Шчучын Сёння горад Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, атрымаў свой статус 31 жніўня 1962 года. Ён знаходзіцца на адлегласці 68 км на ўсход ад Гродна, у 7 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Ражанка




Дата канвертавання26.06.2018
Памер65.16 Kb.

















Шчучын








Сёння горад Шчучын – цэнтр аднайменнага раёна, атрымаў свой статус 31 жніўня 1962 года. Ён знаходзіцца на адлегласці 68 км на ўсход ад Гродна, у 7 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі Ражанка, размешчанай на лініі Ваўкавыск-Ліда і недалёка ад аўтамабільнай дарогі Гродна-Мінск. Адлегласць ад Мінска да Шчучына - 215 км. Колькасць гарадскога насельніцтва на 1 студзеня 2016 года склала больш за 15 тыс. чалавек.





Герб горада Шчучына.

Дата прыняцця: 17.07.2006
Распрацаваны на аснове старога герба горада, зацверджанага

23 чэрвеня 1761 года.




Флаг горада Шчучына.

Дата прыняцця:

17.07.2006

Мы мірнаю працай наш горад услаўляем

І шчучынца званне годна нясём,

Стаў родны Шчучын жамчужынай краю,

Славу табе мы, мой горад, пяём.
Мы, Шчучын, твае неспакойныя дзеці,

Сюды рвецца сэрца, дзе б мы не былі,

Маленькая кропка на нашай планеце,

Ды лепшае месца на нашай Зямлі.




Сцяпанчанка Г. А.

бібліятэкар І катэгорыі Астрынскай ГПБ






ГІСТОРЫЯ ШЧУЧЫНА
Шчучын - адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі. Першае ўпамінанне пра Шчучын адносіцца да 1517 года. Горад упамінаецца ў адной з актавых кніг Літоўскай метрыкі, якая захоўваецца ў наш час у Дзяржаўным архіве Літвы.

Шчучынам у свой час валодалі Радзівілы, Сцыпіёны і Друцкія-Любецкія. У 15-18 ст. Шчучын уваходзіў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. Назва горада паходзіць ад прозвішча "Шчупак". Шчучын ставіўся да сярэдніх па колькасці насельніцтва мястэчкаў (ад 200 да 1500 жыхароў) прыватнаўласніцкага тыпу.










У гэты перыяд горад прыналежаў Радзівілам, якія асноўную ўвагу надавалі развіццю сельскай гаспадаркі, рамяству і гандлю. Доўгі час горад знаходзіўся ў складзе Рэчы Паспалітай - беларуска-польскай дзяржавы. У 1795 годзе гэта дзяржава перастала існаваць і Шчучын увайшоў у склад Расійскай імперыі, спачатку ў складзе Гарадзенскай, а потым Віленскай вобласці.

Яшчэ ў пачатку 20-га стагоддзя

горад называўся Шчучын Літоўскі Ф. К. Друцкі-Любецкі

(

польская назва - Szczuczyn Litewski). У 1921 годзе Шчучын стаў цэнтрам гміны у Навагрудскім ваяводстве. У 1923 годзе ў горадзе пражывала 1539 жыхароў. У 1929 годзе горад ужо стаў цэнтрам павета. У 1939 годзе пасля захопу СССР Заходняй Польшчай Шчучын увайшоў у склад БССР. У 1940 годзе атрымаў статут мястэчка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці. Пасля ліквідацыі Баранавіцкай вобласці горад увайшоў у склад Гродзенскай вобласці.








САВЕЦКІ І БЕЛАРУСКІ ШЧУЧЫН
У 1962 годзе Шчучын стаў горадам. У гэтым жа годзе ў БССР замест 123 было сфарміравана 77 раёнаў. Гэта рэформа дапамагла Шчучыну павялічыць плошчу тэрыторыі раёна.



"Без ваеннага гарадка Шчучын не стаў бы горадам". Гэту фразу можна пачуць і дагэтуль. У 1940 годзе пачаў фарміравацца пастаянны ваенны гарнізон. У 1946 г. пачалася работа па мадэрнізацыі і пашырэнню "аб'екта Шчучын". Ваенны гарадок быў пабудаваны ў паўночнай частцы горада (вул. Астроўскага). 44,6% плошчы Шчучына склала плошча ваеннага гарадка. У 70-я гады ў горадзе знаходзілася 1500 вайскоўцаў, з якіх 1000 складалі афіцэры. Такім чынам, разам з сем'ямі гэта дало прырост насельніцтву Шчучына ў 5000 чалавек. 24 верасня 1958 года пачалася гісторыя завода “Аўтапровад”. На базе невялікага малаказавода ў 60-я гады стаў працаваць масласырзавод. Пасля рэканструкцыі ў 1970 годзе ён стаў адным з найвялікшых у БССР.

25 верасня 1939 года пачала працу СШ №1 на базе польскага ліцэя і гімназіі. Для дзяцей вайскоўцаў у 1956 годзе была пабудавана другая школа. У 1957 годзе была адкрыта музычная школа, а ў 1960 - с
партыўная. У 1978 г. было пабудавана СПТВ-65, якое на сённяшні дзень выконвае ролю сельскагаспадарчага ліцэя.

У сярэдзіне 80-х на беразе возера пачалося будаўніцтва раённага Дома культуры. У снежні 1993 г. будынак быў адчынены. Шчучынская гарадская бібліятэка была адкрыта для наведвальнікаў 1 кастрычніка 1973 г. Раённая бібліятэка пачала работу летам 1945 года, а дзіцячая 23 сакавіка 1951г. У той час Шчучынская гарадская, раённая і дзіцячая бібліятэкі абслугоўвалі каля 8,8 тыс. чытачоў горада. У канцы 70-х быў пабудаваны новы кінатэатр "Беларусь" на 540 месцаў.

З 1939 г. выдавалася раённая газета, якая насіла розныя назвы: "Сцяг працы", "Чырвоны сцяг", "Савецкая веска", зараз – “Дзянніца”. У 1910 г. была створана навукова-даследчая станцыя, якая хутка набыла статут абласной сельскагаспадарчай даследчай станцыі. У 1990 г. яна была пераназвана ў Гродзенскі занальны НДІ сельскай гаспадаркі.

1 студзеня 1993 г. Шчучын дасягнуў геаграфічнага максімуму - 17000 жыхароў. Неўзабаве была адкрыта СШ №3, а 1 верасня 2004 г. пачала працу Шчучынская гімназія, СШ №1 ператварылася ў школу з паглыбленым вывучэннем замежных моў. Напачатку XXI стагоддзя ў Шчучыне пачаліся вялікія змены - было прынята рашэнне пра расфармаванне аэрадрома, пачалася рэканструкцыя цэнтра горада.
ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА




У свой час Шчучын быў упрыгожаны пышным палацам, пабудаваным князямі Друцка-Любецкімі. Кажуць, што гэты палац з'яўляецца дакладнай копіяй адной з частак Версалю - Трыанона. Сёння ён як бы любуецца сваім адлюстраваннем…


Жыхары горада ганарацца вежай з гадзіннікам, якая ўпрыгожвае плошчу Свабоды. Яны завуць яе "Біг-Бэнам".



Помнік знакамітай Алаізе Пашкевіч (Цётцы) гарманічна ўпісаны ў гарадскі пейзаж. Справа ў тым, што пісьменніца і грамадская дзеячка нарадзілася недалёка ад Шчучына ў шляхоцкай сядзібе Новы Двор.












Царква Міхаіла Архангела была пабудавана ў 1864-1865 гг.

Касцёл св. Тэрэзы – жамчужына ХІХ ст.





.

С
ёння Шчучын – гэта цудоўны, вельмі чысты і ўтульны горад.













ЮБІЛЕЙНАЕ

Лёгкі ветрык сцягі палошча,

У людзей прыўзняты настрой,

Як да шлюбу прыбралася плошча,

Яна стала душой маладой.
Лік часу ізноў вымярае

Новая вежа ў цэнтры яе…

Сэрцу любы, мой Шчучын, спраўляе

Дарагі і слаўны юбілей.


Сёння яму ўсё падуладна,

Хоць пад музыку песню заводзь.

Тут няма герояў плакатных,

А жывыя героі ёсць.


Яны працавалі заўзята,

Шчыравалі, нібы пчолкі ўсё,

Каб для шчучынцаў гэтае свята

Паўстала ў прывабнай красе.


Будзь, горад, ты благаслаўлёны,

У радасці, шчасці жыві.

Мы ўсе прызнаемся сягоння,

Да цябе ў непамернай любві.


Няхай лагодны ветрык вее,

І песня над возерам плыве…

З юбілеем, Шчучын, з юбілеем,

З юбілеем, шчучынцы мае!


Юрэвіч В.Р.



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка