Шмат павандраваўшы па Еўропе, Кацярына і Аляксей Нарэйкі выбралі для жыхарства Смаргоншчыну




Дата канвертавання04.04.2017
Памер442 b.


АЛЯКСЕЙ І КАЦЯРЫНА НАРЭЙКІ ПЕРАЕХАЛI СА СТАЛІЦЫ Ў СМАРГОНЬ I АДКРЫЛI КРАМУ-МАЙСТЭРНЮ


Шмат павандраваўшы па Еўропе, Кацярына і Аляксей Нарэйкі выбралі для жыхарства Смаргоншчыну.



Аляксей і Кацярына пераехалі з шумнай сталіцы ў маленькую вёску сярод векавечнага лесу Ардзяю, непадалёку ад Смаргоні. У хуткім часе сталі зоркамі мясцовага тэлебачання. У іх магазіне «Кветачка – майстэрня настрою» – і займальныя карціны , напісанныя на дошках, і ведзьмы, і вязаныя машынкі побачз традыцыйнымі саламянымі вырабамі і лялькамі ў беларускіх касцюмах. Майстар, які шые гэтыя лялькі, дакладна сканструяваў касцюмы некаторых рэгіёнаў Беларусі.

Муж і жонка адкрылі ў Смаргоні магазін хэнд мэйд-вырабаў. Для сваіх гасцей яны праводзяць майстар-класы па маляванню на вадзе.







«Мы імкнёмся прэзентаваць сучаснае народнае мастацтва, як яно ёсць на Беларусі. Самае лепшае – гэта не гнацца за іншымі краінамі, а рабіць сваё. І ў гэтым сваім ты заўсёды будзеш першы і лепшы. Беларускія мастакі ствараюць вельмі цікавыя і незвычайныя рэчы. І за гэтымі рэчамі прыязджаюць нават з-за мяжы», -- расказвае сямейная пара.










База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка