Сістыма сімвалаў у аповесці В. Быкава Знак Бяды




Дата канвертавання05.05.2017
Памер25.21 Kb.

Сістыма сімвалаў у аповесці В.Быкава Знак Бяды


Геніяльным з'яўляецца толькі такі твор мастацтва, які адначасо-ва ўяўляе з сябе сімвал і даклад-нае выражэнне рэчаіснасці.
Гі дэ Мапасан
Аповесць «Знак бяды», адзначаная ў 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісто-рыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара — не адлюстра-ваць ваенныя дзеянні з гістарычнай даклад-насцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека пад-час жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. I затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды пад-крэслівае сувязь выбару, зробленага героямі, з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), «Знак бяды» — твор сімва-лічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, «абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакава-тым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла», выступае як сімвал разбурэння, заня-паду, абарванага жыцця. Нават птушкі бая-ліся сесці на яе голле, бо «сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды».
У пачатку твора апісваецца звычайны по-быт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размо-вы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Ста-рыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя ге-роі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца пера-жыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спра-буе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспадароў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца. Паказ жыцця галоўных герояў поўны зна-каў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаган-няў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепа-ніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аг-лядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаход-зяць на зямлі мёртвую птушку — старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад не-пасільнай працы кабылка — знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. I, нарэшце, Галгофа — біблейскі сімвал пакут Петрака і Сце-паніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх за-лежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: «А мо і праўда паможа? Адвя-дзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі». I ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зям-ля прымала чалавечы клопат аб ёй і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.
Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і ву-чылі, што забабоны — перажытак. Гэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу. Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыхо-джанню немцаў з паланёным народам? I ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца болын страш-нымі, жорсткімі, бесчалавечнымі — яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і гэта не выпадко-ва. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага выні-шчэння перамагчы нельга.
Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімва-лаў. Гэта і сон Сцепаніды пра пацука з нена-жэрнай зяпай — фашысцкую навалу. Гэта бом-ба — сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. «Зло не можа спарадзіць нічо-га, апроч зла, на іншае яно няздольна. Але бяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары».
I галоўны сімвал — палаючая хата — помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.
«Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.


База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка