Рэнесанс: культурная і інтэлектуальная рэвалюцыя ў Еўропе




Дата канвертавання19.05.2018
Памер445 b.


Рэнесанс: культурная і інтэлектуальная рэвалюцыя ў Еўропе

Эпоха Рэнесанса XIV—XVI стст. лічыцца пераходам ад Сярэдневечча да Новага часу ў гісторыі Еўропы і ўсяго свету. Тэрмін Рэнесанс паходзіць ад франц. Renaissance; таксама вядомыя тэрміны Рысарджымента (ад італ. Rinascimento) і Адраджэнне. Рэнесанс — эпоха ў Еўропе, калі ўзмацняецца цікавасць да Антычнасці, што суправаджалася распаўсюджаннем гуманізму і антрапацэнтрызму; таксама пашырэнне свецкай культуры і свядомасці пры звужэнні ўплыву царквы ў грамадстве. Менавіта ў гэтую эпоху адбывалася станаўленне нацыянальных культур, моў і краін, што існуюць да сёння.

Гуманiзм

  • Гуманізм — ад лац. humanus — «чалавечны», новы еўрапейскі светапогляд, які вызнае чалавечую асобу як найвышэйшую каштоўнасць. Галоўнай адметнасцю гэтай асобы, паводле Эразма Ратэрдамскага, была свабодная воля, добрае выхаванне і адукацыя, адмова ад насілля (вайны). Агулам, гуманізм меў свае вытокі ў хрысціянскай і іўдэйскай традыцыі. Напрыклад, у Біблііі ёсць запавет «не забій», а таксама ўказанне на тое, што «чалавек створаны па вобразу і падабенству Божаму», прытым жывая і несмяротная душа была як дыханне Бога нададзена звыш. З гэтага прама вынікала вялікая каштоўнасць такой істоты і стварэння як чалавек. Адсюль жа, па сутнасці, вынікала і ўнікальнасць, асаблівасць кожнага чалавека, фармальная роўнасць людзей (пры розных здольнасцях і знешнім выглядзе ва ўсіх ёсць адзіны спосаб жыццядзейнасці праз душу і сувязь с Творцам).



Асаблiвасцi гуманiзму

  • Асаблівасцю Рэнесансу стала тое, што вучоныя (дзеячы) Адраджэння засяродзіліся на вывучэнні чалавека, у адрозненні ад вучоных ранейшага часу, якія засяроджваліся на багаслоўі (divina studia). Знешне гэты працэс часта суправаджаўся вялікай увагай да часоў Антычнасці, да антычных ведаў і вучоных; і таму як бы назіралася павяртанне Антычнасці, хаця насамрэч адбывалася нараджэнне еўрапейскай навукі і культуры Новага часу. Варта заўважыць і тое, што ў першую чаргу Рэнесанс (Адраджэнне) датычыўся сферы мастацтва і культуры, напачатку якімі і былі скіраваны навуковыя пошукі. Але з часам, ужо з пераходам у Новы час у XVI—XVII стст., навука стала асобнай і самадастатковай сферай грамадства. Адметнасцю эпохі Рэнесанса было, падобна да Антычнасці, цесная сувязь мастацтваў і навукі; аднак асаблівасцю вучоных і мастакоў Рэнесанса было тое, што яны падобна да цэхавых майстроў сярэдневечных гарадоў, былі маэстра ў сваёй справе. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 1 / рэдкал.: М.В. Біч [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — 494 с., [8] іл. — С. 58.



Гуманiсты

  • Праз збег гістарычных абставін гуманісты часта выступалі як своеасаблівыя праціўнікі рэлігійнай дагматыкі і засілля царквы ў грамадстве, як паборнікі свецкай кульутры і граадства. Поруч з тым, апошняе было не абавязкова так, бо часта царкоўныя іерархі і дзеячы падтрымлівалі творчасць гуманістаў і самі пашыралі гуманізм на хрысцянскай глебе ў Еўропе і свеце. У гэтым рэалізавалася як новая адкрытая сутнасць і пакліканне Еўропы і еўрапейцаў у гісторыі Чалавецтва. Можна сказаць, што ранейшая няпэўная Айкумена стала тады Чалавецтвам.



Франчэска Петрарка (1304-1374)



Джардана Бруна (1548-1600)



Якасць гуманiзму

  • Важнай якасцю дзеячоў эпохі Адраджэння было тое, што яны даказалі неабходнасць пасціжэння чалавека, яго самадастатковую ролю і магчымасці. Ачагом пашырэння свецкай культуры Рэнесансу, мастацтваў і навукі, гуманістычнага светапогляду сталі вольныя гарады ў Італіі. Лічыцца, што свайго росквіту Адраджэнне дасягнула ў XV ст., калі яно ахапіла практычна ўсю Еўропу і засягнула межаў Асманскай імперыі і Вялікай Арды на ўсходзе. Тады цэнтрам Адраджэння, апроч Паўночай Італіі, сталі таксама Германія, Нідэрланды і Францыя.



Эразм Ратэрдамскi (1469-1536)



Дзеячы гуманiзму

  • Уласна, многія выдатныя гуманісты былі паэтамі і пісьменнікамі: Дантэ, Франчэска Петрарка, Джавані Бакачо, Леанарда да Вінчы, Тамаза Кампанэла і інш. у Італіі; Франсуа Рабле, Мішэль Мантэнь і П’ер дэ Рансар у Францыі; Ульрых фон Гутэн, Іяган Рэйхлін, Себасцьян Бранд, Марцін Лютэр і мн. інш. у Германіі; Эразм Ратэрдамскі, Йонс ван дэр Вондэл і інш. у Нідэрландах; Мігель Сервантэс і Лопэ дэ Вэга ў Гішпаніі; Уільям Шэкспір, Томас Мор і інш. у Англіі; Ян Каханоўскі, Мікалай Рэй, Марцін Чэховіч, Ян Ласкі, Анджэй Фрыч Маджэўскі, Пётр Скарга і інш. у Польшчы; Францыск Скарына, Андрэй Рымша, Сымон Будны, Анджэй Волан, Васіль Цяпінскі ў Беларусі; Станіслаў Арыхоўскі, Пётр Русін, Іван Вышэнскі і інш. з Украіны.

  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. — Т. 2: Беларусь у перыяд ВКЛ. — Мінск, 2005. — С. 592–601.



Дэвiз гуманiстау

  • У сваіх дуках дзеячы Рэнесансу кіраваліся выразам ad fontes — зн. на латыні «да крыніц; да карнёў», альбо адначасна і зварот да антычнай спадчыны, адкуль вытокі ведаў, і зварот у тлумачэнні з’яў свету да іх сутнасці і ўважнівага непасрэднага вывучэння. Вядома ж гэты покліч часоў Рэнесансу спрыяў Рэфармацыі ў духоўным жыцці Еўропы. Таму ў XVI ст. многія дзеячы Адраджэння былі адначасна актыўнымі ўдзельнікамі Рэфармацыі хрысціянства, як тое: Мікалай Рэй, Ян Ласкі, Сымон Будны, Анджэй Волан і інш. у Рэчы Паспалітай.



Казима Медзічы Старый



Дзейнасць гуманiстау

  • Менавіта ў тыя часы высілкамі Андрэаса Везалія і інш. дактароў-анатамаў сапраўднай навукай ізноў стала медыцына, працамі Мікалая Каперніка, Джардана Бруна і Галілеа Галілея — астраномія, а бліскучая творчасць Леанарда да Вінчы дала пачатак сучаснай механіцы (інжынернай справе), Міколы Макіявелі, Томаса Мора і Мікалая Кузанскага — паліталогіі і сацыялогіі, Ларэнца Вала — гістарычнага крыніцазнаўства.



Джаванi Пiка дэ Мiрандола



Мiкалай Кузанскi



Мiкола Макiявелi



Леанарда да Вiнчы



Галiлеа Галiлей



Андрэа Везалiй



Мiгель Сервет



Францыск Скарына



Бона Сфорца



Хрыстафор Калумб



Васка да Гама



Фернан Магелан



Спасибо за просмотр




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка