Сакрэты правільнага харчавання мэты




Дата канвертавання05.12.2018
Памер41.63 Kb.
САКРЭТЫ ПРАВІЛЬНАГА ХАРЧАВАННЯ
Мэты: замацаваць веды пра здаровае паўнацэннае харчаванне; фарміраваць адказнасць за сваё здароўе; выхоўваць пачуццё ўзаемапавагі, узаемадапамогі пры рабоце ў групе.
Ход мерапрыемства
Выхавацель Я атрымала пісьмо ад Віні-Пуха.

«Прывітанне, сябры! Свой ліст я пішу з бальніцы. У мяне пагоршылася здароўе, баліць галава, у вачах зорачкі, усё цела млявае. Доктар кажа, што мне дапаможа правільнае харчаванне. Я склаў сабе меню на абед: торт з ліманадам, чыпсы, кірыешкі. Гэта мая любімая ежа. Напэўна, хутка я буду здаровы. Ваш Віні-Пух.»


Дзеці, ці правільна Віні-Пух склаў меню? Каб ён хўтчэй паправіўся, трэба навучыць яго правільна харчавацца. А вы самі ўмееце правільна харчавацца? Давайце падзелімся на каманды. I тая каманда, якая пераможа, напіша адказ Віні-Пуху і навучыць яго правільна харчавацца.

Каб пачаць гульню, выканаем стартавае заданне: раскласці прадукты па меры іх карыснасці для нашага арганізма.

Карамель, вафлі, газіроўка, яблык.

Чыпсы, шакалад, рэпа, марожанае.



Выхавацель. Назва самага карыснага прадукту будзе назвай вашай каманды, а яго выява — эмблемай. Вітаем каманды «Яблычак» і «Рэпка».

Спадзяюся, што вы прачнуліся, зрабілі гімнастыку, памыліся, пачысцілі зубы. Час снедаць. Снеданне павінна быць сытнае, таму што прыкладна чацвёртую частку дзённай нормы калорый мы павінны з'есці раніцай. Хто адкажа, чаму? (Адказы каманд. Выхавацель дапаўняе, дае больш поўную інфармацыю пра карысць каш. Каша гэта страва, якая больш падыходзіць да снедання. Яна эмяшчае найбольшую колькасць спажыўных рэчываў, якія лёгка засвойваюцца аргангзмам. Найбольш карысна грэцкая каша, затым ідуць аўсяная, рысавая. Манная — самы ка-ларыйны прадукт.)


Конкурс «Адкуль прыходзіць каша»

Па малюнку расліны знайсці адпаведную крупу і назваць яе. (Каманды па чарзе адказваюць на пытанні.)



Выхавацель. Са снеданнем абедзьве каманды справіліся паспяхова. Але час ідзе паперад. Вось і прыйшоў час абеду, трэба добра паесці — палову ўсіх калорый дзённых з'есці. Прагаладаліся? Тады мыйце рукі і за стол. Вельмі шмат вітамінаў карысных рэчываў утрымліваецца ў агародніне. Яна як бы «запрашае апетыт», таму шго ў арганізме пачынаецца выдзяленне страўнікавага соку. Такім чынам і іншыя стравы лепш засвойваюцца.

Конкурс «Салатны майстар»

3 парэзанай і цэлай агародніны прыгатаваць салату, упрыгожыць яе і прыдумаць арыгінальную назву. (Каманды абменьваюцца зробленымі салатамі, ідзе дэгустацыя страў.)



Выхавацель. 3 апетытам усё ў парадку, можна прыступіць да састаўлення рэцэпта першай стравы.

Конкурс «Гатуем суп»

3 набора карцінак выбраць тыя, якія патрэбны для гатавання супа: каманда «Рэпка» — для капусты, каманда «Яблычак» — баршча.



Конкурс «На другое»

Да абеду на другое карысны рыба і мяса. Каманды па жараб'ёўцы ідуць на рыбалку (назваць як мага больш відаў рыб), на паляванне (назва-ць як мага больш мясных страў).



(Падвядзенне вынікаў.)

Конкурс «Здагадайся, што ты з'еў»

Заданне капітанам. Іграку завязваюцца вочы, даюць пакаштаваць ці агародніну, ці садавіну. Капітан павінен здагадацца, што яму далі.

Выхавацель. Малайцы, капітаны. Вы не падвялі каманды. А зараз паглядзім, якая каманда хутчэй выканае гэта заданне.

Конкурс «Рэпка»

Першы ігрок бяжыць да стула, аббягае яго, вяртаецца назад, бярэ за руку наступнага іграка і бяжыць з ім. Бегае да таго часу, пакуль усе ігракі, трымаючыся адзін за аднаго, не прабягуць усю дыстанцыю.

Пасля насычанага абеду прайшло тры гадзіны, можна паспытаць падвячорак.

Конкурс «Запомні садавіну»

Кожная каманда атрымлівае табліцу, у якой нарысованы выявы садавіны. Трэба запомніць і ўзнавіць яе.

5 выяў: банан, яблык, апельсін, груша, ананас.

Конкурс «Пазнай сок»

Прадстаўнікам абедзвюх каманд прапанаваны калекцыі (5—6 шклянак) соку. На кожнай шклянцы нумар. Дзеці павінны пазнаць па сма-ку і колеру, з якіх ягад і садавіны ці агародніны выраблены сок.

Вячэраць трэба не пазпей, чым за дзве гадзіны да сну. Гэта павінна быць ежа, якая лёгка засвойваецца, страўніку таксама неабходны перапынак у рабоце. Якія гэта прадукты, мы даведаемся, адгадаўшы загадкі.


  1. Круглая — ды не гарбуз. 3 хвастом — ды не мыш. (Рэпа.)

  2. Я расту не на ствале,

Я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

Дык адразу і заплачаш. (Цыбуля.)


  1. На дварэ зялёны, а ў хаце салёны. (Агурок.)

  2. Чорная свінка мае тры спінкі. (Грэчка.)

  3. Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык.)

  4. У кашулі нарадзіўся, а голы ходзіць. (Сыр.)

Конкурс «Гэтыя прадукты»

Назваць казкі ці апавяданні, дзе сустракаюцца гэтыя прадукты.



(Падвядзенне вынікаў конкурсаў. Узнагароджваппе каманд. Складанне адказу па пытанне Віні-Пуха.)

«Прывітанне Віні-Пух! Каб правільна харчавацца, трэба выключыць з меню ўсю тваю любімую ежу. Лепш ужывай малако, сыр, садавіну і агародніну, кашу. Гэта таксама смачна! Паспрабуй і сам упэўнішся».



Выхавацель. А каманда-пераможца складзе прыкладнас меню і адправіць яго Віні-Пуху.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка