Пяць узнагарод




Дата канвертавання03.04.2017
Памер12.14 Kb.
Пяць узнагарод

19 сакавіка навучэнцы Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у традыцыйным абласным фестывале мастацкай цацкі “Святочныя забавы”, які прайшоў у Гродзенскім дзяржаўным абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі.

Фестываль праходзіў у тры этапы: завочны конкурс-выстава творчых работ “Беларуская ярмарка”, вочны конкурс мастацкай цацкі “Беларускі сувенір” і конкурс дзіцячага малюнка “На беларускім падвор’і”.

Вынікі фестываля - 5 узнагарод. У завочным конкурсе перамагла навучэнка Віннічак Валянціны Вільеўны – Чарнушэвіч Дар’я, саламянная цацка “Кузя” ўзнагароджана дыпломам I ступені, а навучэнка Рынковіч Наталлі Вацлаваўны – Вянгроўская Паліна, узнагароджана дыпломам III ступені за вышытыю карціну.

У вочным этапе “Беларускі сувенір” за прызавыя месцы змагаліся навучэнцы з 17 цэнтраў творчасці дзяцей і моладзі вобласці. Умова конкурса: выканаць за 1 гадзіну 40 хвілін сувенір з любых матэрыялаў у абранай тэхніцы. Вянгроўская Паліна (педагог Рынковіч Н.В.) справілася з пастаўленай задачай і на суд журы прадаставіла сувенір “Птушкі прыляцелі”, годна абараніла сувенір і стала ўладальніцай дыплома III ступені.

Адначасова праходзіў вочны этап па выяўленчаму мастацтву “На беларускім падвор’і”. Гонар Астравецкага цэнтра творчасці абаранялі: Бараноўская Ксенія, Зімніцкая Марыя (педагог Букель А.М.), Гейба Дзіяна (педагог Зяленская А.М.). Умова конкурса: за 1 гадзіну 40 хвілін намаляваць малюнак беларускага падвор’я. Па выніках конкурса Ксенія і Марыя ўзнагародджаны дыпломамі III ступені.



Віншуем з перамогай!!!


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка