Сацыяльныя пытаньні Як вы ставіцеся да абортаў?




Дата канвертавання26.12.2016
Памер231.69 Kb.
Сацыяльныя пытаньні

Як вы ставіцеся да абортаў?

За права на аборт (“Pro-choice”)

За забарону абортаў (“Pro-life”)

За права на аборт, але забарону абортаў пасьля першага трымэстру

За права на аборт, я нязгодны з абортамі, ды лічу, што ўрадня мае права забараняць аборты

За права на аборт, але таксама за кантроль нараджальнасьці, полавае выхаваньне і сацыяльныя сэрвісы, якія дапамогуць зьменшыць колькасьць абортаў

За забарону абортаў, але ў выпадах згвалтаваньня, інцэсту ці пагрозы здароўю матулі ці дзіця, за аброты

За забарону абортаў, у тым ліку для ахвяраў гвалтаваньня і інцэсту



Ці падтрымліваеце вы легалізацыю аднаполых шлюбаў?

Так


Не

Не, трэба дазволіць цывільныя саюзы аднаполых параў, ды не называць іх шлюбам

Не, шлюб павінен вызначацца як саюз мужчыны і жанчыны

Хай вырашае ня ўрад, а рэлігійныя дзеячы

Так, але трэба даць цэрквам права адмаўляць у цырымоніях аднаполых вясельляў

Ці павінен урад працягваць фінансаваць Planned Parenthood?

* Planned Parenthood — некамэрцыйная мэдычная арганізацыя, амаль на палову фінансаваная ўрадам , якая займаецца сэксуальным здароўем, каля 4% іх паслугаў тычацца абортаў. Праціўнікі абортаў нядаўна паказвалі змантаванае відэа, на якім адзін з прадстаўнікоў арганізацыі нібыта дамаўляецца аб гандлі органамі. На поўнай, незмантаванай вэрсіі відэа бачна, што гаворка ідзе не пра гандаль органамі, а пра легальныя рэчы. Суд па разьбіральніцтве зьняў з арганізацыі абвінавачаньні ў гандлі органамі і выставіў абвінавачаньні аўтарам відэа.

Так


Не

Не, урад не павінен фінансаваць ніякія арганізацыі

Не, урад не павінен фінансаваць ніякія арганізацыі, якія робяць аборты

Так, іх даступныя сэрвісы гэта ня толькі аборты, яны могуць уратаваць шмат жыцьцяў



[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 8 пытаньняў” (show 8 more social questions)]

Ці мусіць бізнэс мець права адмовіць у абслугоўваньні з рэлігійных прычынаў?

Так


Не

Так, але толькі малы бізнэс

Так, любы бізнэс мусіць мець права адмовіць у сэрвісе з якой-кольвек прычыны

Так, але ўладальнік бізнэсу мае павесіць шыльду, дзе патлумачыць, якія рэлігійныя перакананьні прымае і не прымае

Не, усе кліенты заслугоўваюць роўнага абслугоўваньня і стаўленьня

Ці павінен урад патрабаваць ад страхавых арганізацыяў па мэдычным страхаваньні прадстаўляць бясплатныя праграмы кантрацэпцыі (birth control)?

Так


Не

Не, кантрацэпцыя павінна аплочацца як любыя іншыя рыцэпты

Не, хай урад спансуе праграмы па сэксуальнай адукацыі і ўстрыманьні (abstinence programs)

Не, ўрад не павінен вырашаць, якія сэрвісы маюць пардстаўляць прыватныя кампаніі

Так, карамя рэлігійных і дабрачынных арганізацыяў, якія выступаюць супраць кантрацэпцыі

Ці павінны ЗША падтрымаць падзяленьне царквы і дзяржавы ды прыбраць узгадваньні Бога з валюты, фэдэральных будынкаў, нацыянальных манумэнтаў і іншых зьвязаных з урадам рэчаў?

Так


Не

Так, але не марнаваць грошы на зьнішчэньне ўжо існых ўзгадваньняў

Так, бо гэта стварае перадузятасьць да рэлігіяў, якія ня вераць у Бога

Не, рэлігія гэта важная частка нацыянальнай спадчыны

Не, пакуль няма ўзгадваньняў асобнай, канкрэтнай рэлігіі

Ці павінны ўрад дазволіць сьмяротнае пакараньне?

Так


Не

Не, зашмат нявінных атрымалі такі прысуд

Не, жыцьцё за кратамі гэта больш жорсткае пакараньне

Так, але толькі ў пэўных выпадках, калі зьдзейсьненае злоснае злачынства і ёсьць бясспрэчныя доказы

Так, але трэба дазволіць сем’ям ахвяраў абіраць пакараньне

Ці павінны невылечна хворыя мець права скончыць свае жыцьці праз эўтаназію (assisted suicide)?

Так


Не

Не, але пацыент мусіць мець права адмовіцца ад штучнага падтрыманьня жыцьця

Так, але толькі пасьля псыхалягічных тэстаў, каб даказаць, што пацыент цалкам усьведамляе свой выбар

Так, але толькі калі няма шанцаў на тое, што пацыент перажыве хваробу



Ці трэба патрабаваць ад кампаніяў уключаць жанчынаў у кіраўніцтва (раду дырэктароў)?

Так


Не

Так, але толькі вялікія міжнародныя кампаніі

Так, і ўрад мае больш заахвочваць разнастайнасьць у пэрсанале

Не, урад не павінен патрабаваць разнастайнасьці ад прыватных кампаніяў

Не, кампаніі павінны прызначаць найольш кваліфікаваных людзей незалежна ад полу

Ці павінна войска дазваляць жанчынам выконваць баявыя ролі?

Так


Не

Не, жанчыны фізычна не настолькі здольныя ў баі, як мужчыны

Не, баявыя ролі для жанчынаў нясуць вялікую рызыку сэксуальнага гвалту

Не, мужчыны будуць хутчэй рызыкаваць посьпехам місіі, каб абараніць жанчыну ў небясьпецы

Так, прадухіленьне баявой службы для жанчын гэта дыскрымінацыя

Так, калі яны могуць прайсьці тыя ж фізычныя тэсты, што і мужчыны



Ці павінен урад дазволіць штатам афіцыйна выкарыстоўваць сьцяг Канфэдэрацыі?

* Сьцяг Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі, якія прайгралі ў Грамадзянскай вайне 1861-1865 гг. Яго выкарыстаньне (як і выкарыстаньне сьцягу Расейскай імпэрыі ў сучаснай Расеі) часта зьвязваюць з пэўнымі палітычнымі поглядамі. У прыватнасьці, з прыхільнасьцю расізму.

Так


Не

Не, гэта сымбаль расізму

Не, і забараніць публічнае выкарыстаньне сьцягу

Так, гэта гістарычная сымболіка змаганьня паўднёвых штатаў за свае правы

Так, кожны штат мае права выкарыстоўваць любы сьцяг, які захочуць

Так, але толькі на гістарычных помніках, дзе яны насамрэч выкарыстоўваліся



Пытаньні навакольнага асяродзьдзя

Ці павінен урад павялічваць абмежаваньні, зьвязаныя з навакольным асяродзьдзем, каб пазьбегнуць глябальнага пацяпленьня?

Так


Не

Не, трэба абкласьці падаткамі выкіды вуглякіслага газу

Не, глябальнае пацяпленьне гэта натуральная зьява

Не, замест гэтага трэба прадставіць ініцыятывы па альтэрнатыўнай энэргетыцы

Так, і таксама прадставіць дадатковыя ініцыятывы па альтэрнатыўнай энэргетыцы

Ці павінны Нацыянальныя паркі надалей ахоўвацца ўрадам?

Так


Не

Так, але трэба дазволіць больш публічнага доступу

Так, і павялічыць тэрыторыі пад абаронай ураду

Так, але трэба дазволіць абмежаваную лесанарыхтоўку і здабычу карысных выкапняў

Не, урад і так валодае занадта вялікімі землямі

Ці павінны Штаты патрабаваць абавязковую маркіроўку генна-мадыфікаваных прадуктаў (ГМА)?

Так


Не

Так, і трэба наогул забараніць ГМА

Так, спажывец мае права ведаць, што ў іхнай ежы

Так, я веру, што навука адказна ставіцца да распрацоўкі прадуктаў харчаваньня, але я ня веру ў добрыя матывы кампаніяў, якія прадаюць ежу

Не, мы сэлектавалі ежу тысячагодзьдзямі, а пазначэньне ГМА будзе неабгрунтаваным таўром для навукі

Не, ГМА гэта найбольш верагоднае рашэньне праблемы голаду ў сьвеце

Якая розьніца, вытворцы наогул не павінны мець права “патэнтаваць” ежу такім чынам

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 3 пытаньні” (show 3 more environmental questions)]

Ці падтрымліваеце вы здабычу нафты і газу праз гідраўлічныя разрывы пластоў?

* Такі мэтад здабычы, калі ў сланцавую пароду пад вялікім ціскам падаюцца вада, пясок і хімікаты, што стварае разрыў у пародзе. Мэтад значна падвысіў аб’ёмы здабычы, але існуюць сумневы адносна забруджаньня грунтовых водаў

Так


Не

Так, але трэба павялічыць нагляд за здабычай

Так, але ня ў густа заселеных мясцовасьцях

Не, трэба больш дасьледаваньняў пра доўгатэрміновы эфэкт мэтаду

Не, трэба больш працаваць над аднаўляльнымі крыніцамі энэргіі

Ці павінны ўрад даваць падатковыя палёгкі і субсідыі індустрыі ветравой энэргіі?

Так


Не

Не, трэба спыніць усе палёгкі і субсідыі энэргетычнаму сэктару

Не, урад ня мусіць падтрымліваць неправераныя тэхналёгіі

Не, ветракі гэта слабая альтэрнатыва нафце, вуглю і ядзернай энэргетыцы

Так, урад мусіць падтрымліваць больш тэхналёгіяў аднаўляльнай энэргетыкі

Так, індустрыя ветракоў гэта важная альтэрнатыва вуглю і газу



Ці павінны Штаты павялічыць здабычу нафты ў прыбярэжных водах?

Так


Не

Не, спыніць здабычу ў прыбярэжных водах

Не, і трэба нацыяналізаваць энэргетычны сэктар

Не, але пакінуць сёньняшнія месцы здабычы ў прыбярэжных водах

Так, і трэба зьменшыць рэгуляцыі і даць свабоду рынку, каб ён вызначыў найлепшыя крыніцы энэргіі

Так, і трэба прадстаўляць больш ініцыятываў па разьвіцьці альтэрнатыўнай энэргетыкі



Эканамічныя пытаньні

Ці павінны здаровыя дарослыя людзі, якія атрымліваюць сацыяльную дапамогу, быць прымушанымі працаваць?

Так


Не

Не, гэта форма працоўнага рабства

Не, але спыняць дапамогу пасьля двух гадоў беспрацоўя

Не, але каб яны атрымлівалі дапамогу, яны мусяць шукаць працу ці навучацца альбо праходзіць перападрыхтоўку

Так, любы, хто атрымлівае дапамогу ад ураду, павінен працаваць

Так, і трэба прыбраць усю сацыяльную дапамогу, бо гэта не прапісана ў Канстытуцыі



Ці павінны працадаўцы плаціць роўныя зарплаты за адну і тую ж працу мужчынам і жанчынам?

Так


Не

Не, і ўрад не павінен рэгуляваць заробкі ў прыватным бізнэсе

Не, ёсьць зашмат зьменных кшталту адукацыі, досьведу і ўменьняў, якія вызначаюць справядлівую зарплату

Так, і бізнэс мусіць публікаваць магчымыя зарплаты для кожнай пасады



Ці павінны ўсе атрымальнікі сацыяльнай дапамогі праходзіць тэст на нарказалежнасьць?

Так


Не

Не, гэта марнаваньне часу і грошай

Не, толькі калі ў іх было крымінальнае мінулае, зьвязанае з наркотыкамі

Якая розьніца, трэба наогул спыніць усе праграмы сацыяльнай падтрымкі

Так, трэба ладзіць тэсты на наркотыкі ўсім, хто атрымлівае грошы ад ураду, у тым ліку дзяржслужбоўцам і палітыкам

Так, і адразу пазбавіць выплатаў усіх, хто ня пройдзе тэст

Так, але прадстаўляць лекаваньне тым, хто не прайшоў тэст

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 13 пытаньняў” (show 13 more economic questions)]

Ці павінен урад на фэдэральным узроўні падвысіць мінімальную зарплату?

Так


Не

Так, і ўзьняць яе да пражытачнага мінімуму

Так, і прывязаць як да інфляцыі са штогадовым пералікам

Не, большасьць працоўных месцаў зь мінімальнай зарплатай скіраваныя на атрыманьне досьведу, а не на падтрымку сям’і

Не, павелічэньне мінімальнай зарплаты толькі ўздымае цэны, гэта замкнёнае кола

Не, трэба прыбраць усе фэдэральныя стандарты па зарплаце

Якая розьніца, мінімальную зарплату трэба вылічваць па ўзроставых групах

Ці трэба забавязаць кампаніі прадстаўляць супрацоўнікам, якія працуюць на поўную стаўку, аплочаны дэкрэтны адпачынак і аплочаны адпачынае па даглядзе за хворым родзічам?

Так


Не

Так, але толькі дэкрэтныя адпачынкі

Так, але толькі для кампаніяў са 100 і больш супрацоўнікаў

Так, брак аплочаных адпачынкаў стварае няроўныя ўмовы для мужчын і жанчын

Так, але ўрад, а ня бізнэс, мусіць спансаваць гэта

Так, але толькі для хваробаў (якія непрадказальныя), але не для цяжарнасьці (якая ёсьць сьвядомым выбарам)

Не, прыватныя кампаніі, а ня ўрад, мусяць самі вырашаць памер канкурэнтных стымулаў для супрацоўнікаў

Не, зашмат супрацоўнікаў скарыстаюцца такімі праграмамі



Ці павінен урад скарачаць публічныя выдаткі, каб паменшыць нацыянальную запазычанасьць?

Так


Не

Так, і падвысіць падаткі

Так, і закрыць урадавыя арганізацыі не з канстытуцыйных структураў

Не, скарачэньне публічных выдаткаў будзе мець нэгатыўны эфэкт на эканоміку

Не, трэба замест гэтага падвысіць падаткі для вялікіх муніцыпальных карпарацыяў

Не, трэба скараціць вайсковыя выдаткі

Не, замест гэтага трэба падвысіць падаткі

Ці павінны Штаты зьменшыць карпаратыўныя адпрыбытковыя (падаходныя) падаткі?

Так


Не

Трэба пераключыцца на адзіны падатак без усялякіх выключэньняў

Не, карпарацыі павінны плаціць не цяперашнія 15-35%, а 35%, як звычайны плацельшчык падаткаў у ЗША

Не, трэба наадварот падвысіць іх

Так, але толькі для карпарацыяў, якія наймаюць супрацоўнікаў выключна ў ЗША

Так, і наогул скасаваць карпаратыўныя адпрыбытковыя падаткі

Так, але прыбраць усе “дзіры” ў законах і патрабаваць карпарацыі плаціць мінімальны падатак

Ці павінны кіраўнікі Ўол Стрыт панесьці крымінальную адказнасьць за крызіс 2008 года?

Так


Не

Так, і трэба нацыяналізаваць банкі

Так, яны ўчынілі махлярства і павінны быць аштрафаваныя і заключаныя ў турмы за свае ролі ў стварэньні найвялікшага фінансавага крызісу з часоў Вялікай дэпрэсіі

Не, банкі ўжо сплацілі штрафы, а арышты іх кіраўнікоў дэстабілізуюць фінансавую сыстэму

Не, гэта віна заканатворцаў, што яны дазволілі крызісу адбыцца

Як вы лічыце, прафсаюзы дапамагаюць ці шкодзяць эканоміцы?

Дапамагаюць

Шкодзяць

Дапамагаюць, але трэба забараніць ім спансаваць палітыкаў

Дапамагаюць тэарэтычна, але апошнім часам сталі карумпавнымі — трэба абмежаваць іх уладу

Шкодзяць, я падрымліваю асобныя прафсаюзы, але супраць дзяржаўных прафсаюзаў



Ці павінен урад павялічваць падатак на прыбыткі, атрыманыя з продажаў акцыяў, бондаў і ў рэальным сэктары?

Так


Не

Так, трэба павялічыць іх да сярэдніх па ЗША 31,5%

Не, гэта абмяжуе інвэстыцыі ў эканоміку

Ці павінен урад даваць субсыдыі фэрмэрам?

Так


Не

Так, для арганічнай сельскай гаспадаркі

Так, калі гэта часовая мера для стабілізацыі цэнаў

Так, але толькі малыя фэрмы, а не вялікія карпарацыі

Не, трэба спыніць усе дзяржаўныя субсыдыі — хай усё вырашыць рынак

Ці падтрымліваеце вы павелічэньне гандлёвых падаткаў дзеля зьніжэньня падаткаў на маёмасьць?

Так


Не

Не, але трэба зьменшыць падаткі для пажылых

Не, падатак на маёмасьць гэта найбольш надзейная і пастаянная крыніца дзяржаўных прыбыткаў

Так, але трэба значна зьменшыць дзяржаўныя выдаткі замест павелічэньня падаткаў

Так, падатак на маёмасьць не ўлічвае магчымасьць плацельшчыкаў сплочаць гэты падатак

Ці трэба пераводзіць дзяржслужбоўцаў зь дзяржаўнай пэнсіі на прыватныя пэнсійныя фонды?

Так


Не

Так, але толькі будучых супрацоўнікаў

Так, выдаткі на пэнсіі выйшлі з-пад кантролю і павінны быць зьменшаныя

Не, прыватнае плянаваньне пэнсіі зробіць латэрэяй фінансавую забясьпечанасьць пэнсіянэраў



Ці мусіць Кангрэс праводзіць аўдыт Фэдэральнага рэзэрвовага банку?

Так


Не

Так, мы маем права ведаць, каму банк дае грошы

Так, але я б аддаў перавагу вяртаньню да залатога стандарту

Не, каб фінансавая сыстэма была стабільнай, яна мусіць застацца незалежным ад нагляду Кангрэсу



Ці мусіць урад прызнаць Bitcoin легальнай валютай?

* Bitcoin электронная плацёжная сыстэма зь віртуальнай валютай, у якой плацёж праводзіцца між двума бакамі і ня можа кантралявацца трэцім бокам (будзь то банкі, падатковая інспэкцыя ці дзяржаўныя органы). Сыстэма цалкам дэцэнтралізаваная і не кантраляваная ўрадамі, аб’ёмы і час эмісіі дадатковай віртуальнай валюты загадзя вядомыя.

Так


Не

Не, біткоіны трэба разглядаць як маёмасьць, але не як валюту

Не, біткоіны нічым не забясьпечаныя

Не, яна нясе занадта вялікую рызыку крымінальнай актыўнасьці

Так, усе краіны мусяць пераключыцца на валюты кшталту біткоінаў

Так, але не замяняць на Bitcoin валюту, гарантам якой выступае дзяржаўнае казначэйства



Ці падтрымліваеце вы Ціхаакіянскае супрацоўніцтва, якое дазволіць амэрыканскім кампаніям прасьцей працаваць у Азіі і Паўднёвай Амэрыцы?

Так


Не

Так, гэта дасьць эканамічны рост усім краінам-удзельнікам

Не, у гэтым канкрэтным пагадненьні зашмат схаваных пунктаў

Не, гэта паспрыяе пераносу рабочых месцаў за мяжу



Пытаньні ўнутранай палітыкі

Ці падтрымліваеце вы павелічэньне кантролю за гандлем зброяй?

Так


Не

Не, толькі для штурмавой зброі (assault weapons — самазарадныя стрэльбы з магазінам, пісталетнай ручкай і г.д.)

Не, толькі для псыхічна хворых і судзімых

Не, але трэба павялічыць пакараньні за злачынствы з ужываньнем зброі

Не, але трэба прыняць фэдэральны закон пра самаабарону і абарону маёмасьці

Так, і трэба ўвесьці строгія праверкі мінулага, псыхалягічныя тэсты і навучаньне

Так, і трэба забараніць грамадзкае ўжываньне любой зброі

Ці трэба забараніць людзям з “no-fly list” (сьпісу невыяздных і неўяздных, каму таксама забаронена лётаць на самалётах) купляць зброю і патроны?

Так


Не

Так, і ўсім забараніць продаж зброі і патронаў

Так, але пасьля таго, як складаньне гэтага сьпісу будзе больш дакладным і ўдасканаленым

Так, калі ўрад лічыць, што табе нельга дазваляць лётаць на самалёце, табе нельга даваць купляць зброю

Не, гэта сьлізкі шлях, які прывядзе да забароны продажу зброі ўсім

Не, гэта пярэчыць Канстытуцыі, што камусьці можна адмовіць у правах без належнага працэсу



Ці трэба ўводзіць абмежаваньні па тэрмінах для сяброў Кангрэсу?

* У ЗША, у адрозьненьне ад Беларусі, прэзыдэнт можа абірацца ня больш чым на два тэрміны, але але ў Кангрэс (заканадаўчы орган) дэпутаты могуць абірацца бясконцую колькасьць раз, як і ў Беларусі

Так


Не

Так, абмежаваньні тэрмінаў ва ўладзе гэта неабходны палітычны інструмэнт, які прадухіляе карупцыю ва ўрадзе

Не, заканадаўцы зь цягам часу набываюць карысны досьвед і становяцца больш эфэктыўнымі прадстаўнікамі народу

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 11 пытаньняў” (show 11 more domestic policy questions)]

Ці падрымліваеце вы дэкрыміналізацыю ўжываньня наркотыкаў?

Так


Не

Так, большай часткі, але ня ўсіх наркотыкаў

Так, і заднім лікам зьменшыць пакараньні тым, хто ўжо адбывае іх за ўжываньне наркотыкаў

Не, трэба прыняць больш жорсткія законы па наркотыках



Ці павінны ахвяры гвалту з выкарыстаньнем агнястрэльнай зброі мець магчымасьць засудзіць прадаўцоў і вытворцаў зброі?

Так


Не

Не, вытворцы і прадаўцы мусяць несьці адказнасьць толькі за ўласную халатнасьць

Так, бо Канстытуцыя дае права судзіцца з кім заўгодна за што заўгодна, хто прайграў, той і плоціць

Так, любы бізнэс мусіць несьці адказнасьць за асноўнае выкарыстаньне свайго прадукту ў незаконных дзеяньнях



Ці трэба, каб АНБ мела права зьбіраць зьвесткі пра тэлефанаваньні грамадзянаў, такія як нумары, час і працягласьць выкліку?

* Агенцтва нацыянальнай бясьпекі дзякуючы перабежчыку Эдварду Сноўдэну "праславілася" татальным праслухоўваньнем ня толькі патэнцыйных тэрарыстаў ці шпіёнаў, а шэрвговых грамадзянаў ЗША і іншых краінаў, нават першых асобаў іншых краінаў. Па ацэнках Washington Post, АНБ штодзень перахоплівала і запісвала 1,7 млрд тэлефанаваньняў і электронных лістоў, мела 5 млрд запісаў пра месцазнаходжаньне карыстальнікаў мабільных тэлефонаў. Як раней, так і сёньня законы дазваляюць АНБ зьбіраць толькі згаданыя ў пытаньні звесткі.

Так


Не

Не, і распусьціць АНБ

Не, толькі пры надзейных сьведчаньнях пра магчымую крымінальную актыўнасьць

Так, збор базавай інфармацыі неабходны для адсочваньня меркаваных тэрарыстаў



Ці мусяць інтэрнэт-правайдэры мець дазвол паскараць доступ да папулярных сайтаў (якія больш плоцяць) і рабіць павольнейшым доступ да менш папулярных сайтаў?

Так


Не

Так, але толькі на падставе строгай мадэлі аплаты за якасьць злучэньня

Так, гэта зробіць інтэрнэт хутчэйшым і надзейнейшым для карыстальнікаў

Так, але даваць прыярытэт толькі па тыпу трафіку (больш хуткасьці для відэа, чым для карцінак), але не па крыніцы (даваць перавагу вялікім сайтам)

Не, гэта дазволіць тэлекамунікацыйным кампаніям зьнішчыць канкурэнцыю, стварыць штучны дэфіцыт і падвысіць цэны

Не, трэба падтрымліваць роўнасьць трафіку і адкрытасьць інтэрнэту



Ці трэба дазваляць карпарацыям і прафсаюзам фінансаваць рэкляму палітыкаў?

Так


Не

Так, любыя абмежаваньні тратаў кампаніі гэта парушэньне першай папраўкі да Канстытуцыі (зьвязанай са свабодай слова і сумленьня)

Не, карпарацыі гэта не народ — і ня мусяць мець дазвол фінансаваць палітычныя кампаніі

Ці трэба падвышаць пэнсійны ўзрост для праграмы Social Security?

* Пэнсійная праграма Social Security, прынятая на падставе акту 1935 года, паводле якой выплаты пачынаюцца ў розным узросьце для людзей рознага году нараджэньня, ад 65 для народжаных да 1938-га да 67 народжаным пасьля 1960-га.

Так


Не

Так, а лепей зрабіць прыватызаваць праграму

Так, людзі цяпер жывуць долей, чым у часы, калі праграма стваралася

Не, гэта ставіць у нявыгаднае становішча бяднейшых, чыя сярэдняя працягласьць жыцьця меншая

Не, замест гэтага трэба прыбраць абмежаваньні на памер прыбыткаў, што абкладаюцца падаткам

Не, і спыніць траты на іншыя праграмы



Ці падтрымліваеце вы праграму падтрымкі меншасьцей (affirmative action)?

Так


Не

Так, і значна павялічыць колькасьць праграмаў

Не, і ня трэба надаваць меншасьцям любыя асаблівыя перавагі

Якая розьніца, трэба ствараць больш сацыяльных праграмаў па барацьбе зь беднасью



Ці падтрымліваеце вы "Патрыёт-акт"?

* Patriot Act — фэдэральны закон, прыняты пасьля тэрактаў 11 верасьня 2001 года, які надае ўраду і паліцыі паўнамоцтвы па наглядзе за грамадзянамі, адсочку замежных фінансавых транзакцыяў, затрыманьне і дэпартацыю падазраваных у тэрарызме мігрантаў, адсочку падазраваных у тэрарызме і гэтак далей.

Так


Не

Так, але трэба абмежаваць абсяг паўнамоцтваў ураду

Не, і прыняць законы, што забаранялі бы любую адсочку

Ці павінна пераразьмеркаваньне выбарчых акругаў (Congressional districts) кантралявацца незалежнай непартыйнай камісіяй?

* На сёньня выбарчыя акругі ў ЗША пераглядаюцца заканадаўчым сходам штату раз на 10 год, іх межы магчыма "перамаляваць" на карысьць нейкай партыі, разьбіўшы большасьць прыхільнікаў адной партыі па розных акругах, дзе яны б сталі меншасьцю. Падтрымка палітыкаў і палітычных партыяў ня роўная па тэрыторыі — напрыклад, на беларускіх прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года ў паўночных раёнах Менска перамагалі Кебіч ці Пазьняк, на поўдні — Лукашэнка, але калі Менск разглядаць па вэртыкальных палосах, у кожнай паласе хутчэй перамог бы Лукашэнка.

Так


Не

Не, бо няма лепшай альтэрнатывы

Не, пераразьмеркаваньне выбарчых акругаў (gerrymandering) дазваляе ўладам больш эфэктыўна прадстаўляць інтарэсы электарату

Так, пераразьмеркаваньне дае несправядлівую перавагу партыі ва ўладзе

Так, трэба пераключыцца на сыстэму пераразьмеркаваньня, сябры якой абіраліся бы прапарцыйна

Ці трэба, каб Apple разблякавала для ФБР айфоны падазраваных у тэрарызме?

* Кіраўнік кампаніі Apple Цім Кук назваў «жудаснымі» патрабаваньні ўраду ЗША распрацаваць спосаб атрыманьня доступу да абароненага паролем смартфона аднаго з нападнікаў, якія застрэлілі 14 чалавек у каліфарнійскім горадзе Сан-Бэрнардына летась. Маўляў, гэта стварае для карыстальнікаў прадукцыі Apple рызыку староньняга доступу да іх асабістай фінансавай і мэдыцынскай інфармацыі, а таксама да дадзеных аб іх месцазнаходжаньні і да фатаграфій, якія захоўваюцца ў смартфонах. Кука падтрымалі Біл Гейтс, кіраўнікі Facebook, Google, WhatsApp і многія іншыя ІТ-бізнэсоўцы.

Так

Не

Не, стварэньне “дзіраў” для спэцслужбаў падстаўляе хакерам нявінных карыстальнікаў



Так, але толькі ў выпадках, калі даказана, што ўладальнік стварае нацыянальную пагрозу

Так, але толькі ў гэтым канкрэтным выпадку, у будучыні не дазваляць доступ



Ці павінен урад мець права адбіраць прыватную ўласнасьць з належнай кампэнсацыяй для грамадзкага выкарыстаньня? Напрыклад, зьнесьці прыватны дом дзеля будаўніцтва мэтро?

Так


Не

Не, калі толькі гаворка не ідзе пра нафтаправоды

Не, і ўрад ніколі ня мусіць умешвацца ў прыватную ўласнасьць

Так, але толькі калі землеўладальнікі атрымліваюць справядлівую кампэнсацыю, а праекты нясуць карысьць грамадзтву

Так, але толькі калі кампэнсацыі землеўладальнікам значна перавышаюць рынкавыя цэны

Так, ды толькі для грамадзіх, але не прыватных праектаў

Так, але толькі ў выпадках надзвычайнага стану

Пытаньні аховы здароўя

Ці падтрымліваеце вы рэформу аховы здароўя і абароны пацыентаў ("Obamacare"), якая дае ўраду магчымасьці рэгуляваньня і кантролю цэнаў у мэдыцыне і мэдычным страхаваньні?

Так


Не

Не, урад ня мусіць быць уцягнутым у бізнэс аховы здароўя

Не, трэба адкрыць рынак, каб страхавыя кампаніі спаборнічалі і зьніжалі цэны

Так, і трэба дазволіць спажыўцам абіраць замежных пастаўшчыкоў паслугаў і імпартораў лекаў

Так, але лепшай была бы абавязковая сыстэма адзінага плацельшчыка (калі дзяржава, а не плацельшчык страхоўкі аплочвае ахову здароўя)

Так, падтрымліваю большую частку рэформаў, але ня ўсе аспэкты



Ці мусіць урад патрабаваць вакцынацыю дзяцей?

Так


Не

Так, але толькі супраць сьмяротных заразных хваробаў

Так, за выключэньнем тых, чыя рэлігія забараняе вакцынацыю

Так, вакцынацыя неабходная для абароны іншых дзяцей, занадта маладых для вакцынацыі

Не, але трэба ўвесьці крымінальную адказнасьць для бацькоў за перадачу дзецьмі сьмяротных хваробаў іншым дзецям

Не, трэба замест гэтага фінансаваць публічныя інфармацыйныя кампаніі пра вакцынацыю

Не, але трэба патрабаваць вакцынацыю для наведнікаў грамадзкіх школаў

Якая розьніца, гэта павінна вызначацца не на фэдэральным узроўні, а на ўзроўні штату



Ці падтрымліваеце вы легалізацыю марыхуаны?

Так


Не

Так, але толькі для мэтаў мэдыцыны

Так, і тут жа адпусьціць усіх зьняволеных за незаконны абарот наркотыкаў

Так, і легалізаваць, урэгуляваць ды абкласьці падаткам продаж марыхуаны

Не, і павялічыць пакараньні за ўсе негвалтоўныя злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 1 пытаньне” (show 1 more healthcare question)]

Ці павінен урад павялічыць фінансаваньне аховы здароўя для бедных (Medicaid)?

Так


Не

Не, і адмяніць праграму Medicaid

Не, хай кожны штат сам вызначыць узровень выплатаў

Не, і выплаты павінны рабіцца толькі старыкам і інвалідам

Не, і ўрад не павінен падвышаць фінансаваньне любых сацыяльных праграмаў

Так, але я аддаю перавагу сыстэме, у якой урад, а не плацельшчык страхоўкі, аплочвае ахову здароўя

Так, але падвышаць толькі для старыкоў і інвалідаў

Электаральнае пытаньне: Ці трэба патрабаваць для ўдзелу ў галасаваньнях асобны дакумэнт, Photo ID?

Так


Не

Так, гэта важна, каб прадухіліць фальсыфікацыю галасоў

Не, гэта створыць перашкоды тым, хто ня будзе мець грошай, каб набыць такое

Не, кожны грамадзянін мае аўтаматычна рэгістравацца на галасаваньне па дасягненьні 18 год

Не, няма дастатковых сьведчаньняў пра фальсыфікацыю галасаваньня

Пытаньне па крымінале: Ці павінны фэдэральныя турмы забараніць адзіночнае зьняволеньне для непаўнагадовых?

Так


Не

Не, але цяпер ім злоўжываюць

Не, бо яно важнае для жорсткіх злачынцаў, якія выяўляюць небясьпеку для сябе і іншых

Так, і трэба павялічыць фінансаваньне на сацыяльныя праграмы рэабілітацыі злачынцаў

Так, гэта сур’ёзна шкодзіць псыхіцы маладзёнаў

Пытаньні зьнешняй палітыкі

Ці павінны Штаты прымаць бежанцаў з Сырыі?

Так


Не

Так, трэба прыняць 10 тысяч чалавек (як прапанаваў Абама)

Так, але толькі сем’і (не самотных мужчынаў-мусульманаў)

Так, але трэба прыняць значна больш за 10 тысяч бежанцаў

Так, але толькі пасьля маштабных праверак іх мінулага і пастаяннага кантрою, каб гарантаваць, што яны ня маюць сувязяў з тэрарыстамі

Не, нельга дапускаць любой магчымасьці пранікненьня тэрарыстаў у краіну

Не, і адаслаць усіх бежанцаў назад у Сырыю

Ці трэба гарантаваць падазраваным у тэрарызме канстытуцыйныя правы?

Так


Не

Так, даць ім справядлівы суд і закрыць турму ў Гуантанама, дзе фіксаваліся катаваньні

Так, як і грамадзяне ЗША, тэрарысты павінны атрымаць справядлівы суд у фэдэральных судах

Не, яны падлягаюць вайсковым трыбуналам, але не павінны станавіцца аб’ектамі катаваньняў

Не, яны не грамадзяне ЗША і ня маюць канстытуцыйных правоў

Ці мусіць урад скараціць вайсковыя выдаткі?

Так


Не

Не, трэба павялічыць вайсковы бюджэт

Не, але трэба ліквідаваць прыбыткі ад абарончых кантрактаў і вайсковых выдаткаў

Не мяняць цяперашні вайсковы бюджэт



[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 12 пытаньняў” (show 12 more foreign policy questions)]

Ці павінны Штаты афіцыйна абвесьціць вайну "Ісламскай дзяржаве"?

Так


Не

Так, і выслаць туды наземныя войскі

Так, але толькі наносіць авіяўдары

Так, але толькі ў поўнай каапэрацыі з ААН

Не, нельга такім чынам легітымізаваць "Ісламскую дзяржаву" як сувэрэнную адзінку

Не, трэба ня ўмешвацца ў канфлікты на Бліжнім Усходзе

Не, пакуль яны не атакуюць амэрыканцаў на амэрыканскай зямлі

Ці мусіць кожны старэйшы за 18 год служыць прынамсі год у войску?

Так


Не

Не, служба ў войску мае быць выбарам, а не абавязкам

Так, але менш факусавацца на вайсковых трэніроўках і больш — на адукацыі і паляпшэньні навыкаў

Так, але толькі тых, хто ня прагне працаваць ці навучацца надалей

Так, але толькі для тых, хто становяцца на крымінальны шлях

Ці трэба ЗША заставацца ў ААН?

Так


Не

Трэба скараціць сёньняшні ўдзел

Не, і трэба прыбраць штаб-кватэру ААН з ЗША

Так, і выкарыстоўваць міратворцаў ААН, каб бараніць свае інтарэсы



Ці павінны Штаты працягваць падтрымліваць Ізраіль?

Так


Не

Не, спыніць усю падтрымку і дапамогу

Не, трэба менш у гэтым удзельнічаць

Не, ня трэба даваць дапамогу іншым краінам

Не цяперашняму ўраду

Трэба даваць роўную падтрымку Ізраілю і Палестыне

Так, але паважаць сувэрынітэт Ізраіля і не дыктаваць ім, як жыць з суседзямі

Так, і павялічыць фінансаваньне, каб падтрымаць перанос амбасады ў Ерусалім

Так, і трэба даваць больш падтрымкі і дапамогі

Ці трэба ЗША адсылаць наземныя войскі ў Сырыю, каб змагацца з "Ісламскай дзяржавай"?

Так


Не

Так, паслаць некалькі соцень салдатаў

Так, паслаць прынамсі 10 тысяч салдатаў

Так, але толькі ў апэрацыі, каардынаванай ААН

Не, пакуль яны не атакуюць амэрыканцаў на амэрыканскай зямлі

Не, трэба ня ўмешвацца ў гэты канфлікт

Не, замест гэтага наносіць авіяўдары

Ці трэба войскам запускаць над іншымі краінамі бесьпілётнікі дзеля выведкі і забойства падазраваных у тэрарызме?

Так


Не

Так, але толькі з дазволу краіны, над якой зьбіраюцца запускаць

Так, Штаты павінны выкарыстоўваць усе магчымыя сродкі ў барацьбе з тэрарызмам

Не, амэрыканскія вайскоўцы ня маюць права запускаць бесьпілётнікі над іншымі краінамі без абвяшчэньня вайны

Не толькі дзеля выведкі, але не дзеля забойстваў

Трэба павялічыць ці паменшыць траты на дапамогу іншым краінам, якія сёньня дасягаюць 19% ВУП?

Павялічыць

Паменшыць

Я задаволены цяперашнім узроўнем затратаў

Паменшыць, пакуль ня зьменшыцца на значны адсотак дэфіцыт бюджэту

Паменшыць, і ня трэба даваць дапамогі іншым краінам

Павялічыць, але толькі для краінаў без парушэньняў правоў чалавека

Ці падтрымліваеце вы нядаўні крок Абамы па зьняцьці гандлёвага і вандроўнага эмбарга з Кубы?

Так


Не

Ці павінны Штаты нанесьці вайсковыя ўдары па Паўночнай Карэі, каб зьнішчыць іхныя ракеты дальняга дзеяньня і магчымую ядзерную зброю?

Так


Не

Не, хай з гэтым разьбіраецца Кітай

Не, трэба спачатку выкарыстаць усе дыпляматычныя магчымасьці

Не, і я ня ўпэўнены, што Паўночная Карэя мае ці можа распрацаваць ядзерныя ракеты дальняга дзеяньня

Так, нельга дапускаць рызыку выкарыстаньня ядзернай зброі

Ці ЗША мае прадухіліць нанясеньне Расеяй авіяўдараў па Сырыі?

* Розныя палітыкі ў розных краінах, у тым ліку адміністрацыя Абамы, сьцьвярджаюць, што Расея бамбіць ня толькі "Ісламскую дзяржаву", але і паўстанцаў, якія ваююць з Башарам Асадам, якога падтрымлівае Пуцін.

Так


Не

Не, ня трэба ўмешвацца

Не, хай расейцы займаюцца "Ісламскай дзяржавай"

Так, і ўсталяваць беспалётныя зоны

Так, і абвясьціць вайну Расеі

Ці павінны Штаты працягваць адсочку АНБ сваіх краінаў-саюзьнікаў?

Так


Не

Не, і распусьціць АНБ

Не, шпіёнства за саюзьнікамі сур’ёзна пашкодзіць рэпутацыі ЗША за мяжой

Так, адсочка ўсіх іншых краінаў важная для выяўленьня патэнцыйных тэрарыстычных пагрозаў



Ці павінны Штаты зрынуць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада?

Так


Не

Так, але спачатку трэба перамагчы "Ісламскую дзяржаву"

Так, але толькі калі Штаты далучацца да міжнароднай кааліцыі

Так, Асад гэта брутальны дыктатар, трэба пазбавіць яго ўлады

Не, тады "Ісламская дзяржава" зможа атрымаць кантроль над Сырыяй

Пытаньні адукацыі

Ці падтрымліваеце вы павелічэньне падаткаў для багатых, каб зьменшыць адсоткавыя стаўкі па крэдытах на навучаньне студэнтаў?

Так


Не

Не, і перавесьці ўсе выдаткі на адукацыю студэнтаў ў прыватны сэктар

Так, і павялічыць фінансаваньне, каб кожны студэнт атрымліваў бясплатную вышэйшую адукацыю

Ці падтрымліваеце вы ўкараненьне на фэдэральным узроўні нацыянальнага адукацыйнага стандарту Common core?

* Common core — прапанаваны стандарт ведаў (іспытаў), якія кожны школьнік павінен атрымаць (здаць) па мове і матэматыцы на канец кожнага навучальнага году.

Так


Не

Так, я падтрымліваю ідэю, але ня гэтую рэалізацыю

Так, нацыянальны адукацыйны стандарт дапаможа палершыць сярэднія паказьнікі па краіне і лепей падрыхтуе вучняў да вышэйшай адукацыі

Так, я падтрымліваю гэты нацыянальны стандарт, але трэба дазволіць уносіць зьмены на мясцовым узроўні

Не, пытаньні адукацыі мусяць вырашаць на мясцовым узроўні і ўзроўні штатаў, а не на фэдэральным узроўні

Не, занадта дорага і занадта цяжка адаптаваць цяперашнюю сыстэму адукацыі канкрэтнага штату пад стандарт

Не, мой штат мае стандарты, вышэйшыя за прапанаваны Common core

Не, трэба вучыць кожнага вучня адпаведна ягонаму патэнцыялу, а ня ўводзіць цэнтралізаваныя тэсты



Пытаньні іміграцыі

Ці павінны нелегальныя імігранты атрымліваць спансаваную дзяржавай ахову здароўя?

Так


Не

Так, калі яны плоцяць падаткі

Так, і даваць ім грамадзянства

Так, але іх трэба дэпартаваць пасьля лекаваньня

Так, але толькі пры пагрозе жыцьцю і інфэкцыйных захворваньнях

Не, але ім трэба дазволіць ахову здароўя за іхныя грошы

Не, урад не павінен фінансаваць ахову здароўя

Не, трэба дэпартаваць нелегальных імігрантаў, якім патрэбная мэдычная дапамога

Не, але іх дзеці — так

Ці трэба забараніць імігрантам-мусульманам прыязджаць у краіну, пакуль іхны ўрад ня зможа выяўляць патэнцыйных тэрарыстаў?

Так


Не

Так, пакуль ня зьменшыцца пагроза міжнародных тэрарыстычных атак

Так, і трэба забараніць усю іміграцыю, пакуль урад не ўдасканаліць выяўленьне патэнцыйных злачынцаў

Не, забарона іміграцыі паводле рэлігійных поглядаў неканстытуцыйная

Не, але трэба забараніць імігрантаў з краінаў "высокага рызыку"

Ці падтрымліваеце вы больш рашучыя меры па ўзмацненьні аховы межаў?

Так


Не

Не, проста ўзмацніць цяперашнюю памежную палітыку

Не, і трэба прыняць палітыку адкрытых межаў

Не, трэба даць мігрантам лягчэйшы доступ да часовых працоўных візаў

Так, і дазволіць памежным штатам самім вырашаць пытаньні абароны межаў

[пасьля адказу націсьніце “Яшчэ 6 пытаньняў” (show 6 more immigration questions)]

Ці трэба прапаноўваць нелегальным мігрантам крэдыты на навучаньне ва ўстановах вышэйшай адукацыі ў межах штату іх пражываньня?

Так


Не

Так, калі яны плоцяць падаткі

Так, але не даваць ім фінансавую дапамогу і стыпэндыі

Так, і даць ім фінансавую дапамогу і стыпэндыі

Не, яны маюць плаціць столькі ж, колькі студэнты зь іншых штатаў

Не, нелегальных мігрантаў трэба дэпартаваць



Ці патрабаваць ад імігрантаў у ЗША вывучаць ангельскую мову?

Так


Не

Не, Амэрыка стваралася на разнастайнасьці

Не, але трэба прыбраць пераклады на розныя мовы зь дзяржаўных дакумэнтаў і паслугаў

Так, і трэба прыбраць пераклады на розныя мовы зь дзяржаўных дакумэнтаў і паслугаў

Так, але ўрад павінен прадстаўляць бясплатныя моўныя курсы

Ці трэба даваць грамадзянства дзецям нелегальных імігрантаў?

Так


Не

Так, калі яны народжаныя ў Штатах

Так, і трэба адкрыць межы

Так, але гэта ня мусіць даваць грамадзянства іхным бацькам

Так, але пасьля 4 год службы ў войску ці атрыманьня вышэйшай адукацыі

Не, яны мусяць падаваць заяву на грамадзянства як любыя іншыя

Не, нелегальных мігрантаў трэба дэпартаваць

Ці павінны праваахоўнікі мець права затрымліваць нелегальных мігрантаў за нязначныя парушэньні закону, каб фэдэральная служба міграцыі магла паклапаціцца пра іх?

Так


Не

Не, толькі калі яны зьдзейсьнілі моцныя злачынствы

Не, тады зашмат няшкодных імігрантаў будзе дэпартавана

Так, усіх нелегальных мігрантаў трэба здаваць фэдэральным уладам і дэпартаваць



Ці трэба даваць часовую амністыю нелегальным мігрантам, якія маюць працу ў ЗША?

Так


Не

Не, але трэба дазволіць ім застацца

Не, іх трэба выгнаць са Штатаў

Не, і штрафаваць кампаніі, якія даюць ім працу

Так, стварыць просты шлях да грамадзянства для тых, якія зьдзейсьнілі нязначныя злачынствы

Так, але толькі калі яны плоцяць падаткі



Штаты павінны павялічыць ці паменшыць колькасьць часовых працоўных візаў для кваліфікаваных імігрантаў?

Павялічыць

Паменшыць

Мяне задавальняе цяперашняя колькасьць

Зьменшыць, і ўрад павінен даваць больш ініцыятываў па падрыхтоўцы сваіх грамадзянаў на гэтыя працоўныя месцы

Зьменшыць, кампаніі цяпер карыстаюцца гэтым, каб панізіць зарплаты

Павялічыць, эканоміка Штатаў абапіраецца на бізнэсы, што наймаюць найбольш кваліфікаваных супрацоўнікаў за найменшую зарплату

Пытаньне па навуцы: Ці павінен урад фінансаваць палёты ў космас?

Так


Не

Так, і значна павялічыць бюджэт NASA

Не, палёты чалавека ў космас трэба пакінуць прыватным кампаніям

Не, ўраду ня трэба фінансаваць ніякія касьмічныя дасьледчыя праграмы

Не, трэба сфакусавацца на захаваньні Зямлі, а не ўцёку зь яе

Не, і абмежаваць бюджэт NASA толькі да вайсковых і абарончых місіяў



Не, пакуль ня будзе значна зьменшаны дэфіцыт фэдэральнага бюджэту


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка