Раздзел Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка 1 Прадмова




Дата канвертавання10.03.2017
Памер346.58 Kb.

Раздзел 1. Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка

1.1 Прадмова


Праграмны комплекс «Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя» (далей электронны сродак навучання – ЭСН) прызначаны для арганізацыі выніковага паўтарэння і сістэматызацыі матэрыялу за курс сярэдняй школы. Карыстальніку прапануецца 620 тэставых заданняў з падрабязнымі рашэннямі і 1030 заданняў з адказамі для ажыццяўлення эфектыўнага і своечасовага самакантролю. Матэрыял дапаможніка распрацаваны з улікам спецыфікі тэставай праверкі ведаў, ахоплівае ўсе раздзелы курса беларускай мовы, якія вывучаюцца ў сярэдняй школе. Тэставыя заданні, у большасці сваёй, не перасякаюцца з матэрыялам, які прапануецца найбольш распаўсюджанымі на сённяшні дзень дапаможнікамі па падрыхтоўцы да тэсціравання.

Структура ЭСН дазваляе арганізаваць максімальна эфектыўную працу па любым з сямнаццаці прапанаваных раздзелаў. Першыя шаснаццаць раздзелаў складаюцца з тэматычных тэстаў і кантрольнага тэста, які дазваляе карыстальніку ацаніць узровень засваення вучэбнага матэрыялу. Кожны тэматычны тэст змяшчае па 10 заданняў, сярод якіх прысутнічаюць як заданні закрытага тыпу (з выбарам варыянту адказу), так і заданні адкрытага тыпу (са сваім варыянтам адказу). Усе заданні тэматычных тэстаў маюць адказы і падрабязныя каментарыі, аналіз якіх будзе карысны ў тым ліку і пры атрыманні правільнага адказу. Кантрольны тэст раздзела складаецца з 20 заданняў.

Сямнаццаты раздзел ЭСН змяшчае 10 комплексных тэстаў, якія дазваляюць праверыць узровень засваення ўсяго навучальнага матэрыялу. Кожны тэст складаецца з 40 заданняў (30 – закрытага і 10 – адкрытага тыпу). Праца з комплекснымі тэстамі дазваляе набыць навык выканання заданняў розных тыпаў і ўзроўняў складанасці, развіць «пачуццё часу» пры выкананні тэста, распрацаваць сваю стратэгію выканання тэста, рэальна ацаніць свае магчымасці і меркаваныя вынікі.

Інструментарыем для стварэння ЭСН з'яўляецца тэставая абалонка «Дзесяцібальны маніторынг». Пры выкананні тэстаў ЭСН выкарыстоўваецца праграма «Тэстар» з арыгінальнай абалонкай «Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя». У якасці азнаямленчай інфармацыі аб праграме «Тэстар» у ЭСН захаваны раздзел «Дапамога» . Уся неабходная інфармацыя па працы з ЭСН прыводзіцца ў Метадычных рэкамендацыях і Кіраўніцтве карыстальніка, а таксама ў інструкцыі па працы з кожным з заяўленых у ЭСН тэстаў.

Варта адзначыць, што працаваць з ЭСН вучань можа як самастойна, арыентуючыся на падрабязныя рашэнні прапанаваных заданняў, так і пад кіраўніцтвам настаўніка на ўроку або на факультатыўных занятках па беларускай мове.

Дадзенае ЭСН дасць магчымасць:

• абітурыентам – усебакова паўтарыць і сістэматызаваць матэрыял, пройдзены ў школе, а таксама пры неабходнасці арганізаваць самастойную сістэмную падрыхтоўку да цэнтралiзаванага тэсцiравання;

• настаўнікам беларускай мовы і літаратуры – выкарыстоўваць прапанаваны матэрыял на ўроках і факультатыўных занятках для падагульнення вывучанага і сітэматызацыі матэрыялу, пры неабходнасці – для падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання па беларускай мове;



• выкладчыкам падрыхтоўчых курсаў – атрымаць дадатковы матэрыял для індывідуальных і групавых заняткаў.


1.2 Прызначэнне


ЭСН прызначана для арганізацыі выніковага паўтарэння беларускай мовы за курс сярэдняй школы.

1.3 Тэматычны змест ЭСН


  1. Фанетыка і арфаэпія

    1. Гукі мовы

    2. Фанетычныя законы беларускай мовы (аканне, яканне, дзеканне, цеканне, азванчэнне/аглушэнне, прыпадабненне, суседняя мяккасць)

    3. Націск

  2. Арфаграфія

    1. Вымаўленне і правапіс о, э – а

    2. Вымаўленне і правапіс е, ё – я

    3. Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах

    4. Правапіс галосных у складаных словах

    5. Ужыванне і правапіс у/ў

    6. Правапіс ы, і ,й пасля прыставак.

    7. Падоўжаныя і падвоеныя зычныя

    8. Правапіс слоў з невымоўным спалучэннем зычых

    9. Правапіс ь і апострафа

  3. Склад слова. Словаўтварэнне

  4. Лексіка і фразеалогія

    1. Лексіка (Прамое і пераноснае значэнне слова, мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы)

    2. Фразеалогія

  5. Назоўнік

    1. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў

    2. Род і лік назоўнікаў

    3. Правапіс канчаткаў назоўнікаў

    4. Правапіс назоўнікаў, род якіх у рускай і беларускай мовах не супадае. Дапасаванне прыметнікаў да назоўнікаў

    5. Правапіс назоўнікаў разам, праз дэфіс

  6. Прыметнік

    1. Разрады прыметнікаў

    2. Ступені параўнання прыметнікаў

    3. Правапіс суфіксаў прыметнікаў

    4. Правапіс прыметнікаў разам, праз дэфіс

  7. Правапіс займеннікаў

  8. Правапіс лічэбнікаў

  9. Дзеяслоў

    1. Трыванне, лад, час дзеясловаў.

    2. Спражэнне дзеясловаў. Правапіс канчаткаў дзеясловаў

    3. Дзеепрыметнік. Дзеепрыметнікавы зварот

    4. Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот

  10. Правапіс прыслоўяў разам, асобна, праз дэфіс

  11. Правапіс не(ня) з рознымі часцінамі мовы

  12. Размежаванне не(ня) і ні

  13. Словазлучэнне

    1. Словазлучэнне. Спосабы сувязі слоў у словазлучэнні (дапасаванне, кіраванне, прымыканне)

    2. Асаблівасці дзеяслоўнага кіравання ў беларускай мове

  14. Просты сказ

    1. Тыпы простых сказаў

    2. Члены сказа

    3. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам

    4. Аднасастаўныя сказы

    5. Аднародныя члены сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні

    6. Параўнальныя звароты

    7. Звароткі. Пабочныя і ўстаўныя канструкцыі

    8. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі

    9. Адасобленыя акалічнасці

    10. Адасобленыя дапаўненні

  15. Складаны сказ

    1. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах

    2. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах

    3. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых сказах

    4. Знакі прыпынку ў сказах з рознымі відамі сувязі

    5. Простая мова.Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай

  16. Тэкст. Стылі і тыпы тэкстаў. Сродкі сувязі сказаў у тэксце

  17. Комплексныя тэсты



1.4 Як працаваць з ЭСН


Навучальны матэрыял ЭСН прадстаўлены ў выглядзе сямнаццаці тэматычных раздзелаў і раздзела комплексных тэстаў. Для адпрацоўкі навыкаў рэкамендуецца прытрымлівацца парадку выканання тэматычных тэстаў, прапанаваных аўтарамі ЭСН, пачынаючы з першага раздзела і заканчваючы апошнім, а таксама прытрымлівацца парадку выканання тэматычных тэстаў у адпаведнасці з іх нумарацыяй унутры раздзела. Разам з тым, змест раздзелаў незалежны адзін ад аднаго, таму, пры неабходнасці ліквідацыі прабелаў па канкрэтных тэмах школьнага курса беларускай мовы, можна працаваць з любым тэматычным тэстам любога з шаснаццаці раздзелаў.

Пасля праходжання тэматычнага тэста неабходна вярнуцца да заданняў, на якія не быў атрыманы правільны адказ, і старанна разабрацца ў іх рашэнні. Акрамя таго, нават у выпадку правільнага адказу карысна прааналізаваць прапанаваныя адказы і параўнаць іх са сваімі адказамі.

Для своечасовага самакантролю і карэкціроўкі ведаў у канцы кожнага раздзела неабходна выканаць заданні кантрольнага тэста. Праходжанне гэтага тэста дазволіць ацаніць узровень валодання матэрыялам раздзела і дасць магчымасць выявіць прабелы ў ведах.

Пасля працы з тэматычнымі тэстамі карыстальніку рэкамендуецца замацаваць вывучаны матэрыял з дапамогай 10 тэстаў комплекснага характару, размешчаных у апошнім раздзеле. Матэрыял гэтых тэстаў ахоплівае ўсе асноўныя тэмы школьнага курса. Час выканання комплекснага тэста – 120 хвілін.




1.5 Нарматыўныя дакументы Міністэрства Адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія вызначаюць змест тэстаў


1. Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета "Беларуская мова" (I-XI класы), зацвержаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №32 ад 29.05.2009.

2. Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012).




Раздзел 2. Кіраўніцтва карыстальніка

2.1 Сістэмныя патрабаванні


  • ОС Windows Windows 7 ці вышэй;

  • DirectX 10;

  • Macromedia Flash Player 10;

  • свабоднага месца на дыску – 500 Mb;

  • працэсар PIII-1000, (Celeron/Duron-1500);

  • SVGA відэаадаптар з глыбінёй колеру 32-біт (1024х768);

  • АЗУ – 2 Гб.


Неабходнае прадусталяванае праграмнае забеспячэнне (у камплект пастаўкі не ўваходзіць):

 

§ Microsoft Internet Explorer 8 ці вышэй,



§ Програмы чытання PDF (Adobe Reader / Foxit reader).

2.2 Устаноўка і выдаленне праграмы

2.2.1. Асаблівасці ўстаноўкі праграмы для Windows Vista, Windows 7


Усе ніжэй апісаныя дзеянні неабходна ажыццяўляць пасля ўваходжання ў сістэму пад уліковым запісам адміністратара.

Для паспяховай устаноўкі і работы праграмы на сістэмах Windows Vista, Windows 7 неабходна адключыць «Упраўленне ўліковым запісам карыстальніка».

Для гэтага, зайшоўшы ў сістэму пад уліковым запісам адміністратара, у панэлі ўпраўлення трэба зайсці ў “Уліковыя запісы карыстальнікаў” (Мал. 1).
untitled-1.bmp Мал.1
Далей неабходна выбраць пункт «Змяненне параметраў кантролю ўліковых запісаў» (Мал. 2.)
стр 10 Мал.2
untitled-3.bmp Мал.3
У акне, якое адкрылася, трэба ўстанавіць «паўзунок» паведамлення ў самае ніжняе палажэнне і пацвердзіць змяненні (Мал. 3). Пасля ажыццяўлення аперацый прыступаем да ўстаноўкі праграмы.

2.2.2 Устаноўка праграмы


Для інсталяцыі праграмы неабходна спачатку ўставіць CD-дыск у дыскавод, выбраць файл з імем «Setup.exe», які знаходзіцца ў каталогу «Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя» на CD-ROM, і запусціць яго. Далей неабходна дзейнічаць у адпаведнасці з указаннямі праграмы інсталяцыі. Пасля завяршэння інсталяцыі на рабочым стале з’явіцца ярлык “Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя”.

2.2.3 Устаноўка сеткавых кампанентаў


*Кампанент Адміністратар неабходна ўстанавіць ТОЛЬКІ на галаўны камп’ютар.

Для ўстаноўкі Адміністратара, які дазваляе збіраць, захоўваць і аналізаваць вынікі праходжання тэстаў, устаўце дыск у CD-ROM прывад галаўнога камп’ютара і запусціце файл “setup.exe” з каталогу Administrator на CD-ROM. Кіруйцеся інструкцыямі па ўстаноўцы.

Перад пачаткам работы ў сеткавым рэжыме, неабходна запусціць праграму Адміністратар з папкі меню Пуск:

Пуск\Праграмы\Інфатрыумф\Адміністратар.

2.2.4 Выдаленне праграмы


Каб выдаліць праграму ва ўмовах рускамоўнай версіі ОС Windows, неабходна выкарыстоўваць стандартную працэдуру «Установка и удаление программ» Панели управления. Таксама магчыма зрабіць гэта праз пункт меню ПУСК \ Программы \ Инфотриумф \ Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя \ Удалить Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя

2.3 З чаго пачаць




2.3.1 Запуск праграмы


Запуск праграмы ажыццяўляецца двума спосабамі:

  • два разы клікнуць па ярлыку «Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя», які размешчаны на рабочым стале;

  • выбраць пункт меню ПУСК \ Программы \ Инфотриумф \ Беларуская мова. \ Абагульненне і сістэматызацыя.


2.3.2 Выбар тэстаў


Выконваць тэсты магчыма як у лакальным, так і ў сеткавым рэжыме.

Падчас працы ў лакальным рэжыме неабходна ў галоўным акне праграмы «Тэстар» выбраць тэму і тэст (мал. 4).



Мал. 4
Падчас працы ў сеткавым рэжыме настаўніку неабходна на ўласным рабочым месцы (на галаўным камп’ютары):

  1. Загрузіць праграму «Адміністратар».

  2. Падрыхтаваць спіс тэсціруемых вучняў (працэдура падрабязна апісана ў Дапаможніку да праграмы «Адміністратар»).

  3. Назначыць тэст (мал. 5).

У гэтым выпадку вучань пры запуску праграмы “ Беларуская мова. Абагульненне і сістэматызацыя” на сваім рабочым месцы ўбачыць на экране замест галоўнага меню праграмы спіс прозвішчаў вучняў класа і прызначаныя ім тэсты. У гэтым спісе вучню неабходна будзе выбраць сваё прозвішча і прыступіць да выканання тэста. (Мал. 5.)
admin1 Мал. 5


2.4 Як прайсці тэст



2.4.1 Акно тэстара


Работа з тэстам пачынаецца з націскання кнопкі Пачаць.

Мал. 6

Выкананне тэста пачынаецца з націскання кнопкі Пачаць. Калі ў гэтым тэсце опцыя таймера актыўная, то адлік часу таксама пачынаецца з націскання кнопкі Пачаць. Пры гэтым кнопка Пачаць ператвараецца ў кнопку Паўза. Гэта кнопка дазваляе на час перапыніць выканне тэста вучнямі, калі гэта дазволена настройкамі тэста. Калі паўза падчас выканання тэста забаронена альбо час на выкананне тэста не абмежаваны, то кнопка Паўза будзе неактыўная.



Мал. 7
Калі адміністратарам сеткі вучню прызначаны пэўны тэст, то рабочае акно паяўляецца адразу пры запуску праграмы Тэстар пасля таго, як вучань выбраў сваё прозвішча. Калі ж вучню дазволены выбар тэста самастойна, то ў рабочае акно ён трапляе пасля выбару канкрэтнага тэста. На мал. 7 абазначаны асноўныя функцыі элементаў рабочага акна. Разгледзім іх больш падрабязна.

Вобласць тэставых заданняў змяшчае бягучае заданне тэста, а таксама варыянты адказаў (Мал. 8) або поле для ўводу адказу з клавіятуры (Мал. 9).

Мал.8
Мал. 9
1 – Панэль выбару заданняў размешчана ў левым баку акна. Націсканне на кнопку з пэўным нумарам выклікае адпаведнае заданне тэста. Акрамя таго, гэта панэль паказвае агульную колькасць заданняў у тэсце. Вучань можа назіраць па ходу выканання тэста верна ці няверна ён адказаў на заланне. Кнопкі нумароў заданняў афарбоўваюцца адпаведна ў зялёны ці чырвоны колер.

2 - Таймер утрымлівае два табло і цыферблат. Калі настройкамі тэста час на выкананне ўсяго тэста абмежаваны, то верхняе табло адлюстроўвае час, які выдзелены на выкананне ўсяго тэста, а ніжняе – час, які застаўся да канца выканання тэста.

Па цыферблату можна вызначыць, колькі часу засталося на выкананне тэста ці задання.

3 - Дынамічная шкала балаў паказвае бягучую колькасць набраных вучнем балаў. Выкарыстоўваючы настройкі тэста, шкалу можна адключыць.

4 – Націсканне на кнопку Адказаць ажыццяўляецца фіксацыя адказу на бягучае заданне і пераход да наступнага задання тэста. Стрэлкі Улева/Управа дазваляюць перамяшчацца па выкананых або нявыкананых заданнях для іх прагляду. Любое з нявыкананых тэставых заданняў такім чынам можна зрабіць бягучым для адказу.

5 - Паказаць інструкцыю выклікае інструкцыю па выкананні бягучага тэста.


2.4.2 Тэматычны тэст (10 заданняў)


Вам прапануецца выканаць 10 заданняў. Сярод заданняў прысутнічаюць як заданні закрытага тыпу (неабходна выбраць правільны варыянт адказу з прапанаваных варыянтаў), так і заданні адкрытага тыпу (неабходна ўвесці свой варыянт адказу з клавіятуры). Заданні тэста можна выконваць у адвольным парадку.

Пасля канчатковага выбару варыянта адказу ці ўвядзення адказу з клавіятуры неабходна націснуць кнопку «Адказаць».

У выпадку правільнага адказу нумар задання афарбоўваецца ў зялёны колер. Пры няправільным адказе нумар задання афарбоўваецца ў чырвоны колер.

Пасля заканчэння тэста пры націсканні на сцяжок Правільнага адказу Вы зможаце ўбачыць правільны адказ на бягучае тэставае заданне, пры націсканні на кнопку Рашэнне/Тлумачэнне Вы атрымаеце падрабязнае тлумачэнне да рашэння тэставага задання.

Выкананне тэматычных тэставых заданняў не абмежавана па часе і дазваляе атрымаць інфармацыю адразу пасля націскання кнопкі «Адказаць» (правільна ці не адказаў карыстальнік, тлумачэнне адказу, правільны варыянт/варыянты адказу на дадзенае пытанне).

2.4.3. Кантрольны тэст (20 заданняў)


Вам прапануецца 20 заданняў. Сярод заданняў прысутнічаюць як заданні закрытага тыпу (неабходна выбраць правільны варыянт адказу з прапанаваных варыянтаў), так і заданні адкрытага тыпу (неабходна ўвесці свой варыянт адказу з клавіятуры). Заданні тэста можна выконваць у адвольным парадку.

Пасля канчатковага выбару варыянта адказу ці ўвядзення адказу з клавіятуры неабходна націснуць кнопку «Адказаць».

У выпадку правільнага адказу нумар задання афарбоўваецца ў зялёны колер. Пры няправільным адказе нумар задання афарбоўваецца ў чырвоны колер.

Пасля заканчэння тэста пры націсканні на сцяжок Правільнага адказу Вы зможаце ўбачыць правільны адказ на бягучае тэставае заданне. Рашэнне або тлумачэнне да рашэння тэставага задання ў кантрольным тэсце не прадугледжана.


2.4.4 Комплексныя тэсты (40 заданняў)


Вам прапануецца 40 заданняў. Для заданняў А1 – А30 неабходна выбраць правільны варыянт адказу з прапанаваных варыянтаў. Для заданняў Б1 – Б10 неабходна ўвесці з клавіятуры свой варыянт адказу. Заданні тэста можна выконваць у адвольным парадку. На выкананне тэста адводзіцца 120 мінут.

Для ўводу адказу адзначце ў бланку ячэйку, якая адпавядае нумару задання і варыянту адказу (заданні А1 – А30) або ўвядзіце адказ з клавіятуры ў поле насупраць адпаведнага нумара задання (заданні Б1 – Б10). Апрацоўка камп’ютарам УСІХ адказаў ажыццяўляецца пасля завяршэння тэста (кнопка «Завяршыць»).

Будзьце ўважлівыя! Па завяршэнні працы з тэстам (для апрацоўкі вынікаў) націсніце на кнопку «Завяршыць». На экран будуць выведзены вынікі тэста. У выпадку заканчэння адведзенага на выкананне тэста часу апрацоўка адказаў ажыццяўляецца аўтаматычна.

Нумары заданняў, на якія былі дадзены правільныя адказы, афарбоўваюцца ў зялёны колер. Пры няправільным адказе нумар задання афарбоўваецца ў чырвоны колер.

Пасля заканчэння тэста пры націсканні на сцяжок Правільнага адказу Вы зможаце ўбачыць правільныя адказы да заданняў бягучай групы. Рашэнне або тлумачэнне да рашэння задання ў комплексным тэсце не прадугледжана.

Мал. 10

Калі тэсціраванне адбывалася ў сеткавым рэжыме, дадзеныя аб выніках перадаюцца ў праграму «Адміністратар» на працоўнае месца (галаўны камп’ютар) настаўніка .



2.5 Адміністратар

2.5.1 Галоўнае акно праграмы «Адміністратар»


Пры запуску Адміністратара адкрываецца галоўнае акно праграмы (мал. 11). Яно складаецца з трох асноўных элементаў:

  1. Радка меню;

  2. Панэлі інструментаў;

  3. Рабочай вобласці акна. У ёй будзе адлюстроўвацца спіс вучняў выбранага класа, якія будуць праходзіць тэсціраванне.


1-1-mod Мал. 11.
3-1Радок меню ўтрымлівае элементы, якія адлюстроўваюць логіку дзеянняў карыстальніка праграмы Адміністратар.
3-6 3-7 3-8

3-5

  1. Работа з БД. У базе дадзеных адміністратар фарміруе спісы класаў і вучняў установы адукацыі.

  2. Работа з журналам. У гэтым меню выбіраецца клас, вучні, г. зн. фарміруюцца спісы вучняў, якія будуць праходзіць тэсціраванне. Гэты спіс будзе адлюстраваны ў рабочай вобласці праграмы. 3-3.

  3. Назначыць тэст. Карыстаючыся гэтым меню, адміністратар назначае абраныя тэсты вучням.

  4. У меню Статыстыка карыстальнік можа прагледзець і прааналізаваць вынікі тэсціравання, якія ў сваю чаргу будуць захаваны ў базе дадзеных.

3-2 Панэль інструментаў дубліруе пункты меню Работа з журналам, Назначэнне тэстаў і Статыстыка.

2.5.2 Работа з базай дадзеных


База дадзеных утрымлівае спісы класаў і вучняў, а таксама дадатковую інфармацыю аб настаўніках.

Пры выбары ў меню Работа з БД пункта Рэдакціраваць БД адкрываецца рабочае акно базы дадзеных (мал.12). Унутры яго размяшчаюцца два: (1)Класы і (2)Вучні,



Мал. 12.
Для таго, каб прагледзець спіс вучняў класа дастаткова выдзеліць адпаведны вучэбны клас у акне Класы. У акне Вучні з’явіцца спіс выбранага класа, калі сувязь паміж гэтымі вокнамі абазначана значком base3. Калі шчоўкнуць па гэтым значку мышкай, то ён прымае форму разарванай сувязі. base4. У гэтым выпадку ў акне Вучні будзе змяшчацца спіс усіх вучняў, занесеных у базу дадзеных. Гэты спіс можна адсартаваць па класах або па прозвішчах вучняў, калі націснуць на загаловак адпаведнага поля ў верхняй частцы спіса. Лёгка заўважыць, што значок base3 абазначае ўключэнне фільтра выбару вучняў па класах.

Кнопка !!2-bd-ring, якая размешчана ў верхняй частцы акна, дазваляе аўтаматычна пераводзіць усіх вучняў, занесеных у базу дадзеных, у наступны клас.

Кожнае акно мае аднолькавую панэль інструментаў base2, на якой размешчаны кнопкі Дадаць запіс, Редакціраваць запіс, і Выдаліць запіс у адпаведным парадку.


2.5.3 Як дадаць новы клас


3-1У акне Класы неабходна націснуць кнопку Дадаць запіс і ўвесці ў адпаведныя палі агульныя дадзеныя пра клас.

3-2Такім жа чынам у акне Вучні фарміруецца спіс вучняў класа. Затым неабходна ўстанавіць бягучы навучальны год, калі ён не ўстаноўлены.

Акрамя таго, па жаданні адміністратара могуць быць запоўнены табліцы, якія знаходзяцца ў вокнах Прадметы і Настаўнікі. Гэтыя табліцы не з’яўляюцца абавязковымі для ўводу дадзеных і не ўплываюць на работу праграмы.

Рэдакціраваць змест любога з вокнаў можна з дапамогай кнопкі Рэдакціраваць запіс.

2.5.4 Фарміраванне спіса вучняў


Работа з журналам пачынаецца з выбару вучняў, якія павінны прайсці тэсціраванне. Гэта можна ажыццявіць двума спосабамі:

  1. Націснуць кнопку Дадаць клас 4-1 на панэлі інструментаў.

  2. У меню Работа з журналам выбраць пункт Дадаць клас (мал.13).

Пасля гэтага ў адкрытым дыялогавым акне (Мал. 14) выбіраецца патрэбны клас. Выбар пацвярджаецца націсканнем кнопкі ОК.

jurnal-1jurnal-2
Мал. 13. Мал. 14.
Спіс вучняў гэтага класа з’яўляецца ў рабочай вобласці праграмы (мал. 15).

6 Мал. 15.
У выпадку, калі некаторыя вучні не прымаюць удзел у тэсціраванні, іх можна выдаліць са спіса, націснуўшы кнопку Выдаліць вучня 4-4 або выбраўшы пункт меню Работа з журналам -> Выдаліць вучня.

У выпадку, калі для тэсціравання трэба дадаць да вучняў аднаго класа вучняў другога класа, неабходна націснуць або кнопку Дадаць вучня 4-3 на панэлі інструментаў або выбраць пункт меню Работа з журналам -> Дадаць вучня. У дыялогавым акне, якое адкрыецца (мал.13) у спісе класаў выбіраецца патрэбны клас, а ў спісе вучняў – патрэбны вучань. Выбар пацвярджаецца націсканнем кнопкі ОК.

Перад назначэннем адміністратарам тэстаў вучням у полі Статус побач з прозвішчам кожнага вучня будзе адлюстроўвацца адзін з магчымых на дадзены момант станаў: “Не далучыўся” або “Далучыўся” (рис.15). Гэта значыць, што вучні на сваіх рабочых месцах яшчэ не запусцілі Тэстар і не выбралі сваё прозвішча.


2.5.5 Назначэнне тэстаў вучням


Для таго, каб назначыць тэст вучням адміністратару неабходна:

абраць навучэнцаў, якім ён збіраецца назначыць гэты тэст. Робіцца гэта наступным чынам:

калі трэба абраць аднаго вучня, то трэба шчоўкнуць па яго прозвішчы мышкай;

калі трэба абраць некалькіх навучэнцаў, тое трэба шчоўкнуць па іх прозвішчах мышкай, пры гэтым утрымліваючы націснутай клавішу Ctrl;

калі ж тэст прызначаецца ўсім навучэнцам у спісе, то можна проста працягнуць курсор мышы па ўсім спісе, утрымліваючы націснутай левую клавішу мышы.

Увайсці ў меню Назначыць тэст і выбраць першы пункт Назначыць тэст (мал.16). Пры гэтым адкрыецца дыялогавае акно Выбраць тэст (мал.17), у якім неабходна выбраць неабходны тэст.


7Мал. 16. 5-2 Мал. 17.
Вучні, якім назначаны тэст, могуць прыступіць да яго выканання.

Такім жа спосабам іншай групе вучняў са спіса можна задаць які-небудзь іншы тэст.

Адміністратар можа даць магчымасць вучням выбраць тэст самастойна. Для гэтага замест пункта меню Назначыць тэст трэба выбраць пункт Дазволіць выбраць тэст самастойна (мал.16.)

2.5.6 Адміністрыраванне


У меню Назначыць тэст (Мал.16.) змяшчаюцца пункты, якія дазваляюць адміністратару ўмешвацца ў работу вучнёўскага камп’ютара пасля пачатку выканання тэста.

Прыпыненне тэста – выкананне тэста прыпыняецца з адначасовым прыпыненнем таймера. Пры гэтым у поле Статус запіс "Выконвае" змяняецца на запіс "Дана паўза". Вучань не можа самастойна працягнуць тэст, гэта павінен зрабіць адміністратар.

Працяг тэста – выкананне тэста аднаўляецца пасля прыпынення. У поле Статус- запіс "Выконвае".

Перазапуск тэста – тэст назначаецца для выканання нанова, г.зн. з самага пачатку.

Адмяніць тэст – тэст прымусова адмяняецца. У полі Статус запіс змяняецца на "Чакае".

Усе пункты меню прадубляваны кнопкамі на панэлі інструментаў. (Мал.15).

Акрамя гэтага ў полі статусу могуць адлюстроўвацца яшчэ 2 тыпы запісаў "Завяршыў" і "Адлучыўся". Запіс "Завяршыў" з'яўляецца ў полі статусу, калі навучэнец націскае кнопку Завяршыў тэст на сваім камп’ютары. Запіс "Адлучыўся" з'яўляецца, калі вучань закрыў праграму Тэстар на сваім камп’ютары ці з камп’ютарам вучня была страчана сувязь у выніку праблем у лакальнай сетцы класа.

2.5.7 Статыстыка


Пасля выканання тэстаў групай вучняў атрыманыя вынікі захоўваюцца ў базе дадзеных. Адміністратар можа прагледзець статыстыку па тэсце, які яго цікавіць, выклікаўшы акно Статыстыка па класе.

Гэта можна зрабіць двума спосабамі



  1. Націснуць кнопку Статыстыка па класе 4-5 на панэлі інструментаў.

  2. У меню Статыстыка выбраць пункт Статыстыка па класе.

У акне, якое з'явілася (мал.18), у левай яго вобласці, выбіраецца клас, па якім будуць праглядацца вынікі тэстаў.

picnew Мал.18.
У правай вобласці акна ажыццяўляецца выбар тэста. Пасля гэтага неабходна націснуць кнопку Паказаць статыстыку.

Калі ў спісе ўтрымоўваецца шмат тэстаў, то для хуткага выбару патрэбнага можна скарыстацца фільтрамі Па прадмеце і Для класа (апошні фільтр выбярэ ўсе тэсты, прызначаныя для пэўнага класа). У выніку спіс тэстаў будзе ўтрымоўваць значна менш пазіцый.

Кнопка Выдаліць статыстыку па класе выдаляе з базы дадзеных статыстыку па вылучаным класе і тэсце. Адпаведна, кнопка Выдаліць усю статыстыку па класе выдаляе статыстыку па ўсіх тэстах, выкананых навучэнцамі вылучанага класа.

Кнопка Дадаць дадзеныя адкрывае акно Увод вынікаў. У гэтым акне адміністратар можа ўвесці ў Матрыцу вынікаў вынікі тэсціравання тых вучняў, якім тэст выдаваўся ў папяровым варыянце (мал.19). Прозвішчы вучняў, якія прайшлі тэст на камп’ютары, адзначаны спецыяльным абразком з малюнкам камп’ютара. Шчаўчок мышкай па адпаведнай клетцы змяняе яе колер: зялёны – заданне выканана правільна, чырвоны – не выканана, белы – заданне не выконвалася.




picnew2 Мал.19.
Акно Статыстыка па класе ўтрымоўвае наступныя закладкі.

  • " Табліца вынікаў. Матрыца вынікаў.

  • Размеркаванне адзнак. Узровень засваення

  • Дадатковыя балы.

У ніжняй частцы акна знаходзіцца радок, якая змяшчае асноўныя статыстычныя параметры: сярэднюю адзнаку па класе за выкананы тэст, сярэдні бал і ступень навучанасці класа, вызначаную па выніках тэста. (мал.20).
!-33-mod Мал. 20.
Ступень навучанасці (СОУ) вылічаецца па методыцы В.П. Сіманава дзе – колькасць навучэнцаў, якія атрымалі адпаведную адзнаку, а k – агульная колькасць мінулых тэстаў навучэнцаў.
Табліца вынікаў

Закладка Табліца вынікаў (мал.21) уяўляе сабою табліцу, у якой адлюстроўваецца агульная статыстыка вынікаў тэсціравання: узровень засваення, атрыманая вучнем адзнака, колькасць набраных балаў, колькасць правільных адказаў, дадзеных вучнем (у тым ліку і ў працэнтах) і.г.д.

Табліцу вынікаў можна адсартаваць па параметры любога слупка, шчоўкнуўшы мышкай па яго загалоўку, а таксама вывесці на друк.


picnew3Мал. 21.

Матрыца вынікаў

Закладка Матрыца вынікаў (Мал.22) уяўляе сабою табліцу, у радках якой запісаны прозвішчы вучняў, а ў слупках – нумары заданняў выкананага тэста, якія размяшчаюцца ў тым жа парадку, што і ў Рэдактары тэстаў.

Адпаведна, на скрыжаваннях радкоў і слупкоў адлюстроўваюцца вынікі выканання заданняў тэста вучнямі.
picnew4Мал.22.

Чырвоным колерам адзначаецца няправільна выкананае заданне, зялёным – выкананае правільна. Акрамя таго, бледна-зялёным колерам афарбаваны парадкавыя нумары вучняў, якія атрымалі адзнаку вышэй за сярэднюю па класе. Адпаведна, бледна-чырвоным колерам – ніжэй за сярэднюю.

У слупку Адзнака адлюстроўваюцца адзнакі, атрыманыя вучнямі за выкананы тэст, у слупку Балы – колькасць атрыманых балаў.

На панэлі інструментаў акна размешчаны наступныя кнопкі



7 - Паказаць балы – у зялёных "клетачках" заданняў паказваюцца балы, атрыманыя вучнем за заданне.

8 - Схаваць балы – паказваецца толькі колер "клетачкі" (правільны/няправільны адказ).

10 - Паказаць выкананы тэст – выклікае праграму Тэстар, у якой можна прагледзець, як выкананы заданні тэста вучнем, правільныя адказы, а таксама рашэнні заданняў, калі яны былі прадугледжаны аўтарамі тэста. Для гэтага папярэдне трэба шчоўкнуць мышкай па прозвішчы вучня.

5 - Звычайны парадак заданняў – сартуе слупкі заданняў па парадкавых нумарах, гэта значыць у тым парадку, у якім яны змяшчаюцца ў праграме Рэдактар тэстаў. Гэта кнопка фактычна служыць для скідвання рэжымаў сартавання, апісаных ніжэй.

6 - Сартаваць ад лёгкіх да складаных – сартуе слупкі заданняў злева направа ў парадку павелічэння колькасці няправільных адказаў, дадзеных вучнямі на заданні. Такім чынам, спачатку ідуць лягчэйшыя заданні, затым больш складаныя.

4 - Сартаваць ад складаных да лёгкіх – сартуе слупкі заданняў злева направа ў парадку памяншэння колькасці няправільных адказаў, дадзеных вучнямі на заданні.

2-2- Друк – раздрукоўвае бягучую матрыцу вынікаў.

Адзначым, што можна адсартаваць матрыцу вынікаў па параметры любога слупка, шчоўкнуўшы мышкай па яго загалоўку. Пры гэтым шчаўчок па нумары задання сартуе слупок гэтага задання па правільных/няправільных адказах.



2.5.8 Размеркаванне адзнак


Закладка Размеркаванне адзнак (мал.23.) дае ўяўленне пра колькасць вучняў, якія атрымалі тую ці іншую адзнаку, у тым ліку і ў графічнай форме. Акрамя гэтага паказваецца, якую колькасць балаў вучню неабходна было для гэтага набраць (слупок "Дыяпазон").
pic5 Мал. 23.

2.5.9 Узровень засваення


Гэта закладка дэманструе вынікі засваення вучнямі навучальнага матэрыялу па выніках тэста. (мал.24).

pic6Мал. 24.

2.5.10 Дадатковыя балы


Закладка Дадатковыя балы (мал.25) змяшчае табліцу з наступнымі палямі

  • Балы за тэст – колькасць балаў, набраная вучнем пры выкананні тэста, г.зн. без уліку дадатковых балаў.

  • Адзнака за тэст – адзнака за тэст без уліку дадатковых балаў.

  • Дадатковыя балы – поле для ўводу адміністратарам дадатковых балаў, атрыманых вучнем па выніках тэсціравання.

  • Выніковыя балы – агульная колькасць балаў, атрыманых вучнем.

  • Выніковая адзнака – адзнака, выстаўленая вучню пасля ўліку дадатковых балаў.

  • Спроба – лічба, якая паказвае, колькі разоў вучань праходзіў тэст.

  • Дата – дата апошняга выканання тэста вучнем.



pic7 Мал. 25.

2.6 Завяршэнне работы з праграмай


Завяршыць работу з праграмай магчыма наступнымі спосабамі:

  • націснуць на кнопку «Выхад» у галоўным акне праграмы;

  • націснуць на крыжык у верхнім правым кутку акна праграмы.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка