычных прац пры разглядзе творчасці пістменніка ці пры аналізе літаратурнага твора

- Рыхтаваць вусны (або пісьмовы) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы, карыстаючыся літаратуразнаўчымі крыніцамі

Вучань павінен валодаць:

- Навыкамі абагульнення і сістэматызацыі вывучанага, вылучэння галоўнага, істотнага, бачання своеасаблівага, адметнага пры параўнанні вывучаных твораў

- Навыкамі працы з навукова-крытычнай і даведачный літаратурай па вызначанай тэме

- Уменнямі і навыкамі вуснага і пісьмовага маўлення, лагічнага і выразнага выказвання думак, дастатковым запасам маўленчых сродкаў



Планируемые результаты обучения

Пасля заканчэння праекта вучні набудуць наступныя прадметныя уменні:

- Характарызаваць сістэму вобразаў п’есы, разумець сутнасць канфлікту ў драматычным творы;

- Рыхтаваць разгорнуты адказ на праблемнае пытанне;

- Аргументавать выбар способу пошуку інфармацыі ў глабальнай сетцы інтэрнэт;

- Праводіць параўнальны аналіз пошуковых сістэм у залежнасці ад віду інфармацыі

Асобасныя ўменні:

- арганізаваць сваю дзейнасць у адпаведнасці з сацыяльнымі нормамі і правіламі паводзін у групах і зруртаваннях

- павысіць ступень талерантнасці як нормы ўсвядомленых і добразычлівых адносін да другога чалавека, яго погляду і магчымасцям

-- развіваць камунікатыўныя навыкі,

-- набываць вопыт работы супрацоўніцтва ў мікрагрупе, калектыве

Метапрадметныя ўменні:

- самастойна планаваць шляхі дасягення мэтаў на аснове аналізу ўмоў і сродкаў іх дасягнення, вылучаць альтэрнатыўныя спосабы дасягнення мэтаў і выбіраць з іх найбольш эфектыўныя

- навучыцца прыёмам самаарганізацыі і самакантролю



Вопросы, направляющие проект

Основополагающий вопрос

Як трэба жыць чалавеку, каб праславіць свой род?




Проблемные вопросы учебной темы

  1. Што з’яўлялася сэнсам жыцця пінскай шляхты?

  2. Як паўплывае жыцце і дзейнасць герояў п’есы на будучае іх нашчадкаў?

  3. На прыкладзе герояў камедыі “Пінская шляхта” выявіце, як трэба жыць, каб праславіць свой род?

  4. Якімі вы ўяўляеце сабе герояў п’есы? Апішыце іх знешні выгляд.

  5. Калі, у якіх сітуацыях адбываецца знаемства чытачоў з Пісулькіным, Кручковым, Пратасавіцкім, Цюхай-Ліпскім, Грышкам і Марысяй, Куторгам?

  6. З дапамогай якіх моўных сродкаў паказваюцца ў п’есе бюракратызм, нахабства, цынічнасць царскага чыноўніцтва, раскрываецца духоўная абмежаванасць засцянковай шляхты?

  7. Назавіце асноўныя рысы характару герояў п’есы

  8. Як характарызуюць героя іншыя дзейныя асобы.

Учебные вопросы

  1. Як у “Пінскай шляхце” спалучаны якасці вадэвіля і фарса. У чым гэта выявілася?

  2. Назавіце тэмы, узнятыя ў творы. Што паўплывала на ix выбар?

  3. У чым праявілася майстэрства драматурга пры характарыстыцы персанажаў?

  4. Як вы разумееце прымаўку «На назе бот рыпіцъ, а ў гаршку трасца кіпіць» у дачыненні да высмеянай у п’есе шляхты?

  5. Чым вас зацікавіла камедыя В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».

  6. Якія творы рускай, магчыма, іншых літаратур пераклікаюцца з камедыяй “Пінская шляхта”?

План оценивания

График оценивания

До работы над проектом

Ученики работают над проектом и выполняют задания

После завершения работы над проектом

Стартавая прэзентацыя настаўніка для выяўлення першапачатковага вопыту
і інтарэсаў вучняў, мазгавы штурм пытанняў, размеркаванне па групах,
крытэрыі адзнак прадуктаў праектнай дзейнасці.

Адзнака навыкаў супрацоўніцтва.

Самаацэньванне сумеснай працы.




Крытэрый аценьвання ментальнай карты.

Самаацэньванне сумеснай працы.

Форма ацэньвання группы.


Описание методов оценивания

Работа над праектом дапускае карыстанне разнастайных стратэгій ацэньвання. На першым занятку выяўляюцца цікавасць вучняў, пасля чаго вучні разбіваюцца на групы. З улікам патрабаванняў стандарта асноўнай агульнай адукацыі па беларускай літаратуры састаўляюцца крытэрыі ацэньвання будучых работ вучняў, па якіх адбываецца кантроль і самакантроль у групах. Перад пачаткам работы вучні знаёмяцца з гэтымі крытэрыямі.У ходзе работы кожны член групы запаўняе табліцу самаацэньвання сумеснай працы і запаўняе форму “Адзнака навыкаў супрацоўніцтва”.

Сведения о проекте

Необходимые начальные знания, умения, навыки

Веды, атрыманыя па тэме: “Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм”

Уменні: работа с рознымі крыніцамі інфармацыі, накіраваны пошук інфармацыі ў Інтэрнэце, стварэнне ментальных картаў.

Навыкі працы з тэкстам, крытычным матэрыялам, ментальнымі картамі, пошук інфармыцыі ў Інтэрнэце.


Учебные мероприятия

На першым уроку вучні знаёмяцца з жыццёвым і творчым шляхам Дуніна-Марцінкевіча, літаратуразнаўчымі тэрмінамі фарс і вадэвіль. Далей з дапамогай віктарыны “Чые гэта словы?” настаўнік высвятляе, наколькі ўважліва вучні прачыталі твор.

Пасля віктарыны клас дзеліцца на групы, пасля якой кожнай групе аб'яўляецца адпаведная тэма (1. “Найяснейшая карона” станавы прыстаў Кручкоў”; 2. “Правая рука “найяснейшай кароны” Пісулькін”; 3 “Прадстаўнікі пінскай ваколічнай шляхты Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі”; 4. “Прадстаўнікі маладога пакалення шляхты Грышка і Марыся”; 5. “60-гадовы кавалер Куторга”. Прадстаўнікі кожнай групы павінны даць адказ на праблемнае пытанне “Як трэба жыць чалавеку, каб праславіць свой род?”. На другім уроку дзевяцікласнікі збіраюць дасье на сваіх герояў па плане:



  1. Апісанне знешнасці.

  2. Рысы характару.

  3. Паводзіны, учынкі.

  4. Мова

  5. Характарыстыка іншымі дзейнымі асобамі.

На трэцім, заключным, уроку кожная група абараняе свой кластар, адказвае на вучэбныя пытанні (1. Як у “Пінскай шляхце” спалучаны якасці вадэвіля і фарса. У чым гэта выявілася? 2. Назавіце тэмы, узнятыя ў творы. Што паўплывала на ix выбар? 3. У чым праявілася майстэрства драматурга пры характарыстыцы персанажаў? 4. Як вы разумееце прымаўку «На назе бот рыпіцъ, а ў гаршку трасца кіпіць» у дачыненні да высмеянай у п’есе шляхты? 5.Чым вас зацікавіла камедыя В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта». 6. Якія творы рускай, магчыма, іншых літаратур пераклікаюцца з камедыяй “Пінская шляхта”?). У якасці падагульнення складаюць сінквейн.


Материалы для дифференцированного обучения

Ученик с проблемами усвоения учебного материала (Проблемный ученик)

Інд. карткі, праца ў групах актывізуе вучняў, дапамагае
раскрыцца асобе, развівае камунікабельнасць. Вусныя адказы
дапамагаюць лепш зразумець вучня.

Ученик, для которого язык преподавания не родной

Прагляд тэатральнай пастаноўкі “Пінская шляхта” на родной мове ў (ці з пераводам) у інтэрнэце.

Одаренный ученик

Напісаць сачыненне на адну з прапанаваных тэм:

1.Крытыка царскай судовай бюракратыі ў камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».


         2. Праблема бацькоў і дзяцей у камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».
         3. "А суддзі хто?"( па камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта»).
         4. Крытыка царскіх чыноўнікаў у камедыі В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».
         5. Чым мяне зацікавіла камедыя В.Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта».


Материалы и ресурсы, необходимые для проекта

Технологии — оборудование (отметьте нужные пункты)

праекцыйная сістэма, кампутары, інтэрнет

Технологии — программное обеспечение (отметьте нужные пункты)

веб-браузер, текставые рэдактары, мультимедийные системы, прыкладання для стварэння ментальных карт.

Материалы на печатной основе

Падручнікі, метадычныя дапаможнікі, хрэстаматыі,

Другие принадлежности

Ментальныя карты

Интернет-ресурсы

Біяграфія В.Д. Марцінкевіча:

https://docs.google.com/document/d/1QF19Ykxn7-07LaLEKl559hCRLVqZkQYrGcw5lohBheQ/edit/-

http://dunin-marcinkevich.ru/gallery.html

http://www.library.mogilev.by/exhibition/virtual_exhibition_dunin_title.html
Прыкладання для стварэння ментальных карт:

http://www.mindmeister.com/

http://bubbl.us/

http://www.mindomo.com/

“Пінская шляхта ” на розных мовах:



https://www.youtube.com/watch?v=hUd-mE17Gk0-

https://www.youtube.com/watch?v=kZ7zRPXL15E

https://www.youtube.com/watch?v=cpekzLFeXJQ







База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка