Што неабходна для шыцця адзення? Матэрыялазнаўства




Дата канвертавання14.04.2017
Памер499 b.


Што неабходна для шыцця адзення?


МАТЭРЫЯЛАЗНАЎСТВА

Тэкстыльныя валокны, пража і тканіна

Пража

Для вырабаў нітак выкарыстоўваюць пражу.

Яе атрымліваюць з валокнаў. Яшчэ ў глыбокай старажытнасці чалавек умеў злучаць асобныя тонкія кароткія варсінкі ў доўгія ніткі. Спачатку гэта былі валокны дзікарослых раслін –канапель і крапівы, потым поўсць жывёл, а затым – валокны натуральных раслін – лёну і бавоўны.

Валакно

Валакно – гэта тонкая няпрадзіная нітка. Яно бывае рознай даўжыні, формы і таўшчыні. Валокны, з якіх вырабляюць пражу, ніткі, тканіны, называюць тэкстыльнымі.

Тэкстыльныя валокны

Натуральныя:
  • Расліннага паходжання (бавоўна, лён)

  • Жывёльнага

паходжання

(воўна, шоўк)
  • Мінеральнага паходжання (азбест)



Збор бавоўны







ЛЁН

Лён на Беларусі вырошчваюць з даўніх часоў, бо нашыя кліматычныя ўмовы спрыяльныя для яго росту. Вядома больш за 40 відаў лёну, але найбольш каштоўнае доўгае валакно дае лён – даўгунец. Ён мае высокае (70-125см) сцябло, якое ўтрымлівае 20-30% ільнянога валакна.

Пража – нітка з тэкстыльных валокнаў, злучаная скручваннем.

На працягу многіх сотняў гадоў людзі выраблялі пражу ўручную: выцягвалі пальцамі з масы валокнаў тонкую стужачку і скручвалі яе. Потым пражу пачалі атрымліваць з дапамогай ручных верацён. Гэта праца цяжкая і марудная. Аблегчыць яе дапамагло з’яўленне першай простай машыны пралкі – калаўроткі.

Прадзенне – працэс стварэння пражы з асобных кароткіх валокнаў.



З пражы вырабляюць тканіну, швейныя ніткі, ніткі для вышывання, вязання.

Працэс атрымання тканіны з пражы называецца ткацтвам.

У хатніх ўмовах тканіну атрымлівалі на ткацкам станку – кроснах. Зараз тканіны вырабляюць прамысловым спосабам на ткацкіх фабрыках, абсталяваных станкамі. Станкі абслугоўваюць ткачы.

Тканіна

Тканіна – матэрыял, атрыманы на ткацкім станку шляхам перапляцення падоўжаных і папярочных нітак.

Ніткі, якія ідуць ўздож тканіны, называюцца – асноўнымі, або асновай.

Ніткі якія ідуць упоперак – уточнымі, або утком.

Тканіна



Дзякую за ўрок!



База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка