Рэвяка казiмiр адамавiч




Дата канвертавання18.11.2017
Памер18.19 Kb.
РЭВЯКА КАЗIМIР АДАМАВIЧ.
Пасля сканчэння ў 1955 г. сярэдняй школы К.А. Рэвяка паступiў у бiблiятэчны тэхнiкум, якi закончыў з адзнакай, але захапленне гiсторыяй антычнасцi прывяло на гiстарычны факультэт БДУ. Потым былi работа выкладчыка ў вясковай Сiнкевiцкай школе, затым у Чырвонабярэжскiм сельгастэхнiкуме, аспiрантура БДУ пад кiраўнiцтвам прафесара Ф.М. Нячая, пад час вучобы ў якой падрыхтавана i паспяхова абаронена кандыдацкая дысертацыя па антычнай гiсторыi “Роля рымскага i iталiйскага плебса ў другой Пунiчнай вайне” (1973 г.).

З 1972 г. К.А. Рэвяка працаваў на кафедры гiсторыi старажытнага свету i сярэднiх вякоў БДУ, спачатку выкладчыкам, затым – дацэнтам, а з 1997 г. – прафесарам. 25.02.2001 г. абаронена доктарская дысертацыя на тэму “Барацьба Рыма i Карфагена за сусветнае панаванне”.

Апублiкаваны 3 манаграфii: “Пунiчныя войны” (1988 г.), “Войны Рыма з Карфагенам: асноўныя тэндэнцыi i накiрункi гiсторыяграфii” (2001 г.), “Антычная спадчына на Беларусi”(2000) i каля 100 артыкулаў i тэзiсаў дакладаў навуковых канферэнцый.

У 1996 г. з вучоным Паўднёва-Чэшскага унiверсiтэта I.А. Лiсавым К.А. Рэвяка выдаў кнiгу “Антычнасць у iмёнах, тэрмiнах i назвах” – першы навуковы даведнiк у СНД. Па пытаннях антычнай культуры ў тым жа сааўтарстве апублiкавана кнiга “Слодыч мудрых рэчаў” (1993 г.). Разам з I.А. Лiсавым апублiкаваны ў 1993 г. “Уводзiны ў гiсторыю старажытнага Рыма”. Артыкулы аўтара публiкавалiся ў Расii, Казахстане, на Украiне, Чэхii i iнш.

К.А. Рэвяка з’яўляўся адным з аўтараў беларускага падручнiка для сярэдняй школы па гiсторыi старажытнага свету, шэрагу вучэбных дапаможнiкаў, адзiн з якiх – “Антычнасць на Беларусi” (Мн., 1999).

Шмат гадоў К.А. Рэвяка быў куратарам студэнцкага навуковага гуртка кафедры “Антычнасць i сучаснасць”, якi iснуе ўжо каля 40 гадоў. Нямала былых ўдзельникаў гурткаў маюць ужо навуковыя ступенi. Перад смерцю вучоны працаваў над падручнiкам “Гiсторыя старажытнага Рыма” для студэнтаў гiстарычных факультэтаў унiверсiтэтаў Рэспублiкi Беларусь.



К.А. Рэвяка вызначаўся высокiм узроўнем прафесiяналiзму, працаздольнасцi, сумленных адносiн да працы. Карыстаўся павагай i аўтарытэтам сярод выкладчыкаў i студэнтаў.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка