Шляхі зносін у эканоміцы беларусі канца XVIII – пачатку XX ст.: Крыніцазнаўчы аналіз. А. У. Канойка




Дата канвертавання31.01.2017
Памер134.6 Kb.

powerpluswatermarkobject347000


ШЛЯХІ ЗНОСІН У ЭКАНОМІЦЫ БЕЛАРУСІ КАНЦА XVIII – ПАЧАТКУ XX СТ.: КРЫНІЦАЗНАЎЧЫ АНАЛІЗ.

А. У. Канойка

БДПУ, г. Мінск

Вывучэнне стану транспартных камунікацый на тэрыторыі беларуска-літоўскіх губерняў Расійскай імперыі і іх уплыў на развіццё эканомікі Паўночна-заходняга краю ў канцы XVIII – пачатку XX ст. бярэ пачатак з канца XVIII ст. Менавіта ў гэты перыяд з'явіліся першыя працы па геаграфічнаму, статыстычнаму і эканамічнаму апісанню далучаных да Расійскай імперыі зямель. Даследаваннем беларуска-літоўскіх губерняў займаліся пераважна прадстаўнікі дзяржаўных органаў і Генеральнага штаба, што было абумоўлена павышанай цікавасцю: ў эканоміцы – да хутчэйшага ўключэння новых зямель у агульнарасійскі рынак, у ваенна-стратэгічным аспекце – стварэнне належных ваенных камунікацый на заходніх межах імперыі. У дзяржаўных органах Расійскай імперыі значная ўвага надавалася арганізацыі дакументазварота, пагэтаму чыноўнікі дэталёва фіксавалі ўсе грашовыя, гандлёвыя, будаўнічыя, транспартныя і інш. аперацыі ў дзяржаве. Крыніцамі, якія сведчаць аб гэтым, з'яўляюцца: «Военно-статистический сборник», «Статистический сборник министерства путей сообщения», «Статистические таблицы о состоянии городов Российской империи», «Отчет правления Динабург-Витебской железной дороги за 1868 г.», «Отчет Жабинско-Пинской железной дороги за 1884 г.», «Статистическое обозрение внешней торговли России», «Краткое обозрение искусственных водных сообщений в России», «Полное собрание законов Российской империи» і г. д. [6; 7; 24; 25; 27; 31; 32; 37]. Шмат інфармацыі змешчана ў аглядах становішча гарадоў, якія састаўлены ў форме табліц.

Да асобнай катэгорыі крыніц мэтазгодна аднесці звесткі «Карты промышленности Европейской России со сведениями о фабриках, заводах, административных местах по мануфактурной части, главнейших ярмарках, водных и сухопутных сообщениях, маяках, таможнях, карантинах и пр.», «Карты сообщений Европейской России» [15; 22].

Разгорнутыя звесткі для вывучэння стану транспарту і эканомікі падаюцца ў матэрыялах камеральных і эканамічных нататкаў да тапаграфічных карт, якія былі складзены афіцэрамі Генеральнага штаба ў канцы XVIII ст. Да іх адносяцца «Камерально-экономическое и экономическое примечание Могилевского намесничества», «Камерально-экономическое и экономическое примечание Полоцкого намесничества», «Топографическое описание Минской губернии», «Экономическое камеральное примечание Минской губернии» [1; 3; 4; 9; 14; 16; 41]. У гэтых працах прадстаўлены даныя аб становішчы водных і сухапутных шляхоў зносін, стане гарадоў і гарадскога насельніцтва, прыводзяцца дадзеныя аб знешнім і ўнутраным гандлі беларуска-літоўскіх губерняў. Тым не менш, нягледзячы на грунтоўнасць адзначаных прац, у іх існуе шмат несупадзенняў з крыніцамі, якія былі складзены іншымі дзяржаўнымі органамі. Гэта акалічнасць тлумачыцца вялікім аб'ёмам статыстычнай інфармацыі, якая збіралася паводле вусных звестак купцоў, гандляроў, рамеснікаў і г. д. Таксама трэба адзначыць, што памылкі сустракаюцца ў падліках. Так, колькасць суднаў, якія грузіліся альбо разгружаліся на станцыі Пінск за 6 мес. 1820 г. складае паводле звестак Мінскага грамадзянскага губернатара – 18 баркоў, 10 паўбаркоў, 8 байдакоў, 48 лодак, пры гэтым калі браць статыстыку па месяцах, то атрымліваецца, што толькі за 3 месяцы 1820 г. грузілася і разгрузілася – 32 баркі, 14 паўбаркоў, 25 байдакоў, 25 лодак, 7 паўбайдакоў [18; с. 54-55]. Такія ж разыходжанні бачны і ў статыстыцы па іншых прыстанях.

Для вывучэння ролі транспарту ў эканоміцы Беларусі задзейнічаны матэрыялы фондаў з Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Мінску, НГАБ у Гродне, НГАБ у Магілёве. У НГАБ (у Мінску) змешчаны дакументы фондаў канцэлярыі мінскага (ф.295) і віцебскага (ф.1430) грамадзянскіх губернатараў. У НГАБ у Магілёве — магілёўскага (ф.2001); у НГАБ у Гродне — гродзенскага (ф.1) грамадзянскіх губернатараў. Звесткі, якія захоўваюць гэтыя фонды каштоўныя тым, што тут змешчана статыстыка на падставе якой яны складзены. У архівах ёсць разнастайная інфармацыя як аб эканамічным стане Беларусі ў цэлым, так і аб становішчы транспарту, мастоў, грэбляў, трактаў, шашы, чыгунак. Па справаздачах можна прасачыць тэхналогію пабудовы шляхоў зносін, колькасць затрачанага часу і сродкаў, структуру дзяржаўнага кіравання камунікацыямі.

У працы П. О. Баброўскага «Физические и нравственные элементы северо-западных губерний России» (першая палова XIX ст.) прадпрынята спроба разгорнутага аналізу стану эканомікі ў Беларусі і ўплыву на яе шляхоў зносін. Аўтар прыходзіць да высновы, што павелічэнне чыгуначнага будаўніцтва не павялічыць аб'ёмы гандлёвых аперацый, пагэтаму неабходна развіваць менавіта водныя шляхі зносін [3; 4]. Шмат інфармацыі змешчана ў працы «Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба» пад агульнай рэдакцыяй І. Зяленскага, якая выйшла ў 2-х частках. Асабліва каштоўныя звесткі ўтрымліваюцца ў першай часцы, якая прысвечана апісанню Мінскай губерні, дзе прыводзяцца звесткі аб стане сухапутных і водных шляхоў зносін, па колькасці грузазвароту на асноўных прыстанях і паштовых станцыях. Аўтар падае інфармацыю ў выглядзе табліц, што дае магчымасць меркаваць аб дынаміцы развіцця транспарту на Беларуска-літоўскіх землях у сяр. XIX ст. Напрыклад на Барысаўскай прыстані ў 1820 г. разгрузілася 18 суднаў з грузам на 296968 руб, а ўжо ў 1821 г. - 34 судны з грузам на 601114 руб. Праз Барысаў прайшло ў 1820 г. у Рыгу 845 мачт і 9579 калод будаўнічага лесу, а ў 1821 г. – 1176 мачт, 38 плытоў і 18624 калоды будаўнічага лесу [16; c. 140].

Шматлікія звесткі аб эканамічным развіцці Беларусі змешчаны ў зборніках матэрыялаў па геаграфіі і статыстыцы, якія друкавала «Императорское русское географическое общество», створанае ў 1845 г. Так, пад кіраўніцтвам А. К. Корава дасканала вывучана Віленская губерня. Аўтар аналізуе статыстыку грузазвароту па асноўных суднаходных рэках і каналах, робіць каментарыі. Напрыклад, ён заўважае, што руска-турэцкая вайна прывяла да падзення гандлёвых аперацый на асноўных парыстанях у 1856-1857 гг. [2].

Да абагагульняючых прац, дзе змешчаны звесткі аб стане транспатру і эканомікі Беларусі можна аднесці «Памятныя кнігі» беларускіх губерняў Расійскай імперыі, якія выдаваліся штогод. Адметна, што інфармацыя прыведзеная ў гэтых кнігах падаецца ў агульнарасійскім маштабе.

Другая палова XIX ст. прадстаўлена разнастайнымі даследваннямі па дадзенай праблематыцы. Менавіта ў гэты перыяд з'яўляюцца фундаментальныя працы, якія вывучаюць статыстыку, эканоміку, шляхі зносін і транспарт. Так напрыклад, у галіне эканомікі вядомы распрацоўкі Ю. Э. Янсона «Пинск и его район», М. Раеўскага «Западный район экспедиции по изучению хлебной торговли и производительности России», Г. Ф. Нябольсіна «Статистическое обозрение внешней торговли России», Н. Сталпянскага «Девять губерний Западно-русского края» і інш. [19; 38; 41].

Ю. Янсон быў удзельнікам экспедыцыі імператарскага вольнага эканамічнага і рускага геаграфічнага таварыства па вывучэнню хлебнага гандлю і вытворчасці ў Расіі, таму даследчык падрабязна вывучыў і апісаў асноўныя транзітныя шляхі зносін, якія праходзілі праз г. Пінск, яго значэнне ў якасці важнага гандлёвага і транзітнага цэнтра на поўдні Беларусі і сцвярджаў, што дасканала даследаваць абарот хлебнага гандлю ў Пінску немагчыма, так як дадзеныя збіраюцца з гандляроў [41].

М. Раеўскі ў працы «Западный район экспедиции по изучению хлебной торговли и производительности России» сабраў разгорнуты матэрыял аб раёне р. Зах. Дзвіна і вярхоўі Дняпра. Ён падрабязна апісаў шляхі дастаўкі хлеба ў рэгіён і паказаў значэнне рэк у гандлі хлебам і льном. У яго даследванні падаюцца статыстычныя звесткі, не толькі ў дачыненні беларускіх губерняў, але часткова і расійскіх.

Вывучалі шляхі зносін і транспарт вядомыя гісторыкі і палітычныя дзеячы А. П. Сапуноў «Река Западная Двина» [30], А. А. Паўлоўскі «Коммерческое значение Двинско-витебской железной дороги в связи с общими экономическими успехами Витебской губернии (1872-1892)» [26], С. Жыткоў «Пути сообщения и финансы в истекшем столетии. 1798-1898 гг.» [11], В. П. Сямёнаў «Россия. Полное географическое описание нашего Отечества» [28], М. П. Жданаў «Путевые записки по России, в двадцати губерниях» [10], А. С. Дэмбавецкі «Опыт описания Могилевской губернии» [8] і др. Ролю водных і чыгуначных шляхоў зносін у развіцці гандлю, асабліва знешняга, разгледаў А. П. Сапуноў. Ён прааналізаваў вываз хлебных і льняных грузаў за апошнія 30 гадоў XІX ст. па рацэ Зах. Дзвіна і па Рыга-Арлоўскай чыгунцы з часу яе адкрыцця. Аўтар падрабязна ахарактарызаваў працэс змяншэння транзіту хлеба па водным шляхам у параўнанні з чыгункай, паказаў дынаміку гандлёвага грузазвароту. Заўважна, што з будаўніцтвам чыгунак доля грузаў, адпраўляемых вадой, памяншаецца, асабліва гэта тычыцца сельскагаспадарчых грузаў (хлеб і прадукцыя льнаводства). Так у 1869-1872 гг. доля хлеба, адпраўленага вадой, склала толькі 7,8 % ад усяго перавезенага [30; с. 156-160].

С. Жыткоў у працы «Пути сообщения и финансы в истекшем столетии. 1798-1898 гг.» падрабязна разглядае дынаміку развіцця шляхоў зносін, асноўныя накірункі іх будаўніцтва, колькасць асігнаваных дзяржавай і прыватнымі асобамі сродкаў, прыводзіць звесткі аб павелічэнні колькасці транспарту на Беларусі як сухапутнага, так і воднага, аналізуе аб'ёмы гандлёвага і грашовага зварота за адзначаны перыяд. Даследванне дае магчымасць меркаваць аб генезісе капіталістычных адносін у беларуска-літоўскіх губернях і ўключэнні іх у агульнарасійскі рынак.

Пачатак XX ст. характарызуецца далейшай напрацоўкай гістарычных ведаў у галіне транспартных камунікацый, эканомікі і фінансаў Беларусі. Гэта даследванні А. Д. Білімовіча «Товарное движение на русских железных дорогах. Статистическое исследование» [2], Ф. Ястрэмскага «Статистико-экономический очерк Минской губернии» [42], В. Вітчэўскага «Торговля, таможенная и промышленная политика России со времен Петра Великого до наших дней» [5], П. І. Рудчанкі «Гужевые и водные пути» [29], М. П. Заблоцкага «Сравнительное обозрение внешней торговли России за последние 25 лет (1824 — 1848)» [12] і інш. Напрыклад, В. Вітчэўскі разглядае гандлёвыя, мытныя і прамысловыя адносіны Расійскай імперыі на працягу 200 гадоў, што дае магчымасць меркаваць не толькі аб выніках развіцця транспартных камунікацый, але і разгледзець перадумовы іх генезіса. Змястоўная інфармацыя па гісторыі сухапутных і водных шляхоў зносін змяшчаецца ў працы П. Рудчанкі «Гужевые и водные пути». Аўтар не толькі падае статыстычныя звесткі аб грузазвароце, працягласці водных і сухапутных шляхоў зносін, але таксама аналізуе стан транспарту, грашовыя страты з-за неналежнага кіравання ім і прыходзіць да высновы, што інтэнсіфікацыя шляхоў зносін і транспарту не паспявала за эканомікай, тым самым замаруджвала тэмпы яе развіцця на беларуска-літоўскіх землях. Карысныя звесткі змяшчаюцца ў даследванні А. Білімовіча «Товарное движение на русских железных дорогах. Статистическое исследование». Аўтар сістэматызуе і параўноўвае колькасць і накірункі руху тавараў па чыгунках у межах Расійскай імперыі ў другой пал. XIX – пач. XX ст. Ён робіць высновы па арганізацыі грузазвароту ў Расіі, у прыватнасці засілле тавараў, асабліва хлеба, з еўрапейскай Расіі на тэрыторыі беларускіх губерняў выклікана не больш высокім узроўнем арганізацыі прамысловасці, а толькі ўмовамі спагнання тарыфу за карыстанне чыгункай. Так, перавоз грузу на адлегласць 567 км. каштаваў 6,1 кап. за пуд. У той жа час перавоз такога ж грузу на адлегласць да 300 км. каштаваў 7,46 кап. за пуд. [2; c. 45-47].

На падставе прадстаўленых работ, можна зрабіць наступныя высновы: шляхі зносін і транспарт у Беларусі развіваліся паступова, не заўсёды адпавядаючы запатрабаванням эканомікі краіны, што было абумоўлена слабым развіццём перапрацоўчай вытворчасці, замарудзіла фарміраванне агульнарасійскага рынку. У беларуска-літоўскіх губернях пераважаў знешні і транзітны гандаль, што залежала ад тарыфнай палітыкі ўрада і выклікала засілле тавараў з расійскіх губерняў. Тым не менш, транспартная сетка Беларусі станоўча ўплывала на рост гарадоў і гарадскога насельніцтва краіны, дазваляла перавозіць значныя грузы, напрыклад цэлыя фабрыкі, павялічвала абароназдольнасць Расійскай імперыі. Паскарэнне эканамічнага развіцця было звязана з чыгуначным будаўніцтвам гэта бачна на падставе пераходу ад кірмашовага да крамнага гандлю, што немагчыма пры слабым развіцці камунікацый; але водныя шляхі зносін заставаліся сродкам экспарту лесу і хлеба, сухапутныя ж выкарыстоўваліся пераважна для мясцовых зносін. У цэлым транспартная сетка Беларусі напярэдадні I Сусветнай вайны была амаль сфарміравана зыходзячы з запатрабаванняў эканомікі краіны таго часу.

Літаратура і крыніцы



  1. Архив Всероссийского географического общества. - Разд. 21. - Т.1. - № 3;

  2. Билимович, А.Д. Товарное движение на русских железных дорогах. Статистическое исследование. / А.Д. Билимович. - Киев: Тип. имп. ун-та св. Владимира акц. о-ва печ. и изд. дела Н.Т. Корчак-Новицкого, 1902. - [2], 6,10,209,135 с;

  3. Бобровский, П. Историческая монография города Гродны // Вестник Западной России. - 1866. - Кн. 7;

  4. Бобровский, П. Материалы для географии и статистики России: Гродненская губерния / П. Бобровский. - Спб.,1863. - ч. 1-2;

  5. Витчевский, В. Торговля, таможенная и промышленная политика России со времен Петра Великого до наших дней / В. Витчевский. - Спб.: Издание Д.А. Казицына и Ю.Д. Филипова, 1909. - 362 с;

  6. Военно-статистическое обозрение Российской империи. - Спб., 1848. - Т. 8. - Ч 3;

  7. Военно-статистический сборник. Спб., 1871. - Вып. 4. - 922 с;

  8. Дембовецкий, А.С. Опыт описания Могилевской губернии. В 3-х кн. / А.С. Дембовецкий – Кн. 2. - Могилев-на-Днепре: Тип. Губерн. Правления - 1884. - 1000 с;

  9. Дорожная карта Российской империи. СПб., 1809;

  10. Жданов, М.П. Путевые записки по России, в двадцати губерниях. / М.П. Жданов. – СПб: В. Поляков, 1843. – [4], 212 с;

  11. Житков, С. Пути сообщения и финансы в истекшем столетии. 1798-1898 гг. / С. Житков. - Спб., 1899;

  12. Заблоцкий, М.П. Сравнітельное обозрение внешней торговли России за последние 25 лет (1824 — 1848) / М.П. Заблоцкий - Спб., 1849;

  13. Козловский, И. Краткий очерк истории русской торговли / И. Козловский. - Вып. II. - Киев, 1900. - 164 с;

  14. Корева, А.К. (1828-1876) Виленская губерния / составил Генерального штаба капитан А. Корева. - Санкт-Петербург: в типографии Иосафата Огризко, 1861. - 804,2, V с., [4] л. карт, табл. - (Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба);

  15. Краткое обозрение искусственных водных сообщений в России / СПб., 1843 – 123 с;

  16. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами генерального штаба / И. Зеленский. - Ч.1: Зеленский, И. // Минская губерния. – 672, [1] с;

  17. Материалы по истории и географии Дисненского и Виленского уездов Виленской губернии. - Витебск, 1896;

  18. Рапорты уездных земских исправников и городничих о получении ими указаний по составлению сведений для топографического описания Минской губерни – Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі г. Мінск (НГАБ). - Фонд 295 - Воп. 1 - Спр. 3 - 9 с;

  19. Рапорты уездных земских исправников и городничих о получении ими указаний по составлению сведений для топографического описания Минской губерни. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 4 – 19 с;

  20. Топографическое описание минской губ. – НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 5 – 52 с;

  21. Сведения о судоходности лепельского канала и рек Березины, Горыни, Дисны. – НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 35 – 8 с;

  22. Дело по предписанию министра коммерции графа Румянцева о принятии мер правительством по улучшению судоходности рек, протекавших по Волынской и Литовской губерниям. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 72 – 8 с;

  23. Дело об оказании майору Гавердовскому содействия в проведении работ по описанию военных дорог. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 86 – 25 с;

  24. Дело о сборе пошлин с судов, проходивших по огинскому каналу. Жалобы купцов на Борисовского земского исправника, чинившего препятствия в сплаве леса, отправляемого за границу. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 145 – 99 с;

  25. Ведомости о числе отстроенных почтовых дорог, мостов, плотин, и гребель по 1-го января 1821 г. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 150 – 176 с;

  26. Дело о предложении устройства каменной почтовой дороги от гор. Брест-Литовского до гор. Борисова. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 194 – 6 с;

  27. Дело о предоставлении сведений о местонахождении переправ по тракту от гор. Минска до гор. Мозыря. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 206 – 19 с;

  28. Рапорты и ведомости смотрителей судоходства о состонии вод и отправленных грузов за апрель-май 1827 г. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 237 – 36 с;

  29. Дело о состоянии частного речного судостроения и судоходства в Минской губ. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 238 – 35 с;

  30. Дело о предпологаемом устройстве почтовой дороги от гор. Могилева через гор. Бобруйск в Волынскую губ. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 279 – 16 с;

  31. Сведения о стоимости перевозки чугуна из западных губерний по рекам Березине и Двине в гор. Ригу. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 362 – 6 с;

  32. Дело о постройке мостов в гор. Минске. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 534 б – 4 с;

  33. Дело об отдаче в арендное состояние почтовых станций по Виленскому и Дисненскому уездам. - НГАБ - ф. 295 - Воп. 1 – Спр. 774 – 75 с;

  34. Небольсин, Г.Ф. Статистическое обозрение внешней торговли России / Г.Ф. Небольсин - Спб., 1850. - ч. 1-2;

  35. Обзор судоходства по внутренним водяным сообщениям России в 1869 г. // журнал МПС. Спб.: Тип. Импер. Академии наук, 1872 г. т. 22, разное. с. 33-61;

  36. Обозрение состояния городов Российской империи в 1833 году. - Спб., 1834;

  37. О промышленности юго-западного края в 18 столетии. - Москва, 1873;

  38. Очерки экономической истории первой половины 19 века. - Москва, 1959;

  39. Отчет Жабинско-пинской железной дороги за 1884 г. Вильна: Тип. А.Г. Сыркина,1885. - 195, (56) с;

  40. Отчет правления Динабург-Витебской железной дороги за 1868 г. Рига, 1869. - 12 (40) с;

  41. Павловский, А.А. Коммерческое значение двинско-витебской железной дороги в связи с общими экономическими успехами Витебской губернии (1872-1892) / А.А. Павловский - Витебск: Тип. насл. М.Б. Неймана,1894. - 45 с;

  42. Россия. Полное географическое описание нашего Отечества / под редакцией В.П. Семенова. Т.9: Верхнее Поднепровье и Белоруссия / составили: В.П. Семенов и др.-620 с. - Санкт-Петербург. - 1905;

  43. Рудченко, П.И. Гужевые и водные пути / Сост. П.И. Рудченко. - Спб.: тип. В.Ф. Киршбаума, 1904. - [8], 285 с. - (Особое совещание о нуждах с.-х. Пром. Свод трудов местных ком. по 49 губерниям Европейской России);

  44. Сапунов, А. Река Западная Двина / А. Сапунов - Витебск: Типография Г.А. Малкина, 1893. - 512 с;

  45. Сборник сведений по истории и статистике внешней торговли. - Спб., 1902. - ч.1;

  46. Статистические изображения городов и посадов Российской империи по 1825 год. - Спб., 1830;

  47. Статистические таблицы о состоянии городов Российской империи. - Спб., 1840;

  48. Статистические таблицы о состоянии городов Российской империи по сведениям на 1847 год. - Спб., 1852;

  49. Статистические таблицы о состоянии городов Российской империи, Великого княжества Финляндского и Царства Польского. - Спб., 1842;

  50. Статистические таблицы Российской империи за 1856 год. - Спб., 1858;

  51. Статистический сборник министерства путей сообщения. - Спб., 1910. - вып. 102;

  52. Столпянский, Н. Девять губерний Западно-русского края / Н. Столпянский – Спб, 1866;

  53. Хозяйственно-статистический атлас Европейской России. - Спб., 1851;

  54. Экономическое состояние городского населения России в 1861-1862 гг. - Спб., 1863. - Т. 1;

  55. Янсон, Ю.Э. (1835 — 1893) Пинск и его район / Ю. Янсона, доцента Императорского Санкт-Петербургского университета - Санкт-Петербург: Типография В. Безобразова и К, 1869.-[6], 179, [23], 10 с., [4] л. ил., карт.- (Труды экспедиции, снаряженной Императорским Вольным экономическим и Русским географическим обществами для исследования хлебной торговли и производительности в России);

  56. Ястремский, Ф. Статистико-экономический очерк Минской губернии / Ф. Ястремский – Минск, 1896;

Резюме
У артыкуле разглядаюцца навуковыя даследаванні і аналізуюцца архіўныя крыніцы па гісторыі транспартных камунікацый, вывучаецца іх уплыў на эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. Праводзіцца гістарыяграфічны аналіз, разглядаецца становішча транспарту і яго роля ў гандлі, прамысловасці, сельскай гаспадарцы, развіцці гарадоў і іншых сфер эканомікі беларуска-літоўскіх губерняў, якія характарызуюць генезіс капіталізму ў заходніх губернях у канцы XVIII – пачатку XX стст.

Summary

The article deals with research and analysis of archival sourceson of the history of transport and communications, we study their influence on the economic development of Belarus in the late XVIII – early XX centuries. According to historiographical analysis, we consider the position of transport and its role in commerce, industry, agriculture,urban development and other sectors of the economy of the Belarusian-Lithuanian provinces, describing the genesis of capitalism in the western provinces in the late XVIII – early XX centuries.





База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка