Рознаспрагальныя дзеясловы Тэма: рознаспрагальныя дзеясловы Мэта




Дата канвертавання04.04.2017
Памер36.35 Kb.
Рознаспрагальныя дзеясловы

Тэма: рознаспрагальныя дзеясловы

Мэта: садзейнічаць засваенню вучнямі асаблівасцей утварэння асабовых формаў

дзеясловаў бегчы, есці, даць і іх прыставачных варыянтаў, папярэдзіць

магчымыя дыялектныя і прастамоўныя памылкі
Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

ІІІ. Праверка д/з

1. Індывідуальная работа слабапаспяваючых вучняў па картках

2. Вуснае апытванне:


    • што такое дзеяслоў?

    • растлумачыць паняцці:

дзеясловы пераходныя і непераходныя;

часы дзеяслова;

трыванні дзеяслова;

спражэнні дзеяслова



3. Праверка дамашн. зад.

4. Вызначыць спражэнне дзеясловаў (па варыянтах)

Размяркуйце дзеясловы ў два слупкі І і ІІ спражэння

1 вар.

Крочыць, лічыць, пісаць, гнаць, калоць, казаць, спяваць, мыць, карміць, залежаць, параіць, цярпець, лазіць, вяртацца, страціць, аб’яўляць.



2 вар.

Палоць, шыць, пабяліць, палажыць, хваліць, аб’явіць, купіць, грузіць, праверыць, вярцець, бачыць, мірыцца, спаць,ненавідзець, сеяць, сустракаць.



IV. Тлумачэнне новага матэрыялу

1. Разгледзьце табліцу

асоба

Адзіночны лік

асоба

Множны лік

я

бягУ

мы

бяжЫМ

ты

бяжЫШ

вы

бяжЫЦЕ

ён, яна, яно

бяжЫЦЬ


яны

бягУЦЬ


я

ем дам

мы

ядзім(ямо) дадзім (дамо)

ты

ясі дасі

вы

ясце дасце

ён, яна, яно

есць дасць



яны

ядуць дадуць



Т.ч., дзеяслоў бегчы-рознаспрагальны. Ён мае асабовыя канчаткі І і ІІ спраж. Па-асобаму спрагаюцца дзеясловы есці, даць і словы, утвораныя ад іх пры дапамозе прыставак: з’есці, аддаць і інш.

2. Скажыце, а як мы скажам вы круУжыце або вы кружацЕ? Вы маўчЫце або вы маўчыцЕ? Даведаемся, прачытаўшы ў падручніку

Знаёмства з правілам (пра канчаткі дзеясловаў у 2 ас. мн. ліку)

4. Пр. (спіс., устав. прапушч. літары. Абазнач. час, асобу, лік, трыванне дзеясловаў (усіх), асаблівую ўвагу звярнуць на дзеяслоў БЕГЧЫ.

5. Праспрагайце дзеясловы

1рад – прабегчы

2 рад- падАць

3 рад- наесціся



6. Тлумачальны дыктант (вызнач. рознаспрагальныя дзеясловы)

1) Цячэ, цячэ - не выцеча, бяжыць, бяжыць- не выбежыць.

2) Што ж, Ева, не ясі?

3) Папрацуеш да поту - пад’ясі ў ахвоту.

4) Калі вы здасце кнігі ў бібліятэку?

7. Пр. (самаст.)

Узаемаправерка



8. Перакладзіце сказы на беларускую мову

1) Хотите пойти с нами в поход?

2) Куда вы бежыце так быстро?

3) Потом мне дашь журнал.

4) Дети едят кашу.

5) Хочешь есть?



9.Заданне на слых. Знайсці дзеясловы, вызначыць спражэнне.

Адцвіло, адшапацела лета,

Калабком скацілася з гары.

І стаіць бярозка без берэта,

Растрапалі косы ей вятры.

Лісцявею жоўтага мяцелі

Сцежкі ў гай і з гаю замялі

Без пуцеўкі к мору адляцелі

Журавінным ранкам жураўлі

(Х. Жычка)



V.Падвядзенне вынікаў урока

VI. Рэфлексія

VII. Дамашняе заданне

VIII.Выстаўленне і каменціраванне адзнак


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка