Птушка 2015 года – вушастая сава тамара Цішкевіч, дуа сярэдняя школа №3 г. Хойнікі Мэта




Дата канвертавання26.12.2016
Памер85.14 Kb.


ПТУШКА 2015 ГОДА – ВУШАСТАЯ САВА
Тамара Цішкевіч,

ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Хойнікі
Мэта:

• пазнаёміць з ладам жыцця савы, відамі соў, сезоннымі з'явамі ў жыцці птушак, паказаць ролю савы ў прыродзе;

• спрыяць развіццю пазнавальных, творчых здольнасцяў навучэнцаў;

развіваць назіральнасць, гуманнае стаўленне да птушак, матываваць цікавасць да іх аховы;

• развіваць памяць і вусную мову вучняў;

• спрыяць выхаванню актыўнай жыццёвай пазіцыі навучэнцаў.


Ход мерапрыемства
1. Арганізацыйны момант
2. Уступная частка
- Мы працягваем знаёмства з навакольным светам.

- Дзеці, тэма заняткаў схавана ў загадцы. (Слайд 1)


У іх ёсць крылы, галава,

Дзве лапкі, дзюба, пер’е.

Усе з'яўляюцца з яйца.

Чутны іх песні з дрэваў. (Птушкі)


- Дзеці, як вы лічыце, людзі вывучаюць жыццё птушак? Можа хто з вас ведае, як называюць такіх вучоных? (Слайд 2)

- Што вы ведаеце аб птушках? Якіх вы ведаеце птушак?

- Чым птушкі адрозніваюцца ад іншых жывёл? (Слайд 3)
3. Асноўная частка
- А вось пра жыццё якой птушкі пойдзе гаворка далей, прапаную вам адгадаць загадку.

Птушка 2015 года.

Вочы ў яе вялікія,

Драпежная дзюба заўсёды кручком.

Па начах яна лётае,

Спіць на дрэве толькі днём. (Сава) (Слайд 4)

- Кожны год беларускія арнітолагі і сябры саюза аховы птушак выбіраюць так званую «птушку года». Мэта дадзенай кампаніі – звярнуць увагу людзей на птушак нашай краіны і неабходнасць іх аховы. Абраная птушка аказваецца ў «свой» год у цэнтры ўвагі. Птушкай 2015 года прызнана вушастая сава.

- Дзеці, што вы ведаеце пра саву?

- Прапаную паглядзець на экран і разгледзець гэтую птушку.

(Слайд 5)

- Што цікавага вы ўбачылі?

- Чаму гэтую птушку так назвалі?

- Тырчыць на галаве пер’е. Яно дало саве назву «вушастая».

- Насамрэч, пер’е не мае ніякага дачынення да слыху!

- Вочы ў савы – спераду, а не па баках галавы, як у іншых птушак.

- Дзеці, ёсць меркаванне, што сава не бачыць удзень, а вы як думаеце?

- Крыху пазней вы аб гэтым даведаецеся з відыяфільма.

- Пёры вакол вачэй і дзюбы ўтвараюць «тваравы дыск». Ён, як антэна, улоўлівае нават слабыя гукі і накіроўвае іх да слыхавых праходаў, схаваных пад пер'ем. Такім чынам тваравы дыск замяняе сабой вушныя ракавіны.

- Вушы савы размешчаны па баках галавы, але на рознай вышыні! Гэта дазваляе вызначаць, адкуль ідзе гук.

- Дзеці, як вы думаеце, для чаго саве патрэбна дзюба?

- «Зброя» савы – вострая кручкаватая дзюба, якая дапамагае здабываць ежу.

- Вакол дзюбы – адчувальныя пёры ў выглядзе валасінак. Яны падказваюць саве, што адбываецца зусім блізка каля савы, бо гэтыя птушкі дальназоркія.

(Слайд 27)

- Сава можа далёка паварочваць галаву – вельмі каштоўная яе здольнасць! Менавіта гэта кампенсуе нерухомасць вачэй: паварот на 270 градусаў дае добры агляд.


Прагляд відыяфільма «Крылатыя кошкі ночы»
- Прапаную паглядзець відэафільм.

- Як вы думаеце, з якой мэтай аўтар стварыў гэты відэафільм?

- Пра што паведамляе аўтар?

- Хто падрыхтаваў гэты матэрыял?

Ці можаце вы ўявіць, што будзе, калі знікнуць гэтыя птушкі?

Навошта арнітолагі робяць дамы для соў?

А вашыя бацькі, або вы, калі вырасцеце, могуць зрабіць такія домікі?

Якія яшчэ назвы соў вы запомнілі?

З якой мэтай арнітолагі кальцуюць соў?

- Як лётае сава?

- Сава лётае бясшумна. Уся справа ў канструкцыі крылаў.

- Для чаго трэба саве лётаць бясшумна?

- Якая афарбоўка апярэння ў соў?

Афарбоўка апярэння ў соў, як правіла, «ахоўная», гэта значыць яно зліваецца з навакольным асяроддзем, дапамагаючы птушцы заставацца незаўважанай падчас дзённага адпачынку. Пёры лясных сов звычайна бываюць карычняватымі. (Слайд 28)

- Разгледзьце лапы савы. Якія яны?

- Магутныя лапы і масіўныя косткі, чэпкія кіпцюры дапамагаюць схапіць здабычу на ляту і ўтрымліваць яе. Часта ахвяру забівае менавіта вялікая сіла ўдару.

- Як вы думаеце, колькі гадоў жывуць совы? (Слайд 29)

- Прыкладна палова маладых соў гіне ў першы год жыцця. Наогул крытычнымі лічацца першыя тры гады. Птушка, якая паспяхова перажыве іх, мае ўсе шанцы дажыць да старасці. Вядомы ўзрост самай старой вушастай савы – 28 гадоў. (Слайд 30)


Гульня «Прыляцелі птушкі»
- Зараз адпачнем і пагуляем у гульню «Прыляцелі птушкі».

Вядучы называе птушак. Калі вядучы назваў не птушку, то трэба пляскаць у далоні і тупаць.

- Прыляцелі птушкі: галубы, сініцы, стрыжы і мухі... (дзеці пляскаюць)

- Прыляцелі птушкі: галубы, сініцы, буслы, вароны, галкі, макароны ... (дзеці пляскаюць)

- Прыляцелі птушкі: галубы, куніцы ... (дзеці пляскаюць)

- Прыляцелі птушкі: галубы, сініцы, галкі, стрыжы, зязюлі, камары ... (дзеці пляскаюць)

- Малайцы, ні разу не памыліліся!


Віктарына «Сава ад А да Я».
(За кожны правільны адказ вучні атрымоўваюць сувенір – арыгамі «Сава»)

Самая вялікая сава Беларусі? (Слайд 8)

Як называюцца вучоныя, якія вывучаюць жыццё птушак?

Ворагі савы? (Слайд 9)

Якія совы гняздзяцца на зямлі?

Совы будуюць гнёзды? (Слайд10)

Чым харчуюцца совы?

Як называецца пер’е вакол вачэй і дзюбы, якое замяняе саве вушныя ракавіны? (Слайд 11)

Што насамрэч на галаве ў вушастай савы?

Як чалавек клапоціцца аб саве? (Слайд 12)

Якую карысць прыносяць совы людзям?

Ці адлятае сава на зіму ў цёплыя краіны?


4. Заключная частка
Птушкі – нашы крылатыя сябры. Давайце клапаціцца пра птушак! (Слайд 13)
Тэма наступных заняткаў – «Мае крылатыя сябры»

Я хачу, каб вы падрыхтавалі паведамленні:

Першая група – пра зязюлю,

Другая група – пра бусла,

Трэцяя група – пра дзятла.

Раней мы праводзілі конкурс «Найлепшая кармушка». Вы казалі, што паставілі гэтыя кармушкі за вокнамі і гадуеце птушак.

З дапамогай бацькоў здыміце, калі ласка, відэаролік, як птушкі кормяцца з кармушак.

Птушкі – нашы крылатыя сябры. Давайце клапаціцца пра птушак! (Слайд 13)


Спіс скарыстанай літаратуры

і матэрыялы сайтаў
1. Церашонак В., Барадзін А. Ахова птушак Бацькаўшчыны. Інфармацыйны бюлетэнь №1 2015. Мінск ТАА «Палікрафт».

2. Федоров И.В. Зеленые школы. Методическое пособие для работников образования (1 ступень) Ч. 1.

3. http://www.ecosystema.ru/

4.http://go.mail.ru/search_images?q=%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D1%82%D0%B8%20%D1%81%D0%BE%D0%B2%D1%8B

5. https://www.youtube.com/watch?v=n_SwO9euwT0

6. http://www.ptushki.org/





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка