Развіццё экалагічнай свядомасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры




Дата канвертавання05.02.2018
Памер121.9 Kb.
Развіццё экалагічнай свядомасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры

Быць чалавекам — гэта значыць адчуваць,

што ты за ўсё адказны .

Антуан дэ Сэнт- Экзюперы


Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасцi руху, праблемы развіцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём яго менталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены з асноўнымi пружынамi лiтаратурнага развіцця, што ix i трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры.

Дзякуючы творам лiтаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет. У апошні час у беларускай літаратуры пачынаюць гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб будучым нашай прыроды, аб тым, што паветра, вада і зямля – аснова ўсяго жывога на планеце – забруджваюцца. Атручванне прыроды звязана з безгаспадарчай дзейнасцю чалавека.

Экалагічнае выхаванне з’яўляецца неад’емнай часткай агульнага выхавання сучаснага чалавека. Выхоўваць любоў да прыроды патрэбна з маленства, калі дзіцяці 2—З гады. Гэтаму садзейнічае любаванне кветкамі, травой, назіранні за птушкамі, за маленькімі істотамі — мураўямі, жучкамі, павучкамі, знаёмства з хатнімі жывёламі і птушкамі.

Выхаванне павагі і любові да прыроды будзе працягнута ў дзіцячых садках, малодшых і старэйшых класах школы. Такая праца павінна насіць практычны характар. Менш гаварыць — больш паказваць, прычым як прыгажосць навакольнага асяроддзя, так і адмоўны бок уплыву чалавека на прыроду.

Выхаванне экалагічнай культуры і фарміраванне экалагічнай свядомасці школьнікаў адбываецца не толькі ў сям’і, грамадстве, але і на ўроках роднай мовы і літаратуры. Не выклікае сумненняў тое, што літаратура дапамагае ўбачыць разнастайнасць свету, адкрыць таямніцы жыцця, навучыцца прадбачыць наступствы інтэнсіўнай людской дзейнасці. Таму нельга не пагадзіцца з метадыстамі, якія ў праграме па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” адзначаюць: “…у арганічнай сувязі з пазнаннем літаратуры як мастацтва ідзе і працэс фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, усведамлення сябе асобай”. На сёння ўсё большае гучанне набываюць праблемы, звязаныя з экалогіяй, з навакольным асяроддзем. І таму маем права казаць, што ў гэтую сістэму каштоўнасцей арганічна ўваходзяць такія паняцці, як “экалагічная карціна свету”, “экалагічная культура”, “экалагічная свядомасць”, “экалітаратура”. Думаецца, надышоў час, калі і ў тэорыі літаратуры, і ў методыцы выкладання неабходна даць тлумачэнне вышэйпералічным паняццям.

Так, пра змест паняцця “экалітаратура” вядомы беларускі навуковец, крытык, пісьменнік Пятро Васючэнка адзначае ў адным са сваіх артыкулаў, што ў 2-й палове 20 стагоддзя ў беларускай літаратуры сфарміраваўся кірунак, які можна вызначыць як экалагічны. Яго актывізацыя звязана з такой падзеяй у беларускай гісторыі, як чарнобыльская катастрофа. Масіў постчарнобыльскай літаратуры толькі сёння пачынае рабіцца аб’ектам літаратуразнаўчых даследаванняў.


Беларуская літаратура, што раздумвае над праблемай “чалавек і прырода”, мае значны эстэтычны і аксіялагічны патэнцыял, дастатковы для таго, каб быць шырока рэпрэзентаванай у сусветным літаратурным кантэксце і вызначаць пэўныя кірункі яго руху. Такім чынам, пад экалітаратурай трэба разумець тыя мастацкія тэксты, у якіх тэма, сюжэт, развіццё характараў непасрэдна звязаны з вырашэннем праблемы “Чалавек і прырода”, і больш вузка – “Чалавек у постчарнобыльскай сітуацыі”.
Пад экалагічнай карцінай свету можна разглядаць жывёльны і раслінны свет, які спрыяе здзяйсненню маральнага жыцця чалавека, яго духоўнай аседласці, прывязанасці да родных мясцін, пашане да прыроднага наваколля.

У Тлумачальным слоўніку беларускай мовы пададзены наступныя вызначэнні да слова “свядомасць”: працэс адлюстравання рэчаіцнасці мозгам чалавека, што ўключае ўсе формы псіхічнай дзейнасці і абумоўлівае мэтанакіраваную дзейнасць чалавека; успрыманне і разуменне навакольнага, уласцівае чалавеку; здольнасць правільна разумець і ацэньваць з’явы жыцця, вызначаць свае адносіны да рэчаіснасці. Таму пад экалагічнай свядомасцю можна разумець сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб навакольным асяроддзі, а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці навакольнай прыроды. Дадам яшчэ, што экалагічная свядомасць – гэта, разам з тым, і ўспрыманне, разуменне навакольнага асяроддзя і сябе ў ім не як гаспадара, а як часткі прыроды.



Думаецца, такое ўсведамленне і неабходна фарміраваць яшчэ ў маленстве, калі бацькі павінны патлумачыць: зламаная галінка на дрэўцы – гэта такі ж самы боль, як і пакалечаная рука ці нага ў людзей, а да такой сонечнай кветкі, як дзьмухавец, трэба нахіліцца, прыгледзецца, панюхаць, а не сарваць ды выкінуць. А ў школе ідзе працяг удакладнення некаторых тэарэтычных пытанняў на прыкладзе мастацкіх твораў літаратуры і культуры. Калі будуць прысутнічаць гэтыя складнікі, толькі тады мы зможам гаварыць аб экалагічнай культуры і аб сапраўды выхаванай асобе.
У сучаснай сярэдняй школе праблемам экалогіі ўдзяляецца значная ўвага не толькі ў рэчышчы прыродазнаўчых навук, але і пры вывучэнні прдметаў гуманітарнага цыкла, асабліва на уроках літаратуры. Зразумела, што эстэтычны і этычны дыяпазон асобы не ва ўсіх аднолькавы: галоўная задача сёння – навучыць бачыць, бо нярэдка бывае, што мы і нашы вучні быццам бы глядзім, але адчуваем і ўспрымаем па-рознаму. Па гэтай прычыне варта, відаць, і ставіць за мэту паглыбленне і пашырэнне дыяпазону гэтага паняцця. Згодна з Праграмай па беларускай літаратуры (Мінск, НІА, 2009), на 2 і 3 ступенях навучання і выхавання разглядаюцца наступныя творы, у якіх акрэслены праблемы экалогіі, узаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем:

№ п/п

Клас

Аўтар

Назва твора

Колькасць гадзін

Заўвагі

1

5

А. Грачанікаў

“Дрымотна ціснуцца кусты”

1




2







Легенда “Нарач”

1-2

Еднасць чалавека і прыроды

3




М. Танк

“Ля вогнішч начлежных”(урывак з паэмы “Нарач”)

2




4




Я. Колас

“Крыніца”

1-2




5




М. Багдановіч

“Зімой”

1




6




Я. Колас

“Песня ляснога жаваранка” (урывак з трылогіі “На ростанях”)

1-2




7




Я. Колас

“На рэчцы” (урывак з паэмы “Новая зямля”)

1-2




8




У. Караткевіч

“Лісце”

1-2




9




А. Грачанікаў

“Верасень”

1




10




Х. Лялько

“Касцы”

1

Для чытання і абмеркавання; твор можа быць выкарыстаны на ўроку пазакласнага чытання

11

6

З. Бядуля

“Зямля”

1




12




П. Трус

“Падаюць сняжынкі”

1




13




Р. Барадулін

“Уцякала зіма ад вясны”

1




14




Я. Брыль

“Над зямлёй --- красавіцкае неба”

1




15




А. Вялюгін

“Спелы бор”

1




16




І. Мележ

“Першы іней”

1




17




А.Коршак

“Кляновы ліст”

1




18




І.Грамовіч

“Воблакі”

1




19




П.Панчанка

“Сармацкае кадзіла”

7 на падраздзел

Экалагічная тэма (у раздзеле “Тэмы і вобразы мастацкай літаратуры”)

20




І.Пташнікаў

“Алені”

21




А.Жук

“Стары бабёр”(урывак з аповесці “Паляванне на Апошняга Жураўля”

22




Я.Маўр

“Багіра”

23




П.Панчанка

“Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае”

24

7

Я.Колас

“У яго быў свет цікавы…” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)

2




25




Я.Колас

“Ручэй”

1




26




М.Танк

“Дрэвы паміраюць”

1-2




27




У.Караткевіч

“Зямля пад белымі крыламі”

2




28

8

Я.Колас

“О, край родны, край прыгожы!..” (урывак з паэмы “Сымон-музыка”)

1

Пейзажная лірыка

29




М.Багдановіч

“Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…”

1

30




Я.Колас

“Хмарка”

1-2




31




У.Караткевіч

“Паром на бурнай рацэ”

3-4




32




Г.Далідовіч

“Губаты”

3




33

9

М.Гусоўскі

Паэма “Песня пра зубра”

2




34




Ян Баршчэўскі

Апавяданні “Шляхціц Завальня”, “Белая сарока”, “Плачка”, “Сын буры” (са зборніка “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”)

2




35




Я.Лучына

Паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся” (ва ўрыўках)

1




36




Я.Колас

Вершы “Родныя вобраза”, “Першы гром”

0,5-1




37




Я.Колас

Раздзелы з паэмы “Новая зямля”

2




38




Я.Колас

Трылогія “На ростанях”

3




39




М.Багдановіч

“Плакала лета, зямлю пакідаючы…”

1




40

10

М.Гарэцкі

Апавяданні “Роднае карэнне”, “Літоўскі хутарок”

3




41




З.Бядуля

Абразкі і лірычныя мініяцюры “Плач пралескаў”, “Нібы рупны араты…”

3




42




У.Дубоўка

Вершы “Залатая асенняя раніца”, “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”, “О, Беларусь, мая шыпшына…”







43




Тэма: “Беларуская літаратура гады Вялікай Айчыннай Вайны”

Звяртаецца ўвага на асаблівасці ўспрымання чалавекам прыроды ў мірны і ваенны час

44




К. Чорны

“Пошукі будучыні”

4




45




І.Мележ

“Людзі на балоце”

4




46




У. Караткевіч

“Каласы пад сярпом тваім”

4




47




Аглядавая тэма “Беларуская літаратура первяду 1966-1985гг.”

Аб праблематыцы беларускай прозы”

1




48




І Шамякін

“ Непаўторная вясна”

2-3




49




М.Стральцоў

“Сена на асфальце”

1




50




І.Чыгрынаў

“Дзівак з Ганчарнай вуліцы”

1




51




В. Зуёнак




1

Пейзажная лірыка паэтаў

52




Я. Сіпакоў




1

53




А. Вярцінскі




1

54




Чарнобыльская тэма ў сучаснай прозе

4-5




55




І. Пташнікаў







56




В. Казько







57




В. Карамазаў







Адзначым, што ў прыведзенай табліцы ўлічаны творы з асноўнага спіса мастацкай літаратуры ў школе “Для чытання і вывучэння”. Некаторыя іншыя творы экалагічнай тэматыкі, уключаныя ў спіс “Для чытання і абмеркавання”, могуць быць выкарыстаны на ўроках пазакласнага чытання або ім можа быць адведзена пэўная частка ўрока(у залежнасці ад тых задач, якія ставіць перад сабой настаўнік).


Як бачна з табліцы, творы ў праграме падабраны такім чынам, што падчас атрымання сярэдняй адукацыі ў навучэнцаў можна сфарміраваць экалагічную свядомасць і садзейнічаць выхаванню экалагічнай культуры. Практычна гэта можа выглядаць так. Возьмем урок літаратуры ў 6 класе, паколькі на гэтым этапе літаратурнай адукацыі вылучаецца асобны раздзел, прысвечаны праблемам экалогіі ў літаратуры і грамадстве. Дарэчы, настаўніку неабходна данесці да навучэнцаў не толькі тое, што сёння экалагічныя праблемы актуальныя для ўсяго свету, але і той факт, што чалавек нясе адказнасць перад прыродай за свае ўчынкі і вынаходствы.
Шасцікласнікі вывучаюць шэраг твораў беларускіх аўтараў, прысвечаных праблемам узаемаадносін чалавека з навакольным асяроддзем. Аднак хацелася б спыніцца на ўроку развіцця маўлення, які з’яўляецца падагульняючым пасля раздзела і прыпадае якраз на май. Выдатнай атрымалася работа па распрацоўцы плана па зберажэнні прыроды ў сваёй мясцовасці. Урок праходзіў з выкарыстаннем праектнай тэхналогіі.

Навучэнцы прадэманстравалі сваё бачанне праблемы. І няхай малюнкі некаторых атрымаліся на прымітыўным узроўні, але дзеці ўжо задумваюцца над праблемамі сусветнага маштабу. Відаць, можна ўжо гаварыць пра дзяцінства, якое перастала быць бесклапотным. Разам з тым у школьнікаў фарміруецца разуменне: зробіш сёння так – і наступствы адразу ж будуць бачныя (лебедзі ў масках, птушкі без гнёздаў…).


Падсумоўваючы сказанае, звернем увагу на тое, што за апошнія дзесяцігоддзі ўсё ж адбыліся пэўныя змены ў дыялогу сучаснага чалавека с прыроднымі з’явамі. Эвалюцыя тут, відаць, ішла ў такім кірунку: спачатку прырода і чалавек існавалі паасобку, самі па сабе, ім было добра і зручна; затым прагучала шмат пытанняў-праблем ад навакольнага асяроддзя, чалавек іх пачуў, але не знайшоў адказаў; і, нарэшце, - апошняя прыступка, калі чалавек стаў шукаць дыялога, узаемадзеяння, узаемапаразумення, а значыць, і ўзаемавыратавання. Настаўнікам жа мэтазгодна выхоўваць у сваіх вучнях тое, што якасныя паказчыкі экалагічных зносін заўтрашняга дня закладваюцца сёння і залежаць ад падрыхтаванасці да дыялога з прыродай. Таму фарміраванне сістэмы каштоўнасных арыентацый школьнікаў будзе залежаць і ад выхавання экалагічнай культуры ў працэсе літаратурнай адукацыі.

Любое выхаванне «каштуе» дорага, а прыродалюбчае (экалагічнае) удвайне. Калі мы з вамі не выхаваем экалагічна адукаванае пакаленне, то чалавецтва хутка апынецца на краі бездані, якая нас і паглыне. Не шкадуйце часу тлумачыць дзецям галоўную задачу жыцця чалавека на Зямлі—не нашкодзь!

Колькі б год не меў ад роду,

Ты заўсёды даражы

Экалогіяй прыроды,

Экалогіяй душы!



Верхаводка Н.І.,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка