Пролетары ўсіх краёу, злучайцеся!




старонка1/7
Дата канвертавання14.02.2019
Памер2.39 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7

Пролетары ўсіх краёу, злучайцеся!

МАЛАДНЯК

Літаратурна - мастацкая і грамадзка- політычная часопісь—орган Ц. Б. Усе- беларускага аб'яднаньня пісьменьнікаў і поэтаў „Маладняк“



===== пад рэдакцыяй

П. Галавача, Я. Ліманоўскага, В. Каваля, А. Моркаўкі і А. Звонака

Год выданьня шосты



Сшытак шосты ЧЭРВЕНЬ





Заказ № 2303. У ліку 1.000 экз. Галоўлітбел № 1390.

1-ая друкарня Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва.






Максім Гарэцкі

Ня ?днэй верм



(Абразок з нядаўнага мінулага)

Дзеецца ў цеснай каморачцы, узімку ўвечары, пасьля фабрычнае працы. Тацяна, фабрычная работніца з вёскі, і яе жаніх Адварды, таксама работнік на фабрыцы, сялянскі дзяцюк, іі'юць гарбату. Гаспадыня ў сваіх пакоях іграе на грамафоне.

*

* *


Т а ц я н а. Адвардзік, дай я табе яшчэ налію.

Адварды. I так ужо пяць кубкаў выпіў. Я да гарбаты ня дужа. Пакуль не пайшоў у сьвет, дык’і зусім рэдка піў, калі-ні-калі.

Т а ц я н а. I ў нас удаму толькі ў сьвята п‘юць гарбату і то ня часта. Я, калі на фабрыку пайшла, тады толькі штодзень ста- ла піць.



Адвгрды. Мала пажытку ад гэтага настою. Вядома, як тут у горадзе—без яе не абыйсьціся. А каб на вёсцы, змалаціўшы вазы два, дадушы, адвярнула-б зусім. Там, добры кавалак сала зьеўшы, і вады нап‘ешся. Праўда?

Тацяна. Ой, праўда! Добра жыць у вёсцы... Прыдзе лета, паедзем дамоў. Адвардзік, чаму-ж ты нічога не ясі? Будзеш пасьля наракаць, што нявеста ня ўмела трактаваць.

Адварды. Ня буду, нічога... Ну й горача-ж у цябе: як ты тут жывеш? Адчыні-ка вакенца.

Тацяна. Пасьля, мой любы: каб цяпер, угрэўшыся не за- студзіўся.

А д в а р д ы. I то праўда. Пакуру тымчасам...

Т а ц я н а. (Дастпаўшы пачак табакі і папіросную паперу). Нат-ка, Адвардзік: я табе купіла лепшае троху. Г'эта ўжо не па- частунак, а падарунак.

Адварды. Во, гэта дзякую. Але нашто-ж ты трацішся? На вясельле грошы спатрэбяцца.

Тацяна. Ай, ну што там! Калі-ж нам і падарункі рабіць, як не цяпер. Я дзеля цябе—сама ня ведаю, што-б аддала.

А д в а р д ы. (Закурыўшы). Ху-у! Во напіўся! Ну, пасьля гэтага і паляжаць хочацца. (Кладзецца на яе пасьцелю). Хадзі, Тацянка, адпачні і ты.


4


М. Г А Р Э Ц К І

Тацяна. (Вінаватая). Адвардзік, гаспадыня можа зайсьці неўспадзеўкі.

А д в а р д ы. Хадзі, ня бойся. Яна там на грамафоне іграе. Дый павінна спачатку пастукаць у дзьверы: гэта-ж ня ў вёсцы, дзе кожны прэцца абы-куды ня пытаўшыся.



Тацяна. Не, Адвардзік, ня трэба, я цябе прашу. Пасядзім так... Як жаніх і нявеста.

А д в а р д ы. Ат, ня ўсё-ж роўна табе... Ну, хадзі.



Тацяна. Адвардзік, ня гневайся. Цяпер-то яно ўсё роўна... Але я не хачу, каб гаспадыня што падумала. Слухай, а дамоў сваім так яшчэ і ня пісаў? Я даўно сваёй маме напісала. (Цалуе яго і бярэ яго руку ў свае рукі).

Адварды. Не... I пісаць да шлюбу ня буду. Баюся нават, каб ім адгэтуль мой стрэчны брат, Казюк, не напісаў. Калі даве- даюцца, што ты не каталічка, а праваслаўная, дык не дазволяць, каб браў з табою шлюб. Пасьля напішу.

Тацяна. (Сумна ласьціцца да яго). Адвардзік, ты-ж ведаеш, я прыняла-б каталіцтва, але наш поп такі нягодны. Ён дакумантаў тады на шлюб ня выдасьць. А ксёндз гэтак табе зрабіць пабаіцца поліцыі.

Адварды. Нічога. Зробім, як трапіцца.

Т а ц я н а. Аквардзік! А ты ня будзеш на мяне сварыцца, як паберымся, што ўзяў з другое веры?

А д в а р д ы. (Цалуе яе). Во, дзіўная! А мне што? Ці так людзі ня жывуць? Ды яшчэ як любяцца!

Тацяна. радасьці). Як мы цяпер з табою, Адвардзік? праўда. (Цалуюцца).

А д в а р д ы. Яшчэ як праўда! (Цалуюцца. Гпамафон сьціхшы. Стук у дзьверы. Яны адскакваюць адзін ад аднаю).

Т а ц я н а. Ня бойся, гэта гаспадыня.



Адварды. Чаго-ж мне баяцца?

*

* *



Гаспадыня. (Праз дзьверы). Тут нейкі дзядзька пана Ад- варда шукае.

А д в а р д ы. Хто-ж гэта можа быць? Спытайся, дзе ён.

Т а ц я н а. А дзе-ж ён, цётачка?

Гаспадыня. А вось тут... Прамеце, Танічка! (Прапускае ў дзьверы Станіслава іідзе назад ізноў там заводзіць сваю музыку).

*

* *



Станіслаў. (Адвардаў брат выілядае вясковым шляхцю- ком). А! Во ён куды схаваўся! (Ідзе да Адварда).

НЯ -ДНЭЙ ВЕРЫ



5

А д в а р д ы. Браті Якім гэта спосабам?

Станіслаў. А што: не чакаў? Ну, здароў... {Цалуеііца з Адвардам).


Адварды. (Паказваючы на Тацяну). Гэта тут... адна мая знаёмая... Наша зямлячка... (Ей). А гэта Станіслаў... мой старэйшы брат... гаспадаром на вёсцы.

Тацяна. Ах... брат... Як я рада... (Як-бы ў радасьці, як-бы і ў трывозе вітаецца з Станіславам).

Станіслаў. Добры вечар, добры вечар! (3 захаванаю на- сьмешкаю аглядае дзяўчыну).

Адварды. (Сарамліва). Распранайся-ж, братка, сядай... Як там у нас? Усе жывы-здаровы?

Станіслаў. Нічога тымчасам... Тэго... Але можа мы пойдзем да цябе, Адварды?

Тацяна. Сядайце, калі ласка... (Падстаўляе тсбурэтку).

А д в а р д ы. Гарбаткі во нап'ёмся... Пойдзем... Сядай-жа, братка... Тацянка! (Адходзіць з ёю далей і шэпча: „Гарэлкі, піва, закускі")...



Станіслаў. Не... Тэго...

Адварды. Нічога, нічога. Пасядзім, пагамонім... Яна зараз!

Тацяна. (Накідае хустку). Выбачайце, калі ласка! Зараз вяр- нуся... На хвілінку... (Выходзіць)■

•I®


* *

Станіслаў. Мястовая штучка!

А д в а р д ы. (Ня гледзячы на брата). На фабрыцы разам працуем. Зямлячка наша...



Станіслаў. Тэго... Але—Тацяна. Мусіць, руская?

Адварды. Не, наша... Толькі рускай веры.

Станіслаў. Тэго, рускай веры. Гм... (Памаўчаўшы, раптам). Дык гэта з ёю, братка, шлюб бярэш?

Адварды. (Узварушана). А скуль ведаеш? Мусіць, нехта з фабрыкі напісаў?

Станіслаў. Сядай, сядай! Чаго-ж ты спалохаўся?

А д в а р д ы. Хто напісаў?



Станіслаў. Сам не пахваліўся, дык хоць стрэчны брат зда- гадаўся павядоміць радню...

А д в а р д ы. А, зьвяга тая? Казюк?



Станіслаў. Хай сабе ён. А ты з гонару, што з рускай ве- рай шлюб бярэш, нават пісаць нам, польскім, не захацеў. Добра-ж ты, братка, робіш: на вясельле не запрашаеш...

Адварды. Ня ведаю, як прымаць твае словы. Дык ты гэта, братка, на вясельле прыехаў?


Станіслаў. (Насьмешліва). Так... Хоць, тэго, і няпрошаны.

Адварды. Ну і добра. (Хапае самавар). Пайду папрашу гас- падыню наставіць. Зараз вып'ем і закусім...

Станіслаў. Чакай, чакай! Ці варта? (Усьміхаецца).

А д в а р д ы. Я зараз! (Пайшоў з самаварам).



Станіслаў. (Адзін). Пацеха! Але нічога, дам рады. Ня будзе гэтага шлюбу. Вып'ем, дык вып'ем. Сьлізчэй справа пойдзе... Сам выпіўкі дакладу...

*

Адварды. (Прыносіць выпіўку і закуску, пачынае тракта- ваць брата). Зараз і Таня прыдзе: ужо павярнулася, з самаварам там занялася... Балазе-ж, братка, прыехаў: і праўда—пагуляеш на вясельлі.



Станіслаў. У разе яно будзе, дык пагуляем.

А д в а р д ы. (Наліваючы гарэлку ў чаркі). Будзь здароў, братка. І не кажы так: „У разе яно будзе". Напэўна будзе, ужо і запаведзі чытаюць.



Станіслаў. На здароўе! Будзь-жа і ты здароў! (П‘е). А ў царкве?

А д в а р д ы. У царкве. Ці ня ўсё роўна?



Станіслаў. Як на чый погляд, тэго... Ну, па трэцяй. (П'юць). А ты ведаеш, братка, што ў нашае мамы цяпер вочы баляць дый баляць?

Адварды. Дый што ты? Чаго-ж гэта? Даўна?

Станіслаў. Ня дужа даўна: як Казюк ліста прыслаў. А ба- ляць таму, што ад сьлёз не высыхаюць.

Адварды. Плача мама? Чаго-ж яна плача?

Станіслаў. Эх, Адварды! Плача і плача, што маеш рускую браць.

Адварды- Ай, божа мой! Ну што ты, Стасюк? Я-ж невінават, што Таня рускай веры.

Станіслаў. Пі, братка, і мне налівай... Гэта ў яе такое па- скуднае імя: Таня?

Адварды. Чым яно паскуднае? Наскае імя.

Станіслаў. А патвойму—лепшае, чымся Ядзя або Стася?

Адварды. Ні лепшае, ні горшае: імя як імя. Закусвай, братка.

Станіслаў. Чаму сам не закусваеш? Гэта яна тут жыве?

Адварды. Але. Зайшоў да яе пасьля працы... Сядзелі, гаманілі...

Станіслаў. Добрая-ж яна штучка: да шлюбу прымае! Ха-ха- ха! I ты такую хочаш прывесьці ў нашу хату?!


Адварды. Я жыць без яе не магу!

Станіслаў. А-а! Знацца, пакаштаваў салодкага мёду? Доб- рая справа! Вось будзе прыемнасьць, як даведаюцца нашы вяско- выя кабеты...

А д в а р д ы. (П'яны). Што мне да таго, што скажуць нашы вясковыя кабеты? Але нашто ты траціўся на дарогу, браце?



Станіслаў. Каб ратаваць цябе. Няўжо-ж ты яе возьмеш за

сябе?


Адварды. Вазьму! Я кахаю... Калі ня мне, дык болей нікому.

Станіслаў. Кінь гарадзіць. I ня крычы, бо людзі пачуюць аб чым гамонім.

Адвардьт. Я нікога не баюся, хай чуюць. Стась! брат! Ве- даеш? Я загінуў. Яна такая ласкавая, такая добрая... Яна дзеля ка- ханьня нічога не шкадуе... Яна сваёю паслухмянасьцю за душу мяне ўзяла. Жыць ня хочу, калі шлюбу з ёю мець ня буду.

Станіслаў. А ты ведаеш, братка, што і дзеткі твае па за- кону будуць ужо рускай веры. Як-жа ты вочы ў касьцёл пакажаш? Што табе, тэго, ксёндз на гэта скажа?

Адварды. Стась! браце мой любы! Ня рві майго сэрца на кавалкі! Як-жа гэта можа быць? Цяпер нічога не парадзіш... Нашто было табе ехаць, га?

Станіслаў. А во нашто... Бяры шапку, разьлічымся з гас- падыняю, і па ўсім! Едзем!

Адв арды. Куды? Куды ты мяне цягнеш? А Таня?



Станіслаў. Дамоў паедзем...

Адварды. Дамоў? А Таня? Шкада мне яе*.. Стась!

Станіслаў. А ліха на яе! Сама вінавата. Такіх тут многа на вуліцы.

* *


Т а ц я н а. (Прыходзіць з гатовым самаварам).
Каго многа? Вось на гэта ўжо не спадзявалася. Не хацела пачуць, але пачула... (Ставіць самавар на стол і апускае рукі).

Станіслаў. Чула, дык на здароўе, што даведалася праўды.

Тацяна. (Са сьлязьмі). Адвардзік! Твой брат—і так на мяне кажа... А ты маўчыш.

Адварды. (П'яны). Таня! Эх! Разлучаюць... Бывай!

Тацяна. А, пакідаеш... уцякаеш... Падманіў?! Адвардзік! Што ты? А? (Плача).

Станіслаў. А ты важылася такая пайсьці з ім да шлюбу?


8 М. ГАРЭЦКІ

Т а ц я н а. (Глыбока пакрыўджаная). Ня ваша справа, такая ці гэткая. Што вы разьбіваеце наша вясельле? Ці-ж ён можа мяне па- кінуць пасьля ўсяго, што ў нас было?

Станіслаў. (Зьбіраючыся выхадзшь). Маўчы ты... (3 па- іардаю)... руская вера!

Адварды. Бывай, бывай радасьць мая! Эх!! (Стукае пляш- каю па стальніцы, налівае і п'е). Таня! Любая! Каханая! Вып'ем з табою апошні раз! Таня мая!

Т а ц я н а. Адвард! Няўжо ты кінеш мяне? Ты ведаеш, якую ты пакідаеш, га? Адвардзік, ты выпіў... Ты абдумайся... (Плача).



Адвар д ы. (Як дурны). Ты—рускай веры... Я—польскайверы... Я невінават! Ты невінавата! Вып‘ем, Таня! Не магу цябе пакінуць...

Тацяна. Адвардзік мой! Не пакідай мяне... (Плача). Мы-ж землякі, мы-ж свае... Што ты—у касьцеле, а я—у царкве?.. Дык я-ж такая руская, як ты паляк. Каго ты слухаеш? Ты выпіў... Ты прасьпішся абдумаешся...

Станіслаў. Ну, паненка! На табе адступнага і адчапіся ты ад нашае галавы. І табе лепей, і нам лепей... (Доўіа поркаецца ў партманэце).

Т а ц я н а. (3 аіідаю). Што мне вашы грошы? Што я—пра- дажная?

А д в а р д ы. Кінь, Стась! Яна гардая! Ня возьме. Эх, зарэзала ты мяне, Таня!

Т а ц я н а. (На Станіслава). Я вам не дарую гэтай зьнявагі. Я ў суд падам!



Станіслаў. Ха-ха-ха! У суд! А чым ты давядзеш, што з ім з першым гэтак? А я табе ўсё давяду.

Тацяна. Я... я сваім фабрычным пажалюся... Яны вам пака- жуць, як крыўдзіць дзяўчат, вясельле разьбіваць...

Станіслаў. (Падносіць ёй пад вочы кулак). А гэта бачыла? Я сам добры фуліган.

Тацяна. (Зьнямогшыся). А ты, Адвардзік, маўчыш? Што мне рабіць? Божачка ты мой... (Кідаецца тварам на падушку і плача).

Станіслаў. (На Адварда). Хадзем! Грошы кладу на стол.

Адварды. (П‘е). Эх! Колькі-ж гэта, браце, будзе табе кашта- ваць? І тут... і дарога... А ўсё за мяне! Усё за мяне! І Таня плача за мяне! Эх! Таня! Ня плач! Разлучымся падобраму... Загубіла нас неаднакавая вера! Эх! Танічка! Тацянка!

Т ацяна. Ня руш мяне.



Адварды. Э-эх! (Цяжка ўздыхае). Ну, што-ж? (Цалуе яе ў галаву). Бывай! Дзякую табе. Ня гневайся. Ня плач, Тацянка!


Станіслаў. (Надзяе шапку). Паплача дый перастане. Наша мама цяпер, можа, ня гэтак плача. Хадзем, хадзем, Адварды! Ну! (Цягне яго).

А д в а р д ы. У-у! (Безнадзейна махае рукою). Нешчасьлівая мая доля... Бывай, мая першая і апошняя любоў! Бывай!



Тацяна. (Раптам усхопліваецца, кідаецца за ім, хапае за рукі, валіцца да яго абвівае яго). Адвардзік! Даражэнькі, любенькі, каханенькі! Няўжо-ж ты кінеш? Няўжо-ж ты ня вернешся? Любы мой, пашкадуй мяне!

Адварды. Э-эх! (Туліць яе). Не адна вера! Што рабіць?

Станіслаў. (На Тацяну). Адчапіся ты, смала! (Адштурхівае дзяўчыну, а брата цягне за сабою).

*

* *


Тацяна. Пашоў, кінуў... А калі ня вернецца? Галовачка мая бедная! У нядзелю вясельле мелася быць... Во якое вышла вясельле... (Хапае недапітую бутэльку і п'е набгом).

1922 г.


Дзьвінск.


Ізраіль Плаўнік

...Як месяц зіхаціць адбітым сьветам, Так вершы зьзяюць даўняю красой..

Максім Баідановіч.

  1. Тэрціны

Люблю зьбіраць апоўначы праменьні, Зьвіваць у верш і зьліць яго з жыцьцём Хай зіхацяць радкоў брыльлянты-зьвеньні!

Злучаю іх пачуцьцем, як агнём, —

I вобразы—пахучы цьвет жасьміну— Зашэпчуцца, бы ветразі з трысьцём.

Рондо, сонэт і гібкія тэрціны—

Забыты хмель забытай сівізны—

Чаруюць зноў красою галубінай...

Але жыцьцём агністае Вясны!..


  1. Рондо

Вясны жаданьні, мары, сны Поэты песьцяць, нібы краскі,—

А з іх пялёстак-сонцабляскаў Рондо каханай ткуць яны:

I поўны верш чароўнай ласкі...

Радкоў квяцістых, звонкіх вязка, Спляцёных формай сівізны,

Усё-ж хвалююць сэрца казкай Вясны.

Калі іскрыстаю павязкай Заход абвіў чало сасны.

А сад лістамі гімны пляскаў—

I ціха ўторыў шум лясны, —

Iя сплятаў рондо, бы краскі Вясны.

В Е Р Ш Ы



11

  1. Сонэты

(3 нізкі вершау „Зарніцы")

I

Наш творчы час жывым агнём палае,



А думак сеў—калёрамі зарніц...

У адзін напеў стараемся завіць Прастор зімы і сьмех вясёлы мая...

Няхай рычыць нядругаў зграя злая:

„Яны адны—сагнуцца хутка ніц“... Мэлёдый жар, змаганьня бліскавіц Ім ня тушыць!.. Я гэта добра знаю!..

А ты, поэт, гары ў сваім імкненьні!..

I да жыцьця знайдзі такія зьвеньні,

Каб разам з ім да сонца падыйсьці...

I зазіхцяць твае паходні-словы,

I павядуць бяспутных у быцьці На сьветлы шлях, праменісты, вясновы!..

II

На сьветлы шлях, праменісты, вясновы Імчыць табун віхрастых коняй-дзён...



I, нібы гром, стукоча тупат-звон...

Гараць агнём на сонцы іх падковы.

I нас нясуць праз пушчы і дубровы,— Мы чуем крык—мінулага праклён,

Але яго здушыў часоў закон,—

Здаецца ён слабым і выпадковым.

Глядзі, яздок!.. ‘Шчэ многа у дарозе Спаткаеш ты заломаў і пагрозаў:

Не паслабляй на хвілю павадоў!..

Кіруй туды, дзе шчасьце яснацьветам Мігціцца за фіранкаю гадоў:

У гэтым ёсьць тваёй пагоні мэта!..

  1   2   3   4   5   6   7


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка