Садавіна, гародніна – карысныя прадукты (занятак па развіццю маўлення ў другой малодшай групе) Праграмныя задачы




Дата канвертавання15.08.2018
Памер32.17 Kb.
Садавіна, гародніна – карысныя прадукты

(занятак па развіццю маўлення ў другой малодшай групе)

Праграмныя задачы: Фарміраваць уяуленні дзяцей аб гародніне, садавіне. Адрозніваць іх па знешняму выгляду, называць іх; разумець абагульняючае слова гародніна садавіна. Развіваць памяць, увагу, мысленне, мову. Выхоўваць цікавасць да пазнання акружаючага свету.

Матэрыял: Фланэлеграф, муляжы садавіны і гародніны, “ цудоўны мяшочак”, карцінкі садавіны, гародніны, цацка “Заяц”, слоік і каструля для гульні на фланэлеграфе.

Ход занятку:

Дзеці заходзяць у групу, у выхавальніка ў руках цудоўны мяшочак.



Выхавальнік (В): Дзеці, сення па дарозе ў дзіцячы сад я знайшла мяшочак, на ім напісана

Я цудоўненькі мяшочак,

Вам рабяты я – дружочак.

Вельмі хочацца мне знаць,

Як вы любіце гуляць.

Давайце паглядзім дзеці, што ж там, у гэтым цудоўным мяшочку.



(Дзеці выцягваюць муляжы садавіны і гародніны, апісваюць колер, называюць яе, дзе расце, складваюць на паднос па асобку садавіну і агародніну).

В: Скажыце дзеткі, што у вас на гэтым падносе? (Выхавальнік паказвае гародніну)

Дзеці (ДЗ): Гародніна!

В: Скажыце дзеткі, што у вас на гэтым падносе?

(паказвае другі паднос -садавіну)

ДЗ: Садавіна!

В: Дзеці, а як вы думаеце, садавіна і гародніна, карысныя прадукты , ці шкодныя?

ДЗ: Карысныя!

В: Правільна, іх абавязкова трэба есці. А дзе расце садавіна?

ДЗ: У садзе.

В: А дзе расце гародніна?

ДЗ: У агародзе.

В: А зараз, мы пагуляем:

Фізкультхвілінка 2-3 разы:

Пойдзем мы на агарод, (дзеці – шагаюць)

Там нямала ў нас клапот, (узмахі рукамі)

Возьмем мы лапаты, цяпкі ( нахіляюцца)

Падрыхлім, праполем градкі ( прысядаюць, імітуюць рухі)

Потым, мы пальём іх з лейкі, (імітуюць паліўку градак)

І пасядзем на скамейкі. (прысядаюць).

Дзеці садзяцца на стульчыкі.

Раздаецца піск і плач.

В: Ой, хто гэта тут плача? (За наборным палатном схаваўся зайка).

В: Ой, рабяты, тут зайка; Чаго ты зайка плачаш?

Зайка: Я хочу есці! Прашу вас, дапамажыце мне! Не ведаю, якія прадукты класці ў боршч, а якія ў кампот.



В: Дапаможам дзеці?

ДЗ: Так!

Дыдактычная гульня: “Што у боршч, што у кампот?”

(Дзеці на фланэлеграфе ў слоік выкладваюць садавіну, а ў каструлю – гародніну)

В: А ведаеш зайка, мы раскажам табе верш: “Як мы гатуем ежу!”

Дзеці чытаюць верш: Тата дома, мама не.

Тату хто падасць абед,

Ён стаміўся, хоча есці,

Ох, за стол бы тату сесці.

Лялькам мы абед варылі і пра тату не забылі,

Боршч у каструлі ўжо кіпіць,

Тата будзе вельмы сыт.

( Зайка дзякуе і развітваецца з дзецьмі.)

В: А зараз, дзеткі, мы пагуляем у гульню.

Дыдактычная гульня “Даскажы славечка”:

На стале выбіраюць карцінкі-адгадкі.

У агародзе пуста, калі няма ………. ( капусты)

Вось зялёны таўсцячочак, а завецца - ……….( агурочак)

Хто ў зямлі, закрыўся лоўка, гэта сочная……… (маркоўка)

У агародзе светафор, гэта чырвоны………….( памідор)

Паглядзі ў зямлі як рак, засей бардовенькі………… (бурак)

Адляжаў сабе бачок наш зялёны…………( кабачок)



В: Ну вось дзеткі, каму мы сёння дапамаглі?

ДЗ: Зайку.

В: А з чаго мы варылі боршч?

ДЗ: З гародніны!

В: А з чаго мы варылі кампот?

ДЗ: З садавіны!

В: А зараз мы з вамі будзем карміць нашых лялек.

Літаратура:

1. Бондаренко Т. М. Комплексные занятия во второй младшей группе детского сада: Методическое пособие для воспитателей. – Воронеж: ТЦ «Учитель», 2001.-272с.

2. Лобынько, Л. В. Современные подходы к образовательному процессу/ Л. В. Лобынько, Т. Ю. Швецова.- Минск: ИВЦ Минфина, 2009.-280с.



3. Ознакомление с окружающим в группе «Малыши»/ Авт.-сост. Л.И. Прус.- 2-у издание.- Мозырь: ООО ИД «Белый Вецер», 2005.- 62, ил.- ( Серия «Из опыта работы дошкольных учреждений»)


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка