Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі, вучоны ў галіне матэрыялазнаўства




Дата канвертавання01.04.2019
Памер14.99 Kb.



Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі,
вучоны ў галіне матэрыялазнаўства

Беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, Доктар тэхнічных навук


(1992 г.), прафесар (2000 г.). Спецыяліст у галіне палімернага
матэрыялазнаўства, фізіка-хіміі і перапрацоўкі палімераў.
Нарадзіўся Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі 21 жніўня 1949 года ў вёсцы Аляксейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Стайкаўскую сярэднюю школу. У 1971 годзе выпускнік Кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў Беларускага тэхналагічнага інстытута.
З 1971 г. працуе ў Інстытуце механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі імя В. А. Белага . З 1992 года загадчык лабараторыі № 52 “Хімічная тэхналогія палімерных матэрыялаў” ІММС НАН Беларусі.
Навуковыя працы па тэхналогіі і матэрыялазнаўству палімераў і кампазітаў. Распрацаваў тэхналогію атрымання новых кампазітных матэрыялаў на аснове палімераў, якія знайшлі выкарыстанне ў машынабудаванні. Аўтар больш за 250 навуковых прац, 5-ці манаграфій, больш за 100 вынаходстваў і патэнтаў. Падрыхтаваў 8 кандыдатаў навук.
У 1975 годзе атрымаў Прэмію Ленінскага камсамола Беларусі. Лаўрэат прэміі Нацыянальная акадэміі навук Беларусі у 2008 годзе, за цыкл работ “Хімічная тэхналогія імпартазамяшчальных і перспектыўных палімерных матэрыялаў тэхнічнага прызначэння”.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай


імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі



  1. Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : энцыклапедыя : у 18 т. Мінск , 2001. Т. 13. С. 161.

  2. Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч // Памяць. Івацэвіцкі раён. Мінск., 1997. С. 459.

  3. https://tnsippm.belstu.by/abiturientu/nasha-gordost-nashi-vypuskniki.html

  4. http://mpri.org.by/departments/dep5/personal-pages/dep5-pesetskii.htm



  1. http://science.basnet.by/project/PROJECTS_MainRU461authors

  2. http://nasb.gov.by/docs/prizes/nasbprizes2008.html




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка