Простыя рэчы (літаратурная казка)




Дата канвертавання03.12.2018
Памер22.15 Kb.


Простыя рэчы

(літаратурная казка)

– Ой, вы толькі паглядзіце, хто да нас вяртаецца з заморскіх краін! Мясцовы патрыёт – Бусел! – як заўсёды,раздражнёна пракаркала Варона. – Я думала, пасталее, паразумнее, пашукае іншае месца жыхарства! c:\users\kim\desktop\109185129.jpg

І табе прывітанне, суседка! І ты, як бачу, не змянілася: як рыпела, так і рыпіш. Увесь час нечым незадаволеная.

Сказаўшы гэта, Бусел узляцеў у сваю буслянку і па-гаспадарску пачаў яе аглядаць, прыкідваючы, дзе што падрамантаваць, падправіць, каб было ўтульна яго дарагой жонцы і іх будучым дзеткам.

За гэтымі роздумамі ён не заўважыў, як да яго зноў падляцела Варона:c:\users\kim\desktop\0_9a35e_198c07c1_orig.jpg

– Ты мне так і не адказаў, чаго ты кожную вясну сюды вяртаешся? Дзівак! З тваёю знешнасцю, далікатнасцю, інтэлігентнасцю любая краіна пагодзіцца даць прытулак. Табе толькі выбірай, на якой спыніць свой позірк. Або ўвогуле можаш кожнае новае пакаленне сваіх дзетак нараджаць і гадаваць у розных месцах і заморскіх краінах.

Бусел неяк нядобра зірнуў на Варону. Зразумеўшы, што сказала нешта лішняе, але, не хочучы губляць суразмоўцу, яна вырашыла трошкі выправіцца:

– Добра, хочаш ляцець сюды – ляці! Але чаму ўвесь час на гэты стары, разбіты маланкай і громам дуб?! На нашай зямлі ёсць куды прыгажэйшыя мясціны.

– Гэта не я дзівак, гэта ты дзіўная, – паблажліва ўсміхнуўся Бусел. – У людзей, сярод якіх мы з табой жывём, быў калісьці паэт, імя якому Якуб Колас. Ён напісаў радкі, што ведаюць, здаецца, усе:

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Забыць цябе не маю сілы!..

Дык вось тут месца, да якога прагне душа. Я вяртаюся ў свой дом, на сваю маленькую радзіму. Простыя рэчы, суседка. Тут карані маёй сям’і. Тут я сустрэў жонку-красуню. На гэтым дрэве мы з ёй перажылі самы шчаслівы момант свайго жыцця: нараджэнне нашых першых дзетак! Тут яны станавіліся на крыло...c:\users\kim\desktop\485783_640.jpg

На гэтай зямлі ўсе сцежкі, усе дрэвы мне знаёмыя і родныя. А людзі!.. Колькі радасці ў іх вачах, калі ўвесну я сюды вяртаюся! Як я сумую па сваіх любых суседзях доўгімі зімовымі месяцамі!.. А вось і адна з іх! Прывіта-ааанне, Со-ооонечка!..

Прывітанне, Сонечка!Ужо сонейка ўзышло. Пара ўставаць! – зусім блізка пачуўся ласкавы родны голас.

– Мама?! – расплюшчыўшы вочы, здзівілася яшчэ не зусім прачнуўшаясядзяўчынка.c:\users\kim\desktop\picture.jpg

– Так, я! А каго ты думала ўбачыць?!. Дарэчы, пакуль ты спала,тэлефанавала бабуляі перадавала прывітанне ад НАШАГА бусла.Ён прыляцеў.

Прывітанне ад бусла?!Што гэта? Я ўсё яшчэ сплю? Ці гэта зусім і не сон быў, а падслуханая мною гутарка?..Але як прыемна на сэрцы! Як лёгка на душы!.. Ён прыляцеў, ён не змог па-іншаму! І я не змагу, я буду, як ён!..

А ў вушах усё стаяла:

– Прывіта-ааанне, Со-ооонечка! c:\users\kim\desktop\фото соня райко.jpg

І душа ў адказ спявала:



– Прывіта-ааанне, мойдаражэ-эээнькі!
Аўтар работы Райко Соф’я, 5 “В” клас СШ № 31 г. Гродна


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка