Развагі пра здароўе




Дата канвертавання29.12.2016
Памер26.61 Kb.
Развагі пра здароўе

Эсэ


Мабыць, усе ведаюць, як захаваць своё здароўе, і я ў гэтых развагах не адкрыю амерык. Але напаміны бываюць карыснымі.

Мы самі (і гэта не з’яўляецца навіной) адказваем за своё здароўе, за сваё жыццё. Многія людзі перакананыя ў тым, што імкнуцца да здаровага ладу жыцця. Але…


Перш-наперш здороўе, на маю думку, - гэта душэўныя спакой і раўнавага. Тут многае залежыць ад таго, як ставішся да людзей, да навакольнага свету. Тут важныя Дабрыня і Любоў, чысціня душы, шчырасць пачуццяў, беражлівыя адносіны да кожнага чалавека.

А цяпер ад ўзвышаных разваг вернемся да патрэб чалавека.

Здароўе - гэта правільнае харчаванне, жыццё без шкодных звычак, фізічная рухальная актыўнасць і праца.
Як угаварыць сябе адмовіцца ад шкодных звычак? Адказ на гэтае пытанне не вельмі просты, але паспрабуем паразважаць.
Нярэдка пачынаюць курыць, ужываць спіртныя напоі, наркотыкі падлеткі. Яны не ўяўляюць, што простая цікавасць можа перарасці ў залежнасць. І часцей за ўсё гэта адбываецца, я перакананая, прабачце за магчымую маю юнацкую катэгарычнасць, з-за няўвагі дарослых да дзяцей. Для падлеткаў шкодныя звычкі - гэта занятак ад бясклопатнасці, “ад няма чаго рабіць”. З малалецтва варта тлумачыць дзіцяці, што на ім ляжыць аграменная!!! адказнасць за сваё жыццё, за жыццё яго сям’і ў будучым, што здароўе чалавека - гэта каштоўнасць.

Але ж не толькі падлеткі могуць пайсці па шляху памылак. Дарослыя таксама дапускаюць хібы. Турботы… На працы, у сям’і… Некаторыя спрабуюць пра гэта забыць з дапамогай спіртных напояў, наркотыкаў. Але гэта толькі прыбавіць хваляванняў чалавеку і яго родным. Тым, што губіце здароўе, вы пазбаўляеце сваю сям’ю права на шчасце. Не павінна быць месца для шкодных звычак у жыцці чалавека.


Правільнае харчаванне, што гэта азначае? Якім прадуктам аддаць перавагу, ад якіх адмовіцца ці абмежаваць іх ужыванне. Без культуры харчавання, не магчыма уявіць чалавека, які беражэ сваю прыгажосць і фізічную форму. Ежа патрэбная арганізму для выканання важных функцый. Але людзі часта забываюць пра яе прызначэнне. Але ж калі харчавацца правільна, то ёсць мажлівасць жыць доўга і якасна. Таксама ад ежы залежыць і настрой чалавека. Варта адмовіцца ад хуткага харчавання, дробных перакусаў, абмежавацца ад злоўжывання салодкага, мучнога. Тады вы адчуеце сябе маладзейшымі, прыгажэйшымі, больш шчаслівымі, з’явяцца імпэт, энергія, станоўчыя эмоцыі.
Чаму трэба займацца фізкультурай? Сёння, напэўна, няма чалавека, які не задумваўся б пра значэнне фізкультуры. Людзі разумеюць ролю спорта ў сваім жыцці, але чамусьці застаюцца абыякавымі. Хтосьці не знаходзіць часу, а кумусьці не хапае вытрымкі і, проста, жадання. Спорт не толькі фізічныя практыкаванні, што прыводзяць да ладу ваша цела, - гэта мажлівасць развіць трываласць, цярплівасць, спосаб запаволіць працэсы старэння. Сучасны чалавек (амаль без рухаў!) бавіць вольны час за камп’ютарам, тэлевізарам. Заняткі ж спортам дапамогуць умацаваць сілу волі, дух чалавека. Але для таго, каб фізічныя нагрузкі прыносілі карысць, а не шкодзілі, трэба падбіраць практыкаванні пад свой арганізм, не перасільвацца. І, нарэшце, элементарныя зарадка раніцай, бег вечерам, фізічная актыўнасць і праца дапамогуць адчуць смак жыцця.
Наша здароўе залежыць ад нас саміх. Менавіта мы выбіраем цаглінкі, з якіх будзем будаваць сваё жыццё, а ў падмурку любой справы чалавека, як я мяркую, ляжыць псіхічнае і фізічнае здароўе.

Здароўе… Ваш выбар, ваша права…



Каркоцкая Дар’я, 10 клас


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка