Развіццё нацыянальнай самасвядомасці




Дата канвертавання26.12.2016
Памер506 b.



Развіццё нацыянальнай самасвядомасці

  • Развіццё нацыянальнай самасвядомасці

  • Выхаванне патрыятызму

  • Акрэсленне вытокаў беларускай народнай культуры і яе нацыянальных асаблівасцей

  • Знаёмства з беларускай міфалогіяй і беларускім народным календаром



Язычніцтва (паганства) – умоўны тэрмін, які абазначае старажытныя вераванні і культы, што існавалі да пашырэння трох сусветных рэлігій: будызму, хрысціянства, ісламу.

  • Язычніцтва (паганства) – умоўны тэрмін, які абазначае старажытныя вераванні і культы, што існавалі да пашырэння трох сусветных рэлігій: будызму, хрысціянства, ісламу.

  • Назва “язычніцтва” паходзіць ад царкоўнаславянскага “языцы”, пад якім разумеліся народы, проціпастаўленыя першахрысцянскім абшчынам.

  • Тэрмін “паганства” паходзіць ад лацінскага “паганус” (язычнік).

  • Язычніцтва ўключае ў сябе релігійныя ўяўленні (анімізм, фетышызм, татэмізм і інш.) розных гістарычных эпох.

  • Язычніцтва пачалося ад культу продкаў і скончылася складаным і разгорнутым пантэонам багоў.

  • Пантэон – сукупнасць усіх багоў таго ці іншага культу.



Вялікая залежнасць чалавека ад прыроды;

  • Вялікая залежнасць чалавека ад прыроды;

  • Немагчымасць растлумачыць з’явы прыроды;

  • Пошук чалавекам узаемадзеянняў са звышіснуючымі істотамі;

  • Падваенне чалавечага светапогляду на рэальнае і звышіснуючае.



Агульныя рысы:

  • Агульныя рысы:

  • Агульнасць прычын узнікнення;

  • Ушанаванне прыродных з’яў, раслін і жывёл;

  • Аб’яднанне ў сабе фетышызму, татэмізму, анімізму, магіі, культа продкаў;

  • Шматбожжа (політэізм).



Пярун – вярхоўны бог ва ўсходніх славян, бог нябеснага агню, грому і маланкі, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. Седзячы на вогненнай калясніцы, ён раз’язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго лук – каменны молат, часам вясёлка, а стрэлы – маланкі.

  • Пярун – вярхоўны бог ва ўсходніх славян, бог нябеснага агню, грому і маланкі, велічны, статны, высокага росту з чорнымі валасамі і доўгай залатой барадою. Седзячы на вогненнай калясніцы, ён раз’язджае па небе, узброены лукам і стрэламі. Яго лук – каменны молат, часам вясёлка, а стрэлы – маланкі.

  • Сварог – бог неба.

  • Дажбогбог сонечнага святла, сын Сварога.

  • Хорс – бог Сонца.

  • Стрыбог – бог ветраў, якія наганялі дажджавыя хмары.

  • Волас (Вялес) – бог жывёлагадоўлі.

  • Ярыла – бог веснавога Сонца, урадлівасці і пачуццёвага кахання. Уяўляўся як босы маладзец з вянком на галаве і ў белай вопратцы на белым кані, які ездзіць па нівах і аглядае пасевы, даё жыццё новаму ўраджаю.



Зюзя – бог зімы і маразоў, стары з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой. Нізенькага росту, тоўсты, увесь у белай цёплай вопратцы, ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая, у руце носіць жалезную булаву.

  • Зюзя – бог зімы і маразоў, стары з белымі, як снег, валасамі на галаве і такой жа даўжэзнай барадой. Нізенькага росту, тоўсты, увесь у белай цёплай вопратцы, ногі ў яго босыя і галава нічым не пакрытая, у руце носіць жалезную булаву.

  • Лада – багіня кахання, па іншых уяўленнях бог, які трымаў парадак на зямлі і пад яго апекай усё ішло парадкам, ладам, кругам: пасля дня наступала ноч, пасля зімы – вясна.

  • Жыжаль – бог агню, які ходзіць над зямлёй і там выпускае з сябе агонь.

  • Цёця (Грамаўніца)– багіня лета, жонка Перуна, ужо не маладзенькая дзяўчынка, а мажная, пажылая, поўная прыгожая жанчына. З’яўляецца на полі ўся прыбраная ў спелыя каласы і са спелымі пладамі ў руках.

  • Жыцень – бог восені, грозны, нібыта вечна нечым незадаволены, нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачамі (трэцяе на патыліцы), ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі. Расхаджвае ён па палях і агародах, каб агледзіць, ці ўсё добра прыбрана, як павінна быць у добрай гаспадарцы.





Згодна язычніцкім вераванням беларусаў, першы чалавек на зямлі – Бай, а ягоны сын Белаполь – прашчур беларусаў.

  • Згодна язычніцкім вераванням беларусаў, першы чалавек на зямлі – Бай, а ягоны сын Белаполь – прашчур беларусаў.

  • Вакол чалавека існуюць розныя істоты, як добрыя, так і варожыя, якіх патрэбна засцерагацца.

  • Дамавік чалавекападобная істота, чорная, пакрытая валасамі. Жыве на печы, пад печчу, пад падлогай, у хлявах. Ён усё пра ўсіх ведае. Пры яго апякунстве ў доме ўсё ідзе спраўна, а ў адваротным выпадку ён стараецца шкодзіць гаспадару, уначы б’е посуд, кідае качэргі, нават спрабуе душыць гаспадара, калі той спіць, у доме ўсё не ладзіцца, не вядзецца скаціна.

  • Злыдзень – малое, гарбатае, скручанае стварэнне ў вялізных ботах і шапцы, якое нападае на пэўную хату. Звычайна жывуць над печчу і робяць адтуль выправы па ўсёй гаспадарцы і адбіраюць розныя набыткі.

  • Ох – барадаты чалавек, які жыве пад зямлёй, а хто, бядуючы, уздыхае, то ён выйдзе з-пад зямлі і калі запытае: “Чаго патрабуеш?”, - тое і дасць.





Русалкі душы дзяцей жаночага полу, якія памерлі да хрышчэння. У сваім вобразе паўстаюць ужо дарослымі дзяўчатамі з доўгімі русымі валасамі, якія ўвесь час распушчаныя, жывуць на дне рэк, сажалак.

  • Русалкі – душы дзяцей жаночага полу, якія памерлі да хрышчэння. У сваім вобразе паўстаюць ужо дарослымі дзяўчатамі з доўгімі русымі валасамі, якія ўвесь час распушчаныя, жывуць на дне рэк, сажалак.

  • Кікімары – юныя істоты выключна жаночага полу, што жывуць па сядзібах, у лясах-чашчобах. Загубленыя да хрышчэння дочкі ці проклятыя маткаю яшчэ ў чрэве. Дзякуючы свайму ўзросту, які не мяняецца з гадамі, зусім бясшкодныя, хоць і засылаюцца ў дамы людзей з нядобрай мэтай.

  • Халера – чорная, худая, страшэнная баба, якая быццам з імглы зроблена. Дзе яна пройдзе – там народ пачне ўміраць. Можа абярнуцца жахлівай жанчынай з доўгімі светлымі валасамі і бліскучымі вачыма, якая раскідвае на вялікую адлегласць зерне хваробы.

  • Лясун – цар лясоў, які ростам роўны з самымі высокімі дубамі і іншымі дрэвамі, але калі паявіцца на паляне, ён роўны з травою. Рост яго менавіта і залежыць ад вышыні тых дрэў, паблізу якіх ён стаіць ці праходзіць. Часам прымае аблічча лясных цмокаў.





Бялун – сівы дзед, які нібыта жыве ў жыце ля дарог. Паказваецца бедняку, што ідзе па дарозе, і просіць яго ўцерці яму нос. Калі хто згадзіцца ды ўтрэць, то дзед высыпіць яму золата са сваёй торбы. Па некаторых поглядах Бялун – бацька Перуна.

  • Бялун – сівы дзед, які нібыта жыве ў жыце ля дарог. Паказваецца бедняку, што ідзе па дарозе, і просіць яго ўцерці яму нос. Калі хто згадзіцца ды ўтрэць, то дзед высыпіць яму золата са сваёй торбы. Па некаторых поглядах Бялун – бацька Перуна.

  • Змей – падобны да звычайнага вужа, толькі значна большы за яго, - увесь залаты, гарыць, як жар, мае карону і крылы. Як захавальнік скарбаў – ён носіць грошы.

  • Мара – вялізная жахлівая істота на кароткіх лапах, абавязкова чорная, якую дзеці вельмі баяцца. Калі яна рухаецца, ад яе зыходзяць металічныя гукі, як аддаленыя ўдары ў чыгунны кацёл.

  • Вадзянік – глыбокі стары сярэдняга росту, з доўгай лапцістай барадою, з такімі ж доўгімі валасамі на галаве ў форме кліна, з гладкай бліскучай скурай, расплывістым тварам, азызлым пузам і непрапарцыянальна доўгімі нагамі, на якіх між пальцаў перапонкі. Усё цела пакрыта доўгімі валасамі, якія, пры разглядзе, аказваюцца ці тонкімі струменчыкамі вады, ці нечым накшталт водарасляў, што прыліплі да яго скуры.



Кадук – самы старэйшы злы дух, які жыве ў самым цёмным лесе, да таго ж у самым багністым балоце. Тут ён чыніць расправу над меншымі злымі духамі, падначаленнымі яму, якія знаходзяцца ў яго на службе. Адсюль ён насылае іх да людзей чыніць розныя шкоды.

  • Кадук – самы старэйшы злы дух, які жыве ў самым цёмным лесе, да таго ж у самым багністым балоце. Тут ён чыніць расправу над меншымі злымі духамі, падначаленнымі яму, якія знаходзяцца ў яго на службе. Адсюль ён насылае іх да людзей чыніць розныя шкоды.

  • Вупыр – чалавек, што меў пры жыцці сувязь з нячыстай сілай, ператвараецца ў яго пасля смерці. Пе начах ён прыходзіць у хаты сваіх былых ворагаў, а часам нават сяброў і родных, кладзецца на грудзі абранай ахвяры, прыпадае вуснамі да сэрца і высмоктвае гарачую кроў.

  • Аржавень – брудна-руды, з надзвычай тоўстым жыватом і тонкімі, як сцябліна хвашча, нагамі, увесь час рыгае і не можа прыцягнуць да сябе ўвагу нават неразборлівых нячысцікаў – усе жывыя істоты абыходзяць яго жытло.

  • Ягіня – гаспадыня ўсіх ведзьмакоў, страшная, чорная, раскудлачаная, у яе замест ног жалезныя таўкачы. Калі яна ідзе лесам, то лес ломіць і дарогу сабе цярэбіць тымі таўкачамі.



Ліхаманка – адна з дванадцаті сясцёр нейкіх духаў, якая ходзіць па свеце, клікае людзей, і хто адгукаецца ёй, у тым яна адразу пасяляецца, і чалавек страшэнна пакутуе. Часам яна проста прыходзіць да людзей уначы ў выглядзе прыгожай жанчыны. Калі чалавек не ўстае ці не гразіць ёй, то яна ў яго і ўваходзіць.

  • Ліхаманка – адна з дванадцаті сясцёр нейкіх духаў, якая ходзіць па свеце, клікае людзей, і хто адгукаецца ёй, у тым яна адразу пасяляецца, і чалавек страшэнна пакутуе. Часам яна проста прыходзіць да людзей уначы ў выглядзе прыгожай жанчыны. Калі чалавек не ўстае ці не гразіць ёй, то яна ў яго і ўваходзіць.

  • Ваўкалак – чалавек-пераварацень, які скочыўшы праз вогнішча і, перакуліўшыся ў паветры два разы, ператвараецца сам сабой, па сваім жаданні ў ваўка.

  • Гуменнік – дабрадушны дзядок маленькага росту, падвязаны саламяным перавяслам, ахоўвае гумно і дапамагае гаспадару сушыць і малаціць збожжа.

  • Багнавік – туліцца ў тарфяным балоце, якое ніколі не пакрываецца расліннасцю, і мае выгляд чорнай бруднай лужыны. Ён ніколі не паяўляецца над паверхняй сваёй багны і прысутнасць выдае толькі бурбалкамі на паверхні, асабліва “нуктаннем” – нязначным уздрыгваннем паверхні, зрэдку – дробненькімі агеньчыкамі.

  • Чорт – чорны, калматы, на галаве ў яго двое невялікіх рагоў, ззаду хвост, на нагах і руках шмат вострых кіпцюроў, сустракаецца нават барада, але рэдзенькая, казліная. Можа прымаць розныя абліччы і з’яўляцца ў вобразе жывёл і чалавека.



Згодна традыцыйным вераванням беларусаў, вялікі валун, паглыбленні якога нагадваюць сляды чалавека ці жывёлы – гэта следавік, культавы камень, маючы чароўную моц.

  • Згодна традыцыйным вераванням беларусаў, вялікі валун, паглыбленні якога нагадваюць сляды чалавека ці жывёлы – гэта следавік, культавы камень, маючы чароўную моц.

  • Каменныя валуны, якія маюць форму крыжа, абараняюць ад усялякіх хвароб.



Ідал – вобразнае адлюстраванне бога, якому пакланяліся язычнікі.

  • Ідал – вобразнае адлюстраванне бога, якому пакланяліся язычнікі.

  • Трызна – развітанне з нябожчыкам у выглядзе ваеннай гульні ці спаборніцтва.

  • Ахвярнік (капішча) – месца прынясення ахвяры багам






База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка