Словазлучэнне адзначце словазлучэнні




Дата канвертавання03.01.2017
Памер167.99 Kb.
Тэставыя заданні па сінтаксісу


  1. Словазлучэнне

А1. Адзначце словазлучэнні:



  1. пакаленне будучага;

  2. да вытокаў дзяржаўнасці;

  3. ежа прыгатавана;

  4. шпаркі дамавік;

  5. паабапал Нёмана.




А2. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:



  1. крыніца пры лесе;

  2. чацвёра коней;

  3. звяртацца не па тым адрасе;

  4. глядзець за сабой;

  5. шаптаць праз сон.




А3. Адзначце словзлучэнні, у якіх сувязь паміж словамікіраванне:



  1. сесці на лавачку;

  2. паказацца з-за лесу;

  3. яшчэ спяваюць;

  4. густы алешнік;

  5. любіць Дзвіну.




А4. Адзначце словазлучэнні, у якіх сувязь паміж словамідапасаванне:



  1. шукаць спажывы;

  2. доўгія вушы;

  3. трэці клас;

  4. мае поспехі;

  5. дзе-небудзь спыніцца.

В1. Знайдзіце словазлучэнне з памылкай у дзеяслоўным кіраванні. Запішыце ў патрэбнай форме залежнае слова разам з прыназоўнікам:

  1. І вось яна стаіць, высокая, стройная, у шэрай з сінім сукенцы, якая вельмі была ёй да твару.

  2. Бацька доўга хварэў грыпам.

  3. Міхась быў зусім не падобны да брата і на цэлую галаву вышэйшы за яго.

  4. Смяяцца з сябе ён нікому не дазволіць.

  5. Я ўдзячны лёсу, што з усіх краёў ён выбраў для мяне навекі гэты.



  1. Галоўныя члены сказа

А1. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя словы / словазлучэнні з’ўляюцца дзейнікам:

  1. Садовіч быў хлопец гарачы.

  2. У гэтай песні пра лета чулася штосьці роднае.

  3. Купіць касу – о, гэта штука!

  4. Але – супраціўны злучнік.

  5. Сястра, я рад з табой сустрэцца.

А2. Адзначце сказы з састаўным дзеяслоўным выказнікам:

  1. Вельмі многае хочам мы стварыць і адкрыць.

  2. Зямля не любіць пуставаць – жадае быць жытнёвым полем.

  3. Будуць зоры маленькаму ззяць, будуць светлыя сны пасылаць.

  4. І здаецца, зноўку еду я дадому пераведаць родных, блізкіх, дарагіх.

  5. На сходзе Васіль спадзяваўся ўбачыць Ганну.

А3. Адзначце сказы, у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасцямі з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:

1) Боцікі ў Аленкі — бялейшыя за снег.

2) Гаспадарку весці — не лапці плесці.

3) Дарога — хоць бокам каціся.

4) Стрэчанне — свята сустрэчы вясны і зімы.

5) Смех, кажуць, — вялікая сіла.



А4. Адзначце сказы з памылкамі ў каардынацыі дзейніка і выказніка:

  1. З хаты выскачыла чалавек з дзесяць.

  2. Двое людзей ішлі бітым гасцінцам.

  3. Ніхто з хлопцаў слова не сказаў – так гэта было нечакана.

  4. У той дзень ляцела над зямлёй многа буслоў.

  5. Два чорныя сабакі забразгала ланцугамі.

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі слова і іх сінтаксічнай роляй у сказе. Адказ запішыце. Напрыклад, А3Б2В4Г1

А) Маладосць - край людзей, найлепшы час.

Б) Мы сагрэем планету сваімі рукамі, каб наступнікам нашым паднесці ў дар.

В) Добры гаспадар Міхась. 
Г) Свецяцца рэчкі і горы перад зімняй парой і світальныя зоры над любімай зямлёй. 



1)Дзейнік 
2)Азначэнне 
3)Акалічнасць 
4)Дапаўненне 
5) Выказнік 

 



  1. Даданыя члены сказа

А1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленае слова (словы) з’яўляецца дапаўненнем:

  1. Праб’ецца заўтра спорнай рунню ўсё, што ты пасееш сёння.

  2. Нам задалі перакласці тэкст з англійскай мовы.

  3. Стаць чэмпіёнам не так проста.

  4. Не шукай лёгкага хлеба.

  5. Песні Палесся вельмі душэўныя, проста чароўныя.

А2. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленага слова. Адказ запішыце лічбай:

Сваю пяшчоту маме я прыношу, перад якой схіляю галаву.

1) дзейнік; 4) дапаўненне;

2) выказнік; 5) акалічнасць

3) азначэнне;

А3. Вызначце сінтаксічную ролю выдзеленага інфінітыва. Адказ запішыце лічбай:

Бабуля раіла мне часцей хадзіць у лес і навучыцца сябраваць з ім.



  1. дзейнік; 3) азначэнне; 5) акалічнасць

  2. выказнік; 4) дапаўненне;

А4. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі словамі і іх сінтаксічнай роляй. Адзначце нумар правільнага адказу.

А. Пасля работы Жураўскі пайшоў шукаць вуліцу Дзімітрава.

Б, Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія.

В. Клопаты бацькі не былі дарэмнымі.

Г. Рака тым часам паступова ачысцілася ад лёду.



1. Дзейнік.

2. Выказнік.

3. Азначэнне.

4. Дапаўненне.

5. Акалічнасць.




  1. А2Б3В1Г5

  2. А5Б3В4Г2

  3. А5Б2В3Г4

  4. А2Б3В5Г4

  5. А4Б2В5Г3




В1. Выпішыце дзейнік, выражаны словазлучэннем.

  1. Ніхто з прысутных ніколі не бачыў яго такім узрушаным.

  2. Малыя павыходзілі з кватэр на ласкавае сонца.

  3. Панясецца “ку-ку” праз лясы, праз палі.

  4. Іншы скажа – проста ў сук улепіць.

  5. Добры дзень, суседзі, будзем век сябрамі.

__________________________________________________________________


  1. Аднасастаўныя сказы

А1. Адзначце спосабы выражэння выказніка ў няпэўна-асабовых сказах.

1) інфінітыў;

2) дзеяслоў 2-й асобы адзіночнага i множнага ліку;

3) дзеяслоў прошлага часу множнага ліку;



4) безасабовы дзеяслоў;

5) дзеяслоў 3-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу.

А2. Адзначце выпадкі, калі від сказа вызначаны правільна.

1)Чакаю. Прыйдзі. Вярніся. (М. Сяднёў) — абагульнена- асабовы.
2)Век жыві, век вучыся. (Прыказка) — абагульнена-асабовы.
3)Не ляжыцца мне, не спіцца. (П. Броўка) — няпэўна- асабовы.
4)Трывожнае лета. (А. Вялюгін) — назыўны.

5) У дзверы сенцаў моцна грукалі. – пэўна-асабовы.
А3. Адзначце сказ, у якім галоўны член выражаны безасабовым дзеясловам:

1) Сябруем са смехам і песняй крылатай.

2) Вось і родная вёска.

3) Бяздонную бочку вадой не нальеш.

4) Многа было сказана харошых слоў і пажаданняў.

5) Па тэлебачанні будуць паказваць мастацкі фільм.


А4. Адзначце аднасастаўныя пэўна-асабовыя сказы:

  1. А мне мой кут – навечна Мекка.

  2. Спакойна, брат, звычайна стаўся і да сябе і да людзей.

  3. Не дай мне, Божа, стаць ілжывым, зайздросным, злосным і старым.

  4. Усе лужыны ўночы зацягнула шклістым лёдам.

  5. Былых пазбыўшыся пакут, насустрач новым не спяшайся.

В1. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць.

А. Радзіму не пакіну я без песень, спяваю ёй толькі ёй адной.

Б. Спявай, зямля, упіся сонцам, абмыйся чэрвеньскім дажджом.

В. О, белыя яблыні, белыя яблыні, пялёсткаў шалёны хвалюючы пах!

Г. Мне не забыцца песні той даўняе вясны.



1. Безасабовы.

2. Двухсастаўны развіты.

3. Назыўны.

4. Пэўна-асабовы.



5. Абагульнена-асабовы.


5. Ускладненыя простыя сказы

А1. Адзначце сказы з аднароднымі членамі:

  1. На пагорку, каля рэчкі, у вясёлым школьным садзе вішні садзім.

  2. Я іду, іду між дрэў.

  3. З узгоркамі, раўнінамі вядзе гамонку бор.

  4. На дол, на росныя кусты спакойна падаюць лісты.

  5. Пад нагамі ламаўся слабенькі лёд, хрусцеў, разлятаўся, звінеў.

А2. Адзначце сказы, у якіх вылучаныя сінтаксічныя канструкцыі адасабляюцца:

  1. Прыбіўшы да берага чарот патрушчаны засынае возера, ад сіверу сіняе.

  2. Як яблык крамянае і хрупаткое слова марознае: “Беларусь”.

  3. Здае пасаду панядзелак і хмурачыся п’е расу.

  4. Сонца ўзнялося на вышыню і спакойнае затапіла сваім святлом неабсяжную прастору.

  5. Возера было шырокае, блакітнае як неба.

А3. Адзначце сказы, у якіх на месцы ўсіх пропускаў трэба паставіць коску:

  1. Любоў мая, ты песня_ і макота_ і спелы бор_ і вольны гон ракі.

  2. Васіль выслухаў Апейку моўчкі_ і не падымаючы галавы_ адышоў убок.

  3. Ні парушынкі ў небе_ ні дажджынкі, і мройна вішня пышная цвіце.

  4. Палявая дзічка_ старая_ як той сівер_ аж скрыпела двума дуплістымі раламі.

  5. Сцішаны спевам мяцеліц_ дзень дапаліўся вятраны.

А4. Адзначце сказы з пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі (знакі прыпынку не расстаўлены):

  1. Мне ўсё здаецца ясным мілым.

  2. Кнігаўка за дзень не дакрычала! як з хвастом ушчэмленым галосіць.

  3. Толькі ўчора здаецца пралескі цвілі.

  4. Ва ўсім вядома вінават адзін тапор я не пайшоў бы каб не ён у цёмны бор.

  5. Смутна выблісне шлях нібы зорка з туману.

В1. Колькі і якіх знакаў прыпынку павінна быць у сказе? Адзначце нумар правільнага адказу.

Туды на груд грацыёзна і лёгка падымалася трымаючы над галавою паркалёвы парасон з хвалістай карункавай каймою стройная ў доўгай прыталенай і перахопленай пасачкам сукенцы з белым каўнерыкам напэўна першая наваградская прыгажуня і модніца.

  1. 8 косак; 3) 7 косак;

  2. 5 косак, працяжнік; 4) 6 косак, працяжнік.




  1. Складаназлучаны сказ

А1. Адзначце складаназлучаныя сказы (знакі прыпынку не расстаўлены):

  1. Ужо даўно сцямнела і праз шыбы акон глядзеў зімовы месяц.

  2. Кветкі бываюць горкімі рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруць.

  3. Не нагуляўся чэрвень у кветках ды ўспыхнуў ліпамі ліпень.

  4. Прыйшла тая пара калі позна світае і рана змяркаецца.

  5. Не сказаць што меў чалавек беззаганны характар але зусім не хацелася каб цяпер характар у нечым змяніўся.

А2. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх кока ставіццаў:

  1. Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.

  2. Ляцяць на ветры косы рыжай восені і кліча лісцяў жоўты сум зіму.

  3. Я глядзеў на заплаканую маці і сам быў блізкі да плачу.

  4. Рэдкі промень сонца вырываўся з-за хмар і тады трава ў лугах рабілася бліскучая, светла-сіняя.

  5. Ва ўсіх баках пагрымліваў гром і мільгацела маланка.

А3. Адзначце складаназлучаныя сказы, паміж часткамі якіх коска не ставіцца:

  1. Вецер закалыхаў высокія жоўтыя сосны і яны шумелі несціхана вакол заставы.

  2. У полі бяскрайнім морам калышацца жыта і ціха перазвоньваюцца ліловыя званочкі.

  3. Над зялёнымі жытнімі каласамі таўкуць мак конікі ды звіняць кмары.

  4. Алешына ўжо адлетавала і мне думалася пра познюю восень.

  5. Можа, з часам завяне бадзёрасць і гады лягуць шэрагам плям.

А4. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх ёсць агульны член, пабочнае слова ці часціца, што адносіцца да абездвюх частак:

  1. Дзесьці птушка зрэдку заскуголіць ды пераклікнуцца драчы.

  2. Ні пастух сюды з авечкамі не заходзіць, ні ветру няма пміж хвойнікаў.

  3. У гэты час злёгку скрыпнулі дзверы і ўвайшоў чалавек.

  4. Самалёт, быццам голуб, узняўся і на сонечных крыллях паплыў.

  5. Празвініць у сенях муха, альбо хрусне дзесь сучок.

В1. Які знак прыпынку ставіцца ў сказе? Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

Каманда і гіганцкі касмічны карабель з вогненнага воблака ўзлятае да зорак.



7. Складаназалежныя сказы

А1. Адзначце складаназалежныя сказы, сродкам сувязі паміж часткамі якіх з’яўляюцца злучальныя словы:

  1. Госцю былі заўсёды рады, хоць хлеб не частым быў гасцём.

  2. Бацькі дапамагалі сыну ўсім, чым маглі.

  3. Калі параход набліжаўся да берага, ясна чуліся ўсплёскі хваль.

  4. Пісаў я смыкамі ўсіх скрыпак, якія смяюцца і плачуць.

  5. П’юць арлы жывую воду, каб ім з бурамі змагацца і ў пагоду-непагоду вышэй сонца ўздымацца.

А2. Адзначце складаназалежныя сказы з даданай дапаўняльнай часткай:

  1. Што аднаму з цяжкасцю даецца, тое калектывам лёгка бярэцца.

  2. Вы не бачылі часамі, як, напіўшыся з крыніц, вырасталі за лясамі горы спелых навальніц?

  3. Што ў полі родзіцца, усё дома згодзіцца.

  4. Хто ў хвіліну цяжкую руку мне падаў, той братам навек застанецца.

  5. Ды хіба загадаеш каму, каб гады над табою і мною ўлады не мелі.

А3. Адзначце складаназалежныя сказы з сузалежным аднародным падпарадкаваннем:

  1. І поле, і пушчы, і рэкі тут чулі, як Цётка спявала, як марыў Бядуля, як слзы рассыпаў Мацей Бурачок.

  2. Карабель стаў на якар, калі на маяку ўжо запаліліся агні, якія будуць гарэць цяпер усю ноч.

  3. Я пабываў усюды, дзе хоць калі ступала мая нага, дзе хадзілі са мной і без мяне мая маці, бацька, дзед.

  4. Калі зубр састарыцца, калі карагодзіць пачнуць маладзейшыя, ён, умудроны жыцём, раптам адчуе, што страціў галоўнае, моўчкі пакідае тое месца, дзе нарадзіўся, жыў, і ідзе прэч ад сваіх.

  5. Пайду адзін пазолкіх туманах туды, дзе срэбрам зімавее восень, дзе спеў мой ціхі росіцца ў палях і позняй птушкай просіцца ў нябёсы.

А4. Адзначце сказы, на месцы ўсіх пропускаў у якіх ставіцца коска:

  1. З працы пачынаецца купала_ з песні_ што яднала ўсіх людзей_ з казак_ дзе крыві і слёз хапала_ з калыханкі_ сонца і надзей.

  2. Усё пакінуць след павінна_ бо_ як пачаўся белы свет_ прамень_ пясчынка і расліна нязмена пакідаюць след.

  3. Час зараз такі_ што_ калі сёння не паспееш зрабіць справу_ дык заўтра аб ёй не трэба нават успамінаць.

  4. Але толькі вясною высока ў небе клічуць радасць журавы_ і_ калі яна запазнілася да цябе_ абавязкова прыйдзе з гэтай песняй.

  5. Шкада мне зялёнай нівы_ што шуміць у полі_ таго дуба – што над рэчкай песціцца ў прыволлі.

В1. Вызначце від падпарадкавання ў складаназалежным сказе:

Мы накіраваліся да сядзібы якая тоне ў зеляніне дрэў каб паглядзець на двор на тыя шыбы у якія некалі і ён глядзеў.




8.Бяззлучнікавыя складаныя сказы

А1. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы:

  1. Залатое калоссе адшумела ў палях, жаўтагрудая восень сыпле лісце на шлях.

  2. Палявая дарога нырае ў лагчыны, узбіраецца на пагоркі і зноў падае ўніз.

  3. Вецер з шалёнай восеньскай лютасцю абтрасаў бярозы над шляхам, церабіў,вымятаў маладняк прысадаў, гнаў цераз чыгунку ў шэрую далеч шапатлівае лісце.

  4. Першы марозік моцна скаваў зямлю, у паветры кружацца рэдкія сняжынкі.

  5. Змрок парадзеў, на ўсходзе святлела неба, гасячы зоры.

А2. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, паміж часткамі якіх ставіцца працяжнік:

  1. Захочаш мець мацней жадай!

  2. Зямля жыве у бераг б’юць прылівы у вырай адлятаюць жураўлі.

  3. Хату зрабіць не скрынку збіць.

  4. Куді ні кінь усё бялютка.

  5. Гэтыя месцы прыглянуліся працавітым, мірным бабрам вакол цішыня і спакой, шмат вады і корму.

А3. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ] – [ ].

  1. Баба з воза каню лягчэй.

  2. Клікнуць хацелася голас замёр.

  3. Дзівіліся з Міканора суседзі ён ніколі не расказваў адну і тую ж гісторыю аднолькава.

  4. Выплыў і паглядае двухрогі маладзічок бадае рожкамі ён тонкімі хмурынку пад бачок.

  5. Імчацца машыны песні гучаць гэта моладзь едзе мост будаваць.

А4. Адзначце складаныя бяззлучнікавыя сказы, паміж часткамі якіх ставіцца двукроп’е:

  1. Вецер пракоціцца, будзячы нівы нівы калоссем шумяць.

  2. Была калісь пара шумела завіруха і замяла маёй мінуўшчыны сляды.

  3. Я ўслухоўваюся аднекульчуюцца галасы.

  4. Прыйшоў працаваць няма чаго час каратаць.

  5. Нездарма ў народзе кажуць рэкі прыцягваюць дождж.

В1. Закончыце фразу:

Асноўны сродак сувязі паміж часткамі бяззлучніккавага складанага сказа…

9.Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак

А1. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі (знакі прыпынку не расстаўлены):

  1. Мы добра бачым тую небяспеку якая пагражае людзям і трэба зрабіць усё для таго каб адвесці бяду.

  2. Калі парою лістападу ў вырай птушкі адлятаюць яны ў дубровах пакідаюць свае вясновыя напевы каб не згубіць іх недзе часам у хмурным небе на чужыне.

  3. Было ўжо не рана неба па-ранейшаму нізка вісела над мокрай зямлёй але дождж перастаў вецер улёгся.

  4. У птушак галасней размовы адталі рэчак берагі і скрозь па ўзгорках і дубровах нібы шавеляцца снягі.

5) Калі дзяцей прывезлі сустракаць выйшаў увесь штабны атрад усе сяляне вёскі дзе мы размяшчаліся.

2. Адзначце сказы, якія адпавядаюць схеме [ ] і [ ], (калі…):

1) Маці вельмі шкадавала, што няма сына дома ў такі цяжкі час, але яна спадзявалася, што ён хутка прыйдзе.

2) Ужо сонца праглядвала вяршыні хвой і пачынала адчувацца гарачыня летняга дня, калі настаўнікі падышлі да балота.

3) Раніцай на траве ляжаў рэдкі іней, зляталіся да ляснога дамка сарокі і сойкі, а бэзавы куст ля ганка стаяў ненатуральна голы, закіданы ўнізе цёмна-зялёным блішчастым лісцем.

4) У кроплі расы зіхаціць сонца, у магічным крышталі слова – ключ, якім можна адамкнуць скарбніцу мовы народа.

А3. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Несумненна адно зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай а для гэтага неабходна каб людзі якія будуюць дамы і гарады былі сябрамі а не ворагамі прыроды.


  1. працяжнік, коска, коска, коска, коска, коска.

  2. двукроп’е, коска, коска, коска, коска, коска.

  3. працяжнік, коска, коска, коска, коска.

  4. двукроп’е, коска, коска, коска, коска.

  5. двукроп’е, коска, коска, коска, коска, коска, коска.

А4. Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна:

  1. Адагрэтая за вясну зямля набрала сіл, і зеляніна на ёй расце і шырыцца з такой шпаркасцю, што, калі прыслухацца ўважліва, дык уловіш, як каліўцы выпростваюцца і цягнуцца ўгору.

  2. Гляну на Дзвіну – уяўляю, як па ёй у сівую мінуўшчыну плылі вастраносыя ёмістыя лодкі, а купцы з далкіх краін везлі да нас незвычайныя вырабы.

  3. На дварэ ўжо восень, шчодрая на чырвань рабін, і не верыцца, што хутка зіма спраўдзіць паэтавы словы: і чырвоныя гронкі, як раны, снегапад забінтуе.

  4. Два дні стагнала Прыпяць, быццам працавалі там стапудовымі молатамі нейкія кавалі-волаты, а, калі Андрэйка на трэці дзень раніцай выйшаў паглядзець рэчку, то ледзь пазнаў яе.

  5. Сапраўды, колькі людзі беззваротна губляюць у штодзённай мітусні бясконца дарагога, да чаго прывыклі і да чаго сталі абыякавыя: і зеляніна дрэў іх не кранае, і блакіт неба, і вясновае паветра.

В1. Які знак прыпынку, які прапушчаны ў сказе? Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

Алешына мела два ствалы, якія разыходзіліся з самага камля, а між імі на вышыні метра, было невялікае дупло, пра існаванне якога цяжка было нават здагадацца сама адтуліна густа зарасла нейкім доўгім мохам.



Адказы да тэставых заданняў





А1

А2

А3

А4

В1

1


1,2,4

1,2,5

1,2,5

2,3,4

на грып

2


2,3,4


1,2,5


2,3,4

2,5

А5Б4В1Г3

3


1,2,4

4

4

3

ніхто з прысутных

4


3,5

2,4

4

2,3,5

А2Б4В3Г1


5


3,4,5

1,3,4

1,3,4,5

2,3,4

3

6


1,3

2,4

2,3,5

1,3

працяжнік

7


3,4

2,5

1,3,5

1,2,5

змешанае

8


2,3,5

1,4,5

1,2

2,3,5

інтанацыя

9


1,3,4

2

2

2,3,5

двукроп’е




База данных защищена авторским правом ©urok.shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка