Роль дидактической игры в обучении и развитии познавательной




Дата канвертавання06.01.2017
Памер46.49 Kb.
Свислочская СШ №2

Учитель первой категории

Ботвич Ирина Ивановна

Педагогическая гостинная

Тема: Роль дидактической игры в обучении и развитии познавательной

деятельности младших школьников



Цель: Обмен опытом по организции и использовании игровых технологий на

уроках в начальных классах



Участники: педагоги начальных классов, администрация школы, ученики

2кл., осень , братья месяцы



Оборудоавание: копилка дидактических игр, отрибуты дидактических игр (мяч, сундучёк, кубик, корзинка, бочёнки), сказочные герои, видеоролик, выставка рисунков “Фарбы восені”, дары осени (овощи, фрукты, хлеб), плакат “Осень», выставка книг



  1. Игровая программа «Гасцёўня Чарадзейкі восені»



Тэма: “Мы не заўважылі і самі,

Як Восень па зямлі пайшла…

П.Прыходька


  1. Знаёмства.

Вяд. Добры дзень, добрым людям!

В-ні: (хорам да гасцей)

Мы сардэчна вас вітаем ,

На урок свой запрашаем.

Веды добрыя для вас

Прапануе другі клас.

Вяд: сёння мы сабраліся у гасцёўні Чарадейкі-Восені, каб паказаць як мы працуемі і адпачываем, каб на развітанне парадаваць яе сваімі поспехамі і павесяліць.

Залаціста, жоўта ў лесе

Гэтай слаўнаю парой

Куст каліны гронкі звесіў

Як аблітыя зарой.


  • Калі гэта бывае?

  • Чым славіцца восень?

  • Давайце запросім яе на развітанне да нас у клас!

1 вучаніца чытае верш В.Вярбы “Восень

Восень, мая чарадзейка,

Ходзіць па лесе, пяе,

І залатая жалейка

Песні разносіць яе.

Восень, прыйдзі ты ў школу,

У светлы адчынены клас.

Песням і гульням вясёлым

Ты навучыся ў нас.

(У клас заходзіць восень з братамі месяцамі.)



Вос: Добры дзень, паважаныя сябры.Прыйшла я да вас на свята з трыма братамі – асеннімі месяцамі. Пазнайце іх!

(Месяцы па чарзе)



Верасень: Апусцеў ужо школьны сад,

Павуцінкі ў даль ляцяць,

І на усходні край зямлі

Паляцелі журавы.

Што за месяц да вас прыйшоў?

Кастрычнік: Усё цямнее твар прыроды

Пачарнелі агароды,

Агаліліся лясы,

Змоўклі птушак галасы

Мядзведзь у спячку заваліўся

Што за месяц тут з’явіўся?



Лістапад: Поле чорна-белым стала,

Падае то дождж, то снег,

А яшчэ пахаладала,

Лёдам закавала воды рэк,

Мерзне ў полі азімае жыта

Што за месяц падскажыце?



Вос: Малайцы, рабяты, добра ведаеце назвы асенніх братоў-месяцаў.

Атрымлівайце мае узнагароды.



Вяд: Госці ўсе ў зборы.Давайце восень услаўляць, сваімі гульнямі яе

забаўляць. Пакажам на пачатку , як вучыліся лічыць, каб ураджай свой

падлічыць.


  1. Размінка

Гульня “матэматычны футбол”

Абсталяванне: мяч.

Называю прыклад на складанне ці адыманне і кідаю мяч аднаму з

вучняў.Вучань называе атрыманы лік і кідае мяч другому вучню.

Вучань, які дае неправільны адказ прапускае гол.

Восень і месяцы сочаць за гульнёй і узнагароджваюць вучняў, якія

даюць правільныя адказы.

3.Паэтычная хвілінка: абсталяванне: клубочак.

Вяд: Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка

Паэтычная хвілінка

Запрашае ў свет цудоўны,

Таямніц, дзівосаў поўны.

У выкананні вучняў прагучаць вершы аб восені. Хто будзе чытаць вершы мы вызначым пры дапамозе чароўнага клубочка. Дзе клубочак спыніцца, той і верш чытае.

4.Музычны перапынак.

Песня-імітацыя “Воснь, восень, прывітанне”

(удзельнічаюць усе прысутнічаючыя ў гасцёўні)

5. Замарочкі з бочкі

Вяд: Многа спраў у дбайнай і руплівай гаспадыні восені.Шмат змяненняў яна робіць у прыродзе, у жыцці людзей, жывёл і птушак. Зараз яна хоча даведацца, як вы назіралі, ці уважлівымі былі на уроках, ці добра рыхтаваліся да ўрокаў.

Вучні бяруць з кошыка восені бочачку, у якой ёсць замарочка і разгадваюць яе. За правільныя адказы атрымоўваюць падзяку восені.

Замарочкі:


  1. Назаві восеньскія прыкметы?

  2. Куды збіраюцца птушкі восенню? Чаму?

  3. Якія птушкі першымі адлятаюць у вырай?

  4. Якія птушкі адлятаюць за стрыжамі і ластаўкамі?

  5. Хто з птушак адлятае у канцы верасня?

  6. Ці усе птушкі адлятаюць у вырай?

  7. Як называюцца тыя птушкі, што застаюцца з намі зімой?

  8. Назаві, якіх зімуючых птушак ты ведаеш?

  9. Агадай птушку: прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласавацца стала.

Сосны лечыць ён з вясны

Доктарам завуць лясным

Шапачка маленькая,

камізэльк нятканая,

кафтан рабенькі,

ды ходзіць босенькі.

Вяд: Што страшней зімуючым птушкам голад, ці холад?

Як дапамагчы птушкам зімою?

Чаму птушкам трэба дапамагаць

Пра якую птушку вы ведаеце песню?

Як яна называецца на беларускай мове?

Вось і скончылася наша сустрэча з восенню. Сёння мы развітваемся з ёю да наступна года. Праз дзень на змену ёй прыйдзе матухна зіма. Шчыра дзякуем табе чараўніца восень.



Восень падводзіць вынік сустрэчы. Вучні збіраюць свой “ураджай” у агульны кошык. Восень раздае усім свае пачастункі і пакідае клас.

  1. Демонстрация копилки дидактических игр.

  2. Выставка лиературы.

  3. Просмотр видеоролика.

  4. Разговор по кругу о значении и использовании дидактических игр.

  5. Подведение итога работы


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка