Сінтаксіс І пунктуацыя




Дата канвертавання03.01.2017
Памер29.87 Kb.
СІНТАКСІС І ПУНКТУАЦЫЯ

А1. Адзначце словазлучэнні з памылкай у дапасаванні:

1) тры разгалістыя ліпы, 2) цэлых чатыры дні,

3) два апошніх месяцы, 4) чатыры высокія дрэвы,

5) у тры з паловай раза меншы.

А2. Адзначце словазлучэнні, у якіх няма памылак у кіраванні:

1) тры разы на тыдзень, 2) марыць аб шчасці,

3) загадчык магазінам, 4) сумаваць па родных,

5) за шэсцьдзесят кіламетраў ад возера.

А3. Адзначце сказы, у якіх парушаны сінтаксічныя нормы беларускай мовы::

1) Над кім смяялася, таму і дасталася.

2) Пасля полудня дзед пайшоў у лес па дровы.

3) Спектакль “Паўлінка” даўно стала візітнай карткай Купалаўскага тэатра.

4) Мне з раніцы баліць галава.

5) Архітэктар Свірыдава прапанавала свой праект рэканструкцыі плошчы.

А4. Адзначце пэўна-асабовыя сказы:

1) У Аляксея радасна было на душы.

2) Гляджу ў будучыню з надзеяй.

3) Зробім перапынак на паўгадзіны.

4) Спі, мой маленькі сыночак.

5) За грошы розуму не купіш.

А5. Адзначце няпэўна-асабовыя сказы:

1) Па радыё перадавалі прагноз надвор’я на заўтра.

2) Жытні колас і васілёк на кашулі бацькавай помню.

3) Над лесам пачынала днець.

4) Тут гасцей прымаць умеюць.

5) Дзяўчыну тую звалі Насця.

А6. Адзначце безасабовыя сказы:

1) Гушчар лесу пахне чаборам ім мёдам, жывіцы смалістым настоем.

2) Ні на што не хапала часу.

3) Спыняемся і выходзім з машыны.

4) Хочацца, як у дзяцінстве, пабегчы на перагонкі з хлапчукамі і бухнуцца ў азярыну, доўга малаціць нагамі па вадзе, даваць і даваць нырца.

5) У гэтым месцы пераправы ніколі не было.

А7. Адзначце радкі, дзе ёсць назыўныя сказы:

1) Раніца яркая, ціхая. Неба чыстае, васільковае.

2) Залатая асенняя раніца! Хараством ты на свеце адна.

3) Ноч. Цішыня. Аніводнага гуку.

4) Цёмная, маўклівая ноч.

5) Пачатак лістапада. Вечар.

В1. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дапасаванні або кіраванні. Запішыце правільны варыянт ужывання слова.

1) Мікола ўчора зусім недарэчна пачаў жартаваць са свайго сябра.

2) Рамонкавым пылам і пахамі жыта авеялі горад начныя вятры.

3) Журавіны агнём барвовым сярод лясных праталін палымнеюць.

4) Выбачайце нас, калі ласка, за такое нечаканае і вялікае спазненне.

5) Ноччу Ніначка захварэла, і давялося паслаць па доктара.

В2. Знайдзіце сказ, у якім дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка. Запішыце правільную форму ўжывання выказніка.

1) Шмат дарожак і сцяжынак ляжыць ля нашых хат.

2) Пяць братоў у адну ноч нарадзілася, і ўсе з адным імем.

3) Восем шклозаводаў працуе на Беларусі.

4) Я і мае сябры вельмі хацелі ўбачыць зубра.

5) Абодва пасажыры некаторы час сядзела моўчкі.

В3. Выпішыце граматычную аснову няпэўна-асабовага сказа.

1) Калі робіць у кýпе, не баліць у пýпе.

2) Васіля, напэўна, бачылі з леснічоўкі.

3) Нехта панура маўчыць, а нехта зусім спіць.

4) Душы свае лечым ад мноства бядот і згрызот самым простым і самым вечным.

5) Дыхнула вільгаццю і пахам сапрэлага лісця.

В4. Выпішыце граматычную аснову абагульнена-асабовага сказа.

1) Дзякую вам за добрыя словы!

2) На гонары далёка не паедзеш.

3) У гэтым годзе збяром багаты ўраджай.

4) З узгорка да вярбы пратапталі крынічку.

5) Соладка ўлетку ў зелені, у кветках купацца, з ветрам гуляць неспакойным.

В5. Выпішыце граматычную аснову пэўна-асабовага сказа.

1) Столькі зроблена карысных спраў.

2) Над сялом і за сялом пахне бэзам і язмінам.

3) Эх, многа дум перадумана ў дарозе адзінокімі галовамі.

4) Занясу суседзям кошык сваіх яблыкаў.

5) Сябрамі не кідаюцца.

В6. Выпішыце граматычную аснову безасабовага сказа.

1) Нехта зацягвае песню пад усхліпы гармоніка.

2) Табе складаю свой санет, прапрадзедаў жывая мова!..

3) Рачной мятай, мядовым водарам мурагоў настоена паветра.

4) Хоць бяры ды заварвай чай з гэтага густога пахучага настою.

5) Зноў хочацца зірнуць на тую крынічку.

В7. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дапасаванні. Запішыце яго правільна.

1) тры панельныя дамы,

2) цэлых пяцера сутак,

3) за якія пяць хвілін,

4) вядомы кардыёлаг Падліпская,

5) два з паловай дзесяцігоддзі.

В8. Знайдзіце сказ з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце правільна залежнае слова.

1) Меншы сын вельмі падобны да бацькі.

2) Цяпер, калі не асцерагацца, можна захварэць на грып.

3) Гады зрабілі сваю справу: яна даўно даравала сястру.

4) Я часта хадзіў з бацькам ў лес па дровы.



5) Летам мы бегалі з хлопцамі ў грыбы і ягады.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка