Республиканская выставка современного визуального творчества студентов высших учебных заведений ”арт акадэмія“




Дата канвертавання14.02.2017
Памер23.61 Kb.
Республиканская выставка современного визуального творчества студентов высших учебных заведений ”АРТ_АКАДЭМІЯ“

Аснова выставы – манахромная экспазіцыя. Тэма-дэвіз
V
II рэспубліканскай выставы – ”Аранжавы. Яскравая неверагоднасць“.

Агульнаўніверсітэцкі этап праводзіцца з снежня па 20 красавіка 2014 года.

Рэспубліканская выстава праводзіцца ў намінацыях:

”Захаванне беларускіх нацыянальных традыцый“;

”Арыгінальнае раскрыццё тэмы“;

”Канцэптуальнасць і творчае рашэнне“;

”Дызайн і крэатыўная ідэя“;

”Цэласнасць і змястоўнасць вобраза“;

”Інавацыйная тэхніка выканання“;

”Творчая індывідуальнасць“.

Да ўдзелу ў рэспубліканскай выставе выставе прымаюцца работы калектыўнага і індывідуальнага выканання, якія выраблены ў розных відах і тэхніках выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці: жывапіс, графіка, скульптура, кераміка, мастацкая апрацоўка дрэва, роспіс па шкле, вырабы са скуры, роспіс па тканіне, бацік, бісерапляценне, мастацкая вышыўка, габелен, ткацтва, калекцыі мадэляў адзення, папяровая пластыка; напрамках сучаснай дыгітальнай творчасці: камп’ютэрны дызайн, фота- і відэаарт. Фотаработы дасылаюцца ў друкаваным выглядзе і на электронных носьбітах.

Работы павінны быць аформлены на прафесійным ўзроўні (рамкі, мацаванне, этыкеткі).

Па выніках агульнаўніверсітэцкай выставы 10 лепшых работ будуць накіраваны на рэспубліканскую выставу, якая праводзіцца ў маі-чэрвені 2014 года па адрасе: г.Мінск, пл. Кастрычніцкая,1, мастацкая галерэя ”Універсітэт культуры“.

Лепшыя работы будуць экспанавацца на выставе творчых дасягненняў студэнтаў у рамках Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі.


Патрабаванні да афармлення выставачных экспанатаў

  1. Форма заяўкі на ўдзел у рэспубліканскай выставе

  • назва факультэта, группы, ўстановы вышэйшай адукацыі;

  • назва творчага калектыву, студыі;

  • прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя) кіраўніка студыі, нумар кантактнага тэлефона;

  • пералік прадстаўленых работ і калекцый з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку (поўныя) аўтараў кожнай работы.

  1. Прафесіянальнае афармленне экспанатаў (падрамнікі, рамы).

  2. Суправаджэнне экспаната этыкеткай, прыклеенай або прышытай з адваротнага боку работы, памерам 10 см х 5 см.

Узор этыкеткі:



”Мірскі замак“

Лучына Мікалай Пятровіч, 18 год

студыя ”Выява“

кіраўнік - Паланевіч Святлана Андрэеўна



БДПУ імя Максіма Танка

факультэт

”Педагогікі і методыкі пачатковага навучання“



Конкурсные работы должны быть предоставлены до 10 марта 2014 года.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка