Рычард Бялячыц. Вершы-прысвячэнні імёны свабоды




Дата канвертавання21.02.2017
Памер36.77 Kb.
Рычард Бялячыц. Вершы-прысвячэнні

ІМЁНЫ СВАБОДЫ

дождж супакою

Людвіку Нарбуту

http://go2.imgsmail.ru/imgpreview?key=205c44c77ee3c66a&mb=imgdb_preview_1254

Да нявызнанай пары

У асенні позні дзень

Над сядзібаю Шаўры

Супакою дождж ідзе.
У Хрыстовыя гады

Пад спакуслівыя сны

Гаспадар тут малады,

Толькі, толькі што з вайны.
Ледзь абросіцца трава

І паспее светлячок,

Маладая удава

Голаў схіліць на плячо.
Ратавала прыгажосць

Паднявольную душу:

Можа, праўды, волі дось,

Можа, лепшы здасца хтосьць

Пад хаўтуры і імшу?
Посвіст косаў,

Прага куль

Абмінаюць ягамосць.

І не ведае пакуль

Людвік Нарбут,

Хто ён ёсць.

(“Прасветлінка”, с.7)


***

памяці Алаізы Пашкевіч

Прастораў разбег што ёсць сілы

Дарогі сціскаюць і трушчаць.

Я еду да вашай магілы,

Чырвонаму небу насустрач.

Спрадвеку было яно сінім,

Хоць вёсен мінула нямала.

Як доўга ў касмічнай стыні

Святло па душы сумавала.

На кветкі сядала атрута,

Там роздуму пуста і гола.

Усё ад святла гэта.

Тут нам –

Малітва для сэрца ды голас.

Каб спеў і звычайны і рэдкі

Заўсёды да дому вярнуўся,

Укленчаць спазнелыя кветкі

На кожным грудку

Беларусі.

(“Прасветлінка”, с.36)
http://go4.imgsmail.ru/imgpreview?key=6dfed18e3443308f&mb=imgdb_preview_846

http://9.news.img.orsha.eu/159/file_6134.jpg
на замкавай гары
Не наступіць,

Не затаптаць

Апошні крок сярод муроў.

Не абмінуць, хоць слепата

мая бязмежная ізноў.

Тут гарцаваў на згубу кат

Па маналозе светлых дум.

А я ступаю наўздагад

І кветкі наўздагад кладу.

Не глухата тут –

Немата.

Не ные тут,

А тут баліць.

Не абмінуць,

Не затаптаць,

Не абысці,

Не наступіць.

(“Прасветлінка”, с.39)

ВЫСОКІ І ЎЗНЁСЛЫ



УЛАДЗІМІРУ КАРАТКЕВІЧУ

НЕСПРАВЯДЛІВА.

ВЫСОКІ І ЎЗНЁСЛЫ,

СТАВІЦЕ КРОПКУ НА СНЕГ.

АЛЕ ЎСЁ Ж

НІБЫТА З РУК ВЫБІВАЕЦЕ ВЁСЛЫ

ПАД ВЕРАБ’ІНУЮ ЦЁМНУЮ НОЧ.

ТАМ, НА СКРЫЖАЛЯХ І НА ПЕРАГОНАХ,

ПОКУЛЬ ЯШЧЭ НЕБАСХІЛ НЕ ПАГАС,

ТАМ, НАПАЧАТКУ ЖЫЦЦЯ

І СЯГОННЯ

ВЫЖЫЦЬ ХАЦЕЛАСЯ КОЖНАМУ З НАС.

ВОЧЫ НЕ СПЯЦЬ,

ПРЫАДЧЫНЕНЫ ДЗВЕРЫ,

ЦІХА СТУПАЮЦЬ ГАДЫ ПА ЖЫЦЦІ.

НЕСПРАВЯДЛІВА

СМЯЯЦЦА І ВЕРЫЦЬ

І БОЛЬШ ЗА ТОЕ –



ПАЙСЦІ.

(З новых твораў)
http://server.audiopedia.su:8888/staroeradio/images/pics/011573.jpg


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка