Самаідэнтыфікацыя асобы ў «малой» прозе м. Гарэцкага І л. Андрэева




старонка2/3
Дата канвертавання05.12.2018
Памер457.59 Kb.
1   2   3

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Асноўныя навуковыя вынікі дысертацыі
1. Самаідэнтыфікацыя асобы як катэгорыя на працягу ХХ стагоддзя аформілася ў якасці самастойнага праблемнага поля і набыла міждысцыплінарны статус у галіне гуманітарных ведаў. Ва ўмовах глабалізацыйных працэсаў і пашыранага постмадэрнісцкага светаадчування феномен самаідэнтыфікацыі асобы прыцягвае ўсё большую ўвагу даследчыкаў. Пашырэнне такой увагі звязана з крызіснымі з’явамі ў свядомасці індывіда, прадвызначанымі найперш радыкальнымі светапогляднымі і сацыякультурнымі зменамі пачатку ХХ стагоддзя, тымі хваляваннямі, што ахапілі ўвесь свет і прывялі да дзвюх сусветных войнаў. Філасофскія, сацыялагічныя, псіхалагічныя, культуралагічныя даследаванні дазваляюць вылучыць агульныя характарыстыкі феномена самаідэнтыфікацыі асобы: яго крызісную прыроду, дыялагічнасць, культурна-гістарычную абумоўленасць. Усё пералічанае характэрна для выяў самаідэнтыфікацыі асобы ў тэкстах мастацкай літаратуры. Адлюстраванне самаідэнтыфікацыйных праблем у «малой прозе» і эпісталярыях М. Гарэцкага і Л. Андрэева абумоўлена не толькі патрэбамі часу, але і спецыфічнай скіраванасцю таленту кожнага з пісьменнікаў. Літаратуразнаўчы аналіз выяўляе крызісныя станы самаідэнтыфікацыі асобы, намаляваныя абодвума пісьменнікамі, а таксама наяўнасць важных сыходжанняў у мастакоўскіх пазіцыях. У першую чаргу, гэта гуманістычная, антываенная накіраванасць твораў Л. Андрэева («Рассказ о семи повешенных», «Ночной разговор») і М. Гарэцкага («Літоўскі хутарок», «Генерал»); акцэнтаванне ўвагі на заганах грамадства – бюракратызме, крывадушнасці, перайманні чужых ідэалаў у апавяданнях Л. Андрэева («Первый гонорар», «Христиане») і М. Гарэцкага («Ашуканы палітрэдактар», «Прастуда містэра Рамзая»). Аднак ідэйныя сыходжанні вельмі выразна падкрэсліваюць якраз самабытнасць і адрознасць не толькі індывідуальных стыляў Л. Андрэева і М. Гарэцкага, але і ў цэлым рускіх і беларускіх літаратурных традыцый, прыярытэтаў у асэнсаванні рэчаіснасці названага перыяду. Так, Л. Андрэеў засяроджвае ўвагу на крызісе той свядомасці, што пазначана індывідуалізмам і трагізмам мадэрністычнага светаўспрымання («Елеазар», «Полет»). М. Гарэцкі адлюстроўвае ў першую чаргу актывізацыю працэсаў самаідэнтыфікацыі і ўсведамлення чалавекам свайго месца ў грамадстве («Роднае карэнне», «Усебеларускі з’езд 1917-га года») [1; 2; 3; 4; 10; 26; 29].

2. Самаідэнтыфікацыя асобы персанажа мае спецыфічна-літаратурныя рысы, паколькі патрабуе ўліку ідэйнай накіраванасці твора, долі мастацкай умоўнасці, разгляду асобы як носьбіта аўтарскай інтэнцыі, накіраванай на чытацкае ўспрыманне. Гэта прадвызначае неабходнасць вылучэння пэўных характарыстык, якія дазваляюць даследаваць асобасную самаідэнтыфікацыю ў прозе М. Гарэцкага і Л. Андрэева. Сярод такіх параметраў вылучаюцца ідэйныя падыходы і мастацкія спосабы раскрыцця характару і ідэнтычнасці героя, жанрава-стылёвая арганізацыя твора і філасофска-светапоглядныя дамінанты ў ім. Асноўнымі спосабамі перадачы самаідэнтыфікацыі героя ў «малой» прозе Л. Андрэева і М. Гарэцкага з’яўляюцца: «самапрэзентацыя» («Рассказ о Сергее Петровиче», «Проклятие зверя» Л. Андрэева, «Рунь», «Ідуць усе – іду я…» М. Гарэцкага, эпісталярныя тэксты абодвух пісьменнікаў), наратарскае стаўленне да персанажа (лісты Л. Андрэева да Н. А. Чукмалдзіной і М. Горкага, «Скарб», большасць «Сібірскіх абразкоў» М. Гарэцкага), наяўнасць героя-«правакатара» («Алёша-дурачок», «Случай» Л. Андрэева, «Хадзяка», абразок «Дурная» М. Гарэцкага), напружаная падзейнасць (навелы абодвух аўтараў). «Правакатыўную» функцыю ў прозе абодвух аўтараў найчасцей выконваюць вобразы юродзівага (спецыфічны для рускай літаратуры) і жабрака (адметнасць беларускай культурна-літаратурнай традыцыі), праз рэакцыю на якіх паказваецца самаідэнтычнасць іншых герояў твора. Жанравая разнастайнасць, наяўнасць жанравых мадыфікацый у прозе абодвух пісьменнікаў, напружанасць дзеяння і шырокая прадстаўленасць тыпаў персанажаў як адметнасці «малой» прозы, а таксама асаблівасці творчых метадаў М. Гарэцкага і Л. Андрэева даюць магчымасці для шырокага аналізу варыянтаў самаідэнтыфікацыі асобы. У той прозе Гарэцкага, якая пазначана фактаграфізмам і дакументальнай скіраванасцю, рэалістычнай тыпізацыяй, прыярытэтным з’яўляецца выкарыстанне магчымасцей жанру для адлюстравання канкрэтных самаідэнтыфікацыйных узроўняў у свядомасці персанажа. Самаідэнтыфікацыя герояў у творах Андрэева абумоўліваецца акцэнтам у жанравых формах на магчымасцях іншасказальнасці і экспрэсіўных мастацкіх сродкаў. У філасофска-светапоглядным аспекце адзначаецца як агульнае ў асэнсаванні асобаснай ідэнтычнасці ў «малой» прозе пісьменнікаў, так і адметнае, абумоўленае рознымі нацыянальнымі культурна-літаратурнымі традыцыямі. Матывы ілюзорнасці жыцця, канфлікту паміж рацыянальным і неспасціжным, страта традыцыйных каштоўнасцей, пазначаныя мадэрнісцкім светаадчуваннем, па-рознаму ўплываюць на самаідэнтыфікацыю персанажаў у прозе Л. Андрэева, які выкрывае былыя каштоўнасці і крывадушнасць абывацеляў («Призраки», «Ипатов»), і М. Гарэцкага, у прозе якога каштоўнасная праблематыка звязана з пошукам балансу паміж народным, забабонным і рацыянальным светаўспрыманнем («Што яно?», «Дурны настаўнік») [1; 3; 5; 7; 11; 13; 24; 26; 28; 32; 33; 38].

3. На самаідэнтыфікацыю асобы непасрэдна ўплываюць радыкальныя сацыяльныя змены, што выразна адлюстроўваюць творы рускага і беларускага класікаў з ваеннай, рэвалюцыйнай тэматыкай, а таксама апавяданні, у якіх адлюстраваны праявы сацыяльнага гвалту. У прозе Л. Андрэева на першым плане самаідэнтыфікацыйная разгубленасць, маральная нясталасць і непадрыхтаванасць асобы да рэзка супярэчлівых сітуацый. Такі стан чалавека звязваецца Л. Андрэевым з агульнамаральнымі абагульненнямі (напрыклад, з вызначэннем філасофскай сутнасці катэгорый рабства і волі) і настроямі трагічнага светаадчування напярэдадні Першай сусветнай вайны. Усё гэта выяўляе крохкасць самаідэнтыфікацыі на сацыяльным ўзроўні, што ўвасабляецца як у вобразах тэрарыстаў, рэвалюцыйных дзеячаў, так і ў адлюстраванні прадстаўнікоў улады («Губернатор», «Из рассказа, который никогда не будет окончен», «Иван Иванович»). Для М. Гарэцкага ў раскрыцці канкрэтных гістарычных падзей было важна праз асэнсаванне характару беларуса і сцвярджэнне нацыянальных каштоўнасцей актуалізаваць праблему нацыянальнай самасвядомасці, таму найважнейшым складнікам самаідэнтыфікацыі асобы ў творах Гарэцкага з’яўляецца ўсведамленне персанажамі праблем, звязаных з блізкім колам людской супольнасці (сям’я, аднавяскоўцы, агульнае гістарычнае мінулае), а таксама з усведамленнем агульных задач адраджэння беларускай нацыі («Рунь», «Фантазія», «У 1920 годзе») [2; 4; 9; 10].

4. Для «малой» прозы М. Гарэцкага і Л. Адрэева характэрны феномен «несапраўднай» ідэнтычнасці, які рэалізуецца праз «дваістаць» свядомасці і прыём маскіравання ды звязваецца з ускладненнем самаідэнтыфікацыі персанажа і ідэнтыфікацыі яго іншымі героямі. У абодвух аўтараў дадзеная з’ява адлюстроўвае пэўны асобасны разлад, унутраны канфлікт паміж рэальным «я» і ўяўным, да якога (або да стварэння ўражання якога) імкнецца герой; аднак праявы і характар феномена – розныя. Рускі аўтар у адлюстраванні дваістай свядомасці акцэнтуе супярэчлівасць прыроды чалавека, барацьбу жывёльнага і чалавечага пачаткаў («Предстояла кража», «Бездна»); хаванне пад маскай звязваецца ў Л. Андрэева з дамінаваннем маральна-этычнай праблематыкі і рэалізуецца ў стварэнні фарсавай сітуацыі («Оригинальный человек», «Рогоносцы»), а таксама выконвае функцыю дыстанцавання наратара ад уласнага вобраза «я» і прыцягвання ўвагі да ўласнай асобы ў эпісталярыях пісьменніка. У М. Гарэцкага стан «двудушнасці» набывае яшчэ і спецыфічна нацыянальныя якасці, выступае неад’емным складнікам нацыянальнага менталітэту як неабходнай ўмовай набыцця героем уласнай ідэнтычнасці («У лазні», «Амерыканец»); маскіраванне персанажаў мае востра сатырычны характар і рэалізуе матыў сацыяльнага прыстасавання (як правіла, да новай улады) («[Незадача]», абразок «Інтэлігент») [6; 12; 27; 31; 35].

5. М. Гарэцкі і Л. Андрэеў адлюстроўвалі самаідэнтыфікацыю асобы ў кантэксце агульнамаральных праблем у час страты чалавекам каштоўнасных арыенціраў, у агульнай сітуацыі супярэчлівых, крывавых гістарычных падзей першай трэці ХХ стагоддзя. Аднак праблема самаідэнтыфікацыі асобы ў творах «малой» прозы кожнага з пісьменнікаў мае спецыфічныя рысы, што абумоўлена рознымі культурна-літаратурнымі традыцыямі, разнавектарнасцю гістарычнага і сацыяльнага развіцця. Л. Андрэеў паказвае асобу ва ўмовах выяўлення нежыццяздольнасці звыклых ідэалаў, выяўляе крызіс яе самаідэнтыфікацыі на агульнамаральным узроўні. М. Гарэцкі робіць відавочнай неабходнасць нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў канкрэтных гістарычных абставінах, што магчыма праз свядомае захаванне героямі нацыянальных каштоўнасцей і дыялектычнага адзінства «дзвюх душ». У мастацкай «малой прозе» і эпісталярыях Л. Андрэева прасочваецца канцэпцыя індывідуалістычнага існавання. Станаўленне асобы адбываецца праз імкненне вылучыцца з безасабовай масы людзей, праз аддаленне ад рэальных жыццёвых абставін («Тьма», «Елеазар», «Полет»). У выніку ў свядомасці асобы рэчаіснасць набывае рысы абсурду або фантасмагорыі. Таму найчасцей у мастацкай «малой» прозе назіраецца своеасаблівае маральнае «самаразбурэнне» асобы, якое прыводзіць да страты чалавекам самаідэнтычнасці, што прадвызначае вар’яцтва, смерць героя і г.д. («Рассказ о Сергее Петровиче», «Бездна», «Сын человеческий»). У эпісталярыях і мастацкай «малой» прозе М. Гарэцкага прасочваецца канцэпцыя суіснавання чалавека з іншымі людзьмі і жыццёвымі рэаліямі – нават калі гэта змрочна-фантасмагарычныя і абсурдныя рэаліі, адлюстраваныя Гарэцкім у больш аб’ёмных эпічных формах 1930-х гг.: дзённікавых запісах Лявоніуса Задумекуса, філасофскай алегорыі «Скарбы жыцця». Самаідэнтыфікацыя чалавека адбываецца на шляху суаднясення сябе з асяроддзем і прыняцця сябе, іншых людзей і ўмоў існавання («У лазні», «Роднае карэнне», «Рунь», «Ідуць усе – іду я»). У выніку фарміруецца маральна сталая асоба з высокім узроўнем асобаснай і сацыяльнай ідэнтычнасці. Адрозненні ў скіраванасці асобасных пошукаў М. Гарэцкага і Л. Андрэева былі сфарміраваны пад уплывам розных умоў нацыянальна-культурнага развіцця беларусаў і расіян на пераломе ХІХ і ХХ стагоддзяў [3; 4; 8; 16; 25].
Рэкамендацыі па практычным выкарыстанні вынікаў
Матэрыялы і вынікі навуковай работы могуць быць выкарыстаны для далейшага параўнальнага вывучэння беларускай і рускай літаратур першай трэці ХХ ст. і мяжы XX – ХХІ ст.ст., даследаванняў на сумежжы літаратуразнаўства і іншых дысцыплін гуманітарнага профілю (культуралогіі, сацыялогіі, філасофіі); пры стварэнні навучальных дапаможнікаў па гісторыі беларускай і рускай літаратур пазначанага перыяду, тэорыі літаратуры; у адукацыйнай практыцы.
СПІС ПУБЛІКАЦЫЙ ПА ТЭМЕ ДЫСЕРТАЦЫІ
Артыкулы ў выданнях, рэкамендаваных ВАК Рэспублікі Беларусь, і ў рэцэнзаваных замежных выданнях

1. Глазман, Л. Я. «Таямніцы жыцця» ў апавяданнях М. Гарэцкага і Л. Андрэева / Л. Я. Глазман // Роднае слова. – 2014. – № 9. – С. 19–22.

2. Глазман, Л. Я. Асэнсаванне нацыянальнай праблематыкі ў кантэксце ваеннай катастрофы ў «малой» прозе М. Гарэцкага / Л. Я. Глазман // Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. А, Гуманитарные науки. – 2014. – № 10. – С. 36–40.

3. Глазман, Л. Я. Адлюстраванне самаідэнтыфікацыі асобы ў апавяданнях Максіма Гарэцкага і Леаніда Андрэева / Л. Я. Глазман // Роднае слова. – 2015. – № 6. – С. 15–19.

4. Глазман, Л. Я. Праблема нацыянальнага самавызначэння ў апавяданнях М. Гарэцкага і Л. Андрэева пра ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі пачатку ХХ ст. / Л. Я. Глазман // Аcta Albaruthenica. – Warszawa. Tom 15. – Warszawa: Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego, 2015. – С. 57–68.

5. Глазман, Л. Я. Самаідэнтыфікацыя асобы ў філасофскім асэнсаванні пісьменніка (на матэрыяле апавяданняў Леаніда Андрэева і Максіма Гарэцкага) / Л. Я. Глазман // Полымя. – 2015. – № 8. – С. 124–128.

6. Глазман, Л. Я. Проблема затрудненной идентичности в «малой» прозе Л. Андреева и М. Горецкого / Л. Я. Глазман // Мова і культура. – Вип. 18. – Т. І (98). – Киів, 2015. – С. 36–41.

7. Глазман, Л. Я. Жанравы аспект адлюстравання самаідэнтыфікацыі асобы ў «малой» прозе М. Гарэцкага і Л. Андрэева / Л. Я. Глазман // Białorutenistyka Białostocka, т. 7. – Białystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku, 2015. – С. 419–426.

8. Глазман, Л. Я. Проблема передачи нарраторской самоидентификации в эпистоляриях Л. Андреева и М. Горецкого [Электронный ресурс] / Л. Я. Глазман // Гуманитарный научный вестник. – 2018. – № 3. – С. 1–8. – Режим доступа: http://naukavestnik.ru/doc/gv1803Glazman.pdf. – Дата доступа: 30.03.2018.
Артыкулы ў навуковых зборніках

9. Глазман, Л. Я. Сацыяльныя парадоксы ў «малой» прозе Л. Андрэева і М. Гарэцкага / Л. Я. Глазман // Антропологические сдвиги переломных эпох и их отражение в литературе : сб. науч. ст. : В 2 ч. Ч. 1 / Гродн. гос. ун-т им. Я. Купалы; ред. кол.: Т. Е. Автухович (гл. ред.) [и др.]. – Гродно : ГрГУ, 2014. – С. 196–201.

10. Глазман, Л. Я. Адлюстраванне нацыянальнай самасвядомасці ў апавяданні М. Гарэцкага «У 1920 годзе» / Л. Я. Глазман // Сб. науч. статей студентов, магистрантов, аспирантов / Белорус. гос. ун-т, Факультет международных отношений ; cост. С. В. Анцух ; под общ. ред. В. Г. Шадурского. – Минск : БГУ, 2015. – Вып. 14. – С. 193–195.

11. Глазман, Л. Я. Прэзентацыя асобы ў «малой» прозе Максіма Гарэцкага і Леаніда Андрэева / Л. Я. Глазман // Актуальныя праблемы філалогіі і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін : зб. навук. арт. / Магіл. дзярж. ун-т імя А. А. Куляшова ; пад агул. рэд. А. М. Макарэвіча. – Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2015. – С. 127–132.

12. Глазман, Л. Я. Маска як праява несапраўднай ідэнтычнасці ў апавяданнях Леаніда Андрэева і Максіма Гарэцкага / Л. Я. Глазман // Слова ў мове, маўленні, тэксце : зб. навук. арт. / Брэсц. дзярж. ун-т ; пад агул. рэд. Н. Р. Якубук; рэдкал.: Я. І. Абрамава [і інш.]. – Брэст : БрДУ, 2015. – С. 35–38.

13. Глазман, Л. Я. Ілюзія і рэальнасць у «малой» прозе Л. Андрэева і М. Гарэцкага // Аксиологический диапазон художественной литературы : сб. науч. ст. / Витебск. гос. ун-т ; сост. В. Ю. Боровко [и др.] ; под науч. ред. В. Ю. Боровко, О. В. Лапатинской. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова. – С. 46–48.


Матэрыялы на навуковых і навукова-практычных канферэнцыях

14. Глазман, Л. Я. Формализация социальных отношений в рассказах Л. Н. Андреева / Л. Я. Глазман // V Машеровские чтения : материалы международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 29–30 сентября 2011 г. / Витебский гос. ун-т; редкол.: А. П. Солодков (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2011. – С. 142–143.

15. Глазман, Л. Я. Пасхальные метаморфозы в рассказах Л. Н. Андреева / Л. Я. Глазман // Образование XXI века : материалы XII (57) Региональной научно-практической конференции студентов и магистрантов, Витебск, 29–30 марта 2012 г. / Витебский гос. ун-т; редкол.: А. П. Солодков (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2012. – С. 145–146.

16. Глазман, Л. Я. Саморазрушение личности в рассказах Л. Н. Андреева / Л. Я. Глазман // VІ Машеровские чтения : материалы международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 27–28 сентября 2012 г. / Витебский гос. ун-т ; редкол.: А. П. Солодков (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2012. – С. 224.

17. Глазман, Л. Я. Созидание человеком себя и мира в рассказах Л. Н. Андреева / Л. Я. Глазман // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : да 900-годдзя Кірыла Тураўскага і 200-годдзя Тараса Шаўчэнкі : матэрыялы ХІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 24–26 кастрычніка 2013 г. : у 2 ч. Ч. 2 / пад рэд. Т. П. Казаковай. – Мінск, 2013.– С. 34–39.

18. Глазман, Л. Я. Художественное осмысление привычного существования в рассказах Л. Н. Андреева / Л. Я. Глазман // Наука – образованию, производству, экономике : материалы ХІХ (66) Региональной научно-практической конференции преподавателей, научных сотрудников и аспирантов, Витебск, 13–14 марта 2014 г. : в 2 т. / Вит. гос. ун-т ; редкол.: И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2014. – Т. 1. – С. 146–147.

19. Глазман, Л. Я. Вобраз іншаземца ў апавяданнях М. Гарэцкага «Амерыканец» і Л. Андрэева «Іншаземец» / Л. Я. Глазман // Мир языков : ракурс и перспектива : материалы V Международной научно-практической конференции, Минск, 22 апреля 2014 г. : в 2 т. / редкол.: Н. Н. Нижнева (отв. редактор) [и др.]. – Минск: БГУ, 2014. – Т. 1. – С. 176–181.

20. Глазман, Л. Я. Отражение сущности войны в рассказе Л. Н. Андреева «Ночной разговор» / Л. Я. Глазман // VІІІ Машеровские чтения : материалы международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 16–17 октября 2014 г. / Витебский гос. ун-т; редкол.: И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова , 2014. – С. 149–150.

21. Глазман, Л. Я. Дети в системе персонажей рассказов Л. Андреева / Л. Я. Глазман // Научные стремления – 2014 : сборник материалов V Международной научно-практической молодежной конференции (25–27 ноября 2014 года, Минск) / ООО «Лаборатория интеллекта» и Центр молодежных инноваций. – Минск : «Энциклопедикс» , 2014. – С. 52–54.

22. Glazman, L. The Representation of the Foreigner in L. Аndreyev’s and M. Goretsky’s Short Stories / L. Glazman // The Youth of the 21st Century : Education, Science, Innovations : materials of the International Conference for Students, Postgraduates and Young Scientists; Vitebsk, December 4, 2014 / Vitebsk State University ; Editorial board.: I. M. Prischepa (editor in chief.) [and others]. – Vitebsk : VSU named after P. M. Masherov, 2014. – P. 168–169.

23. Глазман, Л. Я. Нацыянальнае і агульначалавечае ў ваенных апавяданнях М. Гарэцкага і Л. Андрэева / Л. Я. Глазман // Першая сусветная вайна ў народнай памяці і мастацкім адлюстраванні : матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7–8 кастрычніка 2014 г.) / прадм. і ўклад. С. Л. Гараніна ; навук. рэд. А. І. Лакотка ; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. – Мінск, 2014. – С. 160–163.

24. Глазман, Л. Я. Трансфармацыя вобразаў юродзівага і жабрака ў апавяданнях М. Гарэцкага і Л. Андрэева / Л. Глазман // Максім і Гаўрыла Гарэцкія : жыццё і творчасць (да 100-годдзя Першай і 75-годдзя Другой сусветных войнаў) : матэрыялы ХХІІ Гарэцкіх чытанняў / Дзярж. музей гісторыі бел. літ., Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследав. бел. культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; адк. рэд. Р. Гарэцкі. – Мінск : выд. В. Хурсік, 2014. – С. 59–64.

25. Глазман, Л. Я. Кризис идентичности в рассказах Л. Андреева «Сын человеческий» и М. Горецкого «Дурны настаўнік» / Л. Я. Глазман // Наука – образованию, производству, экономике: материалы ХХ (67) Региональной научно-практической конференции сотрудников и аспирантов, Витебск, 12–13 марта 2015 г. : в 2 т. / Вит. гос. ун-т; редкол. И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2015. – Т. 1. – С. 102–103.

26. Глазман, Л. Асаблівасці мадэрнісцкага светабачання ў апавяданнях Максіма Гарэцкага / Л. Глазман // Мова і літаратура ў XXI стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання : матэрыялы III Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных, Мінск, 27 сакавіка 2015 г. / рэдкал.: П. І. Навойчык (адк. рэд.) [і інш.] ; Бел. дзярж. ун-т. – Мінск : БДУ, 2015. – С. 92–95.

27. Глазман, Л. Праблема дваістасці ў апавяданнях М. Гарэцкага і Л. Андрэева / Л. Глазман // Максім і Гаўрыла Гарэцкія : жыццё і творчасць (да 115-годдзя з дня нараджэння Гаўрылы Гарэцкага і 95-годдзя першага выдання «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага) : матэрыялы ХХІІІ Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 17 красавіка 2015 г. / Дзярж. музей гісторыі бел. літ., Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследав. бел. культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; Р. Гарэцкі (адк. рэд.). – Мінск, 2015. – С. 93–98.

28. Глазман, Л. Матыў ілюзорнасці ў апавяданнях Л. Андрэева і М. Гарэцкага / Л. Глазман // IX Машеровские чтения : материалы международной научно-практической конференции студентов, аспирантов и молодых ученых, Витебск, 25 сентября 2015 г. / Витебский гос. ун-т; редкол.: И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2015. – С. 160–162.

29. Глазман, Л. Праблема нацыянальнага адраджэння ў апавяданнях Максіма Гарэцкага пра ваенныя і рэвалюцыйныя падзеі / Л. Глазман // Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі : працоўныя матэрыялы / Том 4. – Kaunas, Lithuаnia, 2015. – С. 164–167.

30. Глазман, Л. Я. Асэнсаванне мінулага ў апавяданнях Максіма Гарэцкага / Л. Я. Глазман // Полесский регион и наука ХХІ века : материалы ІХ Респ. науч.-практ. интернет-конференции магистрантов, аспирантов и молодых ученых, Мозырь, 26 июня 2015 г. / Мозыр. гос. пед. ун-т имени И. П. Шамякина. – Мозырь : МГПУ имени И. П. Шамякина, 2015. – С. 95–97.

31. Глазман, Л. Я. Матыў выкрыцця ў сатырычных апавяданнях Л. Андрэева і М. Гарэцкага // Мир языков: ракурс и перспектива : материалы VI Междунар. науч. практ. конф., Минск, 22 апреля 2015 г. : в 7 т. / редкол.: Н. Н. Нижнева (отв. ред.) [и др.]. – Т. 5 – Минск : БГУ, 2015. − С. 26–28.

32. Глазман, Л. Я. «Малая» проза як форма адлюстравання самаідэнтыфікацыі асобы (на матэрыяле твораў Л. Андрэева і М. Гарэцкага) / Л. Я. Глазман // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце: матэрыялы ІІ Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, Віцебск, 19–20 лістапада 2015 г. / Віц. дзярж. ун-т ; рэдкал.: Г. А. Арцямёнак (адк. рэд) [і інш.]. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2015. – С. 186–189.

33. Глазман, Л. Роля героя-«правакатара» ў апавяданнях Л. Андрэева і М. Гарэцкага / Л. Глазман // Наука – образованию, производству, экономике : материалы ХХІ (68) Региональной научно-практической конференции сотрудников и аспирантов, Витебск, 10–11 февраля 2016 г. : в 2 т. / Вит. гос. ун-т; редкол. И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2016. – Т. 1. – С. 117–118.

34. Глазман, Л. Асноўныя спосабы раскрыцця самаідэнтыфікацыі асобы ў апавяданнях Л. Андрэева і М. Гарэцкага / Л. Глазман // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай : да 750-годдзя са дня нараджэння Дантэ Аліг’еры і 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча : матэрыялы ХІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 22–24 кастрычніка 2015 г.: у 2 ч. Ч. 2 / пад рэд. Г. М. Бутырчык. – Мінск : БДУ , 2016. – С. 202–208.

35. Глазман, Л. Самаідэнтыфікацыя асобы ў «Сібірскіх абразках» Максіма Гарэцкага / Л. Глазман // Максім і Гаўрыла Гарэцкія : жыццё і творчасць (да 95-годдзя з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай і 50-годдзя вяртання на Беларусь Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага) : матэрыялы ХХІV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 16 чэрвеня 2016 г. / Дзярж. музей гісторыі бел. літ., Рэсп. фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі ; Р. Гарэцкі (адк. рэд.). – Мінск, 2016. – С. 84–88.

36. Глазман, Л. Специфика национального самосознания в «малой» прозе Л. Андреева / Л. Глазман // Наука – образованию, производству, экономике : материалы ХХІI (69) Региональной научно-практической конференции сотрудников и аспирантов, Витебск, 9–10 февраля 2017 г. : в 2 т. / Вит. гос. ун-т; редкол. И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2017. – Т. 1. – С. 120–121.

37. Глазман, Л. Самаідэнтыфікацыя асобы ў паслярэвалюцыйныя часы ў «малой» прозе Л. Андрэева і М. Гарэцкага / Л. Глазман // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць : (прысвячаецца літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх) : матэрыялы XXV Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 22 чэрвеня 2017 г. / Дзярж. музей гісторыі бел. літ., Цэнтр даследав. беларус. культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск : РІВШ, 2017. – С. 55–60.

38. Глазман, Л. Самаідэнтыфікацыя асобы ў эпісталярыях Л. Андрэева і М. Гарэцкага (жанрава-стылёвы аспект) / Л. Глазман // Наука – образованию, производству, экономике : материалы ХХІII (70) Региональной научно-практической конференции сотрудников и аспирантов, Витебск, 15 февраля 2018 г. : в 2 т. / Вит. гос. ун-т; редкол. И. М. Прищепа (гл. ред.) [и др.]. – Витебск : ВГУ имение П. М. Машерова, 2018. – Т. 1. – С. 139–140.

1   2   3


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка